- •000 'Чінтерпрессервйс" 2002 г.
- •Основана в 2002 г. Автор-составнтель: Барсуков в.В., младшнй научный сотрудннк ГрГу нм. Я. Купалы
- •§ 1. Беларуская літаратурная мова і дыялекты Беларуская нацыянальная мова мае дзве асноўныя
- •§ 2. Фанетыка. Гукі беларускаіі мовы Фанетыка — раздзел мовазнаўства, які вывучае гукавы лад мовы.
- •§ 3. Галосныя гукі, іх класіфікацыя, змены і чаргаванне.
- •§ 5. Змены зычных, асіміляцыя і дысіміляцыя зычных
- •§ 6. Дзеканне і цеканне, падаўжэнне і падваенне зычных, іх чаргаванпе
- •§ 11. Вымаўленне галосных Націскныя галосныя маюць выразнае гучанне: д[ы]м,
- •§ 16. Прынцыпы беларускага правапісу Асноўныя прынцыпы беларускага правапісу — фанетычны і марфалагічны.
- •§ 15. Прадмет і задачы арфаграфіі Арфаграфія — гэта раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца правілы аднастайнай перадачы вуснай мовы на пісьме.
- •§ 17. Правапіс галосных о, э, а
- •§ 18. Правапіс галосных е, ё, я у беларускай мове літара ё пішацца толькі пад націскам: мёд, галлё, вясёлы, налёт і г. Д.
- •§ 22. Правапіс мяккага знака і апострафа Мяккі знак (ь) ужываецца для абазначэння на пісьме
- •§ 23. Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных
- •§ 25. Правапіс д — дз, т — ц. Правапіс падоўжаных зычных
- •§ 28. Правапіс складаных назоўнікаў Разам пішуцца:
- •§ 29. Правапіс складаных нрыметнікаў Разам пішуцца:
- •§ 30. Правапіс лічэбнікаў
- •§ 31. Правапіс занменнікаў. Правапіс прыслоўяў Няпэўныя і адмоўныя займеннікі з не, ні пішуцца разам: нешта, нехта, нейкі, некаторы, некалькі; нішто, ніхто, нічый, ніколькі.
- •§ 32. Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц і выклічнікаў
- •§ 36. Лексічнае значэнне слова
- •§ 39. Амонімы Мнагазначнасць як здольнасць слова набываць некалькі значэнняў неабходна адрозніваць ад аманіміі — гукавога падабенства слоў, якія маюць розныя значэнні.
- •§ 41. Антонімы
- •§ 42. Паняцце пра агульнаўжывальную лексіку і лексіку абмежаванага ўжывапня Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле ўжывання падзяляецца на агульнаўжывальную і лексіку абмежаванага ўжывання.
- •§ 43. Паняцце пра актыўную і пасіўную лексіку. Устарэлыя словы. Неалагізмы
- •§ 46. Марфалогія як раздзел граматыкі. Асноўныя папяцці марфалогіі
- •§ 47. Часціны мовы
- •§ 48. Назоўнік як часціна мовы Назоўнік — самастойная часціна мовы, якая аб'ядноўвае словы з прадметным значэннем і мае граматычныя катэгорыі роду, ліку, склону.
- •§ 49. Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў
- •§ 50. Лік назоўнікаў
- •§ 51. Род назоўнікаў
- •§ 53. Склонавыя канчаткі назоўнікаў першага, другога і трэцяга скланення
- •§ 55. Склаііенне назоўнікаў у множным ліку Большасць назоўнікаў у множным ліку змяняецца аднолькава: ва ўсіх склонах, за выключэннем роднага, назоўнікі трох скланенняў маюць агульныя канчаткі.
- •§ 57. Утварэнне назоўнікаў Назоўнікі ўтвараюцца ўсімі спосабамі словаўтварэння. Найболыц пашыраныя з іх — суфіксальны спосаб і складанне асноў.
- •§ 59. Разрады нрыметнікаў
- •§ 60. Ступені параўнання якасных прыметнікаў
- •§ 61. Скланенне якасных і адносных прыметнікаў
- •§ 62. Асаблівасці скланення прыналежных прыметнікаў
- •§ 63. Утварэнне і правапіс прыметнікаў Прыметнікі ўтвараюцца рознымі спосабамі, але найчасцей суфіксальным, прыставачна-суфіксальным і асноваскладаннем.
- •§ 64. Лічэбнік як часціна мовы
- •§ 65. Колькасныя лічэбнікі
- •§ 66. Скланенне колькасных лічэбнікаў Пры скланенні колькасныя лічэбнікі маюць свае асаблівасці.
- •§ 68. Займеннік як.Часціна мовы Займеннік — самастойная часціна мовы, якая ўказвае на прадметы, асобы, прыметы, але не называе іх.
- •§ 70. Дзеяслоў як часціна мовы
- •§ 72. Асновы дзеяслова
- •§ 73. Пераходныя і непераходныя дзеясловы
- •§ 74. Зваротныя дзеясловы. Станы дзеясловаў
- •§ 76. Лады дзеяслова
- •§ 82. Дзеепрыметнік
- •§ 84. Дзеепрыслоўе
- •§ 85. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ад дзеясловаў незакончанага трывання, а дзеепрыслоўі закончанага трывання — ад дзеясловаў закончанага трывання.
- •§ 90. Правапіс прыслоўяў Пішуццаразам:
- •§ 93. Ужыванне прыназоўнікаў са склонамі
- •§ 94. Правапіс прыназоўнікаў
- •§ 96. Часціцы як часціна мовы Часціца — гэта службовая часціна мовы, якая надае дадатковыя сэнсавыя, мадальныя і эмацыянальныя адценні словам, словазлучэнням і сказам.
- •§ 97. Разрады часціц у залежнасці ад значэння і ролі ў сказе часціцы падзяляюцца на чатыры разрады: 1) сэнсавыя;
- •§ 99. Граматычныя функцыі і значэнне мадалыіых слоў
- •§ 100. Суадноснасць мадальных слоў з іншымі часцінамі мовы
- •§ 102. Разрады выклічпікаў
- •Подпнсано в печать с днапознтнвов заказчнка 30.09.2002. Формат 84х108'/32. Бумага газетная. Гарннтура Тітез Меда Яотап. Печать офсетная. Печ. Л. 4,5. Уч.-нзд. Л. 5,2.
- •Прн участлн уп «Кннжный Дом». 220023, Мннск, пр-т ф. Скорнны, 98. Лнцензня лв № 124 от 29.01.2001.
- •Отпечатано в Республнканском унятарном предпрнятнн «Нздательство «Белорусскнй Дом печатн». 220013, Мннск, пр-т ф. Скорнны, 79.
§ 93. Ужыванне прыназоўнікаў са склонамі
Удакладняючы значэнне ўскосных склонаў, прыназоўнікі могуць ужывацца з формамі аднаго або некалькіх склонаў.
3 адным склонам ужываюцца прыназоўнікі: ад, да, для, дзеля, без, з-за, з-пад, каля, сярод, апрача, акрамя, замест і інш. — з родным; к, насуперак, адпаведна з, дзякуючы — з давальным; пра, праз, скрозь, цераз, паўз — з вінавальным; над, перад, па-за, па-над — з творным; з, пры — з месным.
3 двума склонамі ўжываюцца прыназоўнікі: за, пад — з вінавальным і творным (за хату, за хатай); аб, на — з вінавальным і месным (на стале, на стол); паміж (між) — з родным і творным (між дрэў паміж возерам і лесам).
3 трыма склонамі: з (са) — з родным, вінавальным і творным (з раніцы, з месяц, з сястрой); у (ва) — з родным, вінавальным і месным (у сябра, у нядзелю, у лютым); па — з давальным, вінавальным і месным (па кілаграму, па доктара, па дарозе).
§ 94. Правапіс прыназоўнікаў
Складаныя прыназоўнікі з-за, з-пад, па~за, па-над пішуцца праз злучок: з-за возера, з-пад Мазыра, па-за школай, па-над рэчкай.
Прыназоўнікі аб, перад, над, пад перад займеннікам мне — мною пішуцца з дадатковым а: аба мне, нада мною.
Перад словамі, якія пачынаюцца спалучэннем зычных, першы з якіх з, с, ш, ж, м, замест прыназоўніка з вымаўляецца і пішацца прьюазоўнік са: са школы, са жменю, са мною.
Замест прыназоўніка^ выкарыстоўваецца прыназоўнік ва перад словамі, якія пачынаюца з у: ва універсітэце, ва ўсіх.
Састаўныя прыназоўнікі пішуцца ў два-тры словы: на працягу, у галіне, у адпаведнасці з, на чале з.
§ 95. Злучнік як часціна мовы. Разрады злучнікаў Злучнік — службовая часціна мовы, якая звязвае члены сказа або часткі складанага сказа і выражае адносіны паміж імі. Напрыклад: На рамонках туманныя росы і гараць, і цвітуць, і дрыжаць. (Грах.) Ціха спалі дрэвы ў змроку шэрым, і ўздыхала сонная шаша. (Віт.) У першым сказе злучнік і звязвае аднародныя члены сказа (гараць, цвітуць, дрыжаць), у другім — самастойныя часткі складанага сказа, паказваючы на іх раўнапраўнасць.
Паводле паходжання злучнікі падзяляюцца на вытворныя і невытворныя. Невытворныя злучнікі ўзніклі ў старажытны перыяд, не суадносяцца з іншымі часцінамі мовы і ўспрымаюцца як першапачатковыя: і, ды, а, але, бо і інш. Вытворныя злучнікі ўтварыліся ад іншых часцін мовы (адносных займеннікаў, прыслоўяў, спалучэнняў слоў розных часцін мовы) і знаходзяцца з імі ў аманімічных адносінах: што, таму, дзе, калі, каб, нягледзячы на тое што, пасля таго як і інш.
Паводле саставу злучнікі падзяляюцца на простыя і састаўныя. Простыя злучнікі складаюцца з аднаго слова: а, але, каб, калі, састаўныя — з некалькіх слоў: а то, таму што, як толькі і інш.
Паводле ўжывання злучнікі бываюць адзіночныя, паўторныя і парныя. Адзіночныя злучнікі ў сказе ўжываюцца адзін раз і не паўтараюцца: Першыя грымоты асвяцілі і абудзілі в'ёску. (Пташ.) Паўторныя злучнікі паўтараюцца ў сказе некалькі разоў: Сасновы бор чаргуецца з дубровай, з бярозавым гаем, з грабавым лесам, з ліставымі змешанымі пералескамі, у якіх растуць і ясень, і вольха, і арэшнік. (В. В.) Парныя злучнікі (калі ...то, калі ...дык, хоць ...але, як ...так і і інш.) складаюцца з частак, адна з якіх адносіцца да аднаго аднароднага члена сказа (ці часткі складанага сказа), а другая — да іншага: Ядловец не нюлькі, як кіпарыс, стройны, але яшчэ і разбукечаны. (Б.)
Паводле функцыянальнага значэння злучнікі падзяляюцца на злучальныя і падпарадкавальныя.
Злучальныя злучнікі служаць для сувязі сінтаксічна раўнапраўных адзінак — аднародных членаў сказа і частак складаназлучанага сказа. Да іх адносяцца:
а) спалучальныя злучнікі: і, ды (са значэннем і), як ...так і, ні ...ні, якія паказваюць на пералічэнне, адначасовае суіснаванне фактаў, з'яў: Цёпла і ярка гарыць ліст на прыбярэжных дрэвах. (Парх.);
б) супастаўляльныя злучнікі: а, але, ды (са значэннем але), аднак, затое, не толькі... але і, якія выражаюць супрацьпастаўленне фактаў, з'яў: Ноч была бязмесячная, але яспая, зорная. (I. М.); в) размеркавальныя злучнікі: або, ці, або... або, ці... ці, то... то, не то... не то, ці то... ці то, якія паказваюць на чаргаванне з'яў, фактаў ці на рэальнасць аднаго з іх: Загоны перасякаюцца то тонкімі, то шырокімі звілінамі дарог. (Скр.) Праўда, ён марыў неўзабаве паехаць вучыцца не то на інжынера, не то на артыста. (Лыньк.)
Падпарадкавальныя злучнікі служаць для сувязі сінтаксічна нераўнапраўных адзінак — частак складаназалежнага сказа, паказваюць на залежнасць даданай часткі ад галоўнай і выражаюць разнастайныя адносіны паміж імі. Напрыклад: Есць нешта ігрыемнае, калі пазнаеш забытыя мясціны. (Скр.) Падпарадкавальныя злучнікі падзяляюцца на:
1) тлумачальныя: што, як, чым;
2) прычынныя: бо, таму што, з прычыны таго што, па прычыне таго што і інш.;
часавыя: калі, як, пакуль, з таго часу як і інш.;
умоўныя: калі, калі б, каб, як, раз і інш.;
мэтавыя: каб, для (дзеля) таго каб, з тым каб, абы;
6) уступальныя: хоць, хоць бы, нягледзячы на тое што, няхай, хай і інш.;
параўнальныя: як, чым, што, бы, нібы і інш.;
выніковыя: так што, то, дык.
