- •1. Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа. Роля беларускай мовы ў развіцці нацыянальнай культуры.
- •2. Функцыянальна-стылістычная дыферэнцыяцыя сучаснай беларускай мовы.
- •3. Беларуская літаратурная мова і дыялекты.
- •4. Пытанне аб паходжанні і перыядызацыі беларускай мовы, іх асвятленне ў лінгвістычнай літаратуры.
- •5. Гістарычныя змены у марфемным складзе слова, іх выяўленне і вытлумачэнне пры марфемным і этымалагічным аналізе слова.
- •6. Сістэма зычных фанем у беларускай мове: акустычна-артыкуляцыйны і функцыянальны аспекты.
- •7. Сістэма галосных фанем у беларускай мове: акустычна-артыкуляцыйны і функцыянальны аспекты.
- •8. Пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні зычных у беларускай мове. Варыянты і варыяцыі зычных фанем.
- •10. Прыстаўныя гукі і іх гісторыя ў беларускай мове.
- •9. Пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні галосных у беларускай мове. Варыянты і варыяцыі галосных фанем.
- •11. Аканне ў беларускай літаратурнай мове і дыялектах.
- •12. Склад як фанетычная адзінка. Тэорыя складападзелу ў лінгвістычнай літаратуры. Структура беларускага склада. Прынцыпы складападзелу.
- •13. Прасодыка беларускай літаратурнай мовы: інтанацыя, націск, паўзы. Роля прасадычных адзінак у арганізацыі маўлення.
- •14. Арфаэпічныя нормы сучаснай беларускай мовы. Арфаэпічная варыянтнасць у вакалізме і кансанантызме.
- •15. Беларуская графіка і яе асноўныя прынцыпы. Алфавіт. Нялітарныя графічныя сродкі.
- •16. Арфаграфія. Асноўныя прынцыпы беларускай арфаграфіі.
- •17. Слова як асноўная моўная адзінка. Асноўныя тыпы лексічных значэнняў.
- •18. Адназначнасць і мнагазначнасць слова. Спосабы ўтварэння пераносных значэнняў слоў.
- •19. Лексічная аманімія. Шляхі ўтварэння амонімаў, тыпы амонімаў. Крытэрыі размежавання аманіміі і полісеміі
- •4 Тыпы няпоуных амонiмау:
- •20. Лексічная сінанімія. Тыпы сінонімаў. Сінанімічны рад і дамінанта. Стылістычнае ўжыванне сінонімаў.
- •22. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання. Спрадвечна беларуская лексіка. Запазычанні ў беларускай мове.
- •23. Актыўная і пасіўная лексіка беларускай мовы. Устарэлыя словы і неалагізмы, іх тыпы і асаблівасці ўжывання.
- •24. Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле сферы яе выкарыстання: агульнаўжывальныя словы і словы абмежаванага ўжывання.
- •25. Беларуская лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў, прынцыпы іх пабудовы.
- •26. Фразеалогія і яе асноўныя адзінкі. Тыпы фразеалагізмаў паводле семантычнай злітнасці кампанентаў. Беларуская фразеаграфія.
- •27. Марфемная структура слова. Аснова і корань.
- •28. Паняцце марфемы і морфа. Віды марфем. Аламорфы і варыянты марфем. Субморф.
- •29. Паняцце словаўтваральнага тыпа і словаўтваральнай мадэлі. Прадуктыўнасць словаўтваральнага тыпа.
- •30. Словаўтваральная структура слова: утваральная аснова, вытворнае слова. Словаўтваральная пара, словаўтваральны ланцужок, словаўтваральнае гняздо.
- •31. Спосабы словаўтварэння слоў у беларускай мове. Афіксальнае словаўтварэнне і яго разнавіднасці.
- •32. Складанне як спосаб утварэння слоў. Абрэвіяцыя.
- •33. Часціны мовы як лексіка-граматычныя класы слоў. Сістэма часцін мовы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове.
- •35. Граматычныя катэгорыі назоўнікаў, іх характарыстыка.
- •36. Сучасныя тыпы скланення назоўнікаў у беларускай мове і іх гісторыя.
- •37. Прыметнік як часціна мовы, яго лексіка-граматычныя разрады. Скланенне прыметніка ў сучаснай беларускай мове і яго гісторыя.
- •38. Ступені параўнання прыметнікаў у сучаснай беларускай мове. Спосабы ўтварэння форм ступеней параўнання.
- •39. Лічэбнік як часціна мовы. Разрады лічэбнікаў па значэнні, па структуры і асаблівасці іх скланення. Спалучальнасць лічэбнікаў з назоўнікамі ў беларускай мове.
- •40. Займеннік як часціна мовы. Разрады займеннікаў па значэнні, асаблівасці іх скланення.
- •41. Дзеяслоў як часціна мовы. Граматычныя катэгорыі і формы дзеяслова.
- •42. Катэгорыя часу дзеяслова ў сучаснай беларускай мове і формы яе выражэння ў гісторыі беларускай мовы.
- •43. Спражэнне дзеясловаў у сучаснай беларускай мове і яго гісторыя.
- •44. Катэгорыя ладу дзеясловаў і яе гісторыя ў беларускай мове.
- •45. Катэгорыя трывання дзеясловаў. Зваротнасць дзеясловаў.
- •46. Катэгорыя стану дзеясловаў. Вучэнне аб катэгорыі стану ў лінгвістычнай літаратуры.
- •47. Пераходныя і непераходныя дзеясловы, іх граматычныя значэнні.
- •48. Дзеепрыметнік і яго гісторыя ў беларускай мове. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў у сучаснай беларускай мове.
- •49. Дзеепрыслоўе і яго гісторыя ў беларускай мове. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў у сучаснай беларускай мове.
- •50. Прыслоўе як часціна мовы. Разрады прослоўяў па значэнні. Словы катэгорыі стану (прэдыкатывы).
- •51. Прыназоўнік як часціна мовы. Ужыванне прыназоўнікаў са склонавымі формамі назоўнікаў. Функцыі прыназоўнікаў.
- •52. Злучнікі як службовыя словы. Вытворныя і невытворныя злучнікі. Функцыі злучнікаў.
- •53. Часціцы. Разрады часціц па значэнні. Вытворныя і невытворныя часціцы. Функцыі часціц.
- •54. Словазлучэнне як сінтаксічная адзінка. Сувязь слоў у словазлучэнні.
- •Сказ: яго паняцце, дыферэнцыльныя адзнакі, аспекты вывучэння сказа. Тыпы сказаў у беларускай мове.
- •56. Просты сказ, яго дыферэнцыльныя адзнакі. Фармальная, семантычная структура простага сказа.
- •57. Галоўныя і даданыя члены сказа. Пытанне аб членах сказа ў лінгвістычнай літаратуры.
- •58. Аднасастаўныя сказы, крытэрыі іх размежавання і класіфікацыі. Функцыянаванне аднасастаўных сказаў у мове.
- •59. Няпоўныя сказы. Эліптычныя сказы.
- •60. Актуальнае чляненне сказа, сродкі актуалізацыі выказванння.
- •61. Ускладнены просты сказ, разнавіднасці ўскладняльных канструкцый.
- •62. Складаныя сказы і іх класіфікацыя ў сучаснай лінгвістычнай літаратуры.
- •63. Складаназлучаныя сказы: структура і значэнне, семантыка-сінтаксічныя адносіны паміж часткамі і спосабы іх выражэння.
- •64. Складаназалежныя сказы: структура і значэнне, семантыка-сінтаксічныя адносіны паміж часткамі і спосабы іх выражэння.
- •65. Бяззлучнікавыя складаныя сказы: структура і значэнне, семантыка-сінтаксічныя адносіны паміж часткамі і спосабы іх выражэння.
- •66. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі (камбінаваныя сказы), іх структура і семантыка-сінтаксічныя адносіны.
- •67. Простая, ускосная і няўласна-простая мова. Цытата як акт камунікацыі.
- •68. Складанае сінтаксічнае цэлае. Абзац.
- •69. Тэкст як камунікатыўная адзінка. Асноўныя катэгорыі мастацкага тэксту.
- •70. Пунктуацыя як графічны сродак пісьмовай мовы. Прынцыпы беларускай пунктуацыі. Класіфікацыя знакаў прыпынку.
49. Дзеепрыслоўе і яго гісторыя ў беларускай мове. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў у сучаснай беларускай мове.
Дзеепрыслоўе ўключае ў сябе нязменныя формы дзеясловаў, якія абазначаюць дадатковыя дзеянні пры галоўным дзеянні, выражаным выказнікам. З генетычнага пункту гледжання дзеепрыслоўі ўзніклі ад кароткіх дзеепрыметнікаў незалежнага стану цяперашняга і прошлага часу. Дзеепрыслоўе, як вынікае з яго назвы, сумяшчае рысы дзеяслова і прыслоўя: :падобна дзеяслову яно мае закончанае і незакончанае трыванне, можа быць зваротным і незваротным, пераходным і непераходным, мае толькі незалежны стан, але не мае формы часу, якая злілася ў ім з катэгорыяй трывання. Падобна прыслоўю, дзеепрыслоўе выконвае ў сказе сінтаксічную ролю акалічнасці, паясняе дзеяслоў-выказнік, не змяняецца. Пры ўжыванні з паясняльнымі словамі дзеепрыслоўе ўтварае спалучэнне, якое выступае ў сінтаксічнай функцыі аднаго члена сказа (акалічнасці), выдзяляецца на пісьме коскай (коскамі). У сказе дзеепрыслоўе кіруе субстантывамі, можа паясняцца прыслоўямі і пераходзіць у прыслоўі пры перадачы прыкметы дзеяння. Дзеепрыслоўе ў сказе выражае дадатковае дзеянне, што, як і асноўнае дзеянне, утвараецца адной асобай, прадметам, з’явай.
50. Прыслоўе як часціна мовы. Разрады прослоўяў па значэнні. Словы катэгорыі стану (прэдыкатывы).
Прылоўе-часціна мовы, якая абазначае разнастайныя прыкметы дзеянняў, стану, якасцяў предмета ў адносінах да дзеяслова (дзеепрыслоўя), прыметніка (дзеепрыметніка), назоўніка, а таксама і да іншага прыслоўя. Не скланяецца, не спрагаецца, не мае марфалагічных катэгорый роду, ліку, склону, часу, трывання, ладу і інш. Аднак у вялікай групы прыслоўяў, якія адносяцца да разраду якасных, адзначаюцца ступені параўнання і формы суб'ектыўнай ацэнкі, чым выражаецца розная ступень якасці ці ўласцівасці пэўнай прыкметы, што праяўляецца марфалагічна ў формах вышэйшай, найвышэйшай ступеняў параўнання.Па сваёй дэрывацыйнай структуры прыслоўі падзяляюцца на невытворныя і вытворныя. Прыслоўі, якія непасрэдна абазначаюць прыкметы, адносяцца да знамянальных, а якія толькі ўказваюць на іх - да займеннікавых. Граматычная транспазіцыя прыслоўяў праяўляецца ў тым, што яны даволі шырока могуць выкарыстоўвацца ў значэнні іншых часцін мовы: назоўнікаў, прыназоўнікаў, часціц, мадальных слоў, злучнікаў, прэдыкатываў. Семантычная транспазіцыя праяўляецца ў выкарыстанні слоў адных тэматычных груп у значэнні іншых, напрыклад, прыслоўі месца могуць ужывацца ў значэнні прыслоўяў часу.Прыслоўі шырока выкарыстоўваюцца для ўтварэння слоў іншых знамянальных часцін мовы з дапамогай разнастайных афіксаў: назоўнікаў, займеннікаў, прыметнікаў, дзеясловаў, іншых прыслоўяў, а таксама незнамянальных слоў. У ролі прыслоўяў выкарыстоўваюцца фразеалагізмы, службовыя часціны мовы ў пэўных кантэкстах, а таксама неспрагальныя дзеяслоўныя формы.Разрады прыслоўяў паводле значэння. Якасныя прыслоўі ўтвараюцца ад якасных прыметнікаў і паводле значэння суадносяцца з імі, абазначаюць якасць дзеяння, стану ці прыметы, адказваюць на пытанне як?, адносяцца да дзеясловаў, прыметнікаў, прыслоўяў ці слоў катэгорыі стану і выконваюць ролю акалічнасці спосабу дзеяння. Колькасныя прыслоўі адказваюць на пытанні колькі? як многа? да якой ступень? і абазначаюць колькасць дзеяння, ступень інтэнсіўнасці або яго мяжу, меру якасці, адносяцца да дзеясловаў, прыметнікаў ці якасных прыслоўяў, выконваюць у сказе сінтаксічную функцыю акалічнасці меры і ступені. Акалічнасныя прыслоўі паказваюць на розныя акалічнасці, пры якіх адбываецца дзеянне. Да іх адносяцца прыслоўі са значэннем месца, часу, прычыны і мэты. Прыслоўі месца паказваюць на месца, дзе адбываецца дзеянне, куды ці адкуль яно скіравана, да якой мяжы адбываецца, і адказваюць на пытанні дзе, куды? адкуль?.Прыслоўі часу ўказваюць на час, калі адбываецца дзеянне, і адказваюць на пытанні калі? з якога часу? да якога часу? як доўга?Часта прыслоўі часу і месца выражаюцца аднолькавымі словамі. Прыслоўі п р ы ч ы н ы абазначаюць прычыну, падставу дзеяння і адказваюць на пытанні чаму? па якой прычыне?Прыслоўі мэты паказваюць, для чаго, з якой мэтай адбываецца дзеянне, і адказваюць на пытанні для чаго? з якой мэтай?Усе акалічнасныя прыслоўі звычайна адносяцца да дзеясловаў і выконваюць ролю адпаведных акалічнасцей. Азначальныя прыслоўі характарызуюць якасць дзеяння, спосаб яго ажыццяўлення, інтэнсіўнасць выяўлення прыметы. Сярод іх выдзяляюць некалькі семантычных груп: якасныя, колькасныя, спосабу дзеяння, параўнання, сумеснасці.Прыслоўі спосабу дзеяння не толькі характарызуюць дзеянне, але і ўказваюць на характар ці спосаб яго ўтварэння; адказваюць на пытанні як? якім чынам? якім спосабам? У прыслоўях параўнання якасная характарыстыка дзеяння даецца шляхам параўнання ці прыпадабнення, ўтвараюцца ці ад прыметнікаў з прыназоўнікам па~, ці ад назоўнікаў у творным склоне.Прыслоўі са значэннем сумеснасці якасную характарыстыку дзеяння спалучаюць з указаннем на сумеснасць, адказваюць на пытанні як? якім чынам?, адносяцца да дзеясловаў і ў сказе выконваюць ролю акалічнасці спосабу дзеяння.Ступені параўнання якасных прыслоўяў .Якасныя прыслоўі, утвораныя ад якасных прыметнікаў, маюць дзве ступені параўнання - вышэйшую і найвышэйшую. Ступені параўнання прыслоўяў маюць дзве формы — простую (сінтэтычную) і складаную (аналітычную). Простая форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца з дапамогай суфікса -ей (-эй, -ай), які далучаецца да ўтваральнай асновы прыслоўя. Складаная форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца з дапамогай слоў болей (болъш), меней (менш), якія далучаюцца да якасных прыслоўяў. Простая форма найвышэйшай- ступені параўнання прыслоўяў утвараецца далучэннем прыстаўкі най-да формы вышэйшай ступені. Складаная форма найвышэйшай ступені параўнання ўтвараецца з дапамогай слоў найболъш, найменш, якія далучаюцца да прыслоўяў.
