- •000 'Чінтерпрессервйс" 2002 г.
- •Основана в 2002 г. Автор-составнтель: Барсуков в.В., младшнй научный сотрудннк ГрГу нм. Я. Купалы
- •§ 1. Беларуская літаратурная мова і дыялекты Беларуская нацыянальная мова мае дзве асноўныя
- •§ 2. Фанетыка. Гукі беларускаіі мовы Фанетыка — раздзел мовазнаўства, які вывучае гукавы лад мовы.
- •§ 3. Галосныя гукі, іх класіфікацыя, змены і чаргаванне.
- •§ 5. Змены зычных, асіміляцыя і дысіміляцыя зычных
- •§ 6. Дзеканне і цеканне, падаўжэнне і падваенне зычных, іх чаргаванпе
- •§ 11. Вымаўленне галосных Націскныя галосныя маюць выразнае гучанне: д[ы]м,
- •§ 16. Прынцыпы беларускага правапісу Асноўныя прынцыпы беларускага правапісу — фанетычны і марфалагічны.
- •§ 15. Прадмет і задачы арфаграфіі Арфаграфія — гэта раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца правілы аднастайнай перадачы вуснай мовы на пісьме.
- •§ 17. Правапіс галосных о, э, а
- •§ 18. Правапіс галосных е, ё, я у беларускай мове літара ё пішацца толькі пад націскам: мёд, галлё, вясёлы, налёт і г. Д.
- •§ 22. Правапіс мяккага знака і апострафа Мяккі знак (ь) ужываецца для абазначэння на пісьме
- •§ 23. Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных
- •§ 25. Правапіс д — дз, т — ц. Правапіс падоўжаных зычных
- •§ 28. Правапіс складаных назоўнікаў Разам пішуцца:
- •§ 29. Правапіс складаных нрыметнікаў Разам пішуцца:
- •§ 30. Правапіс лічэбнікаў
- •§ 31. Правапіс занменнікаў. Правапіс прыслоўяў Няпэўныя і адмоўныя займеннікі з не, ні пішуцца разам: нешта, нехта, нейкі, некаторы, некалькі; нішто, ніхто, нічый, ніколькі.
- •§ 32. Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц і выклічнікаў
- •§ 36. Лексічнае значэнне слова
- •§ 39. Амонімы Мнагазначнасць як здольнасць слова набываць некалькі значэнняў неабходна адрозніваць ад аманіміі — гукавога падабенства слоў, якія маюць розныя значэнні.
- •§ 41. Антонімы
- •§ 42. Паняцце пра агульнаўжывальную лексіку і лексіку абмежаванага ўжывапня Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле ўжывання падзяляецца на агульнаўжывальную і лексіку абмежаванага ўжывання.
- •§ 43. Паняцце пра актыўную і пасіўную лексіку. Устарэлыя словы. Неалагізмы
- •§ 46. Марфалогія як раздзел граматыкі. Асноўныя папяцці марфалогіі
- •§ 47. Часціны мовы
- •§ 48. Назоўнік як часціна мовы Назоўнік — самастойная часціна мовы, якая аб'ядноўвае словы з прадметным значэннем і мае граматычныя катэгорыі роду, ліку, склону.
- •§ 49. Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў
- •§ 50. Лік назоўнікаў
- •§ 51. Род назоўнікаў
- •§ 53. Склонавыя канчаткі назоўнікаў першага, другога і трэцяга скланення
- •§ 55. Склаііенне назоўнікаў у множным ліку Большасць назоўнікаў у множным ліку змяняецца аднолькава: ва ўсіх склонах, за выключэннем роднага, назоўнікі трох скланенняў маюць агульныя канчаткі.
- •§ 57. Утварэнне назоўнікаў Назоўнікі ўтвараюцца ўсімі спосабамі словаўтварэння. Найболыц пашыраныя з іх — суфіксальны спосаб і складанне асноў.
- •§ 59. Разрады нрыметнікаў
- •§ 60. Ступені параўнання якасных прыметнікаў
- •§ 61. Скланенне якасных і адносных прыметнікаў
- •§ 62. Асаблівасці скланення прыналежных прыметнікаў
- •§ 63. Утварэнне і правапіс прыметнікаў Прыметнікі ўтвараюцца рознымі спосабамі, але найчасцей суфіксальным, прыставачна-суфіксальным і асноваскладаннем.
- •§ 64. Лічэбнік як часціна мовы
- •§ 65. Колькасныя лічэбнікі
- •§ 66. Скланенне колькасных лічэбнікаў Пры скланенні колькасныя лічэбнікі маюць свае асаблівасці.
- •§ 68. Займеннік як.Часціна мовы Займеннік — самастойная часціна мовы, якая ўказвае на прадметы, асобы, прыметы, але не называе іх.
- •§ 70. Дзеяслоў як часціна мовы
- •§ 72. Асновы дзеяслова
- •§ 73. Пераходныя і непераходныя дзеясловы
- •§ 74. Зваротныя дзеясловы. Станы дзеясловаў
- •§ 76. Лады дзеяслова
- •§ 82. Дзеепрыметнік
- •§ 84. Дзеепрыслоўе
- •§ 85. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ад дзеясловаў незакончанага трывання, а дзеепрыслоўі закончанага трывання — ад дзеясловаў закончанага трывання.
- •§ 90. Правапіс прыслоўяў Пішуццаразам:
- •§ 93. Ужыванне прыназоўнікаў са склонамі
- •§ 94. Правапіс прыназоўнікаў
- •§ 96. Часціцы як часціна мовы Часціца — гэта службовая часціна мовы, якая надае дадатковыя сэнсавыя, мадальныя і эмацыянальныя адценні словам, словазлучэнням і сказам.
- •§ 97. Разрады часціц у залежнасці ад значэння і ролі ў сказе часціцы падзяляюцца на чатыры разрады: 1) сэнсавыя;
- •§ 99. Граматычныя функцыі і значэнне мадалыіых слоў
- •§ 100. Суадноснасць мадальных слоў з іншымі часцінамі мовы
- •§ 102. Разрады выклічпікаў
- •Подпнсано в печать с днапознтнвов заказчнка 30.09.2002. Формат 84х108'/32. Бумага газетная. Гарннтура Тітез Меда Яотап. Печать офсетная. Печ. Л. 4,5. Уч.-нзд. Л. 5,2.
- •Прн участлн уп «Кннжный Дом». 220023, Мннск, пр-т ф. Скорнны, 98. Лнцензня лв № 124 от 29.01.2001.
- •Отпечатано в Республнканском унятарном предпрнятнн «Нздательство «Белорусскнй Дом печатн». 220013, Мннск, пр-т ф. Скорнны, 79.
§ 28. Правапіс складаных назоўнікаў Разам пішуцца:
а) складаныя назоўнікі, злучаныя ў адно слова пры дапамозе злучальных галосных: вадасховішча, землекарыстанне, жыццядзейнасць;
б) складаныя назоўнікі з іншамоўнымі першымі часткамі на а або з нулявой асновай (аута-, аэра-, фота-, кіна-, заа-, мікра-, грос-, контр-, гоф-, супер- і інш.): аўтамабіль, аэрадром, фотахроніка, кінаплёнка, заалогія, мікрафон, гросмайстар, контратака, гофмайстар, палітэхнікум;
в) геаграфічныя назвы з другой часткай -град, -горад, -горск: Петраград, Валгаград, Слаўгарад, Салігорск, Светлагорск, Пяцігорск;
г) складаныя назоўнікі, першай часткай якіх з'яўляюцца дзеясловы загаднага ладу 2-й асобы адзіночнага ліку: сарвігалава, вярнідуб, але: перакаці-поле, узвей-вецер, Качай-балота.
Праззлучок пішуцца:
а) складаныя назоўнікі, якія ўтвораны з двух самастойных слоў без злучальнай галоснай: борт-інжынер, генерал-маёр, сон-трава, прэм'ер-міністр, жар-птушка (пры скланенні ў гэтых словах змяняецца толькі другая частка); хата-чытальня, баба-яга, вагон-рэстаран (пры скланенні змяняюцца абедзве часткі);
б) складаныя назвы палітычных партый і плыней: сацыял-дэмакратыя;
в) назвы складаных адзінак вымярэння: кілаграм-секунда, кілават-гадзіна;
г) іншамоўныя назвы прамежкавых напрамкаў свету: норд-ост, норд-вест, зюйд-ост, зюйд-вест;
д) прозвішчы і імёны (калі першае імя не скланяецца), якія ўтвораны з дзвюх уласных назваў: Дунін-Марцінкевіч, Салтыкоў-Шчадрын, Жан-Жак, П'ер-Жан;
е) іншамоўныя прозвішчы і геаграфічныя назвы з першай часткай Сен-, Санкт-, Санта; Сан-, Мак- і інш.: Сен-Сімон, Сен-Санс, Сент-Луіз, Сан-Сальвадор, Сан-Францыска, Санкт-Пецярбург, Санта-Лючыя, Мак-Магон і інш.;
ё) геаграфічныя назвы, якія маюць значэнне назоўнікаў і ў склад якіх уваходзяць прыназоўнікі: Растоў-на-Доне, Камсамольск-на-Амуры, Франкфурт-на-Одэры;
ж) геаграфічныя назвы, якія складаюцца з двух назоунікаў або назоўніка і прыметніка: Буда-Кашалёва, Буда-Грэская, Арэхава-Зуева, Камянец-Падольскі, Мінск-Таварны, Гусь-Хрустальны. Калі ж у складаных геаграфічных назвах прыметнік з'яўляецца першай часткай, то яны пішуцца асобна: Старыя Дарогі, Новы Свержань, Чырвоная Слабада, Белае Балотца, Каралёў Стан;
з) геаграфічныя назвы, першай часткай якіх з'яўляюцца словы верх-, соль-, усць-, а таксама некаторыя словы з першай часткай нова-, стара-: Верх-Ільмень, Усць-Ілімск, Соль-Ілецк, Стара-Віленская (вуліца), Нова-Барысаў. Аднак за многімі геаграфічнымі назвамі такой жа структуры замацавалася злітнае напісанне, напрыклад: Навабеліца, Навагрудак, Наваполацк, Наварасійск, Верхнядзвінск, Ніжнявартаўск, Старабельск;
і) геаграфічныя назвы, утвораныя з назваў частак пэўных краін, дзяржаў і іншых геаграфічных аб'ектаў: Бурат-Манголія, Эльзас-Латарынгія, Аўстра-Венгрыя;
к) геаграфічныя назвы тыпу Буэнас-Айрэс, Лос-Анджэлес, Алма-Ата, Нью-Йорк, Цянь-Шань;
л) складаныя словы, першай часткай якіх выступаюць прэфіксоіды іншамоўнага паходжання обер-, унтэр-, штаб-, лейб-, віцэ-, экс-: обер-лейтэнант, унтэр-афіцэр, штаб-кватэра, віцэ-прэзідэнт;
м) прэфіксоід паў-(поў-) (палавіна) з уласнымі назвамі: паў-Беларусі, паў-Мінска. 3 агульнымі назвамі паў-(поў-) пішацца разам: паўгода, паўгадзіны, ігоўнач, поўдзень.
