Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Конспект первокурсника.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
315 Кб
Скачать
☆

§ 60. Ступені параўнання якасных прыметнікаў

Якасныя прыметнікі ўтвараюць дзве формы ступеней параўнання: вышэйшую і найвышэйшую. Кожная з іх можа мець простую і складаную формы.

Вышэйшая ступень параўнання прыметнікаў паказвае на большую ці меншую якасць аднаго прадмета ў параўнанні з іншым, або на розную ступень якасці прадмета ў залежнасці ад часу і абставін: цікавы — цікавейшы, высокі — вышэйшы. 3 набліжэннем цемнаты агні ў вокнах вясковых хат станавіліся ярчэйшыя. (Хвед.)

Простыя формы вышэйшай ступені параўнання ўтвараюцца пры дапамозе суфіксаў -ейш- (-эйш-): дарагі — даражэйшы, салодкі — саладзейшы, смелы — смялейшы. У асобных выпадках простая форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца пры дапамозе суфікса -ш-, добры — лепшы, дрэнны — горшы.

Складаныя формы вышэйшай ступені параўнання ўтвараюцца шляхам далучэння да прыметнікаў прыслоўяў больш (болей), менш (меней): больш (болей) дарагі, менш (меней) салодкі.

Прыметнікі вышэйшай ступені параўнання найчасцей ужываюцца з назоўнікамі вінавальнага склону з прыназоўнікам за: Любоў, без якой не народзіцца песня ніводная, любоў святлейшую за майскі вечар лагодны, ярчэйшую нават за сонца і зоры, мацнейшую нават за скалы і горы, гучнейшую за рокат прыліва,— я знайшоў у сэрцы народным. (М. Т.)

Найвышэйшая ступень параўнання прыметнікаў паказвае самую высокую ці самую нізкую якасць прадмета ў параўнанні з адпаведнай якасцю іншых прадметаў: Найцяжэйшай была дарога праз горны пераваА. (Я. М.)

Простыя формы найвышэйшай ступені параўнання ўтвараюцца шляхам далучэння да простай формы вышэйшай ступені прыстаўкі най-: важнейшы — найважнейшы, прыгажэйшы — найпрыгажэйшы. Ляснік — першы ў наваколлі паляўнічы, і рыбак найлепшы, і грыбнік. (В. В.)

Складаныя формы найвышэйшай ступені параўнання ўтвараюцца далучэннем займенніка самы ці прыслоўяў найбольш, найменш да якасных прыметнікаў: самы шчаслівы, самы дарагі, найбольш шчаслівы, найбольш дарагі, найменш цяжкі, найменш сонечны. Вера з маленсшва лічыла, шшо яе маці самая добрая, самая разумная. (Шам.)

Не ўсе якасныя прыметнікі ўтвараюць формы ступеней параўнання. Гэта залежыць ад іх структуры і значэння семантыкі. Толькі складаныя формы ступеней параўнання ўтвараюць прыметнікі з суфіксамі дзеепрыметнікаў -уч- (-юч-), -ім-: траскучы, гаючы, любімы; з суфіксамі -ат-, -авіт-, -альн-, -к-, -лів-, -льн-, -н-, -іст- і інш.: стракаты, хваравіты, мінімальны, гаваркі, спагадлівы, марозны, спрыяльны, лясісты. Не ўтвараюць форм ступеней параўнання прыметнікі з суфіксамі -ават- (-яват-): стараваты, сіняваты, -ав- (-ов-), - харавы, каляровы, ігераможны, а таксама прыметнікі, якія абазначаюць нязменныя якасці: жывы, босы, глухі; называюць масці жывёл: буланы, пярэсты, рабы; абазначаюць колер прадметаў праз іх адносіны да іншых прадметаў: васільковы, бэзавы, вішнёвы. Не могуць утвараць форм ступеней параўнання складаныя якасныя прыметнікі: свеіпла-зялёны, чарнавокі.

§ 61. Скланенне якасных і адносных прыметнікаў

Склонавыя канчаткі прыметнікаў, як і назоўнікаў, залежаць ад характару асновы: на цвёрды і зацвярдзелы зычны: чулы, дужы, мяккі: позні, сіні і на г, к, х: доўгі, мяккі, і\іхі. У адзіночным ліку на склонавыя канчаткі аказвае ўплыў і націск: стары — старога — старому, але: дужы — дужага — дужаму. Прыметнікі мужчынскага, ніякага і жаночага роду ў адзіночным ліку маюць розныя склонавыя формы, а ў множным — аднолькавыя формы для ўсіх трох родаў.

У адзіночным ліку якасным і адносным прыметнікам уласцівы наступныя склонавыя канчаткі:

Назоўны склон: у мужчынскім родзе пры аснове на цвёрды

і зацвярдзелы зычны ы: малы, дужы, на мяккі і на г, к, х

і: летні, мяккі; у ніякім родзе пры аснове на цвёрды,

зацвярдзелы і на г, к, х пад націскам ое; малое, дарагое,

не пад націскам ае: роднае, ціхае, пры аснове на мяккі

зычны яе: ранняе, летняе, у жаночым родзе пры аснове

на цвёрды, зацвярдзелы і на г, к, х ая: маладая, добрая,

ціхая і на мяккі яя: сіняя, летняя.

Родны склон: у мужчынскім і ніякім родзе пры цвёрдай,

зацвярдзелай і аснове на г, к, х не пад націскам ага:

вясновага, добрага, ціхага, пад націскам ога: малога, старога, сухога, пры аснове на мяккі яга: сіняга,

летняга.

Давальны склон: у мужчынскім і ніякім родзе пры аснове

на цвёрды, зацвярдзелы і на г, к, х не пад націскам аму:

вясковаму, ціхаму, пад націскам ому: маладому, старому,

сухому, на мяккі яму: летняму, сіняму.

Вінавальны склон: у мужчынскім родзе, калі прыметнікі дапасаваны да адушаўлёных назоўнікаў, канчаткі супадаюць з канчаткамі роднага склону: малога хлопчыка, а калі дапасаваны да неадушаўлёных — з канчаткамі назоўнага: малы пакой; канчаткі ніякага роду супадаюць з канчаткамі назоўнага склону: знайшлі малое птушаня, спілавалі старое дрэва.

Творны і месны склон: у мужчынскім і ніякім родзе з асновай на цвёрды і зацвярдзелы зычны прыметнікі маюць канчаткі -ым: маладым, дужым, на мяккі і на г, к, х — -ім: сінім, лёгкім.

Прыметнікі жаночага роду ў родным, давальным, творным і месным склонах пры адпаведных асновах маюць аднолькавыя канчаткі: не пад націскам -ай, -яй: добрай,

сіняй, пад націскам ой: маладой, дарагой, лясной; у

вінавальным ую, -юю: цёплую сінюю хустку, доўгую

зімнюю ноч.

У жывой народнай мове і ў мове мастацкай літаратуры прыметнікі жаночага роду ў родным склоне адзіночнага ліку побач з асноўнымі канчаткамі -ай, -яй, -ой маюць варыянтныя канчаткі -ае, -яе, -ое; шчаслівай долі — Шчаслівае долі, ранняй пары —ранняе пары, маладой дзяўчыны — маладое дзяўчыны. У творным склоне прыметнікі жаночага роду таксама маюць варыянтныя канчаткі -ай, -яй, -ой і -аю,

-яю, -ото: цёплай летняй раніцай — цёплаю летняю раніцай, малой дзяўчынкай — малою дзяўчынкай.

У множным ліку прыметнікі ў залежнасці ад асновы маюць канчаткі: у назоўным і вінавальным (пры неадушаўлёных

назоўніках) склонах ыя, -ія: зялёныя клейкія лісточкі,

добрыя летнія дні; у родным, вінавальным (пры адушаўлёных

назоўніках) і месным склонах ых, -іх: зялёных клейкіх

лісточкаў, добрых летніх дзён, (знайшоў) новых сяброў,

(сустрэў) дарагіх гасцей, на зялёных клейкіх лісточках,

аб добрых летніх днях; у давальным склоне ым, -ім:

зялёным клейкім лісточкам, добрым летнім дням, у

творным ымі, -імі: зялёнымі клейкімі лісточкамі,

добрымі летнімі днямі.