- •000 'Чінтерпрессервйс" 2002 г.
- •Основана в 2002 г. Автор-составнтель: Барсуков в.В., младшнй научный сотрудннк ГрГу нм. Я. Купалы
- •§ 1. Беларуская літаратурная мова і дыялекты Беларуская нацыянальная мова мае дзве асноўныя
- •§ 2. Фанетыка. Гукі беларускаіі мовы Фанетыка — раздзел мовазнаўства, які вывучае гукавы лад мовы.
- •§ 3. Галосныя гукі, іх класіфікацыя, змены і чаргаванне.
- •§ 5. Змены зычных, асіміляцыя і дысіміляцыя зычных
- •§ 6. Дзеканне і цеканне, падаўжэнне і падваенне зычных, іх чаргаванпе
- •§ 11. Вымаўленне галосных Націскныя галосныя маюць выразнае гучанне: д[ы]м,
- •§ 16. Прынцыпы беларускага правапісу Асноўныя прынцыпы беларускага правапісу — фанетычны і марфалагічны.
- •§ 15. Прадмет і задачы арфаграфіі Арфаграфія — гэта раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца правілы аднастайнай перадачы вуснай мовы на пісьме.
- •§ 17. Правапіс галосных о, э, а
- •§ 18. Правапіс галосных е, ё, я у беларускай мове літара ё пішацца толькі пад націскам: мёд, галлё, вясёлы, налёт і г. Д.
- •§ 22. Правапіс мяккага знака і апострафа Мяккі знак (ь) ужываецца для абазначэння на пісьме
- •§ 23. Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных
- •§ 25. Правапіс д — дз, т — ц. Правапіс падоўжаных зычных
- •§ 28. Правапіс складаных назоўнікаў Разам пішуцца:
- •§ 29. Правапіс складаных нрыметнікаў Разам пішуцца:
- •§ 30. Правапіс лічэбнікаў
- •§ 31. Правапіс занменнікаў. Правапіс прыслоўяў Няпэўныя і адмоўныя займеннікі з не, ні пішуцца разам: нешта, нехта, нейкі, некаторы, некалькі; нішто, ніхто, нічый, ніколькі.
- •§ 32. Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц і выклічнікаў
- •§ 36. Лексічнае значэнне слова
- •§ 39. Амонімы Мнагазначнасць як здольнасць слова набываць некалькі значэнняў неабходна адрозніваць ад аманіміі — гукавога падабенства слоў, якія маюць розныя значэнні.
- •§ 41. Антонімы
- •§ 42. Паняцце пра агульнаўжывальную лексіку і лексіку абмежаванага ўжывапня Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле ўжывання падзяляецца на агульнаўжывальную і лексіку абмежаванага ўжывання.
- •§ 43. Паняцце пра актыўную і пасіўную лексіку. Устарэлыя словы. Неалагізмы
- •§ 46. Марфалогія як раздзел граматыкі. Асноўныя папяцці марфалогіі
- •§ 47. Часціны мовы
- •§ 48. Назоўнік як часціна мовы Назоўнік — самастойная часціна мовы, якая аб'ядноўвае словы з прадметным значэннем і мае граматычныя катэгорыі роду, ліку, склону.
- •§ 49. Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў
- •§ 50. Лік назоўнікаў
- •§ 51. Род назоўнікаў
- •§ 53. Склонавыя канчаткі назоўнікаў першага, другога і трэцяга скланення
- •§ 55. Склаііенне назоўнікаў у множным ліку Большасць назоўнікаў у множным ліку змяняецца аднолькава: ва ўсіх склонах, за выключэннем роднага, назоўнікі трох скланенняў маюць агульныя канчаткі.
- •§ 57. Утварэнне назоўнікаў Назоўнікі ўтвараюцца ўсімі спосабамі словаўтварэння. Найболыц пашыраныя з іх — суфіксальны спосаб і складанне асноў.
- •§ 59. Разрады нрыметнікаў
- •§ 60. Ступені параўнання якасных прыметнікаў
- •§ 61. Скланенне якасных і адносных прыметнікаў
- •§ 62. Асаблівасці скланення прыналежных прыметнікаў
- •§ 63. Утварэнне і правапіс прыметнікаў Прыметнікі ўтвараюцца рознымі спосабамі, але найчасцей суфіксальным, прыставачна-суфіксальным і асноваскладаннем.
- •§ 64. Лічэбнік як часціна мовы
- •§ 65. Колькасныя лічэбнікі
- •§ 66. Скланенне колькасных лічэбнікаў Пры скланенні колькасныя лічэбнікі маюць свае асаблівасці.
- •§ 68. Займеннік як.Часціна мовы Займеннік — самастойная часціна мовы, якая ўказвае на прадметы, асобы, прыметы, але не называе іх.
- •§ 70. Дзеяслоў як часціна мовы
- •§ 72. Асновы дзеяслова
- •§ 73. Пераходныя і непераходныя дзеясловы
- •§ 74. Зваротныя дзеясловы. Станы дзеясловаў
- •§ 76. Лады дзеяслова
- •§ 82. Дзеепрыметнік
- •§ 84. Дзеепрыслоўе
- •§ 85. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ад дзеясловаў незакончанага трывання, а дзеепрыслоўі закончанага трывання — ад дзеясловаў закончанага трывання.
- •§ 90. Правапіс прыслоўяў Пішуццаразам:
- •§ 93. Ужыванне прыназоўнікаў са склонамі
- •§ 94. Правапіс прыназоўнікаў
- •§ 96. Часціцы як часціна мовы Часціца — гэта службовая часціна мовы, якая надае дадатковыя сэнсавыя, мадальныя і эмацыянальныя адценні словам, словазлучэнням і сказам.
- •§ 97. Разрады часціц у залежнасці ад значэння і ролі ў сказе часціцы падзяляюцца на чатыры разрады: 1) сэнсавыя;
- •§ 99. Граматычныя функцыі і значэнне мадалыіых слоў
- •§ 100. Суадноснасць мадальных слоў з іншымі часцінамі мовы
- •§ 102. Разрады выклічпікаў
- •Подпнсано в печать с днапознтнвов заказчнка 30.09.2002. Формат 84х108'/32. Бумага газетная. Гарннтура Тітез Меда Яотап. Печать офсетная. Печ. Л. 4,5. Уч.-нзд. Л. 5,2.
- •Прн участлн уп «Кннжный Дом». 220023, Мннск, пр-т ф. Скорнны, 98. Лнцензня лв № 124 от 29.01.2001.
- •Отпечатано в Республнканском унятарном предпрнятнн «Нздательство «Белорусскнй Дом печатн». 220013, Мннск, пр-т ф. Скорнны, 79.
§ 66. Скланенне колькасных лічэбнікаў Пры скланенні колькасныя лічэбнікі маюць свае асаблівасці.
Лічэбнік адзін, які мае формы роду і ліку, скланяецца, як указальны займеннік той, параўн.: Н. адзін, той; Р. аднаго, таго; Д. аднаму таму і г. д.
Лічэбнікі два (абодва), дзве (абедзве) ва ўсіх склонавых формах захоўваюць родавыя адрозненні і маюць дзве разнавіднасці: цвёрдую, калі ўжываюцца з назоўнікамі мужчынскага ці ніякага роду, і мяккую, калі ўжываюцца з назоўнікамі жаночага роду: два (абодва) дубы, палі; дзве (абедзве) сцежкі. Яны адрозніваюцца склонавымі канчаткамі: Р. двух, дзвюх; Д. двум, дзвюм; Т. двума, дзвюма; М. (пры) двух, дзвюх. У творным склоне гэтыя лічэбнікі захавалі форму былога парнага ліку на -ма. Гэта ўласціва і лічэбнікам тры, чатыры, якія не маюць форм роду.
3. Лічэбнікі ад пяці да дваццаці і лічэбнік трыццаць скланяюцца, як назоўнікі 3-га скланення (тыпу гаць, сенажаць). У форме творнага склону гэтых лічэбнікаў падаўжаецца гук [ц'] у становішчы паміж галоснымі: пяццю, трынаццаццю, але: шасцю.
4. Лічэбнік дзевяноста ва ўсіх склонах мае канчатак -а. Лічэбнікі сорак, сто змяняюць форму ва ўсіх склонах,
акрамя назоўнага і вінавальнага, на сарака, ста.
5. У лічэбніках ад пяцідзесяці да васьмідзесяці і ад двухсот да дзевяцісот пры скланенні змяняюцца абедзве часткі:
Н. шэсцьдзесят Р. шасцідзесяці Д. шасцідзесяці В. шэсііьдзесят
трыста дзевяцьсот трохсот дзевяцісот тромстам дзевяцістам трыста дзевяцьсот Т. шасцюдзесяццю трымастамі дзевяццюстамі М. (аб) шасцідзесяці (пры) трохстах (на) дзевяцістах
Н.
пяцьсот
Р.
ііяцісот
Д.
пяцістам
В.
пяцьсот
Т.
пяццюстамі
М.
(у)
пяцістах
трыццаць сем трыццаці сямі трыццаці сямі трыццаць сем трыццаццю сям 'ю трыццаці сямі 7. Лічэбнік тысяча. скланяецца, як назоўнікі 1 -га скланення з аеновай на цвёрды зычны (задача), а лічэбнікі мільён, мільярд — як назоўнікі 2-га скланення мужчынскага роду з асновай на цвёрды зычны (план).
8. Няпэўнаколькасныя лічэбнікі некалькі, столькі, колькі, гэтулькі скланяюцца, як прыметнікі множнага ліку: Н. колькі гэтулькі
Р. колькіх гэтулькіх
Д. колькім гэтулькім
8. як Н. або Р.
Т. колькімі гэтулькімі
М. (аб) колькіх (у) гэтулькіх
9. У дробавых лічэбніках лічнік скланяецца, як колькасны лічэбнік, а назоўнік -— як парадкавы: Н. адна пятая, Р. адной пятай, Д. адной пятай, В. адну пятую і г. д.
Лічэбнікі паўтара, паўтары, паўтараста маюць адну форму ва ўсіх склонах.
Зборныя лічэбнікі двое, трое скланяюцца, як займеннікі мае, твае, свае (параўн.: Р. дваіх, семярых, тваіх, сваіх, Д. дваім, семярым, тваім, сваім і г. д.).
12. Пры скланенні лічэбнікаў абодва, абедзве першая частка (або-, абе-) застаецца нязменнай, а другая змяняецца, як лічэбнікі два, дзве: абодвух, абедзвюх; абодвум, абедзвюм і г. д.
§ 67. Парадкавыя лічэбнікі Парадкавыя лічэбнікі абазначаюць парадак аднародных прадметаў пры лічэнні і адказваюць на пытанне які? (каторы?): першы дом, іпрыццаты год, дзвесце восемдзесят трэці дзень.
Парадкавыя лічэбнікі блізкія да прыметнікаў. Як прыметнікі, яны маюць катэгорыі роду, ліку, склону і дапасуюцца да назоўнікаў: другі, другое, другая, другія; другога, другой, другімі і г. д.
Разам з тым парадкавыя лічэбнікі адрозніваюцца ад прыметнікаў: яны абазначаюць не якасці або ўласцівасці прадметаў, а іх параДак пры лічэнні. Таму парадкавыя лічэбнікі захоўваюць лікавае значэнне, суадносяцца па структуры з пэўнаколькасньмі лічэбнікамі: семдзесят пяць гадоў — семдзесят пяты год (параўн.: сямідзесяціпяцігадовы юбілей). На пісьме яны нярэдка перадаюцца графічна: 1955 год.
Абсалютная болынасць парадкавых лічэбнікаў утвараецца ад асновы пэўнаколькасных з дапамогай суфіксаў -ав-, -н-або бязафіксным спосабам: сорак — саракавы, пгысяча — тысячны, пяцьдзесят — пяцідзесяты. Некаторыя парадкавыя лічэбнікі ўтвараюцца ад зменнай асновы: чатыры
— чацвёрты або з дапамогай суплетыўных асноў: два — другі.
Парадкавыя лічэбнікі маюць арфаграфічныя асаблівасці. Калі яны ўтвораны ад састаўных пэўнаколькасных лічэбнікаў, то пішуцца ў адно слова і з'яўляюцца складанымі: трыццаць пяць тысяч — трыццаціпяцітысячны, дваццаць мільёнаў
— дваццацімільённы. Калі першая частка парадкавых лічэбнікаў напісана лічбай, то яны пішуцца праз злучок: 35-тысячны, 20-мільённы. Праз злучок пішуцца і лічэбнікі з канчаткамі: 25-ы, 18-га, 46-ым.
Парадкавыя лічэбнікі скланяюцца, як прыметнікі з адпаведнай асновай: першы — першага, першаму і г. д. У састаўных парадкавых лічэбніках пры скланенні змяняецца толькі апошняе слова: тысяча дзевяцьсот восемдзесят дзевяты, тысяча дзевяцьсот восемдзесят дзевятага, тысяча дзевяцьсот восемдзесят дзевятаму і г. д.
