Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры сбм.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
214 Кб
Скачать
☆

58. Аднасастаўныя сказы, крытэрыі іх размежавання і класіфікацыі. Функцыянаванне аднасастаўных сказаў у мове.

Аднасастаўнымі называюцца сказы з адным галоўным членам, які ўмоўна суадносіцца з дзейнікам або выказнікам двухсастаўных сказаў. На аснове граматычнага выражэння галоўнага члена і з улікам семантычных прымет выдзяляюцца 2 тыпы аднасастаўных сказаў: дзеяслоўныя і іменныя.

Да дзеяслоўных аднасастаўных сказаў адносяцца пэўна-асабовыя, няпэўна-асабовыя, абагульнена-асабовыя, безасабовыя, інфінітыўныя сказы.

Да іменных аднасастаўных сказаў належаць намінатыўныя, вакатыўныя і генітыўныя сказы.

У пэўна-асабовых аднасастаўных сказах дзеянне належыць моўцу ці яго суразмоўцу, таму галоўны член часцей выражаецца дзеясловам 1-й ці 2-й асобы адзіночнага або множнага ліку цяперашняга або будучага часу абвеснага ладу, а таксама дзеясловам у форме 2-й асобы адзіночнага або множнага ліку загаднага ладу.

У няпэўна-асабовых аднасастаўных сказах дзеянне належыць няпэўнай або невядомай асобе, таму галоўны член іх выражаецца дзеясловам у форме 3-й асобы множнага ліку цяперашняга ці будучага часу абвеснага ладу, дзеясловам у форме множнага ліку прошлага часу.

У абагульнена-асабовых сказах дзеянне ў аднолькавай ступені адносіцца да любой асобы, да кожнага. Семантычнай асаблівасцю такіх сказаў з’яўляецца тое, што яны адлюстроўваюць жыццёвыя назіранні, вывады, абагульненыя суджэнні або засвоены калектыўны вопыт. Па форме галоўны член абагульнена-асабовых сказаў можа супадаць з галоўным членам пэўна-асабовых, няпэўна-асабовых, безасабовых і інш. сказаў.

У безасабовых сказах дзеянне або працэс ці стан адбываюцца самі па сабе, незалежна ад актыўнага дзеяча. Галоўны член у безасабовых сказах выражаецца: 1) безасабовым дзеясловам: Як гэта заўсёды бывае ў гарах, развіднела адразу, нечакана (Сам.);2) асабовым дзеясловам у безасабовым ужыванні: Усе лужыны ўночы зацягнула шклістым лёдам (Маш.); 3) словамі катэгорыі стану (безасабова-прэдыкатыўнымі словамі), часам з дзеясловамі было, стала і інш. у спалучэнні з інфінітывам : Па гэтых сцежках можна было ісці толькі па адным чалавеку, прабіраючыся па бярвенцах-кладках (К-с); Хоць усюды ціха, цёпла і ясна, але ўжо не вее тым жыццём, якое відаць вясною (К-с);

4) дзеепрыметнікам залежнага стану (з дзеясловам быць ці без яго): У пакоі было прыбрана, падмецена;

5) фразеалагізмамі ў безасабовым ужыванні: Сам ён матэматык, а збіраў мастацкую літаратуру. Грошай у яго – куры не клююць (= вельмі многа) (Сач.);

6) адмоўным словам няма (ці фразеалагізмам з адпаведным значэннем): На небе няма ні хмурынкі (Рыб.); У амбарах жа хоць шаром пакаці (= няма нічога) (Чыгр.) і інш.

У інфінітыўных сказах выражаецца дзеянне, якое мае мадальнае значэнне магчымасці, немагчымасці, неабходнасці, пажаданасці і інш. Галоўны член у такіх сказах выражаецца незалежным інфінітывам. У намінатыўных сказах сцвярджаецца наяўнасць, існаванне, быццё прадметаў ці з’яў. Галоўны член у іх выражаецца назоўнікам у форме назоўнага склону. Намінатыўныя сказы падзяляюцца на дзве разнавіднасці: быццёвыя (апісальныя). Намінатыўныя сказы могуць быць неразвітыя (складаюцца толькі з аднаго галоўнага члена) і развітыя (развіваюцца дапасаванымі або недапасаванымі азначэннямі ці даданай азначальнай часткай): Асцярожнасць, хітрыя коды, ключы да якіх наўрад хто знойдзе цяпер (Шам.).

Заўвага. Развітыя намінатыўныя сказы трэба адрозніваць ад поўных двухсастаўных і эліптычных сказаў. Пры гэтым улічваюцца парадак слоў і лагічны націск. Прыметнік, які стаіць у прэпазіцыі да азначанага назоўніка, звычайна з’яўляецца дапасаваным азначэннем, і сказ лічыцца аднасастаўным намінатыўным. Калі ж прыметнік становіцца ў постпазіцыю да азначанага назоўніка і на яго падае лагічны націск – функцыянуе ў ролі састаўнога іменнага выказніка, і сказ разглядаецца як двухсастаўны. Параўн.: Летняя ноч і Ноч летняя. Ускосная форма назоўніка з прыназоўнікам можа выступаць як недапасаванае азначэнне ў намінатыўным сказе і як акалічнасць у эліптычным сказе. Калі мэтай выказвання служыць указанне на месца, то лагічны націск падае на склонавую форму назоўніка, і сказ разглядаецца як эліптычны двухсастаўны. Калі мэтай выказвання служыць канстатацыя наяўнасці прадмета, то лагічны націск падае на азначаны назоўнік, а даданы член інтанацыйна зліваецца з галоўным. Сказ у такім выпадку разглядаецца як аднасастаўны намінатыўны. Параўн.: У парку – лістапад і Лістапад у парку.

Неразвіты намінатыўны сказ трэба адрозніваць ад канструкцыі «назоўны ўяўлення (назоўны тэмы)», якая ўжываецца пры апісанні разважанняў, успамінаў і не мае значэння быцця.

Назыўныя канструкцыі (намінатыўныя загалоўкі, словы-назвы) многія даследчыкі не лічаць сказамі, бо яны выконваюць функцыю называння прадмета без значэння быцця: Кавярня; Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы.

Вакатыўныя сказы па форме падобныя да зваротка, але адрозніваюцца ад яго сваёй функцыяй: яны выражаюць пачуцці, волевыяўленні, накіраваныя да асобы.

Генітыўныя сказы характарызуюць прадмет у колькасных адносінах. Галоўны член у іх выражаны назоўнікам у форме роднага склону: