- •000 'Чінтерпрессервйс" 2002 г.
- •Основана в 2002 г. Автор-составнтель: Барсуков в.В., младшнй научный сотрудннк ГрГу нм. Я. Купалы
- •§ 1. Беларуская літаратурная мова і дыялекты Беларуская нацыянальная мова мае дзве асноўныя
- •§ 2. Фанетыка. Гукі беларускаіі мовы Фанетыка — раздзел мовазнаўства, які вывучае гукавы лад мовы.
- •§ 3. Галосныя гукі, іх класіфікацыя, змены і чаргаванне.
- •§ 5. Змены зычных, асіміляцыя і дысіміляцыя зычных
- •§ 6. Дзеканне і цеканне, падаўжэнне і падваенне зычных, іх чаргаванпе
- •§ 11. Вымаўленне галосных Націскныя галосныя маюць выразнае гучанне: д[ы]м,
- •§ 16. Прынцыпы беларускага правапісу Асноўныя прынцыпы беларускага правапісу — фанетычны і марфалагічны.
- •§ 15. Прадмет і задачы арфаграфіі Арфаграфія — гэта раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца правілы аднастайнай перадачы вуснай мовы на пісьме.
- •§ 17. Правапіс галосных о, э, а
- •§ 18. Правапіс галосных е, ё, я у беларускай мове літара ё пішацца толькі пад націскам: мёд, галлё, вясёлы, налёт і г. Д.
- •§ 22. Правапіс мяккага знака і апострафа Мяккі знак (ь) ужываецца для абазначэння на пісьме
- •§ 23. Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных
- •§ 25. Правапіс д — дз, т — ц. Правапіс падоўжаных зычных
- •§ 28. Правапіс складаных назоўнікаў Разам пішуцца:
- •§ 29. Правапіс складаных нрыметнікаў Разам пішуцца:
- •§ 30. Правапіс лічэбнікаў
- •§ 31. Правапіс занменнікаў. Правапіс прыслоўяў Няпэўныя і адмоўныя займеннікі з не, ні пішуцца разам: нешта, нехта, нейкі, некаторы, некалькі; нішто, ніхто, нічый, ніколькі.
- •§ 32. Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц і выклічнікаў
- •§ 36. Лексічнае значэнне слова
- •§ 39. Амонімы Мнагазначнасць як здольнасць слова набываць некалькі значэнняў неабходна адрозніваць ад аманіміі — гукавога падабенства слоў, якія маюць розныя значэнні.
- •§ 41. Антонімы
- •§ 42. Паняцце пра агульнаўжывальную лексіку і лексіку абмежаванага ўжывапня Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле ўжывання падзяляецца на агульнаўжывальную і лексіку абмежаванага ўжывання.
- •§ 43. Паняцце пра актыўную і пасіўную лексіку. Устарэлыя словы. Неалагізмы
- •§ 46. Марфалогія як раздзел граматыкі. Асноўныя папяцці марфалогіі
- •§ 47. Часціны мовы
- •§ 48. Назоўнік як часціна мовы Назоўнік — самастойная часціна мовы, якая аб'ядноўвае словы з прадметным значэннем і мае граматычныя катэгорыі роду, ліку, склону.
- •§ 49. Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў
- •§ 50. Лік назоўнікаў
- •§ 51. Род назоўнікаў
- •§ 53. Склонавыя канчаткі назоўнікаў першага, другога і трэцяга скланення
- •§ 55. Склаііенне назоўнікаў у множным ліку Большасць назоўнікаў у множным ліку змяняецца аднолькава: ва ўсіх склонах, за выключэннем роднага, назоўнікі трох скланенняў маюць агульныя канчаткі.
- •§ 57. Утварэнне назоўнікаў Назоўнікі ўтвараюцца ўсімі спосабамі словаўтварэння. Найболыц пашыраныя з іх — суфіксальны спосаб і складанне асноў.
- •§ 59. Разрады нрыметнікаў
- •§ 60. Ступені параўнання якасных прыметнікаў
- •§ 61. Скланенне якасных і адносных прыметнікаў
- •§ 62. Асаблівасці скланення прыналежных прыметнікаў
- •§ 63. Утварэнне і правапіс прыметнікаў Прыметнікі ўтвараюцца рознымі спосабамі, але найчасцей суфіксальным, прыставачна-суфіксальным і асноваскладаннем.
- •§ 64. Лічэбнік як часціна мовы
- •§ 65. Колькасныя лічэбнікі
- •§ 66. Скланенне колькасных лічэбнікаў Пры скланенні колькасныя лічэбнікі маюць свае асаблівасці.
- •§ 68. Займеннік як.Часціна мовы Займеннік — самастойная часціна мовы, якая ўказвае на прадметы, асобы, прыметы, але не называе іх.
- •§ 70. Дзеяслоў як часціна мовы
- •§ 72. Асновы дзеяслова
- •§ 73. Пераходныя і непераходныя дзеясловы
- •§ 74. Зваротныя дзеясловы. Станы дзеясловаў
- •§ 76. Лады дзеяслова
- •§ 82. Дзеепрыметнік
- •§ 84. Дзеепрыслоўе
- •§ 85. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ад дзеясловаў незакончанага трывання, а дзеепрыслоўі закончанага трывання — ад дзеясловаў закончанага трывання.
- •§ 90. Правапіс прыслоўяў Пішуццаразам:
- •§ 93. Ужыванне прыназоўнікаў са склонамі
- •§ 94. Правапіс прыназоўнікаў
- •§ 96. Часціцы як часціна мовы Часціца — гэта службовая часціна мовы, якая надае дадатковыя сэнсавыя, мадальныя і эмацыянальныя адценні словам, словазлучэнням і сказам.
- •§ 97. Разрады часціц у залежнасці ад значэння і ролі ў сказе часціцы падзяляюцца на чатыры разрады: 1) сэнсавыя;
- •§ 99. Граматычныя функцыі і значэнне мадалыіых слоў
- •§ 100. Суадноснасць мадальных слоў з іншымі часцінамі мовы
- •§ 102. Разрады выклічпікаў
- •Подпнсано в печать с днапознтнвов заказчнка 30.09.2002. Формат 84х108'/32. Бумага газетная. Гарннтура Тітез Меда Яотап. Печать офсетная. Печ. Л. 4,5. Уч.-нзд. Л. 5,2.
- •Прн участлн уп «Кннжный Дом». 220023, Мннск, пр-т ф. Скорнны, 98. Лнцензня лв № 124 от 29.01.2001.
- •Отпечатано в Республнканском унятарном предпрнятнн «Нздательство «Белорусскнй Дом печатн». 220013, Мннск, пр-т ф. Скорнны, 79.
§ 72. Асновы дзеяслова
Усе спрагальныя і неспрагальныя дзеяслоўныя формы ўтвараюцца ад дзвюх дзеяслоўных асноў: асновы інфінітыва і асновы цяперашняга (будучага простага) часу.
Аснова інфінітыва выдзяляецца шляхам аддзялення формаўтваральных суфіксаў -ць, -ці, -чы: здава-ць, плес-ці, бераг-чы.
Ад асновы інфінітыва ўтвараюцца: формы прошлага часу абвеснага ладу, а таксама ўмоўнага ладу: глядзе-ць — глядзе-ў, глядзе-ў бы; збудава-ць — збудава-ў, збудава-ў бы; дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу: адрэза-ць — адрэза-н-ы, спілава-ць — спілава-н-ы; дзеепрыслоўі закончанага трывання: спыні-ць — сігыні-ўшы, заеха-ць — заеха-ўшы.
Аснова цяперашняга (будучага простага) часу вылучаецца шляхам аддзялення асабовых канчаткаў -уць (-юць), -аць (-яць) ад дзеясловаў у форме 3-й асобы множнага ліку цяперашняга ці будучага простага часу: сяк-уць, збірай-уць (збіра-юць), гуляй-уць (гуля-юць), маўч-аць, сядз-яць.
Ад асновы цяперашняга часу ўтвараюцца асабовыя формы дзеясловаў цяперашняга (будучага простага) часу абвеснага ладу: воз-яць — воз-іш, воз-ім, воз-іце; формы загаднага ладу: гуляй-уць — гуляй, гуляй-це, гуляй-ма; дзеепрыметнікі цяперашняга часу: малюй-уць —малюй-учы (малюючы), сядз-яць — седз-яч-ы; дзеепрыслоўі незакончанага трывання: нос-яць — нос-ячы, шука-юць — шука-ючы.
5 3ак. 2199
113
§ 73. Пераходныя і непераходныя дзеясловы
Пераходнасць і непераходнасць дзеясловаў заснавана на адносінах дзеяння да аб'екта.
Пераходныя дзеясловы абазначаюць дзеянне, што непасрэдна пераходзіць на аб'ект, і спалучаюцца з назоўнікамі вінавальнага склону без прыназоўнікаў (прамы аб'ект), якія выступаюць ў сказе прамым дапаўненнем: рэзаць хлеб, сушыць яблыкі, сустрэць сяброў.
Акрамя гэтага, пераходныя дзеясловы могуць кіраваць назоўнікамі роднага склону без прыназоўнікаў:
а) калі дзеянне пераходзіць толькі на частку прадмета: прынесці дроў, насыпаць солі, выпіць малака;
б) калі перад дзеясловам стаіць адмоўная часціца не: не прынесла сшытка, не пасадзілі кветак, не вывучыў байкі;
в) пры дзеясловах браць, пазычыць, прасіць, калі назоўнік роднага склону мае значэнне "аб"ект часовага карыстання': узяў лодкі, папрасіў сякеры, пазычыла запалак.
Непераходныя дзеясловы абазначаюць дзеянне, што не накіравана на аб'ект. Гэта ў асноўным дзеясловы са значэннем руху і становішча ў прасторы: расці, ісці, станавіцца, ехаць; словы, што абазначаюць фізічны ці псіхічны стан жывых істот: спаць, уздыхаць, драмаць, турбавацца, хварэць, млець, плакаць, бедаваць.
Усе пераходныя дзеясловы становяцца непераходнымі пры далучэнні да іх постфікса -ся (-ца, -цца), такія дзеясловы называюцца Зваротнымі: збіраў — збіраўся, збіраецца, класці — класціся, кладуся, кладуцца. Некаторыя непераходныя дзеясловы становяцца пераходнымі пасля далучэння да іх прыстаўкі: працаваць — выпрацаваць праграму, ісці — перайсці поле. Пераходнасць ці непераходнасць дзеясловаў залежыць і ад спалучальнасці дзеяслова з іншымі словамі; параўн.: ён добра піша (непераходны дзеяслоў) — ен добра піша сачыненне (пераходны дзеяслоў); Зося добра спявае (непераходны) — Зося добра спявае песні (пераходны).
