Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Конспект первокурсника.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
315 Кб
Скачать
☆

§ 55. Склаііенне назоўнікаў у множным ліку Большасць назоўнікаў у множным ліку змяняецца аднолькава: ва ўсіх склонах, за выключэннем роднага, назоўнікі трох скланенняў маюць агульныя канчаткі.

Назоўнікі множнага ліку ў назоўным склоне маюць канчатак -ы(-і): дарогі, сады, дрэвы, сенажаці; назоўнікі з

суфіксам -анін (-янін) е: гараджанін — гараджане,

селянін — сяляне. У давальным склоне — канчатак -ам (-ям): садам, межам, землям, сенажацям. У вінавальным склоне назоўнікі, што абазначаюць неадушаўлёныя прадметы, супадаюць з назоўным склонам, а адушаўлёныя — з родным склонам. Творны склон мае канчаткі -амі(-ямі): гарадамі, вучнямі, хлопцамі, вішнямі. У месным склоне назоўнікі множнага ліку маюць канчатак -ах(-ях): (па) дарогах, (у) лясах, (на) сенажацях, (на) скронях.

Родны склон вызначаецца разнастайнасцю канчаткаў, у залежнасці ад тыпу скланення.

Назоўнікі 1-га скланення ў родным склоне множнага ліку маюць нулявы канчатак, калі аснова заканчваецца адным зычным гукам: хат, кніг, сцен, шчылін.

Назоўнікі, аснова якіх заканчваецца збегам зычных і падоўжаным зычным, ужываюцца з канчаткам -аў(-яў): брытваў стрэльбаў гульняў грэбляў ваннаў сваццяў. Калі ж другі зычны ў аснове гук [к], то ў родным склоне назоўнік мае нулявы канчатак: думка — думак, шапка — шапак, рэчка — рэчак.

Назоўнікі 2-га скланення маюць канчаткі -аў(-яў), -оў(-ёў): крэслаў, вучняў, сталоў, палёў; асобныя назоўнікі — канчатак -эй(-ей): плячэй, вачэй, коней, гасцей.

У назоўніках 3-га скланення пад націскам ужываецца

канчатак -эй(-ей): мышэй, абласцей; не пад націскам

аў(-яў): рэчаў, даляў.

У родным склоне часта ўжываюцца варыянтныя канчаткі: нулявы канчатак і -аў(-яў); меж — межаў, вішань — вішняў партызан — партызанаў, вучылішч — вучылішчаў; -аў(-яў) і -эй(-ей): печаў — пячэй, сенажацяў — сенажацей.

§ 56. Нескланялыіыя назоўнікі У сучаснай беларускай мове ёсць назоўнікі, што не змяняюцца па склонах. Гэта нескланяльныя назоўнікі. Да іх адносяцца: назоўнікі іншамоўнага паходжання, што заканчваюцца на галосны: дэпо, таксі, кенгуру, кашнэ; уласныя назвы іншамоўнага паходжання, якія заканчваюцца на галосны: Гюго, Гандзі, Батумі, Сочы, Ватэрлоо; прозвішчы, якія заканчваюцца на зычны і належаць асобам жаночага полу: Атраховіч Тамары, Сінюк Вольгай, з пані Ковач, ад фрау Геншар; прозвішчы на -о: Шайко, Скурко, Гурло; складанаскарочаныя словы, утвораныя з пачатковых літар: БДУ, ВНУ, АТС.

§ 57. Утварэнне назоўнікаў Назоўнікі ўтвараюцца ўсімі спосабамі словаўтварэння. Найболыц пашыраныя з іх — суфіксальны спосаб і складанне асноў.

Суфіксальным спосабам утвараюцца назоўнікі ад розных часцін мовы: вучыцца — вучоба, прыгожы — ігрыгажосць, два — двойка, лес — ляснік, свой — сваяк і інш.

Пры дапамозе суфіксаў утвараюцца назоўнікі, што абазначаюць асобу, канкрэтныя прадметы, прылады працы, рэчывы, абстрактныя паняцці і інш.: будаўнік, гадзіннік, сеялка, тканіна, смеласць.

Суфіксы -нік(-ніц-), -льнік(-льніц-), -чык(-чыц-), -шчык(-шчыц-), -іст(-іст-к-) і інш. выкарыстоўваюцца пры ўтварэнні назоўнікаў са значэннем асобы паводле роду заняткаў, дзейнасці, прафесіі: вартаўнік, настаўніца, чытальнік, выхавальніца, лётчык, пераплетчыца, наборшчык, зборшчыца, сувязіст, цымбалістка.

Назоўнікі, якія абазначаюць асоб паводле нацыянальнасці, месца нараджэння ці жыхарства, утвараюцца пры дапамозе суфіксаў -ец, -ук, -іч, -ін, -ан, -ін, -ан-к- і інш.: кітаец, ігаляшук, масквіч, армянін, каігылянін, гараджанка.

Абстрактныя назоўнікі найчасцей утвараюцца пры дапамозе суфіксаў -нн-, -к-, -ств-, -асць-, -ізн-, -ат-: разуменне, падрыхтоўка, знаёмства, свежасць, белізна, цемната, геройства.

Суфіксальным спосабам утвараюцца назоўнікі са значэннем зборнасці, адзінкавасці і назвы маладых істот: дубняк, студэнцтва, травінка, пясчынка, зубраня, кацяня.

Некаторыя суфіксы пры далучэнні да назоўнікаў надаюць ім не новае значэнне, а толькі сэнсавыя адценні памяншальнасці, ласкальнасці, павелічальнасці, узмацняльнасці, зневажальнасці, напрыклад: дом — дамок, рэчка — рэчанька, кот — каток, коцік, каточак, маці — матуля, стог — стажышча, гультай — гулыпаіна. Суфіксы, якія надаюць словам сэнсавыя адценні, называюцца суфіксаміектыўнай ацэнкі.

Прыставачны спосаб у параўнанні з суфіксальным менш прадуктыўны. Гэтым спосабам назоўнікі ўтвараюцца ад назоўнікаў шляхам далучэння да слова прыстаўкі: шчасце — няшчасце, парадак — беспарадак, дзед — прадзед.

Прыставачна-суфіксальным спосабам утвараюцца назоўнікі пры дапамозе прыставак і суфіксаў: узлесак, пагалоўе,, падмурак, закутак.

Некаторыя назоўнікі з абстрактным значэннем утвараюцца ад прыметнікаў і дзеясловаў без словаўтваральных афіксаў. Гэта так званае бязафікснае ўтварэнне: чырвоны — чырвань, далёкі — даль, бегчы — бег, намалаціць — намалот.

Асноваскладанне — спосаб утварэння назоўнікаў шляхам складання асноў. Аб'ядноўваюцца асновы ў складаныя словы пры дапамозе суфіксаў і без іх: краявід, крыгаход, першакласнік, першапраходзец. Асновы паміж сабою могуць звязвацца пры дапамозе злучальных афіксаў (інтэрфіксаў): новабудоўля, часопіс, трохрадка, землекарыстанне, земляроб, радзей без іх: пяцідзёнка, шматтыражка.

Утварэнне складаных назоўнікаў шляхам аб'яднання частак скарочаных слоў называюць абрэвіяцыяй. Складанаскарочаныя словы (абрэвіятуры) могуць утварацца з пачатковых літар або гукаў: БДУ, АТС, ДРЭС; з часткі першага слова і пачатковых гукаў наступных слоў: завуч, аблана, КамАЗ; з частак слоў: дзяржстрах, мапед, прафком, прамбуд, з часткі аднаго слова і поўнага другога слова: медігункт, педінстытут, медсястра.

У назоўнікі могуць пераходзіць іншыя часціны мовы, пераважнапрыметнікі і дзеепрыметнікі. Пераход іншых часцін мовы ў назоўнікі называецца субстантывацыяй. Пры субстантывацыі прыметнікі і дзеепрыметнікі набываюць прадметнае значэнне і зменную катэгорыю роду: мінулае, марожанае, знаёмы, паляўнічы, добрае, вечнае. У пэўным кантэксце могуць субстантывавацца словы любой часціны мовы: сваё «я», гэтае «не», шчыры дзякуй.

Семантычны спосаб утварэння назоўнікаў звязаны з пераасэнсаваннем раней вядомых слоў: брыгадзір, кулак, або з распадам полісеміі, калі ўтвараюцца два словы з новым значэннем: шапка — "галаўны ўбор" і "агульны загаловак", гасцінец — "шлях" і "пачастунак".

§ 58. Прыметнік як часціна мовы Прыметнік — самастойная часціна мовы, якая абазначае прымету прадмета і дапасуецца да назоўніка ў родзе, ліку і склоне. Прыметнікі могуць называць: якасць прадмета, уласцівасць: блакітнае неба, руплівы гаспадар, халодная ноч, адносіны да іншых прадметаў: цагляны дом, жытнёвы палетак, студэнцкі інтэрнат, прыналежнасць асобе ці жывой істоце: братаў сшытак, Верына паліто, баброва хатка.

Прыметнікі змяняюцца па родах, ліках і склонах (акрамя кароткіх форм) у залежнасці ад роду, ліку, склону назоўнікаў, да якіх яны дапасуюцца: чырвоны абрус, чырвоная хустка, чырвонае лісце, чырвоныя алоўкі, ясным днём, у ясную раніцу, яснага неба, яснымі днямі. Граматычныя катэгорыі роду, ліку і склону прыметніка не самастойныя, а залежныя: яны паказваюць толькі на сінтаксічную сувязь прыметнікаў з назоўнікамі. У множным ліку прыметнікі па родах не змяняюцца: прыгожыя дамы, вуліцы, дзеці. У сказе прыметнік бывае дапасаваным азначэннем: Туман насоўваўся белай шапкай над саламянымі апрэхамі, распаўзаўся па вуліцах. (Лыньк.), выказнікам або ўваходзіць у склад выказніка: Зямля мая то мяккая, то ліулкая, ад навальніц прасторная і гулкая, такая непаўторная заўсёды. (Панч.) Дзень быў ціхі, сонечны. (Б.)