- •1. Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа. Роля беларускай мовы ў развіцці нацыянальнай культуры.
- •2. Функцыянальна-стылістычная дыферэнцыяцыя сучаснай беларускай мовы.
- •3. Беларуская літаратурная мова і дыялекты.
- •4. Пытанне аб паходжанні і перыядызацыі беларускай мовы, іх асвятленне ў лінгвістычнай літаратуры.
- •5. Гістарычныя змены у марфемным складзе слова, іх выяўленне і вытлумачэнне пры марфемным і этымалагічным аналізе слова.
- •6. Сістэма зычных фанем у беларускай мове: акустычна-артыкуляцыйны і функцыянальны аспекты.
- •7. Сістэма галосных фанем у беларускай мове: акустычна-артыкуляцыйны і функцыянальны аспекты.
- •8. Пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні зычных у беларускай мове. Варыянты і варыяцыі зычных фанем.
- •10. Прыстаўныя гукі і іх гісторыя ў беларускай мове.
- •9. Пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні галосных у беларускай мове. Варыянты і варыяцыі галосных фанем.
- •11. Аканне ў беларускай літаратурнай мове і дыялектах.
- •12. Склад як фанетычная адзінка. Тэорыя складападзелу ў лінгвістычнай літаратуры. Структура беларускага склада. Прынцыпы складападзелу.
- •13. Прасодыка беларускай літаратурнай мовы: інтанацыя, націск, паўзы. Роля прасадычных адзінак у арганізацыі маўлення.
- •14. Арфаэпічныя нормы сучаснай беларускай мовы. Арфаэпічная варыянтнасць у вакалізме і кансанантызме.
- •15. Беларуская графіка і яе асноўныя прынцыпы. Алфавіт. Нялітарныя графічныя сродкі.
- •16. Арфаграфія. Асноўныя прынцыпы беларускай арфаграфіі.
- •17. Слова як асноўная моўная адзінка. Асноўныя тыпы лексічных значэнняў.
- •18. Адназначнасць і мнагазначнасць слова. Спосабы ўтварэння пераносных значэнняў слоў.
- •19. Лексічная аманімія. Шляхі ўтварэння амонімаў, тыпы амонімаў. Крытэрыі размежавання аманіміі і полісеміі
- •4 Тыпы няпоуных амонiмау:
- •20. Лексічная сінанімія. Тыпы сінонімаў. Сінанімічны рад і дамінанта. Стылістычнае ўжыванне сінонімаў.
- •22. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання. Спрадвечна беларуская лексіка. Запазычанні ў беларускай мове.
- •23. Актыўная і пасіўная лексіка беларускай мовы. Устарэлыя словы і неалагізмы, іх тыпы і асаблівасці ўжывання.
- •24. Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле сферы яе выкарыстання: агульнаўжывальныя словы і словы абмежаванага ўжывання.
- •25. Беларуская лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў, прынцыпы іх пабудовы.
- •26. Фразеалогія і яе асноўныя адзінкі. Тыпы фразеалагізмаў паводле семантычнай злітнасці кампанентаў. Беларуская фразеаграфія.
- •27. Марфемная структура слова. Аснова і корань.
- •28. Паняцце марфемы і морфа. Віды марфем. Аламорфы і варыянты марфем. Субморф.
- •29. Паняцце словаўтваральнага тыпа і словаўтваральнай мадэлі. Прадуктыўнасць словаўтваральнага тыпа.
- •30. Словаўтваральная структура слова: утваральная аснова, вытворнае слова. Словаўтваральная пара, словаўтваральны ланцужок, словаўтваральнае гняздо.
- •31. Спосабы словаўтварэння слоў у беларускай мове. Афіксальнае словаўтварэнне і яго разнавіднасці.
- •32. Складанне як спосаб утварэння слоў. Абрэвіяцыя.
- •33. Часціны мовы як лексіка-граматычныя класы слоў. Сістэма часцін мовы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове.
- •35. Граматычныя катэгорыі назоўнікаў, іх характарыстыка.
- •36. Сучасныя тыпы скланення назоўнікаў у беларускай мове і іх гісторыя.
- •37. Прыметнік як часціна мовы, яго лексіка-граматычныя разрады. Скланенне прыметніка ў сучаснай беларускай мове і яго гісторыя.
- •38. Ступені параўнання прыметнікаў у сучаснай беларускай мове. Спосабы ўтварэння форм ступеней параўнання.
- •39. Лічэбнік як часціна мовы. Разрады лічэбнікаў па значэнні, па структуры і асаблівасці іх скланення. Спалучальнасць лічэбнікаў з назоўнікамі ў беларускай мове.
- •40. Займеннік як часціна мовы. Разрады займеннікаў па значэнні, асаблівасці іх скланення.
- •41. Дзеяслоў як часціна мовы. Граматычныя катэгорыі і формы дзеяслова.
- •42. Катэгорыя часу дзеяслова ў сучаснай беларускай мове і формы яе выражэння ў гісторыі беларускай мовы.
- •43. Спражэнне дзеясловаў у сучаснай беларускай мове і яго гісторыя.
- •44. Катэгорыя ладу дзеясловаў і яе гісторыя ў беларускай мове.
- •45. Катэгорыя трывання дзеясловаў. Зваротнасць дзеясловаў.
- •46. Катэгорыя стану дзеясловаў. Вучэнне аб катэгорыі стану ў лінгвістычнай літаратуры.
- •47. Пераходныя і непераходныя дзеясловы, іх граматычныя значэнні.
- •48. Дзеепрыметнік і яго гісторыя ў беларускай мове. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў у сучаснай беларускай мове.
- •49. Дзеепрыслоўе і яго гісторыя ў беларускай мове. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў у сучаснай беларускай мове.
- •50. Прыслоўе як часціна мовы. Разрады прослоўяў па значэнні. Словы катэгорыі стану (прэдыкатывы).
- •51. Прыназоўнік як часціна мовы. Ужыванне прыназоўнікаў са склонавымі формамі назоўнікаў. Функцыі прыназоўнікаў.
- •52. Злучнікі як службовыя словы. Вытворныя і невытворныя злучнікі. Функцыі злучнікаў.
- •53. Часціцы. Разрады часціц па значэнні. Вытворныя і невытворныя часціцы. Функцыі часціц.
- •54. Словазлучэнне як сінтаксічная адзінка. Сувязь слоў у словазлучэнні.
- •Сказ: яго паняцце, дыферэнцыльныя адзнакі, аспекты вывучэння сказа. Тыпы сказаў у беларускай мове.
- •56. Просты сказ, яго дыферэнцыльныя адзнакі. Фармальная, семантычная структура простага сказа.
- •57. Галоўныя і даданыя члены сказа. Пытанне аб членах сказа ў лінгвістычнай літаратуры.
- •58. Аднасастаўныя сказы, крытэрыі іх размежавання і класіфікацыі. Функцыянаванне аднасастаўных сказаў у мове.
- •59. Няпоўныя сказы. Эліптычныя сказы.
- •60. Актуальнае чляненне сказа, сродкі актуалізацыі выказванння.
- •61. Ускладнены просты сказ, разнавіднасці ўскладняльных канструкцый.
- •62. Складаныя сказы і іх класіфікацыя ў сучаснай лінгвістычнай літаратуры.
- •63. Складаназлучаныя сказы: структура і значэнне, семантыка-сінтаксічныя адносіны паміж часткамі і спосабы іх выражэння.
- •64. Складаназалежныя сказы: структура і значэнне, семантыка-сінтаксічныя адносіны паміж часткамі і спосабы іх выражэння.
- •65. Бяззлучнікавыя складаныя сказы: структура і значэнне, семантыка-сінтаксічныя адносіны паміж часткамі і спосабы іх выражэння.
- •66. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі (камбінаваныя сказы), іх структура і семантыка-сінтаксічныя адносіны.
- •67. Простая, ускосная і няўласна-простая мова. Цытата як акт камунікацыі.
- •68. Складанае сінтаксічнае цэлае. Абзац.
- •69. Тэкст як камунікатыўная адзінка. Асноўныя катэгорыі мастацкага тэксту.
- •70. Пунктуацыя як графічны сродак пісьмовай мовы. Прынцыпы беларускай пунктуацыі. Класіфікацыя знакаў прыпынку.
46. Катэгорыя стану дзеясловаў. Вучэнне аб катэгорыі стану ў лінгвістычнай літаратуры.
Стан — граматычная катэгорыя дзеяслова, якая выражае адносіны дзеяння да суб'екта (утваральніка дзеяння). Дзеянне можа быць накіравана або не накіравана на суб'ект. 3 улікам гэтага выдзяляюць два станы — незалежны і залежны.
Дзеясловы незалежнага стану абазначаюць дзеянне, утворанае суб'ектам і накіраванае на аб'ект: Родная мова, быццам цэмент, звязвае людзей. (Ц.)
Дзеясловы залежнага стану абазначаюць дзеянне, накіраванае на суб'ект. Пры гэтым утваральнік дзеяння (прадмет ці асоба) выконвае ў сказе ролю дапаўнення: Белым снегам укрылася вуліца. (Багд.) Працай шліфуецца талент. (Мяж.)) Дзеясловы залежнага стану ўтвараюцца толькі ад пераходных дзеясловаў пры далучэнні да іх постфікса -ся або -цца і ўтвараюць пасіўную канструкцыю, параўн.: Дзеці прыносяць кнігі — 'Кнігі прыносяцца дзецьмі. Дзеясловы залежнага стану ўтвараюцца ад дзеясловаў незалежнага стану, таму заўсёды суадносныя з імі: грыбы збіраюцца — збіраць, задачы рашаюцца — рашаць. Некаторыя дзеясловы зусім не маюць значэння стану: ляжаць, стаяць, бегчы, сінецца, бялецца, смяяцца, старацца, спадзявацца і інш.
47. Пераходныя і непераходныя дзеясловы, іх граматычныя значэнні.
Пераходныя дзеясловы выражаюць дзеянне, якое прама ці ўскосна пераходзіць на другі прадмет ад суб’екта гэтага дзеяння. У беларускай мове субстантывы, на якія непасрэдна пераходзіць дзеянне, выражанае дзеясловам, ужываюцца звычайна ў вінавальным склоне (параўн.: слухаць голас, бачыць настаўніка і інш.), радзей у родным (у прыватнасці пры дзеясловах жадання, просьбы і некаторых прыставачных дзеясловаў тыпу нарабіць, наглядзецца і да т.п., пры абазначэні субстантывам часткі прадмета тыпу напіцца вады і да т.п., пры наяўнасці ў дзеяслова часціцы не тыпу не слухаеш прамовы і да т.п. і ў некаторых іншых выпадках). Пры непрамым пераходзе дзеяння на прадмет абазначэнне апошняга ўжываецца ў розных ускосных склонах, акрамя вінавальнага (параўн.: гуляць у футбол, ківаць галавой, жыць з сястрой і да т.п.). Дзеясловы, што абазначаюць не накіраванае на прадмет дзеянне, называюцца непераходнымі, да якіх адносяцца, у прыватнасці, дзеясловы руху (параўн.: ісці, бегчы і інш.), дзеясловы са значэннем стану ці ўласцівасці (параўн.: спаць, настаўнічаць і інш.).
Усе пераходныя дзеясловы становяцца непераходнымі пры далучэнні да іх постфікса -ся (-ца, -цца), такія дзеясловы называюцца Зваротнымі: збіраў — збіраўся, збіраецца, класці — класціся, кладуся, кладуцца. Некаторыя непераходныя дзеясловы становяцца пераходнымі пасля далучэння да іх прыстаўкі: працаваць — выпрацаваць праграму, ісці — перайсці поле. Пераходнасць ці непераходнасць дзеясловаў залежыць і ад спалучальнасці дзеяслова з іншымі словамі; параўн.: ён добра піша (непераходны дзеяслоў) — ен добра піша сачыненне (пераходны дзеяслоў); Зося добра спявае (непераходны) — Зося добра спявае песні (пераходны).
48. Дзеепрыметнік і яго гісторыя ў беларускай мове. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў у сучаснай беларускай мове.
Дзеепрыметнікі звычайна адносяць да дзеяслоўных форм са значэннем прыкметы, якая праяўляецца ў часе (працэсуальная прыкмета). Значэнне прыкметы і часу робяць гэтую форму дзеяслоўна-іменнай, што падмацоўваецца наяўнасцю ў дадзеный форме дзеяслоўных катэгорый часу, трывання, стану і іменных катэгорый роду, ліку, склону. Дзеепрыметнікі не маюць форм асобы і ладу, а ад прыметнікаў тым, што не маюць формаў суб’ектыўнай ацэнкі. Дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу могуць мець кароткія формы, якія, аднак, малаўжывальныя ў сучаснай беларускай мове. Дзеепрыметнікі незалежнага стану характарызуюць таго, хто (што) утварае дзеянне (параўн.: знікшы незнаёмец), залежнага стану – таго, хто (што) падлягае дзеянню (параўн.: засеянае поле.). Дзеепрыметнікі незалежнага і залежнага стану з суфіксамі –уч (-юч), -ач (-яч), -ем (-ом), -ім, -ш-, -уш-, якія з’яўляюцца прадуктыўнымі ў рускай мове, гэтаксама як і зваротныя дзеепрыметнікі, малаўжывальныя ў сучаснай беларускай літаратурнай мове. На месцы такіх дзеепрыметнікаў рускай мовы ў беларускай мове могуць ужывацца даданыя сказы, прыметнікі, назоўнікі, дзеясловы, развітыя прыдаткі і інш.. Найбольш ужывальнымі ў беларускай мове з’яўляюцца дзеепрыметнікі прошлага часу залежнага і незалежнага стану з суфіксамі -л-, -н-, -ан-, -ен-, -т-, якія выступаюць у ролі азначэнняў і прэдыкатываў. Пераважна азначальная функцыя дзеепрыметнікаў спрыяла іх пераходу ў прыметнікі, калі на першы план выступае не працэсуальная прыкмета, а якасная, што часцей за ўсё ўзнікае пры метафарычным ужыванні дзеепрыметнікаў незалежнага стану з суфіксам -л- і дзеепрыметнікаў залежнага стану з суфіксамі -н-, -ан-,-ен-, -т-. Пры ўжыванні дзеепрыметнікаў разам з паясняльнымі словамі ўтвараецца дзеепрыметнае словазлучэнне, сінтаксічна непадзельная адзінка, якая выконвае ў сказе функцыю аднаго яго члена – азначэння.
