Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Конспект первокурсника.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
315 Кб
Скачать
☆

§ 25. Правапіс д — дз, т — ц. Правапіс падоўжаных зычных

Мяккія зычныя гукі [г'], [ц'] перадаюцца ў беларускай мове літарамі дз, ц. Дз, ц пішуцца:

а) перад галоснымі е, ё, і, ю, я: дні — дзень, хата — хаце, горад — у горадзе, табе — цябе; Дзяніс, Ціхон.

б) перад мяккімі [м'], [в'] у корані слова: подзвіг, дзверы, Мацвей. У прыстаўках і суфіксах перад [в'], д, т перадаюцца нязменна: адвесці, надвячорак, у таварыстве, у клятве;

в) перад суфіксамі -ін-, -ір-, -ёр-, -еец, -ейск-, -ік у словах іншамоўнага паходжання: плаціна, каранцін, брыгадзір, манцёр, акцёр, гвардзеец, гвардзейскі, білецік, квадрацік, эпізодзік, а таксама ў даўно запазычаных словах: дзюна, дзюшэс, эцюд, уверцюра, цір, арцель, цюлыган.

У большасці запазычаных слоў зычныя д, т цвёрдыя: дырэктар, дыкцыя, дэпутат, лідэр, артылерыя, гіпатэнуза, тэатр, тэарэма, антэна, дэкарацыя, атэстат.

Ва ўласных іншамоўных назвах дз, ц або д, т пішуцца ў залежнасці ад вымаўлення: Дзікенс, Дзюкло, Гарыбальдзі, Гаіці, Цюмень; Тэкерэй, Атэла, Дэтройт, Артэк, Одэр, Тэгеран, Антарктыда.

Зычныя гукі [з'], [с'], [г'], [ц'], [л'], [н'], [ж], [ч], [ш], знаходзячыся ў інтэрвакальным становішчы (у выніку асіміляцыі П]), падаўжаюцца і перадаюцца на пісьме падваеннем адпаведных літар, напрыклад: ружжо, сувяззю, соллю, пытанне, калоссе, жыццё, ноччу, парэчча, мышшу. Падоўжанае вымаўленне гука [г'] на пісьме перадаецца літарамі ддз: разводдзе, суддзя.

Не падаўжаецца ў вымаўленні і не падвойваецца на пісьме гук [л] у некаторых уласных імёнах і ўтварэннях ад дзеяслова ліць: Ульянаў, Ільіч, Ульянавічы, Ілья, лье, пералье.

У словах іншамоўнага паходжання зычныя на пісьме не падвойваюцца: каса, калона, група, калекцыя; Адэса, Ала, Філіп, Васа, Эма, але: ванна, манна, бонна, Жанна, Мекка, мадонна.

§ 26. Правапіс прыставак на зычныя Прыстаўкі ад-, над-, пад-, перад-, аб- пішуцца нязменна незалежна ад таго, якія зычныя стаяць пасля іх — глухія ці звонкія: падкрасціся, падбегчы, адбіць, адпілаваць, надбудаваць, падкасіць, перадвячэрні, перадсвяточны, абнесці, абсадзіць. Зычныя б, д падвойваюцца, калі корань пачынаецца з гэтых жа зычных: аббіць, аддаць.

Прыстаўкі на з (з-, уз-, раз-, без-(бяз-), цераз-) перад галоснымі і звонкімі зычнымі пішуцца з літарайз, перад глухімі — з літарай с: збіць, спісаць, узняць, успомніць, раздумаць, расшумецца, бяздомны, беспакараны, цераспалосіца.

32

2 3ак. 2199

33

Калі корань пачынаецца з галосных а, ы, э, у, звычайна пішацца прыстаўка с: сагітаваць, сысціся, сурочыць (але: зараць, зыначыць, зымшыць, зымправізаваць, зэканоміць).

На стыку прыстаўкі і кораня зычныя з, с могуць падвойвацца: раззброіць, рассадзіць, бяззубы, бясстрашны. Выключэнне складаюць словы расол, расада, ростань і вытворныя ад іх, у якіх пішацца адна літара с у такой пазіцыі.

У словах, у якіх прыстаўка заканчваецца на с, а корань пачынаецца з ч, спалучэнне сч на пісьме перадаецца нязменна: бесчалавечна, расчоска, расчасаць, расчысціць, счар-сцвець, расчыніць (дзверы). Ад такіх слоў трэба адрозніваць словы, у якіх корань пачынаецца са спалучэння шч: расшчапіць, расшчодрыцца, сашчаміць.

Перад каранем, які пачынаецца збегам зычных, пасля прыстаўкі на зычны паяўляецца беглы гук [а]: падаслаць, разабраць, узабрацца, саскочыць, абагнуць.

§ 27. Нанісанне слоў разам і праз злучок Утварэнне новых слоў у беларускай мове можа быць звязана са стратай дзвюма і болей лексічнымі адзінкамі (словамі) сэнсавай самастойнасці і ператварэннем іх у адно слова.

Страта сэнсавай самастойнасці кампанентамі складанага слова не заўсёды аднолькавая. У адных выпадках цесная злітнасць, спаянасць кампанентаў поўная, відавочная (хуткабежны, лёгкакрылы), а ў другіх выяўляецца захаванне імі пэўнай самастойнасці (кісла-салодкі, бела-чырвоны, беларуска-англійскі). Працэе страты кампа-нентамі сэнсавай самастойнасці і зліцця іх у адну лексічную адзінку складаны, паступовы і працяглы, што адлюстроўваецца ў напісанні слоў разам, асобна або праз злучок.

Калі два (і больш) словы сталі кампанентамі аднаго слова, то яны пішуцца разам (злітна): народнагаспадарчы, агульнавядомы, насустрач. У такіх словах часткі могуць аб'ядноўвацца пры дапамозе злучальных галосных (высакарослы, левабярэжны, жыццястойкі); адна з частак (першая) страчвае формы словазмянення (двухбаковы, двухбаковага і г. д.); можа змяняцца месца націску (бязмежны — без мяжы); могуць адбывацца фанетычныя змены.

Калі кампаненты слоў няпоўнасцю страцілі сваю самастойнасць, яны пішуцца праз злучок (паўзлітна); кожны кампанент захоўвае свой націск: чорна-белы, беларуска-рускі, сістэму словазмянення: жылі-былі — жыў-быў, жыла-была і г. д.

Кожнай часціне мовы ўласцівыя свае правілы напісання слоў разам і праз злучок, аднак ёсць і агульныя правілы. Разам пішуцца:

а) словы з прыстаўкамі і прэфіксоідамі: выезд, закінуць, звыштэрміновы, контрнаступленне, улыпралевы, антыдэмакратычны, паслязаўтра, постпазіцыйны, панісламізм, інфрачырвоны, квазінавуковы. Калі пан-, аншы-далучаюцца да ўласных імён, то пішуцца праз злучок: пан-Еўропа, Анты-Дзюрынг;

б) складаныя назоўнікі і прыметнікі, першай часткай якіх з'яўляецца лічэбнік, напісаны словам: пяцігодка, другакурснік, сямідзённы, стагоддзе, васьмісот-пяцідзесяцігадовы, сямідзесяцітонны;

в) складанаскарочаныя словы ўсіх тыпаў утварэння: прафсаюз, насценгазета, сельсавет, Белінфарм, БДУ, ЛіМ, МАЗ.

Праззлучок пішуцца:

а) аднолькавыя словы, якія паўтараюцца з мэтай узмацнення сэнсу і ўтвараюць сэнсавае адзінства: бегалі-бегалі, спявалі-спявалі, белы-белы, даўно-даўно, далёка-далёка, ледзь-ледзь. Два аднолькавыя назоўнікі, адзін з якіх мае форму назоўнага, а другі творнага склону, пішуцца асобна: работа работай, справа справай, чалавек чалавекам;

б) спалучэнні слоў з аднолькавай асновай, але з рознымі словаўтваральнымі марфемамі: дзе-нідзе, калі-нікалі, як-ніяк, сам-насам, раз-пораз, адзін-адным;

в) спалучэнні двух слоў, якія абазначаюць блізкія або антанімічныя паняцці: шляхі-дарогі, гусі-лебедзі, жыў-быў, там-сям, бокам-скокам, уверх-уніз, далёкае-блізкае;

г) складаныя словы, першай часткай якіх з'яўляецца лічэбнік, напісаны лічбамі: 3-працэнтны, 25-градусны, 200-тысячны, 50-годдзе;

д) літарныя скарачэнні складаных слоў і слоў, што пішуцца праз злучок: с.-д.— сацыял-дэмакрат, с.-г.— сельскагаспадарчы, к.-г. — кілават-гадзіна.