Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры сбм.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
214 Кб
Скачать
☆

70. Пунктуацыя як графічны сродак пісьмовай мовы. Прынцыпы беларускай пунктуацыі. Класіфікацыя знакаў прыпынку.

Пунктуацыя (ад лац. рunctum – кропка) мае два асноўныя значэнні: 1) сукупнасць знакаў прыпынку і правілы іх выкарыстан- ня ў пісьмовым тэксце; 2) раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца пунктуацыйная сістэма і заканамернасці яе станаўлення і функцыянавання. У пісьмовым маўленні існуе 10 знакаў прыпынку: кропка, коска, кропка з коскай, двукроп’е, працяжнік, пытальнік, клічнік, шматкроп’е, дужкі, двукоссе. Сучасная беларуская пунктуацыя заснавана на трох прынцыпах – граматычным, сэнсавым і інтанацыйным. Граматычныя знакі прыпынку абумоўлены будовай сказа, яго сінтаксісам. Да граматычных знакаў прыпынку адносяцца кропка ў канцы сказа, знакі прыпынку на мяжы паміж прэдыкатыўнымі часткамі складанага сказа, дужкі для выдзялення ўстаўных канструкцый у простым сказе, знакі прыпынку пры аднародных членах сказа, знакі прыпынку, якімі адасабляюцца развітыя прыдаткі ці азначэнні і інш.

Сэнсавыя знакі прыпынку ставяцца тады, калі сэнсавае чляненне маўлення падпарадкоўвае сабе структурнае. Напрыклад: Плаваць больш – ён не мог, вада ўжо не вабіла (Кул.) (= без працяжніка: і плаваць больш не мог па нейкай прычыне, і вада ўжо не вабіла). Інтанацыйныя знакі выражаюць інтанацыю. Да іх адносяцца клічнік і пытальнік, інтанацыйны працяжнік, шматкроп’е і інш.

Граматычныя знакі прыпынку з’яўляюцца абавязковымі, а сэнсавыя і інтанацыйныя могуць быць факультатыўнымі, аўтарскімі.

90