- •000 'Чінтерпрессервйс" 2002 г.
- •Основана в 2002 г. Автор-составнтель: Барсуков в.В., младшнй научный сотрудннк ГрГу нм. Я. Купалы
- •§ 1. Беларуская літаратурная мова і дыялекты Беларуская нацыянальная мова мае дзве асноўныя
- •§ 2. Фанетыка. Гукі беларускаіі мовы Фанетыка — раздзел мовазнаўства, які вывучае гукавы лад мовы.
- •§ 3. Галосныя гукі, іх класіфікацыя, змены і чаргаванне.
- •§ 5. Змены зычных, асіміляцыя і дысіміляцыя зычных
- •§ 6. Дзеканне і цеканне, падаўжэнне і падваенне зычных, іх чаргаванпе
- •§ 11. Вымаўленне галосных Націскныя галосныя маюць выразнае гучанне: д[ы]м,
- •§ 16. Прынцыпы беларускага правапісу Асноўныя прынцыпы беларускага правапісу — фанетычны і марфалагічны.
- •§ 15. Прадмет і задачы арфаграфіі Арфаграфія — гэта раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца правілы аднастайнай перадачы вуснай мовы на пісьме.
- •§ 17. Правапіс галосных о, э, а
- •§ 18. Правапіс галосных е, ё, я у беларускай мове літара ё пішацца толькі пад націскам: мёд, галлё, вясёлы, налёт і г. Д.
- •§ 22. Правапіс мяккага знака і апострафа Мяккі знак (ь) ужываецца для абазначэння на пісьме
- •§ 23. Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных
- •§ 25. Правапіс д — дз, т — ц. Правапіс падоўжаных зычных
- •§ 28. Правапіс складаных назоўнікаў Разам пішуцца:
- •§ 29. Правапіс складаных нрыметнікаў Разам пішуцца:
- •§ 30. Правапіс лічэбнікаў
- •§ 31. Правапіс занменнікаў. Правапіс прыслоўяў Няпэўныя і адмоўныя займеннікі з не, ні пішуцца разам: нешта, нехта, нейкі, некаторы, некалькі; нішто, ніхто, нічый, ніколькі.
- •§ 32. Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц і выклічнікаў
- •§ 36. Лексічнае значэнне слова
- •§ 39. Амонімы Мнагазначнасць як здольнасць слова набываць некалькі значэнняў неабходна адрозніваць ад аманіміі — гукавога падабенства слоў, якія маюць розныя значэнні.
- •§ 41. Антонімы
- •§ 42. Паняцце пра агульнаўжывальную лексіку і лексіку абмежаванага ўжывапня Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле ўжывання падзяляецца на агульнаўжывальную і лексіку абмежаванага ўжывання.
- •§ 43. Паняцце пра актыўную і пасіўную лексіку. Устарэлыя словы. Неалагізмы
- •§ 46. Марфалогія як раздзел граматыкі. Асноўныя папяцці марфалогіі
- •§ 47. Часціны мовы
- •§ 48. Назоўнік як часціна мовы Назоўнік — самастойная часціна мовы, якая аб'ядноўвае словы з прадметным значэннем і мае граматычныя катэгорыі роду, ліку, склону.
- •§ 49. Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў
- •§ 50. Лік назоўнікаў
- •§ 51. Род назоўнікаў
- •§ 53. Склонавыя канчаткі назоўнікаў першага, другога і трэцяга скланення
- •§ 55. Склаііенне назоўнікаў у множным ліку Большасць назоўнікаў у множным ліку змяняецца аднолькава: ва ўсіх склонах, за выключэннем роднага, назоўнікі трох скланенняў маюць агульныя канчаткі.
- •§ 57. Утварэнне назоўнікаў Назоўнікі ўтвараюцца ўсімі спосабамі словаўтварэння. Найболыц пашыраныя з іх — суфіксальны спосаб і складанне асноў.
- •§ 59. Разрады нрыметнікаў
- •§ 60. Ступені параўнання якасных прыметнікаў
- •§ 61. Скланенне якасных і адносных прыметнікаў
- •§ 62. Асаблівасці скланення прыналежных прыметнікаў
- •§ 63. Утварэнне і правапіс прыметнікаў Прыметнікі ўтвараюцца рознымі спосабамі, але найчасцей суфіксальным, прыставачна-суфіксальным і асноваскладаннем.
- •§ 64. Лічэбнік як часціна мовы
- •§ 65. Колькасныя лічэбнікі
- •§ 66. Скланенне колькасных лічэбнікаў Пры скланенні колькасныя лічэбнікі маюць свае асаблівасці.
- •§ 68. Займеннік як.Часціна мовы Займеннік — самастойная часціна мовы, якая ўказвае на прадметы, асобы, прыметы, але не называе іх.
- •§ 70. Дзеяслоў як часціна мовы
- •§ 72. Асновы дзеяслова
- •§ 73. Пераходныя і непераходныя дзеясловы
- •§ 74. Зваротныя дзеясловы. Станы дзеясловаў
- •§ 76. Лады дзеяслова
- •§ 82. Дзеепрыметнік
- •§ 84. Дзеепрыслоўе
- •§ 85. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ад дзеясловаў незакончанага трывання, а дзеепрыслоўі закончанага трывання — ад дзеясловаў закончанага трывання.
- •§ 90. Правапіс прыслоўяў Пішуццаразам:
- •§ 93. Ужыванне прыназоўнікаў са склонамі
- •§ 94. Правапіс прыназоўнікаў
- •§ 96. Часціцы як часціна мовы Часціца — гэта службовая часціна мовы, якая надае дадатковыя сэнсавыя, мадальныя і эмацыянальныя адценні словам, словазлучэнням і сказам.
- •§ 97. Разрады часціц у залежнасці ад значэння і ролі ў сказе часціцы падзяляюцца на чатыры разрады: 1) сэнсавыя;
- •§ 99. Граматычныя функцыі і значэнне мадалыіых слоў
- •§ 100. Суадноснасць мадальных слоў з іншымі часцінамі мовы
- •§ 102. Разрады выклічпікаў
- •Подпнсано в печать с днапознтнвов заказчнка 30.09.2002. Формат 84х108'/32. Бумага газетная. Гарннтура Тітез Меда Яотап. Печать офсетная. Печ. Л. 4,5. Уч.-нзд. Л. 5,2.
- •Прн участлн уп «Кннжный Дом». 220023, Мннск, пр-т ф. Скорнны, 98. Лнцензня лв № 124 от 29.01.2001.
- •Отпечатано в Республнканском унятарном предпрнятнн «Нздательство «Белорусскнй Дом печатн». 220013, Мннск, пр-т ф. Скорнны, 79.
§ 11. Вымаўленне галосных Націскныя галосныя маюць выразнае гучанне: д[ы]м,
ц[у]да, р[о]зум, ац[э]нка, р[а]дасць, гавар[ы]ць, дараг[і]. У ненаціскным становішчы галосныя [і], [ы], [у] амаль не
змяняюцца.
Гук [і] пасля цвёрдага зычнага, якім заканчваецца папярэдняе слова, вымаўляецца як [ы]: ён [ы]граў, з [ы]гнатам, дуб [ы] бяроза, брат [ы] сястра. У складаных словах, першая частка якіх заканчваецца на цвёрды зычны, гук [і] таксама вымаўляецца як [ы]: спорт[ы]нвентар, пед[ы]нстытут. У пачатку слова і марфемы, у сярэдзіне слова пасля галоснага перад націскным [і], а таксама пасля апострафа і мяккага знака перад [і] з'яўляецца прыстаўны зычны [й]: [яі]скры, аб[т]нець, перад [йі]лп, /ль[йі]ч. Калі ж
'4 » і
папярэдняе слова заканчваецца на галосны, пры адсутнасці працяглай паўзы гук [і] змяняецца на [й]: дзеці [й]дуць, музыкі [й]граюць, па [я]грышчы, лісце [й] трава, ягады [й] грыбы.
Пасля слова на галосны пачатковы [у], а таксама прыназоўнік у вымаўляюцца як [ў]: прайшлі [ў]се, глянула [ў] вочы, першая [ў] працы. Гэтая асаблівасць вымаўлення перадаецца і ў беларускай арфаграфіі. Гук [у] змяняецца на [ў] таксама ва ўласных назвах і запазычаных словах, але гэта не адлюстроўваецца на пісьме: ва [ў]рэччы, на [ў]краіне, за [ў]ніверсітэтам, гэта [ў]топія.
Галосныя [о], [э], [а] пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных ва ўсіх ненаціскных складах пераходзяць у гук [а]: к[о]лас — к[г]ласы, р[э]чка — р[г]чны. У словах іншамоўнага паходжання ненаціскны [э] вымаўляецца выразна: [э]кран, т[э]атр, [э]мігрант, р[э]корд. У некаторых запазычаных словах на месцы ненаціскнога [э] вымаўляецца [ы]: канц[ы]лярыя, р[ы]сора, інж[ы]нер. Такое вымаўленне супадае з напісаннем.
Гукі [о], [э], [а] пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам пераходзяць у гук [а]: [н'а]су, [л'а]док, [в'а]лш, [н'а] быў (не быў), [н'а] трэба (не трэба).
У запазычаных словах паміж спалучэннем галосных у беларускім вымаўленні развіўся ўстаўны [й]: ды[т]лог, гені[ш]льны, гігі[т]на, нацы[ш]нальны.
§ 12. Вымаўленне зычных і іх спалучэнняў Зычны [§] у беларускай літаратурнай мове фрыкатыўны, працяжны: уз[§,]орак, [§,]эты, ба[§,]аты. На канцы, а таксама ў сярэдзіне слова перад наступным глухім зычным гэты гук вымаўляецца як [х]: сне[х], паро[х], лё[х]кі; выбухны [г] вымаўляецца толькі ў асобных запазычаных словах: [г]узік, [т]уз, а[т]рэст, [т]анак, [т]валт. Вымаўляецца выбухны [г] таксама ў некаторых словах і на стыку слоў на месцы [к] перад звонкім зычным: э[т]затычны, ане[т]дот, я[т] бы, я[т] бачыш.
Гукі [ж], [ч], [ш], [дж], [р] у беларускім літаратурным вымаўленні заўсёды цвёрдыя: [ж]оўты, [ж]ыццё, [ч]акаць, [ч]ысты, [ш]апка, [ш]осты, ха[д.ж]у.
Асаблівасцю беларускай мовы з'яўляецца наяўнасць афрыкат (складаных гукаў) [дз], [дз'], [дж]. Вымаўляюцца яны як злітныя непадзельныя гукі: [дз'фосны, [д,з]ынкаць. Спалучэнні гукаў [д] і [з], [д] і [ж] на стыку марфем (прыстаўкі і кораня) вымаўляюцца раздзельна: пад-загаловак, пад-земны, пад-жаць, пад-жоўкнуць.
Губныя зычныя [б], [п], [м], [ф] на канцы слова і перад [й] вымаўляюцца цвёрда: вер[ф], стэ[п], ся[мйа], [бйу], [пйу]. На месцы губнога [в] на канцы слова вымаўляецца [ў]: гало[ў], каро[ў], дро[ў].
Гукі [з'], [с'], [н'], [л'], [дз'], [ц'], [ж], [ш], [ч] паміж галоснымі вымаўляюцца як адзін падоўжаны гук: [палоз'з'э] (палоззе), [калос'с'э] (калоссе), [нас'эн'н'э] (насенне), [в'ас'эл'л'э] (вяселле), [збожжа] (збожжа), [зац'ішша] (зацішша), [ноччу] (ноччу) і г. д.
Звонкія зычныя на канцы, а таксама ў сярэдзіне слова перад глухімі аглушаюцца: гры[п], бера[х\ ка[с]ка, кні[ш]ка. Два звонкія на канцы слова таксама аглушаюцца: перае[сг], до[шч].
Глухія зычныя перад звонкімі азванчаюцца: бара[дз']ба, но[з']біт.
Шыпячыя прыпадабняюцца да свісцячых і вымаўляюцца як свісцячыя: [на досцы] (на дошцы), [на рэцы] (на рэчцы), [купайэс'а] (купаешся), [мыйэс'а] (мыешся). Свісцячыя прыпадабняюцца да шыпячых і вымаўляюцца як шыпячыя: [жжаты] (зжаты), [шшытак] (сшытак), [падношчык] (падносчык), [прын'ошшы] (прынёсшы), [рашчул'іц'] (расчуліць).
Свісцячыя [з], [с] перад мяккімі зычнымі вымаўляюцца мякка: [с']недаць, по[с']пех, кары[с']ць, [з'] дзецьмі. Перад мяккімі [§'], [г'], [к'], [х'] яны цвёрдыя: [з]гінуць, ма[з]гі, [с]кінуць, [с]кіба, ра[с]хінуць.
Гукі [д], [т] перад мяккім губным [в'] вымаўляюцца як мяккія афрыкаты [дз'], [ц']: [дз']ве, по[дз']віг, [ц']вёрды, ча[ц']вёрты, але: а[д] вёскі, у таварыс[т]ве.
Спалучэнні [дч], [тч] вымаўляюцца як падоўжаны [ч]: спа[чч]ына (спадчына), а[чч]уваць (адчуваць), гаро[чч]ык (гародчык), цё[чч]ын (цётчын), лё[чч]ык (лётчык).
Спалучэнні [дц], [тц] вымаўляюцца як падоўжаны [ц]: на вокла[ня]ы (на вокладцы), а[т\]ягнуць (адцягнуць).
Спалучэнні [дс], [кс] вымаўляюцца як [ц]: сусе[ц]кі (суседскі), лю[ц]кі (людскі), узбе[ц]кі (узбекскі).
Спалучэнні [жск], [шск] вымаўляюцца як [ск]: вароне[ск]і (варонежскі), белаве[ск]і (белавежскі), латы[ск]і (латышскі).
Спалучэнне [чн] у беларускай мове вымаўляецца нязменна: мало[чн]ы, яе[чн]ы, ру[чн]ік.
§ 13. Суадносіны паміж літарамі і гукамі Літары і гукі беларускай мовы знаходзяцца ў цесных, непарыўных суадносінах, якія выпрацаваліся на працягу многіх стагоддзяў развіцця беларускага пісьма і канчаткова замацаваліся яго сучаснымі нормамі. Паміж літарамі і гукамі існуе строгая, устаноўленая графікаю адпаведнасць. Аднак атаясамліваць літару і гук нельга, бо гэта знакі дзвюх розных сістэм. Гук — найменшы акустыка-фізіялагічны кампанент мовы, ён вымаўляецца і ўспрымаецца на слых, а літара — графічны знак, якім на пісьме абазначаецца пэўны гук мовы.
Прызначэнне кожнай літары — перадаваць на пісьме адзін і заўсёды той самы гук. Але такімі ў беларускай графіцы з'яўляюцца далёка не ўсе літары. Так, напрыклад, літара ь (мяккі знак) не абазначае гука. Яна ўжываецца для перадачы мяккасці зычных: госць, пісьмо, мільён. Зычны [г] (выбухны) не мае асобнай літары і абазначаецца той самай літарай, што і [§] (фрыкатыўны): ганак, гірса і горад, галоўны, гігант. Спалучэннем дзвюх літар—дыграфамі абазначаюцца зычныя [дз'], [дж]: дзень, дзіця, нараджэнне, ураджай, хаджу.
Для перадачы на пісьме 6 галосных гукаў выкарыстоўваецца 10 літар: а, о, у, ы, э, і, е, ё, ю, я. 3 іх е, ё, і, ю, я ў пачатку, а таксама ў сярэдзіне і ў канцы слова пасля галосных, ў і апострафа абазначаюць зычны [й] і адпаведны галосны: ехаць [йэхац'], ёлка [йолка], з імі [з'йім'і], юнак [йунак], яблык [йаблык], праект [прайэкт], краіна [крайіна], саюз [сайус], аб'ява [абйава], здароўе [здароўйэ], сваіх [свайіх]. Літара г' звычайна абазначае галосны [і] пасля зычных і ў пачатку слова: лінія, ісці, інакш. Зычны [й] абазначаецца і другім спосабам — літарай й (і нескладовым) у канцы і ў сярэдзіне слова пасля галосных: май, хвойнік.
Літары е, ё, і, ю, я выконваюць яшчэ адну важную функцыю ў беларускім пісьме. 3 іх дапамогай перадаецца мяккасць парных па цвёрдасці-мяккасці зычных гукаў і абазначаецца адпаведны галосны гук: сцэны — сцены, нос — нёс, сады — сядзі, двух — дзвюх, дна — дня.
Літар, якія выкарыстоўваюцца для абазначэння парных паводле цвёрдасці і мяккасці зычных гукаў, у беларускім алфавіце 14:б,в,г, дз, з, к, л, м, н, п, с, ф, х, ц. Пры напісанні пасля іх літар а, о, у, ы, э яны абазначаюць цвёрдыя зычныя гукі. Заўсёды абазначаюць толькі цвёрдыя літары д, дж, ж, р, т, ў, ч, ш. Падоўжаныя зычныя перадаюцца падвойным напісаннем літар: збожжа, галлё, вецце; а падоўжаны [дз'] — спалучэннем літар ддз: стагоддзе.
§ 14. Беларускі алфавіт Алфавіт — гэта сукупнасць літар, размешчаных у агульнапрынятай паслядоўнасці. Тэрмін "алфавіт" паходзіць з назваў першых літар у грэчаскім алфавіце — альфа і бэта (новагрэч. віта).
С
учасны
беларускі алфавіт складаецца з 34 літар,
кожная з якіх выступае ў чатырох
варыянтах — вялікая і малая, друкаваная
і рукапісная:
Літары ў алфавіце размяшчаюцца без уліку ўласцівасцей абазначаных імі гукаў. Парадак размяшчэння літар носіць умоўны характар і не стварае якой-небудзь строгай сістэмы. Так, першая літара абазначае галосны гук, наступныя — групу зычных, пасля зноў паміж зычнымі знаходзяцца літары для абазначэння галосных, і ў канцы — зноў група літар, што абазначаюць галосныя. Толькі ў размяшчэнні літар зычных гукаў выяўляецца пэўная заканамернасць: спачатку ідзе група літар звонкіх зычных: б, г, д, дж, дз, ж, з, а далей, у канцы, стаяць літары глухіх: к, п, с, т, ф, х, ц, ч, ш.
У беларускую графічную сістэму, акрамя літар, уваходзіць яшчэ шэраг іншых знакаў і сродкаў: апостраф, злучок, знак націску, параграф, знакі прыпынку і інш.
