Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры сбм.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
214 Кб
Скачать
☆

15. Беларуская графіка і яе асноўныя прынцыпы. Алфавіт. Нялітарныя графічныя сродкі.

Кірыліцкі алфавіт сучаснай беларускай літаратурнай мовы больш паслядоўна адлюстроўвае яе фанетычную сістэму, але, зразумела, далёка не адэкватна адпавядае ёй, бо мае, па-першае, літары, якім няма гукавых адпаведнікаў, напрыклад ь; па-другое, адной літарай перадаюцца або спалучэнні двух гукаў (параўн.: я, е, ё, ю), або якасна розныя гукі ці фанемы (цвёрдыя і мяккія, звонкія і глухія і інш.). Асобныя гукі беларускай мовы перадаюцца спалучэннямі літар, у прыватнасці дыграфамі дз, дж, а таксама спалучэннем з мяккім знакам (параўн.: гусь, радасць, пісьмо і інш.); спалучэннем літар перадаецца і вымаўленне падоўжаных зычных (параўн.: збожжа, вяселле, насенне і інш.).

Для перадачы пяці галосных фанем беларускай мовы, якія выконваюць сэнсаадрознівальную ролю, выкарыстоўваецца 10 літар: а, е, ё, і, о, у, э, ы, ю, я. З іх так званыя ётавыя е, ё, і, ю, я ў пачатку слова, а пасля галосных, ў, апострафа ў сярэдзіне і ў канцы слова выражаюць спалучэнне гукаў (й + адпаведны галосны э, о, і, у, а). З дапамогай дадзеных літар перадаецца і мяккасць зычных (параўн.: люк - лук, нёс - нос, спяц ь - спаць, сіта - сыта, без - бэз і г. д.).14 беларускіх літар б, в, г, дз, з, к, л, м, н, п, с, ф, х, ц перадаюць на пісьме і цвёрдыя зычныя (у прыватнасці, пасля галосных, што абазначаюцца літарамі а, о, ы, у, э), і мяккія (абазначаюцца спалучэннем з ётавымі ці з мяккім знакам). Літары д, дж, ж, р, т, ў, ч, ш абазначаюць на пісьме адпаведныя цвёрдыя зычныя гукі. Правапіс галосных і зычных гукаў беларускай літаратурнай мовы падпарадкоўваецца кадыфікаваным правілам.

У складзе сённяшняга беларускага алфавіта налічваецца 34 літары, кожная з якіх мае чатыры варыянты свайго графічнага адлюстравання, або чатыры графемы: рукапісная, друкаваная, малая, вялікая.

Паслядоўнасць размяшчэння літар у алфавіце з'яўляецца штучнай, умоўнай, але яе трэба ведаць гэтаксама добра, як табліцу множання, бо ў прыведзеным алфавітным парадку будуюцца разнастайныя слоўнікі (тлумачальныя, энцыклапедычныя, арфаграфічныя і г. д.), картатэкі і каталогі ў бібліятэках, шматлікія даведнікі, адрасныя і тэлефонныя кнігі і да т.п.

16. Арфаграфія. Асноўныя прынцыпы беларускай арфаграфіі.

У сучаснай беларускай літаратурнай мове правапіс арфаграм грунтуецца на двух асноўных прынцыпах - фанетычным і марфалагічным.

Прынцып, паводле якога напісанне перадае гучанне слова і літарай абазначаецца гук (пішацца так, «як чуецца»), прынята называць фанетычным. На аснове фанетычнага прынцыпу пабудаваны, напрыклад, наступныя правілы:

правапіс на месцы гукаў [о], [э] пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных у ненаціскных складах літары а (аканне): воды - вада, сэрца - сардэчны;

правапіс я на месцы е,ё пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам (яканне): весела - вясёлы, лёд - лядок;

правапіс прыставак з-, без-(бяз-), раз-(роз-), уз-, цераз-: збіць - ссыпаць, бездакорна - беспадстаўна, разбіць - расказаць, узняць - усхваляваць;

правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах: біялогія, абітурыент, раён;

правапіс прыстаўных галосных і зычных: аржаны, возера, навука;

правапіс літар ц, дз замест цвёрдых зычных [д], [т] перад галоснымі е, ё, і, ю, я і мяккімі [в’], [м’] (дзеканне і цеканне): горад - у горадзе, хата - у хаце, дзверы, цвік;

правапіс і, ы, й пасля прыставак: праіснаваць, абыграць, прыйшоў;

правапіс падоўжаных зычных у становішчы паміж галоснымі: вяселле, насенне, калоссе, падарожжа, ноччу, стагоддзе, жыццё;

правапіс у-ў: радыус, аўдыторыя, паўза;

правапіс спалучэнняў зн, нц, рц, рн, сн, сл на месцы этымалагічных здн, лнц, рдц, рдн, стн, стл: позна, сонца, сэрца, неміласэрна, абласны;

правапіс літары ц на месцы спалучэнняў тс, чс, кс, цс: салдацкі, баранавіцкі, беластоцкі, выдавецкі;

правапіс літары с на спалучэнняў жс, шс, хс, гс у словах тыпу прыгоства, хараство, княства, птаства;

правапіс падвойнага ч на месцы суфіксальнага цк перад -ін-(-ын-) у словах тыпу Случчына, Беласточчына, Нямеччына (але: Навагрудчына, Брэстчына, Слаўгарадчына);

правапіс літары т на месцы спалучэння дт у некаторых іншамоўных уласных назоўніках: Кранштат, Гумбальт, Шміт.

Прынцып, калі адной і той жа літарай абазначаецца фанема ў моцнай і слабай пазіцыі (у Нясвіжы - Нясвіж), называецца марфалагічным. На аснове марфалагічнага прынцыпу грунтуюцца, напрыклад, наступныя правілы:

правапіс звонкіх - глухіх, свісцячых - шыпячых зычных: дарожка, казка, падпісаць, малацьба, выязджаць, грузчык, вучышся, на дошцы;

правапіс каранёвых зычных з, ж, ш, г, х перад суфіксальнай с у геаграфічных назвах і вытворных ад іх: нясвіжскі, бугскі, добрушскі;

напісанне каранёвай зычнай д перад суфіксальнай с у прыметніках і назоўніках: гарадскі, грамадства, заводскі;

напісанне е ў прыназоўніку без і часціцы не: без натхнення, не чытай;

напісанне літары і пасля прыставак між-, звыш-, пан-, суб-, контр-, дэз-, транс-, а таксама ў некаторых складаных словах: міжуніверсітэцкі, звышімклівы, контрігра, дэзінфармацыя, медінстытут;

правапіс прыставак пад-, над-, аб-, ад-: падкінуць, надхмар’е, абсыпаць, адхіліць.

У сучасным беларускім правапісе сустракаюцца нешматлікія выпадкі традыцыйных (гістарычных) і дыферэнцыйных напісанняў.

Традыцыйныя напісанні - гэта напісанні, якія перадаюцца па традыцыі і не адпавядаюць сучасным нормам пісьма (дзевяты, васемнаццаць, легенда, ва Уруччы - паводле існуючых правілаў арфаграфіі павінны пісаць адпаведна я (першы склад перад націскам) і ў (пасля галоснага).

Дыферэнцыйныя напісанні адрозніваюць сугучныя словы або іх формы, якія супадаюць (верас - Верас (Зоська Верас), месяц - Месяц, сыходзіць з дарогі і зыходзіць з меркавання).