- •000 'Чінтерпрессервйс" 2002 г.
- •Основана в 2002 г. Автор-составнтель: Барсуков в.В., младшнй научный сотрудннк ГрГу нм. Я. Купалы
- •§ 1. Беларуская літаратурная мова і дыялекты Беларуская нацыянальная мова мае дзве асноўныя
- •§ 2. Фанетыка. Гукі беларускаіі мовы Фанетыка — раздзел мовазнаўства, які вывучае гукавы лад мовы.
- •§ 3. Галосныя гукі, іх класіфікацыя, змены і чаргаванне.
- •§ 5. Змены зычных, асіміляцыя і дысіміляцыя зычных
- •§ 6. Дзеканне і цеканне, падаўжэнне і падваенне зычных, іх чаргаванпе
- •§ 11. Вымаўленне галосных Націскныя галосныя маюць выразнае гучанне: д[ы]м,
- •§ 16. Прынцыпы беларускага правапісу Асноўныя прынцыпы беларускага правапісу — фанетычны і марфалагічны.
- •§ 15. Прадмет і задачы арфаграфіі Арфаграфія — гэта раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца правілы аднастайнай перадачы вуснай мовы на пісьме.
- •§ 17. Правапіс галосных о, э, а
- •§ 18. Правапіс галосных е, ё, я у беларускай мове літара ё пішацца толькі пад націскам: мёд, галлё, вясёлы, налёт і г. Д.
- •§ 22. Правапіс мяккага знака і апострафа Мяккі знак (ь) ужываецца для абазначэння на пісьме
- •§ 23. Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных
- •§ 25. Правапіс д — дз, т — ц. Правапіс падоўжаных зычных
- •§ 28. Правапіс складаных назоўнікаў Разам пішуцца:
- •§ 29. Правапіс складаных нрыметнікаў Разам пішуцца:
- •§ 30. Правапіс лічэбнікаў
- •§ 31. Правапіс занменнікаў. Правапіс прыслоўяў Няпэўныя і адмоўныя займеннікі з не, ні пішуцца разам: нешта, нехта, нейкі, некаторы, некалькі; нішто, ніхто, нічый, ніколькі.
- •§ 32. Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц і выклічнікаў
- •§ 36. Лексічнае значэнне слова
- •§ 39. Амонімы Мнагазначнасць як здольнасць слова набываць некалькі значэнняў неабходна адрозніваць ад аманіміі — гукавога падабенства слоў, якія маюць розныя значэнні.
- •§ 41. Антонімы
- •§ 42. Паняцце пра агульнаўжывальную лексіку і лексіку абмежаванага ўжывапня Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле ўжывання падзяляецца на агульнаўжывальную і лексіку абмежаванага ўжывання.
- •§ 43. Паняцце пра актыўную і пасіўную лексіку. Устарэлыя словы. Неалагізмы
- •§ 46. Марфалогія як раздзел граматыкі. Асноўныя папяцці марфалогіі
- •§ 47. Часціны мовы
- •§ 48. Назоўнік як часціна мовы Назоўнік — самастойная часціна мовы, якая аб'ядноўвае словы з прадметным значэннем і мае граматычныя катэгорыі роду, ліку, склону.
- •§ 49. Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў
- •§ 50. Лік назоўнікаў
- •§ 51. Род назоўнікаў
- •§ 53. Склонавыя канчаткі назоўнікаў першага, другога і трэцяга скланення
- •§ 55. Склаііенне назоўнікаў у множным ліку Большасць назоўнікаў у множным ліку змяняецца аднолькава: ва ўсіх склонах, за выключэннем роднага, назоўнікі трох скланенняў маюць агульныя канчаткі.
- •§ 57. Утварэнне назоўнікаў Назоўнікі ўтвараюцца ўсімі спосабамі словаўтварэння. Найболыц пашыраныя з іх — суфіксальны спосаб і складанне асноў.
- •§ 59. Разрады нрыметнікаў
- •§ 60. Ступені параўнання якасных прыметнікаў
- •§ 61. Скланенне якасных і адносных прыметнікаў
- •§ 62. Асаблівасці скланення прыналежных прыметнікаў
- •§ 63. Утварэнне і правапіс прыметнікаў Прыметнікі ўтвараюцца рознымі спосабамі, але найчасцей суфіксальным, прыставачна-суфіксальным і асноваскладаннем.
- •§ 64. Лічэбнік як часціна мовы
- •§ 65. Колькасныя лічэбнікі
- •§ 66. Скланенне колькасных лічэбнікаў Пры скланенні колькасныя лічэбнікі маюць свае асаблівасці.
- •§ 68. Займеннік як.Часціна мовы Займеннік — самастойная часціна мовы, якая ўказвае на прадметы, асобы, прыметы, але не называе іх.
- •§ 70. Дзеяслоў як часціна мовы
- •§ 72. Асновы дзеяслова
- •§ 73. Пераходныя і непераходныя дзеясловы
- •§ 74. Зваротныя дзеясловы. Станы дзеясловаў
- •§ 76. Лады дзеяслова
- •§ 82. Дзеепрыметнік
- •§ 84. Дзеепрыслоўе
- •§ 85. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ад дзеясловаў незакончанага трывання, а дзеепрыслоўі закончанага трывання — ад дзеясловаў закончанага трывання.
- •§ 90. Правапіс прыслоўяў Пішуццаразам:
- •§ 93. Ужыванне прыназоўнікаў са склонамі
- •§ 94. Правапіс прыназоўнікаў
- •§ 96. Часціцы як часціна мовы Часціца — гэта службовая часціна мовы, якая надае дадатковыя сэнсавыя, мадальныя і эмацыянальныя адценні словам, словазлучэнням і сказам.
- •§ 97. Разрады часціц у залежнасці ад значэння і ролі ў сказе часціцы падзяляюцца на чатыры разрады: 1) сэнсавыя;
- •§ 99. Граматычныя функцыі і значэнне мадалыіых слоў
- •§ 100. Суадноснасць мадальных слоў з іншымі часцінамі мовы
- •§ 102. Разрады выклічпікаў
- •Подпнсано в печать с днапознтнвов заказчнка 30.09.2002. Формат 84х108'/32. Бумага газетная. Гарннтура Тітез Меда Яотап. Печать офсетная. Печ. Л. 4,5. Уч.-нзд. Л. 5,2.
- •Прн участлн уп «Кннжный Дом». 220023, Мннск, пр-т ф. Скорнны, 98. Лнцензня лв № 124 от 29.01.2001.
- •Отпечатано в Республнканском унятарном предпрнятнн «Нздательство «Белорусскнй Дом печатн». 220013, Мннск, пр-т ф. Скорнны, 79.
§ 90. Правапіс прыслоўяў Пішуццаразам:
прыслоўі, утвораныя ад прыслоўяў пры дапамозе прыставак за-, на-, не-(ня-), ні-, а таксама постфікса -сьці: завысока, заўчора, навокал, наскрозь, незадоўга, нясмела, неяк, нідзе, кудысьці;
прыслоўі, утвораныя ад кароткіх і поўных прыметнікаў: здаўна, справа, налева, паціху, урассыпную (але: у адкрытую);
прыслоўі, утвораныя ад лічэбнікаў: утрох, утраіх, утрая, заадно (але: у адно, па трох, па трое);
прыслоўі, утвораныя ад назоўнікаў ва ўскосных склонах: безупынку, бясконца, дадому, зверху, знізу (але: з нізу да верху, з верху да нізу), уніз, унізе, набок, наперад, збоку, звечара (але: з ранку да вечара), увечары, увосень і інш.;
прыслоўі, утвораныя ад займеннікаў прыставачным спосабам: нашто, навошта, зусім, затым, потым;
складаныя прыслоўі, першай часткай якіх з'яўляецца займеннік што: штоноч, штодзень, штораз. Разам пішуцца прыслоўі таксама, гэтаксама, мімаволі.
Пішуцца праз злучок:
1) прыслоўі з прыстаўкай па-, утвораныя ад давальнага склону якасных і адносных прыметнікаў і прыналежных займеннікаў: па-беларуску, па-рознаму, па-вашаму;
прыслоўі з прыстаўкай па-, утвораныя ад прыналежных прыметнікаў на -ы: па-чалавечы, па-еоўчы;
складаныя прыслоўі, у якіх паўтараюцца аднолькавыя або блізкія словы: далёка-далёка, дзе-нідзе, сям-там, раз-пораз;
прыслоўі з прыстаўкай абы- і постфіксам небудзь: абы-дзе, дзе-небудзь, калі-небудзь.
§ 91. Прыназоўнік як часціна мовы Прыназоўнік — службовая часціна мовы, якая ўдакладняе значэнне ўскосных склонаў і выражае адносіны паміж назоўнікам (займеннікам, лічэбнікам) і іншымі словамі ў словазлучэнні ісказе. Прыназоўнік ужываецца ў спалучэнні з назоўнікам і стаіць перад ім (пры назоўніку), адсюль і назва гэтай часціны мовы. Без самастойных часцін мовы прыназоўнік не ўжываецца і асобна не з'яўляецца членам сказа. Напрыклад: На паляне ў светлым пералеску расцвілі налітыя расой сінія падснежныя пралескі пад аховай урачыстых хвой. (Панч.) Прыназоўнік на выражае прасторавыя адносіны паміж дзеясловам расцвілі і назоўнікам паляне: расцвілі дзе? — на паляне.
Прыназоўнікі — нязменныя словы, яны не маюць лексічнага значэння, а набываюць яго толькі ў кантэксце, у спалучэнні з самастойнымі часцінамі мовы. Прыназоўнікі разам з самастойнымі часцінамі мовы выражаюць розныя адносіны. Сярод гэтых адносін найболып пашыраны прасторавыя: На галінцы ціхім посвістам шпак вітае рана сонейка. (С. Ш.); часавыя: Снег ішоў з раніцы да палудня. (Пташ.); аб'ектныя: 3 бярозамі растуць вольха, асіна і маленькія дубкі. (Пташ.); прычынныя: Схіляецца ніва да самай зямлі, у кветках паснулі ад спёкі чмялі. (Вяр.); мэтавыя: Бацька з маці збіраліся ехаць у лес па дровы. (Вад.); спосабу дзеяння: Цямнее заход над палоскаю бору, праз сон штось ляніва шапочуць таполі... (Н. А.)
§ 92. Невытворныя і вытворныя прыназоўнікі Паводле паходжання прыназоўнікі падзяляюцца на невытворныя і вытворныя. Да невытворных адносяцца прыназоўнікі, якія ўзніклі ў старажытную пару, у сучаснай беларускай мове яны не суадносяцца з самастойнымі часцінамі мовы, і іх паходжанне цяжка або немагчыма растлумачыць: а, аб, без, да, за, на, над, па, пад, праз і інш.
Вытворнымі называюцца прыназоўнікі, якія ўтварыліся ў больш позні час і сваім паходжаннем суадносяцца з прыслоўямі, назоўнікамі, дзеясловамі. У адпаведнасці з гэтым выдзяляюцца прыслоўныя, адыменныя і аддзеяслоўныя прыназоўнікі.
Прыслоўныя прыназоўнікі ўключаюць: а) словы, якія поўнасцю перайшлі ў прыназоўнікі, страціўшы акалічнаснае значэнне, і як прыслоўі не ўжываюцца: акрамя, апрача, замест, наконт, паводле і інш.: Не навучыўшыся жыць паводле нацыянальных стандартаў, нельга будаваць планы аб уваходжанні ў еўрапейскую, а тым больш сусветную цывілізацыю. («Звязда»);
б) словы, якія захавалі свае прыслоўныя рысы і ў сучаснай мове могуць ужывацца і як прыслоўі, і як прыназоўнікі: абапал (паабапал), вакол, навокал, скрозь, міма, насустрач, наперадзе, напярэдадні, пасля, побач, паблізу, уздоўж і інш.: Цішыня стаіць скрозь. (К. Ч.) і Скрозь лапкі хвоек і галінкі сінела неба гладзь. (К-с)
Адыменныя прыназоўнікі ўтварыліся ад спалучэння склонавай формы назоўніка з невытворнымі прыназоўнікамі: за выключэннем, з мэтай, на працягу на чале, па лініі, па меры, у адносінах да, у адпаведнасці з, у імя, у выніку і інш.: У адпаведнасці з надвор'ем гэтак жа часта змяняе свой колер і возера. (В. В.)
Аддзеяслоўныя прыназоўнікі звычайна суадносяцца з дзеепрыметнікамі: дзякуючы, выключаючы, уключаючы, канчаючы, не лічачы, нягледзячы на: Я. Коласа, нягледзячы на безліч даследчыцкіх прац, яму прысвечаных, яшчэ не прачыталі па-сапраўднаму не толькі літаратуразнаўцы, але і філосафы, і эканамісты, і палітыкі. (Гіл.)
Вытворныя прыназоўнікі могуць быць простыя, якія складаюцца з аднаго слова: ад, за, на, пра, сярод, скрозь; складаныя, утвараныя злучэннем двух невытворных прыназоўнікаў: з-за, з-пад, па-за, па-над, і састаўныя, якія складаюцца з двух ці некалькіх слоў: згодна з, нягледзячы на, на працягу і інш.
