Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры сбм.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
214 Кб
Скачать
☆

61. Ускладнены просты сказ, разнавіднасці ўскладняльных канструкцый.

«Ускладненымі лічацца простыя сказы, якія ўтрымліваюць дадатковыя неразгорнутыя выказванні да асноўнага выказвання, змешчанага ў прэдыкатыўнай аснове, і якія ў згорнутым выглядзе выражаюць дадатковую прэдыкацыю». Лінгвістамі па-рознаму вызначаецца статус ускладненых сказаў. Звычайна іх адносяць да пераходных (прамежкавых) паміж простымі і складанымі сказамі. Не вырашана адназначна і пытанне, якія кампаненты сказа лічацца ўскладняльнымі. Традыцыйна ўскладняльнікамі простага сказа называюцца аднародныя і адасобленыя члены сказа, параўнальныя звароты, пабочныя і ўстаўныя канструкцыі, зваротак.

Агульная характарыстыка адасобленых членаў.Сэнсава і інтанацыйна выдзеленыя члены сказа называюцца адасобленымі.Адасабляцца могуць усе члены сказа, але часцей за ўсё — азначэнне і акалічнасць.Адасобленыя члены сказа ўтрымліваюць элемент дадатковага паведамлення. Абавязковай умовай адасаблення з'яуляецца адсутнасць цеснай сувязі члена сказа з паяснёным словам.

Адасобленыя азначэнні.У сказе могуць адасабляцца як дапасаваныя, так і недапасаваныя азначэнні.Дапасаваныя азначэнни:развитыя азначэнни,кали яны стаяць пасля паясненага слова; два і больш адзіночныя азначэнні, калі стаяць пасля азначаемага слова;адзіночныя і развітыя азначэнні,незалежна ад месца ў сказе, калі:адносяцца да асабовага займенніка;аддзелены ад паяснёнага слова выказнікам або іншымі чле­намі сказа.. Перад азначаемым назоўнікам, калі маюць дадатковае акалічнаснае значэнне прычыны, уступкі, часавае (гэтыя азначэнні часта адно­сяцца да ўласных імёнаў).Недапасаваныя азначэнні:Незалежна ад месца ў сказе, калі ім надаецца боль­шая самастойнасць і яны адносяцца да назоўнікаў;Калі знаходзяцца ў адным радзе з адасобленымі дапасаванымі азначэннямі;Незалежна ад месца ў сказе, калі адносяцца да асабовых займеннікаў.

Адасобленыя прыдаткі.Адасабляюцца і выдзяляюцца на пісьме коскамі або працяжнікамі:адзіночныя і развітыя прыдаткі, калі адносяцца да асабовага займенніка;адзіночныя і развітыя прыдаткі, якія адносяцца да ўласнага назоўніка і стаяць пасля яго; адзіночныя і развітыя прыдаткі, калі паясняюць агульны назоўнік і стаяць пасля яго;развіты прыдатак перад азначаемым словам, калі мае дадатковае акалічнаснае значэннеоўшчыка ці паляўнічага);адзіночны і развіты прыдатак, калі звязваецца з азна­чаемым назоўнікам злучнікамі ці, або (з удакладняльным значэннем), як (з прычынным значэннем), словамі па прозвішчы, па мянушцы.

Адасобленыя акалічнасці.Не адасабляюцца.Выражаныя адзіночнымі дзеепрыслоўямі, якія маюць значэнне прыслоўя, адказваюць на пытанні я к?якім чына м? Звычайна стаяць пасля выказніка. Выражаныя дзеепрыслоўнымі зваротамі, якія сталі ўстойлівымі выразамі (звычайна стаяць пасля дзеяслова, да якога адносяцца). Выражаныя дзеепрыслоўнымі зваротамі, якія цесна звязаны па сэнсу з дзеясловам (адказваюць на пытанні як? якім чынам?). Аднародныя акалічнасці, якія складаюцца з прыслоўя і дзеепрыслоўя, звязаных злучнікам і .Адасабляюцца.Выражаныя адзіночнымі дзеепрыслоўямі або дзеепрыслоўнымі зваротамі незалежна ад месца ў сказе;Акалічнасці ўступкі,выражаныя назоўнікам з прыназоўнікам нягледзячы на.Акалічнасці месца або часу, якія ўдакладняюць змест папярэдняй акалічнасці;Радзей удакладняльнымі бываюць акалічнасці спосабу дзеяння.

Адасобленыя дапаўненні. Дапаўненні, выражаныя спалучэннямі «назоўнік (займеннік) ва ўскосным склоне + прыназ акрамя, апрача, замест, за выключэннем і інш.», заўсёды адасабля­юцца, калі выступаюць з выключальным, уключальным або замяшчальным значэннем.

Аднародныя члены сказа.Аднароднымі называюцца два або некалькі членаў сказа, якія выконваюць аднолькавую сінтаксічную функцыю, адносяцца да аднаго і таго ж слова ці словазлучэння і характарызуюцца інтанацыяй пералічэння. Аднароднымі могуць быць:дзейнікі; выказнікі;азначэнні;дапаўненні;акалічнасці.Па аб'ёму аднародныя члены сказа могуць выражацца як асобнымі словамі, так і словазлучэннямі.У адным радзе аднародных членаў могуць ужывацца і словы, і словазлучэнні.Нельга ставіць у адзін рад аднародных членаў асобныя словы (ці словазлучэнні) і даданыя сказы.У адзін рад аднародных членаў нельга таксама ўключаць дзеепрыметныя, дзеепрыслоўныя словазлучэнні і даданыя сказы.У сказе можа быць некалькі груп аднародных членаў, звязаных з рознымі словамі і маючых розныя сінтаксічныя функцыі.Аднароднымі членамі сказа не з'яўляюцца: Словы, якія паўтараюцца ў мэтах узмацнення і стаяць побач;Словы, якія цесна звязаны паміж сабой па сэнсу і сінтаксічна (з'яўляюцца адным членам сказа) і не вымаўляюцца з інтанацыяй пералічэння; Сінанімічныя спалучэнні слоў з дэфісным напісаннем;Па граматычных асаблівасцях аднародныя члены сказа ў большасці выпадкаў з'яўляюцца аднолькавымі часцінамі мовы, але часам яны могуць выражацца і рознымі часцінамі мовы.Аднолькавыя часціны мовы ў функцыі аднародных членаў сказа часам могуць жывацца ў розных граматычных формах.Аднак пры гэтым яны павінны задавальняць асноўным патрабаванням да аднародных членаў - выражаць адну і тую ж сінтаксічную катэгорыю і адказваць на адно пытанне. Калі ж члены сказа,якія павінны быць аднароднымі, пастаўлены ў розных граматычных формах і адказваюць на розныя пытанні, то сувязь паміж імі парушаецца.Па характару лагічных сувязяў аднародныя члены сказа павінны адпавядаць двум асноўным правілам класіфікацыі або сістэматызацыі прадметаў, з'яў, прыкмет: характарызаваць прадмет, з'яву, асобу па адной агульнай прыкмеце (па колеру, паходжанню, роду заняткаў і т.д.); члены дзялення, выражанага аднароднымі членамі сказа, павінны ўзаемна выключацца. Аднародныя члены сказа злучаюцца паміж сабой злучнікамі, бяззлучнікавык спосабам (інтанацыяй пералічэння) або камбінаванай сувяззю (злучнікавай і бяззлучнікавай).У некаторых выпадках члены сказа ўжываюцца ў спалучэнні са словамі, якія паўтараюцца перад некалькімі або перад усімі аднароднымі членамі. Паміж аднароднымі членамі сказа могуць выражацца спалучальныя, супраціўныя, раздзяляльныя, супастаўляльныя і ўступальныя адносіны, для чаго ўжываюцца адпаведныя злучнікі:спалучальныя: і, ды (у значэнні і), ні - ні, таксама (часта ў спалучэнні са злучнікамі і;супраціўныя: але, а, аднак, затое, ды (у значэнні але);раздзяляльныя: ці, ці(то) - ці, або, або - або, то - то, ці то - ці то, ні то - ні то, не то - не то.Пры аднародных членах сказа могуць ужывацца двайныя супастаўляльныя злучнікі: як – так і, нетолькі - і, хоць і - але, хоць - ды, хоць - але, не столькі - колькі, калі не - то (дык), як -дык і інш. Першая частка такіх злучнікаў ставіцца перад першым аднародным членам, а другая - перад другім.Часам пры аднародных членах ужываецца няпарны злучнік хоць (хаця),. які выражае ўступальнае значэнне. Калі да пералічаных у сказе аднародных членаў сказа далучаюцца іншыя аднародныя члены, якія дапаўняюць, удакладняюць папярэднія аднародныя члены, то яны звязваюцца з дапамогай далучальных злучнікаў і, ды, а, прычым, таксама. Такія аднародныя члены сказа называюцца далучальнымі.Калі аднародныя члены патрабуюць аднолькавых прыназоўнікаў, то неабходнасць паўтарэння іх перад кожным аднародным членам залежыць ад аб'ёму і колькасці аднародных членаў. Калі аднародныя члены развітыя і іх рад доўгі, то прыназоўнік неабходна паўтараць. Незалежна ад аб'ёму і колькасці аднародных членаў паўтараюцца прыназоўнікі з мэтай асаблівага падкрэслівання значэння таго, што выражае кожны з аднародных членаў. Абавязковым з'яўляецца паўтарэнне прыназоўнікаў пры аднародных членах, звязаных паўторнымі або двайнымі злучнікамі, а таксама адзіночнымі супраціўнымі, уступальнымі і далучальнымі злучнікамі. Калі рад аднародных членаў змяшчае некалькі семантычна аб'яднаных груп, то прыназоўнік паўтараецца пры кожнай групе і служыць фармальным паказчыкам такіх груп.Неабходнасць паўтарэння прыназоўнікаў залежыць таксама ад ступені сэнсай сувязі аднародных членаў сказа. Калі ў якасці аднародных выступаюць сэнсава далёкія словы ці словазлучэнні, то паўтарэнне прыназоўніка перад кожным з такіх аднародных членаў з'яўляецца абавязковым.Абавязковым з'яўляецца паўтарэнне пры аднародных членах розных злучнікаў.Часта прыназоўнікі паўтараюцца перад парамі аднародных членаў, звязваюцы іх і часткова выконваючы пры гэтым функцыі злучнікаў.Калі не ставіцца мэта асабліва падкрэсліць пералічаемае ў аднародных членах то пры неразвітых блізкіх па сэнсу аднародных членах, звязаных бяззлучнікавай сувяззю або адзіночнымі спалучальнымі злучнікамі, аднолькавыя прыназоўнікі паўтараюцца.Нельга паўтараць прыназоўнік пры аднародных членах, калі першы аднародны член уключае ў свой склад слова (або некалькі слоў), агульнае для ўсіх аднародных членаў.

Пабочнымі могуць быць не толькі словы і словазлучэнні, але і цэлыя сказы. Па семантыцы пабочныя сказы не адрозніваюцца ад пабочных слоў: выражаюць мадальную, эмацыянальную ці лагічную ацэнку, паказваюць на крыніцу выказвання, на сувязь частак, характарызуюць стыль мовы і г. д..Пабочныя сказы могуць быць розныя па складзе: двухсастаўныя асабовыя, аднасастаўныя няпэўна-асабовыя, аднасастаўныя безасабовыя. Пабочныя сказы звычайна ўключаюцца ў асноўнае выказванне без злучнікаў, але могуць быць уведзены з дапамогай злучнікаў і злучальных слоў.Коскамі выдзяляюцца пабочныя сказы, якія пачынаюцца злучнікамі ці злучальнымі словамі як, калі, колькі, што.Пабочныя сказы часам выдзяляюцца працяжнікамі ці дужкамі.Устаўными называюцца словы, словазлучэнні і сказы, якія служаць для выражэння дадатковага паведамлення, заўвагі, удакладнення, тлумачэння ўсяго асноўнага выказвання.Устаўныя словы, словазлучэнні і сказы граматычна не звязаны з членамі асноўнага сказа, але паведамленні заўвагі, удакладненні,тлумачэнні могуць быць друга-раднымі ці вельмі важнымі для разумения сэнсу сказа. Яны заўсёды выдзяляюцца інтанацыйна. На пісьме гэтая інтанацыйная адасобленасць афармляецца працяжнікамі або дужкамі.Устаўныя канструкцыі ўжываюцца для тлумачэння незнаемых, невядомых або малаўжывальных слоў і выразаў.Устаўныя канструкцыі могуць удакладняць выказванне ў цэлым ці асобныя яго члены.У структуры сказа ўстаўныя словы, словазлучэнні і сказы часам могуць захоўваць сувязь з тымі кампанентамі сказа, да якіх яны адносяцца, і афармляюцца як своеасаблівыя члены сказа ці часткі складанага сказа.Устаўныя канструкцыі могуць адносіцца да часткі складанага сказа, да члена сказа, да ўсяго сказа.У сказ устаўныя канструкцыі могуць уключацца:без злучнікаў і злучальных слоў;з дапамогай злучнікаў і, а, ці і інш.;з дапамогай падпарадкавальных злучнікаў і злу­чальных слоў калі, хоць, бо, як, што, які і інш..Устаўныя словы, словазлучэнні і сказы адрозніваюцца ад пабочных тым, што могуць дадаткова тлумачыць час, месца, прычыну дзеяння, характарызаваць асобу, падзею, супастаўляць, удакладняць сказанае, дапаўняць асобныя члены асноўнага выказвання, што не ўласціва пабочным канструкцыям. У адрозненне ад пабочных устаўныя канструкцыі ніколі не бываюць у пачатку асноўнай часткі, а заўсёды стаяць у сярэдзіне сказа або ў канцы.Устаўныя словы, словазлучэнні і сказы, як і пабочныя, узбагачаюць асноўны сказ дадатковым зместам, напаўняюць сказ той ці іншай інтанацыяй, уключаюцца ў сказ з дапамогай злучнікаў і злучальных слоў, а таксама і устаўныя, і пабочныя кампаненты граматычна не звязаны са сказам.Устаўныя словы, словазлучэнні і сказы на пісьме выдзяляюцца дужкамі, працяжнікамі, а часам — коскамі.Зваротак — слова або спалучэнне слоў, што называюць асобу ці прадмет, да якіх звяртаюцца з мовай.Зваротак граматычна не звязаны з членамі сказа, захоўвае адасобленасць сваёй пазіцыі і не з'яўляецца членам сказа.Зваротак ужываецца не толькі з мэтай прыцягнуць увагу субяседніка, аднак і выразіць адносіны да яго з боку гаворачага.Звароткі ўваходзяць у склад вобразных сродкаў мовы, надаюць ёй большую жывасць, эмацыянальнасць, экспрэсіўнасць, выразнасць.Зваротак выражаецца:назоўнікам у назоўным склоне;клічнай формай назоўніка (старажытны клічны склон);прыметнікамі і дзеепрыметнікамі ў назоўным склоне, якія перайшлі ў назоўнікі.