- •1. Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа. Роля беларускай мовы ў развіцці нацыянальнай культуры.
- •2. Функцыянальна-стылістычная дыферэнцыяцыя сучаснай беларускай мовы.
- •3. Беларуская літаратурная мова і дыялекты.
- •4. Пытанне аб паходжанні і перыядызацыі беларускай мовы, іх асвятленне ў лінгвістычнай літаратуры.
- •5. Гістарычныя змены у марфемным складзе слова, іх выяўленне і вытлумачэнне пры марфемным і этымалагічным аналізе слова.
- •6. Сістэма зычных фанем у беларускай мове: акустычна-артыкуляцыйны і функцыянальны аспекты.
- •7. Сістэма галосных фанем у беларускай мове: акустычна-артыкуляцыйны і функцыянальны аспекты.
- •8. Пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні зычных у беларускай мове. Варыянты і варыяцыі зычных фанем.
- •10. Прыстаўныя гукі і іх гісторыя ў беларускай мове.
- •9. Пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні галосных у беларускай мове. Варыянты і варыяцыі галосных фанем.
- •11. Аканне ў беларускай літаратурнай мове і дыялектах.
- •12. Склад як фанетычная адзінка. Тэорыя складападзелу ў лінгвістычнай літаратуры. Структура беларускага склада. Прынцыпы складападзелу.
- •13. Прасодыка беларускай літаратурнай мовы: інтанацыя, націск, паўзы. Роля прасадычных адзінак у арганізацыі маўлення.
- •14. Арфаэпічныя нормы сучаснай беларускай мовы. Арфаэпічная варыянтнасць у вакалізме і кансанантызме.
- •15. Беларуская графіка і яе асноўныя прынцыпы. Алфавіт. Нялітарныя графічныя сродкі.
- •16. Арфаграфія. Асноўныя прынцыпы беларускай арфаграфіі.
- •17. Слова як асноўная моўная адзінка. Асноўныя тыпы лексічных значэнняў.
- •18. Адназначнасць і мнагазначнасць слова. Спосабы ўтварэння пераносных значэнняў слоў.
- •19. Лексічная аманімія. Шляхі ўтварэння амонімаў, тыпы амонімаў. Крытэрыі размежавання аманіміі і полісеміі
- •4 Тыпы няпоуных амонiмау:
- •20. Лексічная сінанімія. Тыпы сінонімаў. Сінанімічны рад і дамінанта. Стылістычнае ўжыванне сінонімаў.
- •22. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання. Спрадвечна беларуская лексіка. Запазычанні ў беларускай мове.
- •23. Актыўная і пасіўная лексіка беларускай мовы. Устарэлыя словы і неалагізмы, іх тыпы і асаблівасці ўжывання.
- •24. Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле сферы яе выкарыстання: агульнаўжывальныя словы і словы абмежаванага ўжывання.
- •25. Беларуская лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў, прынцыпы іх пабудовы.
- •26. Фразеалогія і яе асноўныя адзінкі. Тыпы фразеалагізмаў паводле семантычнай злітнасці кампанентаў. Беларуская фразеаграфія.
- •27. Марфемная структура слова. Аснова і корань.
- •28. Паняцце марфемы і морфа. Віды марфем. Аламорфы і варыянты марфем. Субморф.
- •29. Паняцце словаўтваральнага тыпа і словаўтваральнай мадэлі. Прадуктыўнасць словаўтваральнага тыпа.
- •30. Словаўтваральная структура слова: утваральная аснова, вытворнае слова. Словаўтваральная пара, словаўтваральны ланцужок, словаўтваральнае гняздо.
- •31. Спосабы словаўтварэння слоў у беларускай мове. Афіксальнае словаўтварэнне і яго разнавіднасці.
- •32. Складанне як спосаб утварэння слоў. Абрэвіяцыя.
- •33. Часціны мовы як лексіка-граматычныя класы слоў. Сістэма часцін мовы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове.
- •35. Граматычныя катэгорыі назоўнікаў, іх характарыстыка.
- •36. Сучасныя тыпы скланення назоўнікаў у беларускай мове і іх гісторыя.
- •37. Прыметнік як часціна мовы, яго лексіка-граматычныя разрады. Скланенне прыметніка ў сучаснай беларускай мове і яго гісторыя.
- •38. Ступені параўнання прыметнікаў у сучаснай беларускай мове. Спосабы ўтварэння форм ступеней параўнання.
- •39. Лічэбнік як часціна мовы. Разрады лічэбнікаў па значэнні, па структуры і асаблівасці іх скланення. Спалучальнасць лічэбнікаў з назоўнікамі ў беларускай мове.
- •40. Займеннік як часціна мовы. Разрады займеннікаў па значэнні, асаблівасці іх скланення.
- •41. Дзеяслоў як часціна мовы. Граматычныя катэгорыі і формы дзеяслова.
- •42. Катэгорыя часу дзеяслова ў сучаснай беларускай мове і формы яе выражэння ў гісторыі беларускай мовы.
- •43. Спражэнне дзеясловаў у сучаснай беларускай мове і яго гісторыя.
- •44. Катэгорыя ладу дзеясловаў і яе гісторыя ў беларускай мове.
- •45. Катэгорыя трывання дзеясловаў. Зваротнасць дзеясловаў.
- •46. Катэгорыя стану дзеясловаў. Вучэнне аб катэгорыі стану ў лінгвістычнай літаратуры.
- •47. Пераходныя і непераходныя дзеясловы, іх граматычныя значэнні.
- •48. Дзеепрыметнік і яго гісторыя ў беларускай мове. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў у сучаснай беларускай мове.
- •49. Дзеепрыслоўе і яго гісторыя ў беларускай мове. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў у сучаснай беларускай мове.
- •50. Прыслоўе як часціна мовы. Разрады прослоўяў па значэнні. Словы катэгорыі стану (прэдыкатывы).
- •51. Прыназоўнік як часціна мовы. Ужыванне прыназоўнікаў са склонавымі формамі назоўнікаў. Функцыі прыназоўнікаў.
- •52. Злучнікі як службовыя словы. Вытворныя і невытворныя злучнікі. Функцыі злучнікаў.
- •53. Часціцы. Разрады часціц па значэнні. Вытворныя і невытворныя часціцы. Функцыі часціц.
- •54. Словазлучэнне як сінтаксічная адзінка. Сувязь слоў у словазлучэнні.
- •Сказ: яго паняцце, дыферэнцыльныя адзнакі, аспекты вывучэння сказа. Тыпы сказаў у беларускай мове.
- •56. Просты сказ, яго дыферэнцыльныя адзнакі. Фармальная, семантычная структура простага сказа.
- •57. Галоўныя і даданыя члены сказа. Пытанне аб членах сказа ў лінгвістычнай літаратуры.
- •58. Аднасастаўныя сказы, крытэрыі іх размежавання і класіфікацыі. Функцыянаванне аднасастаўных сказаў у мове.
- •59. Няпоўныя сказы. Эліптычныя сказы.
- •60. Актуальнае чляненне сказа, сродкі актуалізацыі выказванння.
- •61. Ускладнены просты сказ, разнавіднасці ўскладняльных канструкцый.
- •62. Складаныя сказы і іх класіфікацыя ў сучаснай лінгвістычнай літаратуры.
- •63. Складаназлучаныя сказы: структура і значэнне, семантыка-сінтаксічныя адносіны паміж часткамі і спосабы іх выражэння.
- •64. Складаназалежныя сказы: структура і значэнне, семантыка-сінтаксічныя адносіны паміж часткамі і спосабы іх выражэння.
- •65. Бяззлучнікавыя складаныя сказы: структура і значэнне, семантыка-сінтаксічныя адносіны паміж часткамі і спосабы іх выражэння.
- •66. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі (камбінаваныя сказы), іх структура і семантыка-сінтаксічныя адносіны.
- •67. Простая, ускосная і няўласна-простая мова. Цытата як акт камунікацыі.
- •68. Складанае сінтаксічнае цэлае. Абзац.
- •69. Тэкст як камунікатыўная адзінка. Асноўныя катэгорыі мастацкага тэксту.
- •70. Пунктуацыя як графічны сродак пісьмовай мовы. Прынцыпы беларускай пунктуацыі. Класіфікацыя знакаў прыпынку.
57. Галоўныя і даданыя члены сказа. Пытанне аб членах сказа ў лінгвістычнай літаратуры.
Дзейнік - галоўны член сказа, які абазначае суб’ект дзеяння ў форме назоўнага склону адзіночнага ці множнага ліку. У ролі дзейніка звычайна выступаюць назоўнікі, а таксама абагульнена-прадметныя займеннікі і колькасныя лічэбнікі. У залежнасці ад структуры і спосабаў граматычнага выражэння дзейнікі падзяляюцца на простыя, складаныя і састаўныя. Просты дзейнік складаецца з аднаго структурнага кампанента - слова ці спалучэння слоў (фразеалагічнага словазлучэння), якія ўтвараюць адну граматычную форму. Складаныя дзейнікі выражаюцца двума і больш структурнымі кампанентамі, сярод якіх няма інфінітыўнай звязкі. Такія кампаненты часцей за ўсё складаюцца з наступных спалучэнняў слоў: назоўнікаў з назоўнікамі ў форме роднага склону без прыназоўнікаў; назоўнікаў з назоўнікамі ў форме творнага склону з прыназоўнікам з; назоўнікаў з дапасаванымі да іх прыметнікамі і лічэбнікамі; лічэбнікаў з субстантываванымі прыметнікамі; займеннікаў з назоўнікамі, займеннікамі, лічэбнікамі, субстантываванымі прыметнікамі ў форме роднага склону з прыназоўнікам з; лічэбніка адзін (адна) з назоўнікамі, лічэбнікамі, займеннікамі, субстантываванымі прыметнікамі і дзеепрыметнікамі ў форме роднага склону з прыназоўнікам; часціцы адзін з назоўнікамі ў форме назоўнага склону; няпэўна-колькасных слоў з займеннікам хто і назоўнікам, займеннікам, субстантываваным прыметнікам роднага склону з прыназоўнікам з; азначальных займеннікаў усе, усё з назоўнікам, лічэбнікам, займеннікам, субстантываваным прыметнікам, дзеепрыметнікам. Састаўныя дзейнікі ў сучаснай беларускай мове ўжываюцца радзей, чым простыя або складаныя. Па структуры састаўны дзейнік уяўляе сабой спалучэнне інфінітыва (дзеяслоўнай звязкі) і выказальнага слова ў форме іменнай часціны мовы і інфінітыва. Пры такім дзейніку выказнік выражаны назоўнікам або прэдыкатыўным прыслоўем. Выказнік - галоўны член сказа, які абазначае дзеянне, стан або прымету прадмета. Паводле структуры і спосабаў выражэння выказнікі падзяляюцца на простыя, састаўныя і складаныя. Просты выказнік выражаецца словам ці спалучэннем слоў, што ўтвараюць адну граматычную форму. У залежнасці ад граматычнага выражэння простыя выказнікі падзяляюцца на дзеяслоўныя і іменныя. Простыя дзеяслоўныя выказнікі выражаюцца дзеясловамі абвеснага, загаднага і ўмоўнага ладу, а таксама інфінітывам. У ролі простага дзеяслоўнага выказніка могуць выступаць фразеалагічныя словазлучэнні, якія сваім значэннем суадносяцца з асобнымі дзеясловамі. Простыя іменныя выказнікі выражаюцца словамі розных часцін мовы, акрамя дзеяслова. Часцей за ўсё такія выказнікі выражаюцца: поўнымі і кароткімі прыметнікамі ў форме назоўнага склону; назоўнікамі назоўнага склону без прыназоўнікаў, а таксама ўскосных склонаў з прыназоўнікамі ці без іх; лічэбнікамі ў форме назоўнага склону і займеннікамі ў форме назоўнага ці ўскосных склонаў з прыназоўнікамі або без. Зрэдку простыя іменныя выказнікі выражаюцца фразеалагічнымі або сінтаксічна непадзельнымі словазлучэннямі, якія суадносяцца з асобнымі словамі. У склад састаўных выказнікаў уваходзяць два структурныя кампаненты - звязка і выказальнае слова. Выказальнае слова выражае асноўнае лексічнае значэнне выказніка, дзеяслоўная звязка - граматычнае; звязка каардынуе граматычную сувязь выказальнага слова з дзейнікам і з*яўляецца паказчыкам катэгорыі часу, ліку, асобы і роду. У якасці звязак у састаўным выказніку звычайна ўжываюцца асабовыя формы дзеясловаў (быць, стаць, з’яўляцца, лічыцца, зрабіцца, жадаць, зрабіць і інш.), а таксама прыметнікі, дзеепрыметнікі і безасабова-прэдыкатыўныя словы (гатоў, рад, павінен, вымушаны, абавязаны, нельга, варта, трэба, немагчыма і інш.). Ролю выказальных слоў могуць выконваць як дзеясловы, так і іменныя часціны мовы. З улікам выражэння ўказальных слоў састаўныя выказнікі падзяляюцца на дзеяслоўныя і іменныя. Састаўныя дзеяслоўныя выказнікі ўключаюць у свой склад выказальнае слова ў форме інфінітыва і звязку, выражанай часцей асабовымі формамі дзеяслова. Звязкі могуць абазначаць пачатак, працяг ці канец дзеяння (стаць, пачаць, заставацца, працягваць, перастаць, скончыць і інш.), магчымасць або немагчымасць, жаданне або нежаданне, імкненне, схільнасць выканаць тое ці іншае дзеянне (магчы, хацець, імкнуцца, марыць старацца і інш. Зрэдку ў ролі звязкі выступаюць прыметнікі, дзеепрыметнікі і безасабова-прэдыкатыўныя словы.
Выказальнае слова састаўнога дзеяслоўнага выказніка можа быць выражана фразеалагічнымі або сінтаксічна непадзельнымі словазлучэннямі, якія сваім значэннем суадносяцца з інфінітывамі. Састаўны іменны выказнік складаецца з выказальнага слова, выражанага іменнымі часцінамі мовы, і дзеяслоўнай звязкі. Выказальнае слова ў такіх выказніках часцей выражаецца: назоўнікамі назоўнага або ўскосных склонаў без прыназоўнікаў ці і; прыметнікамі ў форме назоўнага ці творнага склонаў; займеннікамі і лічэбнікамі ў форме назоўнага або творнага склонаў; дзеепрыметнікамі, прыслоўямі і безасабова-прэдыкатыўнымі словамі; фразеалагізмамі або сінтаксічна непадзельнымі словазлучэннямі, якія значэннем суадносяцца са словамі іменных часцін мовы. У складзе састаўнога іменнага выказніка могуць ужывацца розныя часціцы, якія ўдакладняюць змест выказальнага. У складаны выказнік уваходзяць тры і больш структурныя кампаненты з дзеяслоўнай звязкай. У ролі такіх кампанентаў могуць выступаць інфінітывы, а таксама розныя формы іменных часцін мовы. У залежнасці ад граматычнага выражэння складаныя выказнікі падзяляюцца на дзеяслоўныя і змешаныя (дзеяслоўна-іменныя). Складаныя дзеяслоўныя выказнікі ўключаюць асабовыя формы дзеясловаў, якія выступаюць звязкай, і некалькі інфінітываў. Складаныя змешаныя выказнікі выражаюцца спалучэннем трох ці больш дзеяслоўных і іменных форм, размешчаных у розным парадку.
Найбольш тыповымі асаблівасцямі каардынацыі дзеяслоўнага выказніка з дзейнікам з’яўляюцца наступныя: дзеяслоўны выказнік каардынуецца з дзейнікам, што выражаны назоўнікамі, у ліку (у прошлым часе - і ў родзе) і мае форму 3-й асобы; з дзейнікам, выражаным займеннікамі, дзеяслоўны выказнік каардынуецца ў ліку і асобе, а ў прошлым часе - і ў родзе; пры дзейніку, выражаным колькасным лічэбнікам, дзеяслоўны выказнік звычайна ставіцца ў форме 3-й асобы адзіночнага ліку: Дваццаць чатыры дзеліцца на шэсць. Калі дзейнік выражаны зборным лічэбнікам, выказнік можа мець форму адзіночнага і множнага ліку (у прошлым часе адзіночнага ліку ужываецца форма ніякага роду). Калі пры дзейніку ў форме колькаснага або зборнага лічэбніка ёсць дапасаванае азначэнне (яно, як правіла, мае форму множнага ліку), выказнік заўсёды ставіцца ў форме множнага ліку; калі дзейнік выражаны спалучэннем колькасных лічэбнікаў з назоўнікамі, дзеяслоўны выказнік можа ўжывацца ў форме адзіночнага і множнага ліку; пры дзейніку, што выражаны спалучэннем назоўнікаў з няпэўна-колькаснымі словамі, выказнік ужываецца ў адзіночным і ў множным ліку; з дзейнікам, выражаным спалучэннем назоўнікаў або адпаведных ім займеннікаў у назоўным і творным склоне, дзеяслоўны выказнік каардынуе ў форме множнага ліку. Форма адзіночнага ліку дзеяслоўнага выказніка сведчыць аб тым, што назоўнік або займеннік творнага склону з’яўляецца ў сказе дапаўненнем; пры дзейніку, што выражаны спалучэннем адмоўных і няпэўных займеннікаў з назоўнікамі або іншымі субстантываванымі часцінамі мовы ў форме ўскосных склонаў, выказнік мае форму адзіночнага ліку. Найбольш тыповымі асаблівасцямі каардынацыі іменнага выказніка з дзейнікам з’яўляюцца наступныя: іменны выказнік, калі выказальнае слова выражана назоўнікам у форме назоўнага склону, каардынуецца з дзейнікам у ліку і склоне (каардынацыі ў родзе можа і не быць; калі выказальнае слова - прыметнік, дзеепрыметнік, парадкавы лічэбнік і займеннік з абагульнена-якасным значэннем, то іменны выказнік каардынуецца з дзейнікам у родзе, ліку. Усе члены сказа, за выключэннем дзейніка і выказніка, з`яўляюцца даданымі. Яны паясняюць галоўныя або іншыя даданыя члены сказа. Дапаўненне - даданы член сказа, які абазначае прадмет і адказвае на пытанні ўскосных склонаў. Дапаўненне можа выражацца назоўнікам і займеннікам, колькасным лічэбнікам ва ўскосных склонах, любой часцінай мовы, ужытай у ролі назоўніка, словазлучэннем слоў. Прамое дапаўненне абазначае аб`ект, на які пераходзіць дзеянне, адносіцца да пераходнага дзеяслова і стаіць у форме вінавальнага склону без прыназоўніка, радзей роднага склону без прыназоўніка. Дапаўненні, выражаныя ўсімі іншымі ўскоснымі склонамі з`яўляюцца ўскоснымі.
Азначэнне - даданы член сказа, які абазначае прымету, якасць, уласцівасць прадмета ці асобы. Недапасаваныя азначэнні звязваюцца з паяснёным словам кіраваннем або прымыканнем. Прыдатак - разнавіднасць азначэння, якое выражаецца назоўнікам і дапасуецца да паяснёнага слова ў склоне, часам, у родзе і ліку.
Акалічнасць - даданы член сказа, які характарызуе розныя абставіны дзеяння. Яны могуць указваць на час, месца, прычыну, мэту, умову, спосабдзеяння, меру і ступень, уступку. Паводле значэння падзяляюцца на адпаведныя разрады.
