Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры сбм.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
214 Кб
Скачать
☆

59. Няпоўныя сказы. Эліптычныя сказы.

Структурная асаблівасць няпоўных сказаў —у адсутнасці ў іх таго ці іншага галоўнага або даданага члена, што ўстанаўліваецца шляхам параўнання гэтых сказаў з мадэллю адпаведных поўных. Аднак пропуск члена не парушае сінтаксічнай нормы ў яго будове, не ўскладняе разумення сказанага, а з'яўляецца структурнай неабходнасцю, таму і назвы «няпоўны сказ», «апушчаны член сказа» ў гэтым выпадку трэба разумець толькі ўмоўна: «Ну, як яна?» — «Лепш».— «Дзіцятка будзе жыць?» — «Будзе» (Шам.). Наадварот, калі ў няпоўны сказ уставіць словы, якія быццам бы апушчаны, выявіцца ненатуральнасць, штучнасць у яго будове, парушыцца стылістычнае афармленне.

На пропуск таго ці іншага члена ў няпоўным сказе паказваюць іншыя члены, якія ёсць у сказе або могуць быць па мадэлі адпаведнага поўнага сказа і з якімі адсутнае слова павінна быць звязана: 3 аднаго боку дарогі стаяў хвойнік, з другога — кусты ядлоўца, а далей — алешнік (К-с). У другой і трэцяй частках гэтага сказа адчуваюцца апушчаныя выказнікі (стаялі, стаяў), на што паказваюць дзейнікі (кусты, алешнік), з якімі выказнікі павінны быць звязаны; акрамя таго, у другой частцы апушчаны словы боку дарогі, на што паказваюць словы з другога. Над намі— сінія аблокі (Агн.) — гэты сказ можна «папоўніць» выказнікам плывуць; параўн.: Над намі плывуць сінія аблокі.

Па структуры няпоўныя сказы бываюць разнастайныя: без выказніка, без дзейніка, без абодвух галоўных членаў, без даданых членаў.

Няпоўныя сказы даволі часта выражаюцца адным словам, але гэта кароткасць іх не перашкаджае правільна і дакладна разумець выказванне.

Няпоўнымі могуць быць як двухсастаўныя, так і аднасастаўныя сказы; від некаторых з гэтых сказаў можна вызначыць толькі ў сувязі з іншымі сказамі, у кантэксце. Параўн : 1. «Ці скора ты закончыш вучобу?» — «Скора». Тут Скора няпоўны двухсастаўны сказ. 2. Ці скора ўжо падмарозіць?» «Скора». Тут Скора — няпоўны аднасастаўны сказ. Галоўны член некаторых няпоўных сказаў таксама вызначаецца толькі ў кантэксце: 1. «Хто там?» — «Новы настаўнік» (К с). 2. «Вы хто ж будзеце?» — лагодна запытаў селянін. «Пастаўнік»,— адказаў Лабановіч (К-с).

У першым прыкладзе настаўнік з'яўляецца дзейнікам, у другім — выказнікам. Наогул непаўната сказа і аднасастау насць сказа — гэта розныя паняцці: няпоўны сказ суадносіцца з поўным, аднасастаўны — з двухсастаўным.

Большасць няпоўных сказаў адносіцца да апавядальных, якія афармляюцца апавядальнай інтанацыяй; яны часцей за ўсё ўжываюцца: у рэпліках дыялога — у другой рэпліцы-адказе; б) у саставе складанага сказа — у другой частцы. У няпоўным сказе, які выступае як частка складанага, на месцы апушчанага слова звычайна ставіцца працяжнік.

Вялікую групу складаюць самастойныя няпоўныя сказы, у якіх апушчанымі адчуваюцца дзеяслоўныя выказнікі са значэннем існавання, наяўнасці, знаходжання, руху, дзеяння і інш.; іх называюць эліптычнымі сказамі (ад грэч. elleipsis — пропуск). У большасці сваей яны таксама апавядальныя. Калі пропуск члена сказа ў такіх няпоўных сказах перадаецца інтанацыяй, паўзай, тады ў іх ставіцца працяжнік, пры звычайнай інтанацыі працяжнік не ўжываецца. Асобнае месца займаюць эліптычныя сказы, іх лінгвісты лічаць пераходным тыпам паміж поўнымі і няпоўнымі сказамі. У эліптычных сказах адсутнічае дзеяслоў-выказнік, аднак у такіх сказах ёсць акалічнасці (часцей акалічнасці месца), якія якраз і паказваюць на пропуск выказніка. Структурна сказ успрымаецца як няпоўны, а семантычна – як поўны: Над лесам – поўны, таямнічы месяц (Б.); У парку – лістапад (Дз.). Няпоўныя сказы могуць афармляцца клічнай інтанацыяй, калі выражаюць загад, патрабаванне, пажаданне і г. д.; некаторыя з іх набываюць устойлівы характар. Даволі часта ўжываюцца і пытальныя няпоўныя сказы.

Няпоўныя сказы трэба адрозніваць ад іншых відаў сказаў. Напрыклад, да няпоўных, у якіх выказнік выражаны дзеясловам у форме множнага ліку, па структуры падобныя некаторыя няпэўна-асабовыя сказы. Няпоўныя сказы з дзеясловам-выказнікам у форме адзіночнага ліку падабенства з няпэўна-асабовымі сказамі не маюць. Да няпоўных таксама знешне падобныя некаторыя намінатыўныя, няпэўна-асабовыя сказы і словы-сказы.