Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Конспект первокурсника.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
315 Кб
Скачать
☆

§ 48. Назоўнік як часціна мовы Назоўнік — самастойная часціна мовы, якая аб'ядноўвае словы з прадметным значэннем і мае граматычныя катэгорыі роду, ліку, склону.

Назоўнікі могуць абазначаць: назвы асоб: студэнтп, сястра, чалавек, жывых істот: лось, камар, кнігаўка, раслін: мурог, хвоя, рэчаў, прадметаў: шафа, кніга, камень, прыродных з'яў: гром, вецер, бліскавіца, з'яў грамадскага жыцця: мітынг, спаборніцтва, нарада, апрадмечаных дзеянняў, працэсаў: спрэчка, барацьба, вывад, прымет: маладосць, смеласць, колькасных паняццяў: чацвёрка, тройка і г. д.

Назоўнікі адносяцца да аднаго з трох родаў (мужчынскага, жаночага, ніякага), маюць форму адзіночнага або множнага ліку, змяняюцца па склонах.

У сказе назоўнікі звычайна выконваюць ролю дзейніка або дапаўнення: Неяк адразу пацяжэлі ад соку гронкі каліны. (Пасл.) Цёплае паветра нагрэта шчодрым ліпеньскім сонцам. (Гр.)

Назоўнік можа быць у сказе таксама выказнікам, акалічнасцю, недапасаваным азначэннем: Малыя дрыеасекі — браты. (Бяд.) Побач чыгункі стаяў высокі стары лес. (К-с) Сцяжынка да вёскі гублялася ў густым арэшніку. - (Гал.)

§ 49. Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў

Паводле лексічнага значэння і граматычных асаблівасцей назоўнікі могуць абазначаць агульныя і ўласныя назвы, канкрэтныя і абстрактныя паняцці, адушаўлёныя і неадушаўлёныя, рэчыўныя, зборныя, адзінкавыя прадметы.

Усе назоўнікі падзяляюцца на агульныя і ўласныя. Агульныя назоўнікі — гэта назвы цэлых класаў аднародных прадметаў, з'яў, паняццяў, асоб: будынак, горад, вецер, чалавек. Уласныя назоўнікі — індывідуальныя назвы прадметаў, з'яў, паняццяў. Сюды ўваходзяць імёны, прозвішчы, псеўданімы людзей, назвы геаграфічных аб'ектаў, кніг, газет, часопісаў, гістарычных падзей, свят і г. д.: Скарына, Сяргей, Янка Купала, Беларусь, Пінск, «Полымя», Вялікдзень, Першамай. Уласныя імёны пішуцца з вялікай літары, а назвы прадпрыемстваў, устаноў, машын, кніг, часопісаў і інш. без слова імя бяруцца ў двукоссе: аб'яднанне «Прамень», аўтамабіль «Масквіч», часопіс «Бярозка», цукеркі «Вавёрачка». Ролю ўласных назваў выконваюць не толькі словы, а і словазлучэнні: Капыльская града, Брэсцкая шаша, Старыя Дарогі.

Уласныя назоўнікі не спалучаюцца з лічэбнікамі і ўжываюцца толькі ў адзіночным або множным ліку: Гомель, Марс, Нёман, Баранавічы, Алыіы, Філіпіны. Прозвішчы, імёны, мянушкі могуць ужывацца ў адзіночным і множным ліку: Максім — у класе два Максімы, Адамовіч — браты Адамовічы, Кветка — дзве Кветкі.

Агульныя назоўнікі падзяляюцца на канкрэтныя і абстрактныя.

Канкрэтныя з'яўляюцца назвамі прадметаў, што існуюць у рэчаіснасці: будынак, крэсла, дрэва, завод; з'яў прыроды: навальніца, вецер, дождж; да канкрэтных адносяцца некаторыя назоўнікі, якія абазначаюць грамадскія падзеі, дзеянні, стан, калі яны ўяўляюцца канкрэтна, паддаюцца лічэнню і змяняюцца па ліках: адна рэвалюцыя, дзве рэвалюцыі, першы прыезд, практыкаванне — практыкаванні.

Абстрактныя назоўнікі абазначаюць розныя адцягненыя паняцці, пачуцці, працэсы, дзеянні, уласцівасці, якасці: гонар, павага, смеласць, чырвань. Яны, як правіла, не спалучаюцца з колькаснымі лічэбнікамі, але могуць спалучацца з няпэўна-колькаснымі словамі: шмат гонару, мала павагі.

Канкрэтныя назоўнікі могуць быць назвамі адушаўлёных і неадушаўлёных прадметаў, абстрактныя — толькі неадушаўлёных.

Адушаўлёныя назоўнікі — гэта назвы жывых істот — людзей, звяроў, птушак, рыб, насякомых: бацька, студэнт, воўк, верабей, камар. Неадушаўлёныя — назвы прадметаў, з'яў прыроды, раслін, абстрактных і разумовых паняццяў: сцяна, дуб, поспех, памяць, заняткі, рэформа. Да неадушаўлёных адносяцца назоўнікі, што абазначаюць сукупнасць людзей і іншых істот: армія, натоўп, маладняк, статак.

Рэчыўнымі з'яўляюцца назоўнікі, якія абазначаюць рэчывы аднароднага саставу: медзь, кісларод, шакалад, шоўк. Да рэчыўных назоўнікаў адносяода назвы металаў і выкапняў: золата, алюміній, торф, нафта; хімічных элементаў: вадарод, гелій, хлор; прадуктаў харчавання: малако, хлеб, кава; лякарстваў: анальгін, аспірын; тканін: сукно, шоўк і інш.

Зборныя назоўнікі абазначаюць сукупнасць аднародных прадметаў або асоб як адзінае цэлае: чалавецтва, моладзь, гародніна, лісце, бярэзнік. Зборныя назоўнікі і большасць рэчыўных ужываюцца толькі ў адзіночным ліку, яны не паддаюцца лічэнню і не спалучаюцца з колькаснымі лічэбнікамі.