Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры сбм.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
214 Кб
Скачать
☆

11. Аканне ў беларускай літаратурнай мове і дыялектах.

1. Галосныя гукі [о], [э] ў ненаціскным становішчы чаргуюцца з [а]: дом –– дамы', мо'ва –– маўле'нне, цэ'гла –– цагля'ны, шэпт –– шапта'ць.

2. Незалежна ад паходжання слова гук [о] ў ненаціскных складах вымаўляецца як [а], што перадаецца на пісьме: гара', вада', баранава'нне, ко'лас, хо'лад, бало'та, Бандарэ'нка, Ко'ханава, Ку'нцава, Гаме'р, Сакра'т, арганіза'цыя, педагагі'чны, электара'т, харэагра'фія, заало'гія. Не падпарадкоўваюцца аканню словы са спалучэннямі ро, ло, якія чаргуюцца з ры, лы: кроў –– крыві' –– крыва'вы, дро'вы –– дрыво'тня, кро'шка –– крышы'ць, бро'вы –– брыво', гром –– грымо'ты –– грыме'ць, брод –– брысці', гло'тка –– глыта'ць, бло'хі –– блыха'. 3. У словах славянскага паходжання і запазычаных словах, цалкам адаптаваных у беларускай мове, галосны [э] ва ўсіх ненаціскных складах чаргуецца з [а] і абазначаецца на пісьме літарай а: стрэ'хі –– страха', шэ'ры –– шарэ'ць, чэ'ргі –– чарга', крэмль –– крамлёўскі, жэ'мчуг ––жамчу'жына, арэ'нда –– арандава'ць, майстэ'рня –– ма'йстар.

Ва ўласных імёнах са славянскай лексічнай асновай і ў даўно запазычаных словах з неславянскіх моў у ненаціскных складах гук [э] падпарадкоўваецца агульным правілам акання –– пасля цвёрдых зычных ён чаргуецца з [а] і абазначаецца на пісьме літарай а: Беразіно', Чарапаве'ц, Жамчу'жнікаў, Чарнышэ'ўскі, Шаўчэ'нка, Чалю'скін, лі'тара, транслітара'цыя.

4. Перадача на пісьме [э] ў іншых запазычаных словах у ненаціскных складах асновы вызначаецца наступнымі правіламі: у пачатку слова [э] перадаецца на пісьме літарай э ў адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем: экано'мія, экза'мен, эква'тар, этажэ'рка, элеме'нт. Літара э пішацца пасля прыставак і ў другой частцы складанага слова: праэкзаменава'ць, трохэлеме'нтны, квінтэсэ'нцыя; пасля шыпячых, [р], [д], [т] і цвёрдага [ц] пішацца э: жэто'н, Жэне'ва, Жэра'р, жэлаці'н, чэкме'нь, рэспу'бліка, рэфо'рма, Рэма'рк, рэкла'ма, рэа'ктар, рэві'зія, агрэга'т, рэжы'м, рэко'рд, рэе'стр, рэвалю'цыя, дэта'ль, гардэро'б, Дэтро'йт, Дэфо', дэлега'т, дэманстра'цыя, о'рдэн, тэо'рыя, тэа'тр, тэлегра'ф, тэлефо'н, ветэра'н, ка'тэт, тэрмо'метр, тэарэ'ма, цэнтралі'зм, цэві'та. 5. У запазычаных словах напісанне э і а пасля зычных, акрамя шыпячых, [р], [д], [т] і цвёрдага [ц], вызначаецца па слоўніку: панэ'ль; але: шыне'ль. 6. Ненаціскныя фіналі -эль, -эр у запазычаных словах перадаюцца як -аль, -ар: шні'цаль, шпа'таль, мі'таль, фо'рталь, ка'рцар, грэ'йдар, лі'дар, камп’ю'тар, пэ'йджар, рэйсфе'дар, эспа'ндар, тэ'ндар, о'рдар, ме'неджар, фарва'тар, а'льма-ма'тар, кра'тар, прэсві'тар.

12. Склад як фанетычная адзінка. Тэорыя складападзелу ў лінгвістычнай літаратуры. Структура беларускага склада. Прынцыпы складападзелу.

Склад — гэта найкарацейшая адзінка моўнай плыні, якая складаецца з галоснага гука або спалучэння галоснага з зычнымі гукамі і вьшаўляецца адным штуршком выдыхаемага паветра: а-рэ-лі, а-ры-я, ба-ра-вік, пе-ра-бі-ран-ка, па-да-рож-жа, аб-дым-кі, са-сон-нік, страх. У слове столькі складоў, колькі ў ім галосных гукаў. Колькасць жа зычных і размяшчэнне іх у складах могуць быць рознымі. У залежнасці ад месца галоснага ў складзе адрозніваюць адкрытыя і закрытыя, прыкрытыя і непрыкрытыя склады. Адкрыты склад заканчваецца галосным гукам: ра-дзі-ма, лі-та-ра-ту-ра, а закрыты — зычным: бон-дар, ад-наў-ляць.

Склад, які пачынаецца з зычнага, — прыкрыты: ве-ра-сень, пе-ра-ле-сак, а з галоснага — непрыкрыты: а-га-род, уз-ле-сак, э-по-ха.

Падзяляючы слова на склады, трэба кіравацца наступнымі правіламі:

1) адзін зычны гук, які знаходзіцца паміж галоснымі, заўсёды адносіцца да наступнага склада: бя-ро-за, ма-ла-ды, са-ка-ві-ты, ра-са, ма-лі-на, зо-ла-та;

2) калі паміж галоснымі знаходзіцца спалучэнне шумных зычных або спалучэнне шумных з санорнымі, усё спалучэнне адносіцца да наступнага склада: ро-сны, до-шка, ле-сві-ца;

3) калі паміж галоснымі гукамі размешчана спалучэнне санорнага і шумнага зычных, то санорны адносіцца да папярэдняга склада, а шумны — да наступнага: баль-зам, мар-скі, шар-сця-ны;

4) калі паміж галоснымі знаходзяцца спалучэнні двух

санорных, то санорныя могуць раздзяляцца або адносіцца да

наступнага склада: пар-ла-мент і па-рла-мент, зер-не і зе-

рне, нор-ма і но-рма;

5) зычныя [й], [ў] заўсёды адносяцца да папярэдняга склада: бай-дар-ка, сай-ка, сей-біт, каў-нер.