Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры сбм.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
214 Кб
Скачать
☆
  1. Сказ: яго паняцце, дыферэнцыльныя адзнакі, аспекты вывучэння сказа. Тыпы сказаў у беларускай мове.

Сказ – мінімальная адзінка маўлення. Як правіла, ён звязаны сэнсавымі адносінамі з усім кантэкстам. Таму важнае значэнне мае парадак слоў і словазлучэнняў, які вызначаецца камунікатыўнай роляй сказа ў канкрэтным адрэзку выказвання, сэнсавай сувяззю з папярэднім сказам. Маецца на ўвазе так званае актуальнае чляненне сказа, пры якім у сказе вылучаюцца дзве часткі, у адной з якіх выражаецца зыходнае, дадзенае, ужо вядомае з папярэдняга кантэксту, а ў другой – новае, тое, што з’яўляецца мэтай паведамлення. Актуальнае чляненне сказа грунтуецца на тым, што наша думка, як правіла, рухаецца ад вядомага да новага, невядомага; першае (лагічны суб’ект, тэма) звычайна выказваецца ў пачатку сказа, другое (лагічны прэдыкат, ядро) – у канцы.

Магчымасць іншага размяшчэння элементаў выказвання звязана з важным пытаннем аб звычайным (прамым) парадку слоў у сказе і адхіленнях ад яго. Пры іншым парадку слоў атрымліваецца іншае актуальнае чляненне.

Выбіраючы той ці іншы парадак слоў, можна падкрэсліваць у залежнасці ад мэты тое ці іншае адценне значэння або экспрэсіі.

Парадак слоў у сказе можа мець як сінтаксічнае, так і стылістычнае значэнне. У першым выпадку змена парадку слоў звязана са зменай сінтаксічных адносін паміж членамі сказа, а ў другім – з паяўленнем дадатковых сэнсавых і экспрэсіўных адценняў.

Пры адваротным парадку слоў найбольшы акцэнт прыпадае на той член сказа, які выносіцца ў пачатак яго, або, наадварот, ставіцца ў канцы. Інверсія выказніка як стылістычны прыём ужываецца ў публіцыстыцы для таго, каб падкрэсліць важнасць той ці іншай з’явы, надаць апісанню ўзнятасць, урачыстасць, лірычную ўсхваляванасць або дынамічнасць.

Дакладнасць і яснасць маўлення ў значнай меры залежаць ад правільнага выбару парадку слоў у сказе.

56. Просты сказ, яго дыферэнцыльныя адзнакі. Фармальная, семантычная структура простага сказа.

Простым называецца сказ, які змяшчае адну граматычную (прэдыкатыўную) аснову; калі ў сказе налічваецца некалькі граматычных (прэдыкатыўных) асноў, сказ – складаны.

Сказ – гэта сэнсава і інтанацыйна завершаная, граматычна арганізаваная па законах пэўнай мовы прэдыкатыўная адзінка сінтаксісу, якая ўтвараецца са слова ці спалучэння слоў і выконвае пэўную камунікацыйную функцыю. Сказу ўласціва катэгорыя прэдыкатыўнасці, якая праяўляецца праз катэгорыі мадальнасці, сінтаксічнага часу, асобы. Прэдыкатыўнасць з’яўляецца граматычным значэннем сказа, а граматычнай формай сказа лічыцца яго структурная схема. Мадальнасць – гэта сінтаксічная катэгорыя, якая выражае адносіны моўцы да выказвання або паказвае адносіны зместу выказвання да аб’ектыўнай рэчаіснасці: Як хораша ў лесе зімой! (мадальнасць захаплення); Сапраўды, возера было ціхае (мадальнасць сцвярджэння).

Сінтаксічны час (тэмпаральнасць) – гэта «семантычная катэгорыя, што адлюстроўвае ўспрыняцце і асэнсаванне чалавекам часу абазначаных сітуацый і іх элементаў у адносінах да моманту маўлення моўцы ці іншага пункту адліку». Сінтаксічны час звычайна выражаецца формамі часу і ладу дзеясловаў, а таксама ствараецца з дапамогай кантэксту.

Катэгорыя асобы (персанальнасць) вызначае адносіны паведамлення да пэўнай асобы. Катэгорыя асобы выражаецца асабо- вымі формамі дзеясловаў, асабовымі займеннікамі, канструкцыйнымі асаблівасцямі самога сказа. Яе не маюць безасабовыя сказы, непадзельныя словы-сказы.

Па адносінах зместу да рэчаіснасці сказы бываюць.

Па мэце выказвання сказы падзяляюцца на апавядальныя, пытальныя, пабуджальныя. Сярод пытальных сказаў вылучаюцца наступныя разнавіднасці: уласна-пытальныя (патрабуюць адказу на пастаўленае пытанне): «Ты, вавёрка, чаму на галіне грыбок сушыш сёння ў гаі ды ў сасонніку?» – «Дык апаў жа лісток, пажаўцелы лісток, затуманіць туман скора сонейка» (Бял.); пыталь- на-рытарычныя (не патрабуюць адказу на пастаўленае пытанне, І дзе на свеце ёсць такая, як Нёман, рэчачка другая?! (К-с); пытальна-пабуджальныя (формай пытання пабуджаюць да дзеяння): Чаго стаіш? (= ідзі!), Чаго маўчыш? (= адказвай!). Пабуджальныя сказы бываюць уласна-пабуджальныя (маюць канкрэтнага адрасата): Прысядзем, Міхаська, на хвілінку, адпачнем! і пажадальныя (пажаданне не скіравана да канкрэтнай асобы): Раскласці б цяпер агеньчык на палянцы, спячы скварку на лоўчыку! Па эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўцы сказы бываюць клічныя і няклічныя: Але як яны ігралі! Гэта трэба было чуць і бачыць (Дам.).

Па структуры простыя сказы бываюць двухсастаўныя і аднасастаўныя (пэўна-асабовыя, няпэўна-асабовыя, абагульнена-асабовыя, безасабовыя, інфінітыўныя, намінатыўныя, генітыўныя, вакатыўныя).