- •000 'Чінтерпрессервйс" 2002 г.
- •Основана в 2002 г. Автор-составнтель: Барсуков в.В., младшнй научный сотрудннк ГрГу нм. Я. Купалы
- •§ 1. Беларуская літаратурная мова і дыялекты Беларуская нацыянальная мова мае дзве асноўныя
- •§ 2. Фанетыка. Гукі беларускаіі мовы Фанетыка — раздзел мовазнаўства, які вывучае гукавы лад мовы.
- •§ 3. Галосныя гукі, іх класіфікацыя, змены і чаргаванне.
- •§ 5. Змены зычных, асіміляцыя і дысіміляцыя зычных
- •§ 6. Дзеканне і цеканне, падаўжэнне і падваенне зычных, іх чаргаванпе
- •§ 11. Вымаўленне галосных Націскныя галосныя маюць выразнае гучанне: д[ы]м,
- •§ 16. Прынцыпы беларускага правапісу Асноўныя прынцыпы беларускага правапісу — фанетычны і марфалагічны.
- •§ 15. Прадмет і задачы арфаграфіі Арфаграфія — гэта раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца правілы аднастайнай перадачы вуснай мовы на пісьме.
- •§ 17. Правапіс галосных о, э, а
- •§ 18. Правапіс галосных е, ё, я у беларускай мове літара ё пішацца толькі пад націскам: мёд, галлё, вясёлы, налёт і г. Д.
- •§ 22. Правапіс мяккага знака і апострафа Мяккі знак (ь) ужываецца для абазначэння на пісьме
- •§ 23. Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных
- •§ 25. Правапіс д — дз, т — ц. Правапіс падоўжаных зычных
- •§ 28. Правапіс складаных назоўнікаў Разам пішуцца:
- •§ 29. Правапіс складаных нрыметнікаў Разам пішуцца:
- •§ 30. Правапіс лічэбнікаў
- •§ 31. Правапіс занменнікаў. Правапіс прыслоўяў Няпэўныя і адмоўныя займеннікі з не, ні пішуцца разам: нешта, нехта, нейкі, некаторы, некалькі; нішто, ніхто, нічый, ніколькі.
- •§ 32. Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц і выклічнікаў
- •§ 36. Лексічнае значэнне слова
- •§ 39. Амонімы Мнагазначнасць як здольнасць слова набываць некалькі значэнняў неабходна адрозніваць ад аманіміі — гукавога падабенства слоў, якія маюць розныя значэнні.
- •§ 41. Антонімы
- •§ 42. Паняцце пра агульнаўжывальную лексіку і лексіку абмежаванага ўжывапня Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле ўжывання падзяляецца на агульнаўжывальную і лексіку абмежаванага ўжывання.
- •§ 43. Паняцце пра актыўную і пасіўную лексіку. Устарэлыя словы. Неалагізмы
- •§ 46. Марфалогія як раздзел граматыкі. Асноўныя папяцці марфалогіі
- •§ 47. Часціны мовы
- •§ 48. Назоўнік як часціна мовы Назоўнік — самастойная часціна мовы, якая аб'ядноўвае словы з прадметным значэннем і мае граматычныя катэгорыі роду, ліку, склону.
- •§ 49. Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў
- •§ 50. Лік назоўнікаў
- •§ 51. Род назоўнікаў
- •§ 53. Склонавыя канчаткі назоўнікаў першага, другога і трэцяга скланення
- •§ 55. Склаііенне назоўнікаў у множным ліку Большасць назоўнікаў у множным ліку змяняецца аднолькава: ва ўсіх склонах, за выключэннем роднага, назоўнікі трох скланенняў маюць агульныя канчаткі.
- •§ 57. Утварэнне назоўнікаў Назоўнікі ўтвараюцца ўсімі спосабамі словаўтварэння. Найболыц пашыраныя з іх — суфіксальны спосаб і складанне асноў.
- •§ 59. Разрады нрыметнікаў
- •§ 60. Ступені параўнання якасных прыметнікаў
- •§ 61. Скланенне якасных і адносных прыметнікаў
- •§ 62. Асаблівасці скланення прыналежных прыметнікаў
- •§ 63. Утварэнне і правапіс прыметнікаў Прыметнікі ўтвараюцца рознымі спосабамі, але найчасцей суфіксальным, прыставачна-суфіксальным і асноваскладаннем.
- •§ 64. Лічэбнік як часціна мовы
- •§ 65. Колькасныя лічэбнікі
- •§ 66. Скланенне колькасных лічэбнікаў Пры скланенні колькасныя лічэбнікі маюць свае асаблівасці.
- •§ 68. Займеннік як.Часціна мовы Займеннік — самастойная часціна мовы, якая ўказвае на прадметы, асобы, прыметы, але не называе іх.
- •§ 70. Дзеяслоў як часціна мовы
- •§ 72. Асновы дзеяслова
- •§ 73. Пераходныя і непераходныя дзеясловы
- •§ 74. Зваротныя дзеясловы. Станы дзеясловаў
- •§ 76. Лады дзеяслова
- •§ 82. Дзеепрыметнік
- •§ 84. Дзеепрыслоўе
- •§ 85. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ад дзеясловаў незакончанага трывання, а дзеепрыслоўі закончанага трывання — ад дзеясловаў закончанага трывання.
- •§ 90. Правапіс прыслоўяў Пішуццаразам:
- •§ 93. Ужыванне прыназоўнікаў са склонамі
- •§ 94. Правапіс прыназоўнікаў
- •§ 96. Часціцы як часціна мовы Часціца — гэта службовая часціна мовы, якая надае дадатковыя сэнсавыя, мадальныя і эмацыянальныя адценні словам, словазлучэнням і сказам.
- •§ 97. Разрады часціц у залежнасці ад значэння і ролі ў сказе часціцы падзяляюцца на чатыры разрады: 1) сэнсавыя;
- •§ 99. Граматычныя функцыі і значэнне мадалыіых слоў
- •§ 100. Суадноснасць мадальных слоў з іншымі часцінамі мовы
- •§ 102. Разрады выклічпікаў
- •Подпнсано в печать с днапознтнвов заказчнка 30.09.2002. Формат 84х108'/32. Бумага газетная. Гарннтура Тітез Меда Яотап. Печать офсетная. Печ. Л. 4,5. Уч.-нзд. Л. 5,2.
- •Прн участлн уп «Кннжный Дом». 220023, Мннск, пр-т ф. Скорнны, 98. Лнцензня лв № 124 от 29.01.2001.
- •Отпечатано в Республнканском унятарном предпрнятнн «Нздательство «Белорусскнй Дом печатн». 220013, Мннск, пр-т ф. Скорнны, 79.
§ 84. Дзеепрыслоўе
Дзеепрыслоўе — гэта нязменная форма дзеяслова, якая абазначае дадатковае дзеянне пры галоўным, выражаным дзеясловам-выказнікам: Зашумела нудна восень шумам лісцяў, шумам сосен, даўшы волю хмарам. (Куп.) Андрэй, пасядзеўшы, пайшоў на сцэну. (Пестр.)
Дзеепрыслоўі сумяшчаюць у сабе рысы дзеясловаў і прыслоўяў. Яны ўтвараюцца ад дзеясловаў, таму захоўваюць агульнасць асновы і лексічнага значэння: расказаць — расказаўшы, ісці — ідучы; маюць незакончанае і закончанае трыванне: спяваць — спяваючы, праспяваць — пра-спяваўшы; могуць быць зваротнымі і незваротнымі: узняўшы — узняўшыся, сцелючы — сцелючыся; маюць толькі незалежны стан: спаткаўшы сястру, узяўшы кнігу; значэнне пераходнасці і непераходнасці: чытаючы ліст, спыніўшырух, павярнуўшыся спіной.
Дзеепрыслоўі кіруюць назоўнікамі ці займеннікамі: збіраючы ягады, прыехаўшы з лесу, гледзячы на іх; да дзеепрыслоўяў могуць прымыкаць прыслоўі: хутка гаворачы, весела спяваючы, адказаўшы па-беларуску.
Дзеепрыслоўі маюць агульныя рысы і з прыслоўем. Яны, як і прыслоўі, нязменныя, паясняюць дзеяслоў-выказнік, у сказе выступаюць у ролі акалічнасцей: Пагубляла, уцякаючы, лета ўборы. (У. Д.)
У структуры сказа дзеепрыслоўе найчасцей ужываецца разам з паясняльнымі словамі і ўтварае разам з імі дзеепрыслоўнае словазлучэнне. Яно выступае як адзін член сказа і на пісьме выдзяляецца коскамі: У ззянні песцяцца бярозы, галлё снусціўшы да зямлі. (К-с) Міма цёмнымі высокімі сценамі бясконца ішлі сосны, варушачы кашлатымі лапамі. (I. М.)
§ 85. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ад дзеясловаў незакончанага трывання, а дзеепрыслоўі закончанага трывання — ад дзеясловаў закончанага трывання.
Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ад асновы дзеясловаў цяперашняга часу I спражэння пры дапамозе суфікса -учы- (-ючы-), а таксама ад дзеясловаў II спражэння пры дапамозе суфікса -ачы (-ячы): плыв-уць — плыв-учы, спява-юць — спявай-учы, гавор-аць — гавор-ачы, воз-яць — воз-ячы.
Дзеепрыслоўі закончанага трывання ўтвараюцца ці ад асновы інфінітыва, ці ад асновы прошлага часу пры дапамозе суфіксаў -ўшы (пасля галосных), -шы (пасля зычных): перада-ць — перада-ўшы, сказа-ць — сказа-ўшы, прынес-ці — прынёс-шы, склада-ў — склада-ўшы.
У беларускай мове існуюць пэўныя правілы ўжывання дзеепрыслоўяў. У сказе дзеепрыслоўе і дзеяслоў-выказнік абазначаюць дзеянні адной асобы ці прадмета: Церусіла поўнач людзям сны, плывучы высока над зямлею. (Луж.) У гэтым сказе дзеяслоў-выказнік церусіла і дзеепрыслоўе плывучы абазначаюць дзеянне аднаго і таго ж прадмета — поўначы. Нельга ў адным сказе ўжываць дзеепрыслоўе і дзеяслоў-выказнік, што абазначаюць дзеянні розных асоб ці прадметаў. Гэта парушэнне літаратурнай нормы. Такія сказы няправільныя ў сэнсавых і стылявых адносінах: Падыходзячы да вёскі, у нас сапсаваўся гадзіннік. У гэтым сказе дзеяслоў-выказнік сапсаваўся адносіцца да дзейніка гадзіннік, а дзеепрыслоўе падыходзячы да гэтага дзейніка не адносіцца. Правільна пабудаваць гэты сказ трэба так: Калі мы падыходзілі да вёскі, у нас сапсаваўся гадзіннік.
§ 86. Прыслоўе як часціна мовы Прыслоўе — самастойная часціна мовы, якая абазначае прымету дзеяння ці стану, прымету якасці або прадмета. Прымету дзеяння ці стану прыслоўе абазначае тады, калі адносіцца да дзеяслова ці дзеепрыслоўя: зрабілі добра, слухаючы ўважлва; прымету якасці — калі адносіцца да прыметніка, дзеепрыметніка ці прыслоўя: надзвычай прыгожы, правільна зроблены, вельмі ціха; прымету прадмета — калі адносіцца да назоўніка: размова па-беларуску, дарога дадому.
Галоўная прымета прыслоўяў — іх нязменнасць. Яны не скланяюцца і не спрагаюцца, не маюць канчаткаў, не ўтвараюць форм роду і ліку. Толькі якасныя прыслоўі маюць ступені параўнання і форму суб'ектыўнай ацэнкі: высока — вышэй, найвышэй, высакавата. У складзе прыслоўяў выдзяляюцца суфіксы -а, -аму(-яму), -е, -у, -ы і інш.: ціха, па-летняму, уверсе, знізу, угары.
У сказе прыслоўі найчасцей выступаюць у ролі акалічнасці, калі адносяцца да дзеяслова: Восені. чырвоныя званы зазванілі сумна і ўрачыста. (А. Р.) Выйду зноў як у мінулы май, басанож прайдуся па траве. (Каратк.) Іншы раз прыслоўі могуць быць недапасаванымі азначэннямі, калі паясняюць назоўнік: Дарога дамоў заўсёды карацейшая, чым з дому. (Я. С.) Прыслоўе можа быць выказнікам: Калона ўжо блізка. (К-с)
§ 87. Разрады прыслоўяў паводле значэння Паводле значэння прыслоўі падзяляюцца на два семантычныя разрады: азначальныя і акалічнасныя. Да азначальных адносяцца якасныя, колькасныя і прыслоўі спосабу дзеяння.
Якасныя прыслоўі абазначаюць якасць дзеяння і ўтвараюцца ад якасных прыметнікаў, адказваюць на пытанне як?: асцярожна, весела, жорстка, смела, хораша і інш.
Колькасныя прыслоўі абазначаюць колькасць дзеяння, ступень яго інтэнсіўнасці, а таксама меру якасці. Адказваюць на пытанні колькі? як многа? да якой ступені?:
амаль, дужа, занадта, крыху, ледзь, трохі, чуць, шмат іінш.
Прыслоўі спосабу дзеяння паказваюць, як адбывалася дзеянне, і адказваюць на пытанні як? якім чынам? якім спосабам?: бягом, вярхом, дыбам, моўчкі, навыварат, насцеж, па-брацку, па-нашаму, пехатою, раптам, удвух, цішком і інш.
Да акалічнасных адносяцца прыслоўі са значэннем месца, часу, прычыны і мэты.
Прыслоўі месца паказваюць на месца, дзе адбываецца дзеянне, куды ці адкуль яно накіравана, да якой мяжы адбываецца, і адказваюць на пытанні дзе? куды? адкуль?: блізка, высока, далёка, дома, дамоў, дахаты, кудысьці, наперад, сюды, зверху, даверху, данізу.
Прыслоўі часу ўказваюць на час, калі адбываецца дзеянне і адказваюць на пытанні калі? як доўга? з якога часу? да якога часу?: аднойчы, апоўдні, вясной, даўно, заўтра, калісьці, позна, сення, тады, учора, улетку, цяпер, давеку, спрадвеку.
Прыслоўі прычыны абазначаюць, чаму, па якой прычыне адбываецца дзеянне, і адказваюць на пытанні чаму? па якой прычыне?: завошта, згарача, нашто, паняволі, спрасоння, таму, чаму.
Прыслоўі мэты паказваюць, для чаго, з якой мэтай адбываецца дзеянне, адказваюць на пытанні для чаго? зякой мэтай?: знарок, назло, напаказ, наперакор, сумыслу.
§ 88. Ступені параўнання прыслоўяў Якасныя прыслоўі, утвораныя ад якасных прыметнікаў, маюць дзве формы ступеней параўнання — вышэйшую і найвышэйшую, якія паказваюць на розную ступень праяўлення дзеяння, стану ці якасці. Ступені параўнання прыслоўяў бываюць простыя (сінтэтычныя) і складаныя (аналітычныя).
Простая форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца ад прыслоўяў пры дапамозе суфікса -ей (-эй, -ай): востра — вастрэй, весела — весялей. Некаторыя прыслоўі ўтвараюць форму вышэйшай ступені параўнання ад суплетыўнай асновы пры дапамозе суфікса -ш: мала —менш, многа — больш, добра — лепш, дрэнна — горш. Складаная форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца з дапамогай слоў больш (болей), менш (меней), якія далучаюцца да якасных прыслоўяў: больш спакойна, менш напружана.
Простая форма найвышэйшай ступені параўнання прыслоўяў утвараецца далучэннем прыстаўкі най- да формы вышэйшай ступені: лягчэй — найлягчэй, больш — найбольш, прасцей — найпрасцей. Складаная форма найвышэйшай ступені параўнання ўтвараецца пры дапамозе слоў найбольш, найменш, якія далучаюцца да прыслоўяў, а таксама спалучэннем форм вышэйшай ступені параўнання са словамі за ўсё, за ўсіх: найбольш выразна, найменш дакладна, менш за ўсё, хутчэй за ўсіх.
§ 89. Спосабы ўтварэння прыслоўяў Прыслоўі ўтварыліся і ўтвараюцца ад усіх самастойных часцін мовы: назоўнікаў: апоўдні, бясконца, паасобку, уперад, назад; прыметнікаў: дакладна, здаўна, смела, па-сяброўску, управа; лічэбнікаў: заадно, па-другому, утраіх; займеннікаў: зусім, па-мойму, затым; дзеясловаў: нехаця, паўзком, уперамешку; прыслоўяў: абы-як, задоўга, назаўсёды, дзе-нідзе.
Некаторыя формы зменных часцін мовы пераходзяць у прыслоўі, гэты працэс называецца адвербіялізацыяй. Стаўшы прыслоўямі, гэтыя словы набываюць функцыі акалічнасці, змяняюць лексічнае значэнне і выпадаюць з сістэмы скланення, г. зн. страчваюць уласцівыя ім граматычныя катэгорыі роду, ліку, склону. Змяняецца і структура слова: склонавыя канчаткі ператвараюцца ў суфіксы, прыназоўнікі становяцца прыстаўкамі; часам змяняецца і месца націску: падбегчы да хаты ляснічага — бегчы дахаты; з боку дарогі — сядзець збоку; без канца цягнецца дзень — бясконца ідзе дождж.
Прыслоўі ўтвараюцца суфіксальным спосабам ад прыметнікаў, назоўнікаў, дзеясловаў: весела, завочна, зімой, вечарам, паўзком, прыставачным — ад прыслоўяў, назоўнікаў, займеннікаў: назаўтра, наскрозь, наперад, уверх, нашто, потым, прыставачна-суфіксальным — ад прыметнікаў, назоўнікаў, займеннікаў, лічэбнікаў: па-летняму па-беларуску, адразу, угары, па-нашаму, удвух, утраіх, постфіксальным — ад прыслоўяў: кудысьці, дзе-небудзь.
Нязначная колькасць прыслоўяў утвараецца шляхам складання — зліццём займенніка з назоўнікам, спалучэннем аднолькавых або блізкіх паводле значэння слоў: штодня, далёка-далёка, перш-наперш.
