- •1. Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа. Роля беларускай мовы ў развіцці нацыянальнай культуры.
- •2. Функцыянальна-стылістычная дыферэнцыяцыя сучаснай беларускай мовы.
- •3. Беларуская літаратурная мова і дыялекты.
- •4. Пытанне аб паходжанні і перыядызацыі беларускай мовы, іх асвятленне ў лінгвістычнай літаратуры.
- •5. Гістарычныя змены у марфемным складзе слова, іх выяўленне і вытлумачэнне пры марфемным і этымалагічным аналізе слова.
- •6. Сістэма зычных фанем у беларускай мове: акустычна-артыкуляцыйны і функцыянальны аспекты.
- •7. Сістэма галосных фанем у беларускай мове: акустычна-артыкуляцыйны і функцыянальны аспекты.
- •8. Пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні зычных у беларускай мове. Варыянты і варыяцыі зычных фанем.
- •10. Прыстаўныя гукі і іх гісторыя ў беларускай мове.
- •9. Пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні галосных у беларускай мове. Варыянты і варыяцыі галосных фанем.
- •11. Аканне ў беларускай літаратурнай мове і дыялектах.
- •12. Склад як фанетычная адзінка. Тэорыя складападзелу ў лінгвістычнай літаратуры. Структура беларускага склада. Прынцыпы складападзелу.
- •13. Прасодыка беларускай літаратурнай мовы: інтанацыя, націск, паўзы. Роля прасадычных адзінак у арганізацыі маўлення.
- •14. Арфаэпічныя нормы сучаснай беларускай мовы. Арфаэпічная варыянтнасць у вакалізме і кансанантызме.
- •15. Беларуская графіка і яе асноўныя прынцыпы. Алфавіт. Нялітарныя графічныя сродкі.
- •16. Арфаграфія. Асноўныя прынцыпы беларускай арфаграфіі.
- •17. Слова як асноўная моўная адзінка. Асноўныя тыпы лексічных значэнняў.
- •18. Адназначнасць і мнагазначнасць слова. Спосабы ўтварэння пераносных значэнняў слоў.
- •19. Лексічная аманімія. Шляхі ўтварэння амонімаў, тыпы амонімаў. Крытэрыі размежавання аманіміі і полісеміі
- •4 Тыпы няпоуных амонiмау:
- •20. Лексічная сінанімія. Тыпы сінонімаў. Сінанімічны рад і дамінанта. Стылістычнае ўжыванне сінонімаў.
- •22. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання. Спрадвечна беларуская лексіка. Запазычанні ў беларускай мове.
- •23. Актыўная і пасіўная лексіка беларускай мовы. Устарэлыя словы і неалагізмы, іх тыпы і асаблівасці ўжывання.
- •24. Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле сферы яе выкарыстання: агульнаўжывальныя словы і словы абмежаванага ўжывання.
- •25. Беларуская лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў, прынцыпы іх пабудовы.
- •26. Фразеалогія і яе асноўныя адзінкі. Тыпы фразеалагізмаў паводле семантычнай злітнасці кампанентаў. Беларуская фразеаграфія.
- •27. Марфемная структура слова. Аснова і корань.
- •28. Паняцце марфемы і морфа. Віды марфем. Аламорфы і варыянты марфем. Субморф.
- •29. Паняцце словаўтваральнага тыпа і словаўтваральнай мадэлі. Прадуктыўнасць словаўтваральнага тыпа.
- •30. Словаўтваральная структура слова: утваральная аснова, вытворнае слова. Словаўтваральная пара, словаўтваральны ланцужок, словаўтваральнае гняздо.
- •31. Спосабы словаўтварэння слоў у беларускай мове. Афіксальнае словаўтварэнне і яго разнавіднасці.
- •32. Складанне як спосаб утварэння слоў. Абрэвіяцыя.
- •33. Часціны мовы як лексіка-граматычныя класы слоў. Сістэма часцін мовы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове.
- •35. Граматычныя катэгорыі назоўнікаў, іх характарыстыка.
- •36. Сучасныя тыпы скланення назоўнікаў у беларускай мове і іх гісторыя.
- •37. Прыметнік як часціна мовы, яго лексіка-граматычныя разрады. Скланенне прыметніка ў сучаснай беларускай мове і яго гісторыя.
- •38. Ступені параўнання прыметнікаў у сучаснай беларускай мове. Спосабы ўтварэння форм ступеней параўнання.
- •39. Лічэбнік як часціна мовы. Разрады лічэбнікаў па значэнні, па структуры і асаблівасці іх скланення. Спалучальнасць лічэбнікаў з назоўнікамі ў беларускай мове.
- •40. Займеннік як часціна мовы. Разрады займеннікаў па значэнні, асаблівасці іх скланення.
- •41. Дзеяслоў як часціна мовы. Граматычныя катэгорыі і формы дзеяслова.
- •42. Катэгорыя часу дзеяслова ў сучаснай беларускай мове і формы яе выражэння ў гісторыі беларускай мовы.
- •43. Спражэнне дзеясловаў у сучаснай беларускай мове і яго гісторыя.
- •44. Катэгорыя ладу дзеясловаў і яе гісторыя ў беларускай мове.
- •45. Катэгорыя трывання дзеясловаў. Зваротнасць дзеясловаў.
- •46. Катэгорыя стану дзеясловаў. Вучэнне аб катэгорыі стану ў лінгвістычнай літаратуры.
- •47. Пераходныя і непераходныя дзеясловы, іх граматычныя значэнні.
- •48. Дзеепрыметнік і яго гісторыя ў беларускай мове. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў у сучаснай беларускай мове.
- •49. Дзеепрыслоўе і яго гісторыя ў беларускай мове. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў у сучаснай беларускай мове.
- •50. Прыслоўе як часціна мовы. Разрады прослоўяў па значэнні. Словы катэгорыі стану (прэдыкатывы).
- •51. Прыназоўнік як часціна мовы. Ужыванне прыназоўнікаў са склонавымі формамі назоўнікаў. Функцыі прыназоўнікаў.
- •52. Злучнікі як службовыя словы. Вытворныя і невытворныя злучнікі. Функцыі злучнікаў.
- •53. Часціцы. Разрады часціц па значэнні. Вытворныя і невытворныя часціцы. Функцыі часціц.
- •54. Словазлучэнне як сінтаксічная адзінка. Сувязь слоў у словазлучэнні.
- •Сказ: яго паняцце, дыферэнцыльныя адзнакі, аспекты вывучэння сказа. Тыпы сказаў у беларускай мове.
- •56. Просты сказ, яго дыферэнцыльныя адзнакі. Фармальная, семантычная структура простага сказа.
- •57. Галоўныя і даданыя члены сказа. Пытанне аб членах сказа ў лінгвістычнай літаратуры.
- •58. Аднасастаўныя сказы, крытэрыі іх размежавання і класіфікацыі. Функцыянаванне аднасастаўных сказаў у мове.
- •59. Няпоўныя сказы. Эліптычныя сказы.
- •60. Актуальнае чляненне сказа, сродкі актуалізацыі выказванння.
- •61. Ускладнены просты сказ, разнавіднасці ўскладняльных канструкцый.
- •62. Складаныя сказы і іх класіфікацыя ў сучаснай лінгвістычнай літаратуры.
- •63. Складаназлучаныя сказы: структура і значэнне, семантыка-сінтаксічныя адносіны паміж часткамі і спосабы іх выражэння.
- •64. Складаназалежныя сказы: структура і значэнне, семантыка-сінтаксічныя адносіны паміж часткамі і спосабы іх выражэння.
- •65. Бяззлучнікавыя складаныя сказы: структура і значэнне, семантыка-сінтаксічныя адносіны паміж часткамі і спосабы іх выражэння.
- •66. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі (камбінаваныя сказы), іх структура і семантыка-сінтаксічныя адносіны.
- •67. Простая, ускосная і няўласна-простая мова. Цытата як акт камунікацыі.
- •68. Складанае сінтаксічнае цэлае. Абзац.
- •69. Тэкст як камунікатыўная адзінка. Асноўныя катэгорыі мастацкага тэксту.
- •70. Пунктуацыя як графічны сродак пісьмовай мовы. Прынцыпы беларускай пунктуацыі. Класіфікацыя знакаў прыпынку.
68. Складанае сінтаксічнае цэлае. Абзац.
Звышфразавае адзінстпва (ЗФА) - гэта такая тэкставая адзінка, якая складаецца больш чым з аднаго самастойнага сказа і валодае сэнсавай цэласнасцю ў кантэксце звязнага маўлення, выступае як частка завершанай камунікацыі.
Сінонім – складанае сінтаксічнае цэлае і інш.
Асноўнымі крытэрыямі вылучэння ЗФА ёсць сэнсавы (ці тэматычны) і фармальны (ці лексіка-граматычны).
Сэнсавая цэласнасць і завершанасць - асноўная прымета ЗФА, што перш за ўсё выяўляецца праз яго монатэматыснасць.
Монатэматычнасць ЗФА часта выяуляецца ў рэкурэнтнасці (рэгулярнай паўтаральнасці) ключавых слоў, звязаных з тэмай. Рэкурэнтнасць можа выражацца ў літаральным іх паўтарэнні, ва ўжыванні тэматычна блізкіх слоў і сінонімаў, а таксама ў пранаміналізацыі (займеннікавых заменах).
Між тым у ЗФА могуць адсутнічаць ключавыя словы, на ас¬нове якіх выяўляецца тэма, але ў такім выпадку адзінства тэмы ў тэксце можа падкрэслівацца спецыяльнымі сінтаксічнымі канструкцыямі, якія маюць стабільнае прызначэнне - граматыкалізаваць тэму. Такія канструкцыі звычайна распачынаюць звышфразавае адзінства і, як правіла, заўсёды з'яўляюцца аўтасемантычнымі выказваннямі (адносна неза¬лежным!, самастойнымі ў параўнанні з сінсемантычнымі, якія залежаць ад папярэдніх). Да іх адносяцца:
• намінатыўныя сказы:
• безасабовыя сказы:
• быццёвыя сказы (двухсастаўныя сказы са звязкай ёсць, што маюць абагульняльнае значэнне):
• двухсастаўныя неразвітыя сказы:
• пытальныя сказы:
• клічныя сказы:
Разумение ЗФА як мінімальнай адзінкі тэксту на сённяшні дзень не з'яўляецца агульнапрынятым, паколькі ў якасці такой адзінкі прапануецца разглядаць абзац.
Але варта размяжоўваць гэтыя паняцці: звышфразавае адзінства – гэта структурна-семантычная адзінка тэксту (лагічнасць і завершанасць), а абзац ёсць яго кампазіцыйна-стылістычная адзінка (аўтарская прагматычнасць і суб’ектыўнасць).
Адзначаюцца тры тыпы суаднесенасці межаў аб¬заца з межамі звышфразавага адзінства.
1. Абзац супадае з ЗФА (найболын пашыранае такое чляненне ў навуковых і афіцыйна-справавых тэкстах)
2. Два (і больщ) абзацы ўваходзяць у адно ЗФА (вельмі пашырана ў тэкстах мастацкіх)
3. Абзац змяшчае некалькі рознатэматычных ЗФА.
69. Тэкст як камунікатыўная адзінка. Асноўныя катэгорыі мастацкага тэксту.
Дэфініцый тэксту, як і азначэнняў сказа / выказвання, існуе вялікая колькасць, таму ў якасці зыходнага пункта возьмем адну: тэкст (лац. textus 'тканіна, спалучэнне, спляценне') - гэта «маўленчае камунікацыйнае ўтварэнне, функцыянальна скірава-нае на рэалізацыю пазамоўных задач».
Класіфікацыя тэкстаў праводзіцца па рознах параметрах, так, адрозніваюць тэксты паводле:
• формы рэалізацыі - пісьмовы / вусны, падрыхтаваны / спантанны;
• колькасці «моўцаў» - маналог, дыялог, палілог;
• прыналежнасці да функцыянальнага стылю (па сферы аб-слугоўвання) - мастацкі, публіцыстычны, навуковы, справавы, размоўны, рэкламны, канфесійны.
3 пункту гледжання камунікацыйнай абумоўленасці размя-жоўваюць тры групы тэкстаў.
1. Тэксты, змест якіх заўсёды разгортваецца паводле аблігаторных інфармацыйных мадэляў, што склаліся і прынятыя ў пэўнай камунікацыйнай сферы і з'яўляюцца адной з асноўных прымет пэўнага жанру, напр., тэкст інструкцыі да нейкага пры-бора, тэкст тэатральнай афішы і да т. п. Без ведання такіх мадэ-ляў немагчыма правільна скампанаваць тэкст такога жанру, і толькі захаванне ўсіх складнікаў мадэлі з'яўляецца для чытача крытэрыем цэласнасці і камунікацыйнай правільнасці. 2. Тэксты, змест якіх разгортваецца паводле узуальных інфар-мацыйных мадэляў, г. зн. такіх, што маюць дастаткова агульны характар, і кампаненты інфармацыйнага мінімуму могуць не толькі пашырацца, але і скарачацца, прычым паслядоўнасць вы-кладу звестак мае гнуткі характар (водзыў, рэцэнзія, характары-стыка і да т. п.).
3. Тэксты нерэгламентаваных інфармацыйных мадэляў, змест якіх не падлягае ніякай жорсткай зададзенасці з боку жанру і ка-мунікацыйнай сферы, хаця і існуюць узоры, на якія яны могуць арыентавацца (прыватная перапіска, болынасць жанраў мастацкай літаратуры і да т. п.). Апошнім часам навукоўцамі ўказваецца, што «тэкст неабходна разглядаць як пэўную камунікацыйную адзінку, дзе кантэк-стам выступав не толькі дадзенае атачэнне слоў, словазлучэнняў ці выказванняў, а шырокі камунікацыйны кантэкст, які не мае практычна ніякіх фармальных і матэрыяльных абмежаванняў, калі мець на ўвазе, што гэты кантэкст змяшчае ў сабе нявызнача-нага аб'ёму жыццёвы, а значыць, і вербальны, досвед камунікан-таў» [Колшанскйй, 1984, 114]. У дачыненні да такога разумения тэксту сталі выкарыстоўваць тэрмін дыскўрс. Дыскурс (фр. disco-urs 'маўленне') - шматзначны тэрмін, які рознымі даследчыкамі ўжываўся ў дачыненні да розных паняццяў: 1) звязнага тэксту; 2) вусна-размоўнай формы тэксту; 3) дыялогу; 4) групы выказ-ванняў, звязаных паміж сабой сэнсам; 5) маўленчага пісьмовага ці вуснага твора і інш.
Значыць, дыскурс разумеецца значна шырэй, чым тэкст, бо ўлічвае і ўсе пазамоўныя факты, якія так ці інакш уплываюць на стварэнне, увасабленне і бытаванне таго ці іншага тэксту. Дыскурс - «гэта адзінства і ўзаемадзеянне тэксту і пазамоўных умоў і сродкаў яго рэалізацыі». Акрамя таго, у стылістыцы пад дыскурсам разумеецца сукупнасць усіх тэкстаў, што існуюць і ўтвараюцца для абслугоўвання пэўных галін чалаве-чай дзейнасці, напр.: медыцынскі, палітычны, тэхнічны дыскурс.Напрамкі даследавання тэксту Усе кірункі ў вывучэнні тэксту грунтуюцца на тым, што тэкст - гэта пэўная цэласная пабудова, якая мае сваю граматыч-ную і лексічную структуру ; адрозненні падыходаў датычацца аб'екта даследавання. У беларускім мовазнаўстве шырокае вывучэнне і даследаванне тэксту пачалося ў 70-80-я гг. мінулага стагоддзя выключна ў практычных мэтах - у дапамогу настаўніку. Як зазначаецца самімі аўтарамі такіх дапаможнікаў, «мэта лінгвістычнага аналізу - выявіць тыя моўныя сродкі, пры дапамозе якіх выражаецца ідэйны і звязаны з ім эмацыянальны змест мастацкага твора» [Малажай, 1992, 10]. Таму пад увагу даследчыкаў трапляюць усе ўзроўні мовы: фанетычны, лексіка-семантычны, граматычны, што дазваляе асэнсаваць факты мовы з пункту гледжання узуса, літаратурнай нормы. Відавочна, што ў такім выпадку лінгвістычны аналіз перамяжоўваецца з літаратуразнаўчым, чаго і немагчыма пазбегнуць пры пастаўленых мэтах. Адрозненне ад апошняга ў тым, што асноўная ўвага надаецца «дэшыфроўцы» «моўных цяжкасцей» мастацкага тэксту, пад якімі разумеюцца «словы з сэнсавым прырашчэннем, разгорнутыя метафары, розныя выпадкі эфектыўнага выкарыстання амонімаў, амаформаў, амафонаў, амографаў, абыграных мнагазначных слоў, фразеалагізмаў, прыказак, маты-ваванае ўжыванне дыялектызмаў, паланізмаў, русізмаў, аўтарскіх неалагізмаў і г. д.». У русістыцы выразна вылучаюцца яшчэ тры падыходы да даследавання тэксту ў вучэбна-метадычных мэтах.1. Структурны (уласна сінтаксічны) падыход арыентаваны на вылучэнне і вывучэнне спецыфічнай «надсказавай адзінкі» -звышфразавага адзінства (ЗФА), ці складанага сінтаксічнага цэлага (ССЦ) Гэты падыход часта звязваюць з метафарай «знізу ўверх», бо ССЦ кваліфікуецца як адзінка, «надбудаваная» над сказам. 2. Семантычны (уласна тэкставы) падыход арыентаваны на вывучэнне тэксту ў яго пашыраным значэнні - як завершанага, цэласнага маўленчамысліцельнага твора, незалежна ад яго памераў. Паводле I. Р. Гальперына, тэкст - «гэта твор маўленчай дзейнасці, які валодае завершанасцю, аб'ектываваны ў выглядзе пісьмовага дакумента, літаратурна апрацаваны ў адпаведнасці з тыпам гэтага дакумента; твор, які складаецца з назвы (загалоўка) і шэрага асобых адзінак (звышфразавых адзінстваў), аб'яднаных рознымі тыпамі лексічнай, граматычнаи, лапчнаи і стылістычнай сувязі, што мае пэўную мэтанакіраванасць і прагматычную ўстаноўку». Такі падыход арыентуецца на вывучэнне асобных характарыстык цэласнага тэксту: кагезію, інтэграцыю, праспекцыю і рэтраспекцыю і інш., якія дапамагаюць выявіць асаблівасці функцыянавання сказа ў кантэксце, таму ён звязаны з метафарай «зверху ўніз». 3. Стылістычны (функцыянальны) падыход арыентаваны на разгляд функцыянальна-сэнсавых тыпаў маўлення: апісання, апавядання, разважання. Функцыянальна-сэнсавы тып маўлення трактуецца ў гэтым выпадку як фрагмент тэксту, аб'яднаны адзінай задумай і звязаны з вырашэннем адной з трох задач: ці 1) статычна (у адных прасторавых і часавых межах) апісаць фрагмент рэчаіснасці, ці 2) дынамічна апісаць фрагмент рэчаіснасці на працягу пэўнага часу з магчымым перамяшчэннем у прасторы, ці 3) апісаць прычынна-выніковыя сувязі фактаў навакольнага свету. Разам з тым у сучаснай лінгвістыцы паралельна з вучэбна-метадычным кірункам у аналізе тэксту існуе кардынальна іншы -семіятычны: ён звязаны з ідэяй тэксту «як арганізаванай семантычнай прасторы» (У. М. Тапароў). У аснове гэтай канцэпцыі меркаванне, што тэкст не толькі лінейна-аднамерны, ён шмат-мерны. Аказваецца, што за «ўнутранай формай слова» стаіць як бы ў згорнутым выглядзе семантычная прастора тэксту, дзе тэкст можа быць роўны міфу. Узнікае ўдалы для даследавання парадокс: прыцягненне аднаго тэксту для аналізу іншага тэксту дае магчымасць выйсці на больш шырокія, ужо пазатэкставыя абагульненні.
У беларускай лінгвістыцы такі падыход да аналізу тэкстаў у пэўнай ступені зрэалізаваў у сваіх працах праф. А. Я. Супрун, які першым звярнуўся да такога кшталту распрацовак і стварыў сваю ўласную методыку даследавання структуры тэксту, пры якой семіётыка сталася знітаванай з паўзроўневым аналізам.
