- •000 'Чінтерпрессервйс" 2002 г.
- •Основана в 2002 г. Автор-составнтель: Барсуков в.В., младшнй научный сотрудннк ГрГу нм. Я. Купалы
- •§ 1. Беларуская літаратурная мова і дыялекты Беларуская нацыянальная мова мае дзве асноўныя
- •§ 2. Фанетыка. Гукі беларускаіі мовы Фанетыка — раздзел мовазнаўства, які вывучае гукавы лад мовы.
- •§ 3. Галосныя гукі, іх класіфікацыя, змены і чаргаванне.
- •§ 5. Змены зычных, асіміляцыя і дысіміляцыя зычных
- •§ 6. Дзеканне і цеканне, падаўжэнне і падваенне зычных, іх чаргаванпе
- •§ 11. Вымаўленне галосных Націскныя галосныя маюць выразнае гучанне: д[ы]м,
- •§ 16. Прынцыпы беларускага правапісу Асноўныя прынцыпы беларускага правапісу — фанетычны і марфалагічны.
- •§ 15. Прадмет і задачы арфаграфіі Арфаграфія — гэта раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца правілы аднастайнай перадачы вуснай мовы на пісьме.
- •§ 17. Правапіс галосных о, э, а
- •§ 18. Правапіс галосных е, ё, я у беларускай мове літара ё пішацца толькі пад націскам: мёд, галлё, вясёлы, налёт і г. Д.
- •§ 22. Правапіс мяккага знака і апострафа Мяккі знак (ь) ужываецца для абазначэння на пісьме
- •§ 23. Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных
- •§ 25. Правапіс д — дз, т — ц. Правапіс падоўжаных зычных
- •§ 28. Правапіс складаных назоўнікаў Разам пішуцца:
- •§ 29. Правапіс складаных нрыметнікаў Разам пішуцца:
- •§ 30. Правапіс лічэбнікаў
- •§ 31. Правапіс занменнікаў. Правапіс прыслоўяў Няпэўныя і адмоўныя займеннікі з не, ні пішуцца разам: нешта, нехта, нейкі, некаторы, некалькі; нішто, ніхто, нічый, ніколькі.
- •§ 32. Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц і выклічнікаў
- •§ 36. Лексічнае значэнне слова
- •§ 39. Амонімы Мнагазначнасць як здольнасць слова набываць некалькі значэнняў неабходна адрозніваць ад аманіміі — гукавога падабенства слоў, якія маюць розныя значэнні.
- •§ 41. Антонімы
- •§ 42. Паняцце пра агульнаўжывальную лексіку і лексіку абмежаванага ўжывапня Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле ўжывання падзяляецца на агульнаўжывальную і лексіку абмежаванага ўжывання.
- •§ 43. Паняцце пра актыўную і пасіўную лексіку. Устарэлыя словы. Неалагізмы
- •§ 46. Марфалогія як раздзел граматыкі. Асноўныя папяцці марфалогіі
- •§ 47. Часціны мовы
- •§ 48. Назоўнік як часціна мовы Назоўнік — самастойная часціна мовы, якая аб'ядноўвае словы з прадметным значэннем і мае граматычныя катэгорыі роду, ліку, склону.
- •§ 49. Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў
- •§ 50. Лік назоўнікаў
- •§ 51. Род назоўнікаў
- •§ 53. Склонавыя канчаткі назоўнікаў першага, другога і трэцяга скланення
- •§ 55. Склаііенне назоўнікаў у множным ліку Большасць назоўнікаў у множным ліку змяняецца аднолькава: ва ўсіх склонах, за выключэннем роднага, назоўнікі трох скланенняў маюць агульныя канчаткі.
- •§ 57. Утварэнне назоўнікаў Назоўнікі ўтвараюцца ўсімі спосабамі словаўтварэння. Найболыц пашыраныя з іх — суфіксальны спосаб і складанне асноў.
- •§ 59. Разрады нрыметнікаў
- •§ 60. Ступені параўнання якасных прыметнікаў
- •§ 61. Скланенне якасных і адносных прыметнікаў
- •§ 62. Асаблівасці скланення прыналежных прыметнікаў
- •§ 63. Утварэнне і правапіс прыметнікаў Прыметнікі ўтвараюцца рознымі спосабамі, але найчасцей суфіксальным, прыставачна-суфіксальным і асноваскладаннем.
- •§ 64. Лічэбнік як часціна мовы
- •§ 65. Колькасныя лічэбнікі
- •§ 66. Скланенне колькасных лічэбнікаў Пры скланенні колькасныя лічэбнікі маюць свае асаблівасці.
- •§ 68. Займеннік як.Часціна мовы Займеннік — самастойная часціна мовы, якая ўказвае на прадметы, асобы, прыметы, але не называе іх.
- •§ 70. Дзеяслоў як часціна мовы
- •§ 72. Асновы дзеяслова
- •§ 73. Пераходныя і непераходныя дзеясловы
- •§ 74. Зваротныя дзеясловы. Станы дзеясловаў
- •§ 76. Лады дзеяслова
- •§ 82. Дзеепрыметнік
- •§ 84. Дзеепрыслоўе
- •§ 85. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ад дзеясловаў незакончанага трывання, а дзеепрыслоўі закончанага трывання — ад дзеясловаў закончанага трывання.
- •§ 90. Правапіс прыслоўяў Пішуццаразам:
- •§ 93. Ужыванне прыназоўнікаў са склонамі
- •§ 94. Правапіс прыназоўнікаў
- •§ 96. Часціцы як часціна мовы Часціца — гэта службовая часціна мовы, якая надае дадатковыя сэнсавыя, мадальныя і эмацыянальныя адценні словам, словазлучэнням і сказам.
- •§ 97. Разрады часціц у залежнасці ад значэння і ролі ў сказе часціцы падзяляюцца на чатыры разрады: 1) сэнсавыя;
- •§ 99. Граматычныя функцыі і значэнне мадалыіых слоў
- •§ 100. Суадноснасць мадальных слоў з іншымі часцінамі мовы
- •§ 102. Разрады выклічпікаў
- •Подпнсано в печать с днапознтнвов заказчнка 30.09.2002. Формат 84х108'/32. Бумага газетная. Гарннтура Тітез Меда Яотап. Печать офсетная. Печ. Л. 4,5. Уч.-нзд. Л. 5,2.
- •Прн участлн уп «Кннжный Дом». 220023, Мннск, пр-т ф. Скорнны, 98. Лнцензня лв № 124 от 29.01.2001.
- •Отпечатано в Республнканском унятарном предпрнятнн «Нздательство «Белорусскнй Дом печатн». 220013, Мннск, пр-т ф. Скорнны, 79.
§ 39. Амонімы Мнагазначнасць як здольнасць слова набываць некалькі значэнняў неабходна адрозніваць ад аманіміі — гукавога падабенства слоў, якія маюць розныя значэнні.
3 'ява поўнага супадзення ў гучанні розных па значэнні слоў называецца аманіміяй, а словы — амонімамі: тур 'першабытны дзікі бык' — тур 'этап гульні, спаборніцтва, адзін круг танца', стан 'тулава, постаць чалавека' — стан 'лагер, месца стаянкі' — стан 'машына ці сістэма машын для апрацоўкі металу ціскам' — стан 'становішча, у якім хто- ці што-небудзь знаходзіцца' — стан 'ваюючы бок' — стан 'катэгорыя дзеяслова'.
Многія амонімы ўтварыліся ў выніку гукавога супадзення этымалагічна розных слоў:
а) спрадвечна беларускіх і іншамоўных: тур 'першабытны дзікі бык' і тур 'перыяд, этап', бот 'абутак' і бот 'невялікае вёсельнае, паруснае або маторнае судна';
б) толькі іншамоўных: кран 'прыстасаванне ў рэзервуарах' і кран 'механізм для пад'ёму грузаў', бухта 'марская затока' і бухта 'вялікі скрутак дроту, каната і пад.', лама 'паўднёваамерыканская бязгорбая ўючная жывёліна сямейства вярблюдаў' і лама 'будыйскі манах-свяшчэннік у Тыбеце і Манголіі'.
Лексічныя амонімы неабходна адрозніваць ад такіх з'яў аманіміі, як амафоны, амаформы, паронімы, амографы.
Амафоны — словы, якія маюць аднолькавае гучанне, але рознае напісанне. У сувязі з тым, што амафоны — такія словы, якія супадаюць у гучанні ў выніку дзеяння фанетычных законаў, іх яшчэ называюць фанетычнымі амонімамі. Узнікаюць амафоны пры аглушэнні канцавых звонкіх зычных: ёд — ётп, лёд — лёт (дзеянне паводле дзеяслова ляцець), аглушэнні звонкіх зычных перад глухімі ў сярэдзіне слова: грубка — групка (памянш.-ласк. ад група), казка — каска, козка (памянш.-ласк. ад каза) — коска.
Разнавіднасцю амафонаў лічацца супадаючыя ў гучанні імёны ўласныя і агульныя: Вера — еера, Раман — раман.
Амаформы — словы, якія супадаюць у гучанні ў адной або некалькіх граматычных формах. У сувязі з тым, што амаформы ўзнікаюць у выніку дзеяння марфалагічных законаў, іх яшчэ называюць марфалагічнымі амонімамі. Сярод шматлікіх амаформаў выразна выдзяляюцца дзве групы: амаформы на ўзроўні часцін мовы і амаформы ў рамках той ці іншай граматычнай парадыгмы канкрэтнага слова.
Амаформы на ўзроўні часцін мовы, у сваю чаргу, падзяляюцца на дзве разнавіднасці:
а) якія ўзніклі ў выніку. выпадковага супадзення гучання граматычных формаў слоў, што належаць да розных часцін мовы: вусны "губы, рот" (назоўнік назоўнага склону множнага ліку) — вусны "які вымаўляецца" (прыметнік мужчынскага роду назоўнага склону адзіночнага ліку), май (назоўнік назоўнага склону адзіночнага ліку) —май (дзеяслоў загаднага ладу 2-й асобы адзіночнага ліку), пакрывала (назоўнік назоўнага склону адзіночнага ліку) — пакрывала (дзеяслоў абвеснага ладу 3-й асобы адзіночнага ліку прошлага часу);
б) якія ўзніклі ў выніку пераходу адных часцін мовы ў другія: прыслоўяў — у катэгорыю стану і пад. Гэта так званая функцыянальная аманімія, таму што рэалізуецца яна ў канкрэтных сінтаксічных пазіцыях. Параўн., напрыклад, дзеепрыметнік у значэнні прыметніка марожанае (марожанае мяса) і субстантывіраваны прыметнік марожанае (марожае прадаецца штодзень), прыметнік маладая (маладая трава) і субстантывіраваны прыметнік маладая (Маладая вылучалася сярод вясельнікаў), прыметнік кароткай формы ясна (ясна зорка), прыслоўе спосабу дзеяння ясна (хоць коратка, але ясна) і слова катэгорыі стану ясна (На дварэ стала ясна).
Амаформы ў рамках той ці іншай граматычнай парадыгмы канкрэтнага слова — гэта супадзенне ў гучанні пераважна склонавых формаў назоўнікаў, лічэбнікаў, займеннікаў і кароткіх прыметнікаў. Напрыклад, назоўнікі жаночага роду тыпу арганізацыя, лінія і косць, радасць, сенажаць маюць аднолькавыя граматычныя формы ў родным, давальным і месным склонах адзіночнага ліку і ў назоўным склоне множнага ліку; назоўнікі мужчынскага роду тыпу партызан, салдат, чалавек маюць аднолькавыя граматычныя формы ў назоўным склоне адзіночнага ліку і ў родным склоне множнага ліку, лічэбнікі пяць — дваццаць, а таксама трыццаць, пяцьдзесят, шэсцьдзесят, семдзесят, восемдзесят у родным, давальным, месным склоне маюць адну граматычную форму, а лічэбнікі сорак і сто — у назоўным і вінавальным, а таксама ў родным, давальным, творным і месным. Лічэбнік дзевяноста ва ўсіх склонах мае аднолькавую граматычную форму. Аднолькавыя марфалагічныя формы ў родным, давальным, вінавальным і месным склонах мае зваротны займеннік сябе. Кароткія прыметнікі супадаюць у формах назоўнага і вінавальнага склону адзіночнага ліку; параўн., напрыклад, аднолькавыя граматычныя формы мужчынскага роду прыметнікаў назоўнага і вінавальнага склону рад, повен, чуцен, ніякага роду рада, поўна, чутна, жаночага роду рада, поўна, чутна.
Амографы — словы, якія аднолькава пішуцца, але па-рознаму вымаўляюцца. Паколькі вымаўленне (гучанне) іх не аднолькавае, то амографы не могуць лічыцца амонімамі, бо не адпавядаюць аднаму з галоўных патрабаванняў аманіміі — аднолькавасці гучання. Сярод амографаў выдзяляюць дзве групы: лексічныя і граматычныя.
Паронімы — гэта аднакаранёвыя словы, блізкія, але не тоесныя па сваёй марфалагічнай будове і гучанні і розныя па значэнні. З'ява марфалагічнай і арфаэпічнай блізкасці слоў пры розных іх значэннях называецца параніміяй. Паранімія як лексічная з'ява ўласціва для слоў, што належаць да адной і той жа часціны мовы. Напрыклад, паронімы-назоўнікі пілаеанне "разразанне пілой" і пілавінне "дробныя часткі дрэва або іншага матэрыялу, якія застаюцца пасля яго распілоўвання" збліжаюцца структурна на аснове адзінага кораня піл- і суфікса -ав-і адначасова супрацьпастаўляюцца па наяўнасці ў адным з паронімаў суфікса -анн-, а ў другім
— суфікса -інн-. Па значэнні гэта розныя словы. Паронімы-прыметнікі рухавы "які вызначаецца жывасцю, хуткасцю рухаў" і рухомы "здольны рухацца" (рухомы састаў) збліжаюцца структурна на аснове адзінага кораня рух- і адначасова супрацьпастаўляюцца па наяўнасці ў адным з паронімаў суфікса -ав-, а ў другім — суфікса -ом-. Па значэнні гэта таксама розныя словы.
Паронімы неабходна адрозніваць ад амонімаў: паронімы заўсёды неаднолькавыя па гучанні і напісанні (атамнік — атамшчык, значэнне — значымасць, дыктат — дыктант, кардынальны — кардынальскі), амонімы — словы аднолькавыя па гучанні і напісанні.
§ 40. Сінонімы Сінонімы — гэта словы, якія па-рознаму гучаць, але аднолькавыя ці вельмі блізкія па сэнсе. Напрыклад, словы дужы — здаровы аднолькавыя па сэнсе таму, што аб'ядноўваюцца ў сінанімічную групу паводле адзінага агульнага значэння "які моцнага здароўя". Словы ісці — рухацца — прасоўвацца — прабірацца — прадзірацца таксама аб'яднаны ў сінанімічную групу паводле адзінага агульнага значэння "перамяшчацца пешшу", аднак апошнія тры з іх адрозніваюцца адценнямі значэння "рухацца пешшу, пераадольваючы пэўныя перашкоды" і стылістычнай афарбоўкай — прыналежнасцю да размоўна-гутарковага стылю мовы.
З'ява супадзення ў значэннях аднолькавых ці блізкіх па сэнсе слоў называецца лексічнай сінаніміяй, а самі сінонімы
— лексічнымі.
Адрозніваюцца сінонімы і лексічнай спалучальнасцю, напрыклад, сінонімы духоўны — унутраны "звязаны з разумовай, маральнай, псіхічнай дзейнасцю чалавека" ў адных спалучэннях узаемазамяняюць адзін аднаго: можна сказаць духоўная (унутраная) сіла, духоўнае (унутранае) жыццё, а ў другіх спалучэннях — не: духоўны крах нельга замяніць на ўнутраны крах, як духоўнае падзенне і духоўнае дасягненне — адпаведна на ўнутранае падзенне і ўнутранае дасягненне.
Але ёсць сінонімы, якія не адрозніваюцца ні семантычна, ні экспрэсіўна-стылістычнай афарбаванасцю. Звычайна імі з'яўляюцца навуковыя тэрміны, якія ўжываюцца паралельна: назыўны — намінатыўны.
Словы, звязаныя сінанімічнымі адносінамі, утвараюць сінанімічны рад, які можа складацца з двух і болып сінонімаў: "раздзел навукі"—мовазнаўства, лінгвістыка; "уласцівасць прыгожага" — хараство, прыгажосць, краса. Пры размяшчэнні слоў у сінанімічным радзе першым падаецца дамінанта, звычайна стылістычна нейтральнае слова, якое выяўляе характар усяго рада, як, напрыклад: "з адмоўнымі якасцямі" — дрэнны, благі, кепскі і г. д.
У сінанімічныя адносіны могуць уступаць словы і словазлучэнні: прэч — вон з вачэй, хутка — у момант вока, аднойчы — аднаго разу, беспадстаўна — без прычыны, уцячы — даць дзёру.
У выніку шматграннай дзейнасці чалавека з мэтай далейшага паглыбленага вывучэння і даследавання ўжо вядомых прадметаў і з'яў яны нярэдка атрымоўваюць новыя назвы: сухоты — туберкулёз, маланка — электрычны разрад у атмасферы, неба — космас. Сінанімічныя рады могуць папаўняцца за кошт запазычанай лексікі.
Лексічная сінанімія цесна звязана з мнагазначнасцю, таму што сінанімізацыя мнагазначных слоў адбываецца часцей за ўсё толькі па частцы іх значэнняў або па адным. Так, слова лёгкі мае некалькі значэнняў, звязаных агульнай сэнсавай асновай "невялікай вагі, важкасці, вартасці (пра канкрэтныя прадметы, абстрактныя з"явы і працэсы і пад.)', аднак да кожнага з яго значэнняў сінонімамі будуць розныя словы: лёгкі — няцяжкі (груз), л'ігкае — нескладанае (заданне), лігкі — слабы (удар), лёгкі — нязначны (спалох), лігкі — даступны (сэнс). Такім чынам, сінанімічных радоў са значэннямі слова
лёгкі будзе некалькі: лёгкі—няцяжкі (груз, камень), лёгкі — слабы (удар, штуршок), лёгкае — нескладанае (заданне, выйсце), лёгкі — нязначны (спалох, эфект), лёгкі — дасціпны (сэнс, тэкст).
Словы, якія ўступаюць у сінанімічныя адносіны з тым ці іншым значэннем палісемы, у сваю чаргу, таксама могуць быць мнагазначнымі і сваімі астатнімі значэннямі ўваходзіць у склад новых сінанімічных радоў.
