Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры сбм.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
214 Кб
Скачать
☆

51. Прыназоўнік як часціна мовы. Ужыванне прыназоўнікаў са склонавымі формамі назоўнікаў. Функцыі прыназоўнікаў.

Прыназоўнікі выкарыстоўваюцца для падпарадкавальнай сувязі галоўнай і залежнай лексемы ў словазлучэннях, выражаюць разнастайныя сінтаксічныя адносіны, у якіх адлюстроўваюцца пэўныя знешнія сувязі паміж адпаведнымі рэаліямі: прасторавыя (параўн.: выехаць з горада, пайсці ў лес і інш.), часовыя (параўн.: з дня ўдзень, перад навальніцай і інш.), аб’ектныя (параўн.: стукаць у дзверы, марыць пра волю і інш.), меры і ступені (параўн.: турбот па горла, шчасце без меры і інш.), прыналежнасці (параўн.: гузік ад кашулі, кніга з бібліятэкі і інш.), мэты (параўн.: хадзіць па грыбы, падрыхтаваць да экзаменаў і інш.), прычыны (параўн.: зачырванець ад хвалявання, скакацьад радасці і інш.), атрыбутыўнасці (параўн.: торт з крэмам, галава без розуму і інш.), спосабу дзеяння (параўн.: адказваць без падрыхтоўкі, працаваць з натхненнем і інш.), кампаратыўныя (параўн.: мацнейшы за мяне, вышэйшы супраць бацькі і інш.). Назва дадзенага лінгвістычнага тэрміна з’яўляецца матываванай, бо ў беларускай мове словы гэтай непаўназначнай часціны мовы ўжываюцца ў спалучэннях слоў іншых граматычных разрадаў (уключна назоўнікі) іменна з назоўнікам (субстантывам), які граматычна падпарадкоўваецца ім. Прычым кіраваць субстантывам можа кожнае знамянальнае слова пры дапамозе прыназоўніка: дзеяслоў (параўн.: дзякаваць за падарунак і інш.), назоўнік (параўн.: паход па мясцінах і інш.), прыметнік (параўн.: лепшы за нас і інш.), прыслоўе (параўн.: высока над намі і інш.), лічэбнік (параўн.: двое з адной школы і інш.), займеннік (параўн.: я з сябрам і інш.).

Адцягненае значэнне прыназоўнікаў служыць асновай полісеміі многіх з іх (параўн.: выйсці на работу, спадзявацца на поспех, ехаць на аўтобусе, быць на месцы і інш., дзе прыназоўнік на выражае розныя семантыка-граматычныя адносіны паміж паўназначнымі словамі). Высокая частотнасць прыназоўнікаў (у лік першых дзесяці самых ужывальных слоў беларускай мастацкай прозы, паэзіі, а таксама фальклору ўваходзіць чатыры прыназоўнікі у, на, за, а; гл.: МАЖЭЙКА, СУПРУН 1976; МАЖЭЙКА, СУПРУН 1982; МАЖЭЙКА, СУПРУН 1992), што служыць прычынай іх многазначнасці. Так у спецыяльным слоўніку прыназоўнікаў для у зафіксавана 57 значэнняў, на– 47 значэнняў, з– 38 значэнняў (гл.: ШУБА 1993).

Па свайму паходжанню прыназоўнікі падзяляюцца на невытворныя (параўн.: за, без, на, пры, для і інш.) і вытворныя, да якіх адносяцца прыназоўнікі, што генетычны звязаны з іншымі часцінамі мовы, у прыватнасці, з прыслоўямі (параўн.: абапал дарогі, вакол дрэва і інш.), назоўнікамі (параўн.: у час адпачынку, па прычыне гэтага і інш.), дзеясловамі (параўн.: нягледзячы на цяжкасці, дзякуючы табе і інш.). Па вонкавай структуры прыназоўнікі падзяляюцца на простыя (параўн.: для, пры, над і інш.), складаныя (параўн.: па-над, з-за і інш.), састаўныя (параўн.: на чале з, у залежнасці ад і інш.). Прыназоўнікі могуць ужывацца з адным склонам, кіраваць ім : родны склон – ад, без, да, дзеля, для, ля, каля, з-за, з-пад, з-над, заміж, паміма, акрамя, апрача, без, замест, звыш, наконт, накшталт, паводле, падчас, сярод, на працягу, за кошт, на аснове, за выключэннем і інш.; давальны склон – адпаведна, дзякуючы, згодна, к, насустрач, насуперак, паралельна, услед і інш.; вінавальны склон – нягледзячы на, пра, праз, цераз, у адказ на; творны склон – згодна з, на чале з, па-за, поруч з, разам з, следам за, у сувязі з і інш.

З двума склонамі ўжываюцца прыназоўнікінад, пад, перад(вінавальны і творны), аб, на, пры(вінавальны і месны), паміж(родны і творны), паўз, скрозь(родны і вінавальны), упоперак(родны і давальны). З формамі трох склонаў выкарыстоўваюцца прыназоўнікіз,за, між(родны, вінавальны, творны), па(давальны, вінавальны, месны), у (родны, вінавальны, месны).Многія прыназоўнікі ўступаюць у сінанімічныя адносіны паміж сабой (параўн.: на полі – у полі, пасля вайны – па вайне, пра яе – аб ёй і інш.), могуць ужывацца ў розных варыянтах (параўн.: к – ка, над – нада, з – са, у – ва і інш.; гл.: ШУБА 1971. 21 –46).