- •000 'Чінтерпрессервйс" 2002 г.
- •Основана в 2002 г. Автор-составнтель: Барсуков в.В., младшнй научный сотрудннк ГрГу нм. Я. Купалы
- •§ 1. Беларуская літаратурная мова і дыялекты Беларуская нацыянальная мова мае дзве асноўныя
- •§ 2. Фанетыка. Гукі беларускаіі мовы Фанетыка — раздзел мовазнаўства, які вывучае гукавы лад мовы.
- •§ 3. Галосныя гукі, іх класіфікацыя, змены і чаргаванне.
- •§ 5. Змены зычных, асіміляцыя і дысіміляцыя зычных
- •§ 6. Дзеканне і цеканне, падаўжэнне і падваенне зычных, іх чаргаванпе
- •§ 11. Вымаўленне галосных Націскныя галосныя маюць выразнае гучанне: д[ы]м,
- •§ 16. Прынцыпы беларускага правапісу Асноўныя прынцыпы беларускага правапісу — фанетычны і марфалагічны.
- •§ 15. Прадмет і задачы арфаграфіі Арфаграфія — гэта раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца правілы аднастайнай перадачы вуснай мовы на пісьме.
- •§ 17. Правапіс галосных о, э, а
- •§ 18. Правапіс галосных е, ё, я у беларускай мове літара ё пішацца толькі пад націскам: мёд, галлё, вясёлы, налёт і г. Д.
- •§ 22. Правапіс мяккага знака і апострафа Мяккі знак (ь) ужываецца для абазначэння на пісьме
- •§ 23. Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных
- •§ 25. Правапіс д — дз, т — ц. Правапіс падоўжаных зычных
- •§ 28. Правапіс складаных назоўнікаў Разам пішуцца:
- •§ 29. Правапіс складаных нрыметнікаў Разам пішуцца:
- •§ 30. Правапіс лічэбнікаў
- •§ 31. Правапіс занменнікаў. Правапіс прыслоўяў Няпэўныя і адмоўныя займеннікі з не, ні пішуцца разам: нешта, нехта, нейкі, некаторы, некалькі; нішто, ніхто, нічый, ніколькі.
- •§ 32. Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц і выклічнікаў
- •§ 36. Лексічнае значэнне слова
- •§ 39. Амонімы Мнагазначнасць як здольнасць слова набываць некалькі значэнняў неабходна адрозніваць ад аманіміі — гукавога падабенства слоў, якія маюць розныя значэнні.
- •§ 41. Антонімы
- •§ 42. Паняцце пра агульнаўжывальную лексіку і лексіку абмежаванага ўжывапня Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле ўжывання падзяляецца на агульнаўжывальную і лексіку абмежаванага ўжывання.
- •§ 43. Паняцце пра актыўную і пасіўную лексіку. Устарэлыя словы. Неалагізмы
- •§ 46. Марфалогія як раздзел граматыкі. Асноўныя папяцці марфалогіі
- •§ 47. Часціны мовы
- •§ 48. Назоўнік як часціна мовы Назоўнік — самастойная часціна мовы, якая аб'ядноўвае словы з прадметным значэннем і мае граматычныя катэгорыі роду, ліку, склону.
- •§ 49. Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў
- •§ 50. Лік назоўнікаў
- •§ 51. Род назоўнікаў
- •§ 53. Склонавыя канчаткі назоўнікаў першага, другога і трэцяга скланення
- •§ 55. Склаііенне назоўнікаў у множным ліку Большасць назоўнікаў у множным ліку змяняецца аднолькава: ва ўсіх склонах, за выключэннем роднага, назоўнікі трох скланенняў маюць агульныя канчаткі.
- •§ 57. Утварэнне назоўнікаў Назоўнікі ўтвараюцца ўсімі спосабамі словаўтварэння. Найболыц пашыраныя з іх — суфіксальны спосаб і складанне асноў.
- •§ 59. Разрады нрыметнікаў
- •§ 60. Ступені параўнання якасных прыметнікаў
- •§ 61. Скланенне якасных і адносных прыметнікаў
- •§ 62. Асаблівасці скланення прыналежных прыметнікаў
- •§ 63. Утварэнне і правапіс прыметнікаў Прыметнікі ўтвараюцца рознымі спосабамі, але найчасцей суфіксальным, прыставачна-суфіксальным і асноваскладаннем.
- •§ 64. Лічэбнік як часціна мовы
- •§ 65. Колькасныя лічэбнікі
- •§ 66. Скланенне колькасных лічэбнікаў Пры скланенні колькасныя лічэбнікі маюць свае асаблівасці.
- •§ 68. Займеннік як.Часціна мовы Займеннік — самастойная часціна мовы, якая ўказвае на прадметы, асобы, прыметы, але не называе іх.
- •§ 70. Дзеяслоў як часціна мовы
- •§ 72. Асновы дзеяслова
- •§ 73. Пераходныя і непераходныя дзеясловы
- •§ 74. Зваротныя дзеясловы. Станы дзеясловаў
- •§ 76. Лады дзеяслова
- •§ 82. Дзеепрыметнік
- •§ 84. Дзеепрыслоўе
- •§ 85. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ад дзеясловаў незакончанага трывання, а дзеепрыслоўі закончанага трывання — ад дзеясловаў закончанага трывання.
- •§ 90. Правапіс прыслоўяў Пішуццаразам:
- •§ 93. Ужыванне прыназоўнікаў са склонамі
- •§ 94. Правапіс прыназоўнікаў
- •§ 96. Часціцы як часціна мовы Часціца — гэта службовая часціна мовы, якая надае дадатковыя сэнсавыя, мадальныя і эмацыянальныя адценні словам, словазлучэнням і сказам.
- •§ 97. Разрады часціц у залежнасці ад значэння і ролі ў сказе часціцы падзяляюцца на чатыры разрады: 1) сэнсавыя;
- •§ 99. Граматычныя функцыі і значэнне мадалыіых слоў
- •§ 100. Суадноснасць мадальных слоў з іншымі часцінамі мовы
- •§ 102. Разрады выклічпікаў
- •Подпнсано в печать с днапознтнвов заказчнка 30.09.2002. Формат 84х108'/32. Бумага газетная. Гарннтура Тітез Меда Яотап. Печать офсетная. Печ. Л. 4,5. Уч.-нзд. Л. 5,2.
- •Прн участлн уп «Кннжный Дом». 220023, Мннск, пр-т ф. Скорнны, 98. Лнцензня лв № 124 от 29.01.2001.
- •Отпечатано в Республнканском унятарном предпрнятнн «Нздательство «Белорусскнй Дом печатн». 220013, Мннск, пр-т ф. Скорнны, 79.
§ 36. Лексічнае значэнне слова
Лексічнае значэнне слова — гэта суаднесенасць гукавой абалонкі слова з тым ці іншым прадметам ці з'явай рэчаіснасці пры адзіным агульнанародным разуменні гэтай суаднесенасці.
Лексічнае значэнне выяўляецца таксама і ў тым, да якой часціны мовы слова адносіцца, бо кожная з часцін мовы валодае толькі ёй уласцівымі якасцямі: назоўніку ўласціва прадметнасць, прыметніку — якасць, прымета, дзеяслову — дзеянне, стан і г. д.
У лексічнае значэнне слова можа ўключацца эмацыянальная афарбаванасць. Слова ў такім выпадку не толькі называе, але і выражае пачуцці гаворачага, яго адносіны, дае ацэнку аб'ектам рэчаіснасці. Афарбаванасць бывае або станоўчай (велізарны, ласкавы, любіменькі), або адмоўнай (валацуга, задзіра, кліка, рэнегат, шашні). Тыя ж з слоў, якім не ўласціва ні станоўчая, ні адмоўная ацэначнасць, адносяцца да слоў з нулявой ацэначнасцю (дзень, народ, мора, праца). Эмацыянальнасць можа выражацца пры дапамозе розных словаўтваральных сродкаў, пераважна суфіксаў (запявала, лецечка, сонейка, аб'ядала, абдзірала, боўдзіла, гуляка), можа ўтрымлівацца ў саміх лексічных значэннях слоў (апостал, бюракрат, д'ябал, жлоб).
Лексічнае значэнне залежыць і ад функцыяніравання слова ў пэўных стылях мовы, стылістычнай афарбаванасці, калі яна мае адценне або кніжнасці, або гутарковасці, або архаічнасці і г. д. Так, адценне паўсядзённасці ўжытку маюць словы размоўна-гутарковага стылю: віншавальнік, — той, хто віншуе каго-небудзь; віхура — бура, завея; вокнішча — акно; прашыбаваць — хутка прайсці, праехаць; пустапасам — без пастуха; пуза —- жывот чалавека або жывёліны; рыззё — старое, падранае адзенне; рубака — смелы, адважны чалавек, які памайстэрску валодае халоднай зброяй; раўнівец — раўнівы чалавек; разамлець — стаць расслабленым, вялым і інш.; кніжнасці — многія словы, сферай функцыяніравання якіх з'яўляецца пісьмовая літаратурная мова: дыскваліфікацыя — пазбаўленне кваліфікацыі; ідэнтыфгкаваць — атаясаміць, зрабіць аднолькавым, раўназначным каго-, што-небудзь з кім-, чым-небудзь; іманентны — пастаянна ўласцівы той ці іншай з'яве, абумоўлены яе сутнасцю, унутраны; імаралізм — адмаўленне ўсякай маралі; квалітатыўны — якасны; пратэжыраваць — рабіць пратэкцыю каму-небудзь, апекаваць каго-небудзь.
Лексічнае значэнне слова канкрэтызуецца толькі ў кантэксце. Напрыклад, слова брат, якое з нулявой ацэначнасцю вядома як назва асобы мужчынскага полу ў адносінах да дзяцей адных і тых жа бацькоў, у адпаведных кантэкстах рэалізуе такія свае значэнні, зафіксаваныя ў семантычнай сістэме мовы, як "усякі чалавек, якога яднае з тым, хто гаворыць, агульнасць радзімы, класавых інтарэсаў, становішча, умоў" або "форма сяброўскага звароту да мужчыны": браты па класу; брат па няшчасці; ну, брат, пачнём працаваць.
Калі слова атрымлівае значэнне, якое яму не ўласціва і не зафіксавана ў слоўніках, у такім разе трэба гаварыць не пра значэнне слова, а пра выкарыстанне. Прыкладаў такога ўжывання шмат, і яны вельмі індывідуальныя. Адрозніваюцца значэнні і выкарыстанне тым, што значэнне — устойлівае і агульнае для ўсіх, а выкарыстанне найчасцей індывідуальнае. Напрыклад, у сказе Быццам дамовіліся маладыя паэты бухацца на калені перад сажалкамі і рэчкамі свайго дзяцінства словы сажалкі, рэчкі ўжыты ў значэнні, якое ў адносінах да іх не зафіксавана ў слоўніках: 'выток, што дае пачатак чаму-небудзь; тое, з чаго бярэцца, чэрпаецца што-небудзь'.
Такім чынам, пры выяўленні лексічных значэнняў слоў неабходна ўлічваць самыя розныя фактары — як моўныя, так і пазамоўныя, іх суаднесенасць у мове.
§ 37. Асноўныя тыпы лексічных значэнняў У залежнасці ад характару адлюстравання сувязі з прадметамі, з'явамі рэчаіснасці словы могуць ужывацца не толькі з прамымі значэннямі, а і з пераноснымі (або вытворна -намінатыўнымі). Але сувязь слоў, што ўжываюцца з пераноснымі значэннямі, з прадметамі апасродкаваная. Пераносныя значэнні адлюстроўваюць які-небудзь змест праз аналогію, падабенства прымет, уласцівых розным рэаліям; напрыклад: гарэць 'паддавацца дзеянню агню, знішчацца агнём' і гарэць 'цярпець няўдачу', залаты 'зроблены з золата, які з'яўляецца золатам' і залаты 'надта добры па сваіх якасцях', корань 'падземная частка расліны' і корань 'пачатак, аснова, крыніца чаго-небудзь'.
У залежнасці ад ступені кантэкстуальнай абумоўленасці выдзяляюцца наступныя тыпы значэнняў: свабодныя, фразеалагічна звязаныя і канструктыўна абумоўленыя. Лексічная спалучальнасць слоў са свабодным значэннем даволі шырокая. Так, слова вуліца спалучаецца са словамі шырокая і вузкая, гарадская і сельская, цэнтральная і ўскраінная, забудаваная і незабудаваная, шумная і ціхая і многімі іншымі. Свабодныя значэнні ўласцівы пераважнай большасці слоў беларускай мовьі. Аднак лексічная спалучальнасць слоў са свабодным значэннем не бясконцая, разумець свабоду спалучальнасці трэба адносна. Яна абмяжоўваецца пазамоўнымі фактарамі — прадметна-лагічнымі сувязямі, якія існуюць у рэчаіснасці і адлюстроўваюцца ў словах. Па гэтай прычыне слова вуліца не можа спалучацца, напрыклад, са словамі здаровая і хворая, высокая і нізкая, скорая і павольная, складаная і ігростая і г. д. Адносна свабодныя сувязі з іншымі словамі ў кантэксце ўласцівы словам, ужытым у прамым значэнні.
Для слоў з фразеалагічна звязаным значэннем характэрна абмежаванасць іх сувязі з іншымі словамі. У такіх выпадках пры спалучэнні асноўную ролю адыгрываюць унутраныя заканамернасці лексічнай сістэмы беларускай мовы, у той час як у словах са свабоднымі значэннямі — пазамоўныя (прадметна-лагічныя) фактары. Так, напраклад, прыслоўі гульма, крычма, роўма, стойма спалучаюцца толькі з аднакаранёвымі дзеясловамі ў неазначальнай форме, выражаюць сумесна з апошнімі гранічную ступень праяўлення адпаведных дзеянняў: гульма гуляць 'зусім нічога не рабіць; лодарнічаць', крычма крычаць 'вельмі моцна крычаць ад болю, ад страху і пад.', роўма раўці 'вельмі моцна раўці, плакаць'. У выніку працяглага ўжывання слоў у складзе тых ці іншых фразеалагічных словазлучэнняў многія з іх страцілі свае намінатыўныя значэнні, і высветліць іх можна толькі пры дапамозе спецыяльных этымалагічных пошукаў. Такім шляхам было раскрыта, напрыклад, намінатыўнае значэнне слоў глузд 'розум, развага', ражон 'востры кол, які прызначаўся для палявання', сакол 'сценабітная зброя'. У сучаснай беларускай мове гэтыя словы ўжываюцца толькі ў складзе фразеалагічных спалучэнняў: з глузду з'ехаць 'страціць розум, развагу, адурэць, звар'яцець', перціся (лезці) на ражон 'рабіць што-небудзь рызыкоўнае, загадзя асуджанае на няўдачу', гол як, сакол 'дужа бедны, нічога не мае'.
Для некаторых слоў уласцівы і фразеалагічна звязаныя, і свабодныя значэнні. 3 першымі з іх словы ўжываюцца толькі ў фразеалагічных зваротах, напрыклад: залатыя рукі 'пра ўмелага, дзелавітага чалавека', ламаць галаву 'біцца над рашэннем якой-небудзь задачы, пытання', паказаць сябе 'зарэкамендаваць сябе', свету белага не бачыць 'быць вельмі занятым', якар ратунку 'апошні сродак, апошняя надзея'. Па-за рамкамі фразеалагічных зваротаў гэтыя словы рэалізоўваюць свабодныя значэнні.
Канструктыўна абумоўленае значэнне словы набываюць толькі ў адпаведнай граматычнай канструкцыі. Так, слова дастаткова, якое мае прамое, свабоднае значэнне 'ў патрэбнай меры, досыць', толькі ў такой канструкцыі, калі яно выступае выказнікам і спалучаецца з дзеясловамі сказаць, напомніць і пад., набывае значэнне 'варта толькі': Ганне здавалася, што дастаткова зайсці ў лес, каб без асаблівай цяжкасці знайсці партызан (I. Шамякін). Слова належаць толькі ў канструкцыі «гірыназоўнік з + родны склон назоўніка» набывае значэнне 'пачастунак з якой-небудзь нагоды': 3 цябе сёння належыць,— смеючыся на ўсю палатку, сказау Пракапенка. — Пішы, што ты імяніннік... Пойдзем у клуб, пачытаеш, як там цябе ў заводскай насценгазеце расхвалілі (А. Кулакоўскі). Слова полчышча звычайна. ўжываецца ў адзіночным ліку і азначае 'вельмі вялікае войска (найчасцей варожае)', а ў канструкцыі, калі выступае ў множным ліку і спалучаецца з назоўнікамі ў родным склоне, набывае пераноснае значэнне 'незлічоная, вялікая колькасць, безліч' (полчышчы камароў).
Канструктыўная абумоўленасць уласціва многім словам, як тады, калі яны выступаюць у прамым значэнні і маюць адносна свабодныя сувязі з іншымі словамі, так і тады, калі выкарыстоўваюцца ў пераносным значэнні і сувязі іх абмежаваныя. Яна дапамагае размежаваць адценні прамых або пераносных значэнняў слова, а таксама амонімы.
§ 38. Адназначнасць і мнагазначнасць слова Першапачаткова словы ўзнікаюць як адназначныя. Мнагазначнасць развіваецца пазней у выніку дзеяння закона эканоміі моўных сродкаў, якіх недастаткова для таго, каб кожная з'ява рэчаіснасці атрымала асобнае слова-назву. I тады па аналогіі, асацыяцыі адбываецца перанос назвы аднаго прадмета на другі. Аднак мнагазначнасць развіваецца не заўсёды, у першую чаргу гэта адносіцца да слоў-тэрмінаў, сярод якіх большасць адназначных.
Тэрміны — семантычна нейтральныя словы, якія з'яўляюцца назвамі спецыяльных паняццяў са сферы вытворчасці, навукі, тэхнікі, культуры і г. д. У залежнасці ад семантыкі яны ўваходзяць у склад тэрміналагічных груп, якія называюцца ў лексікалогіі тэрміналагічнымі сістэмамі. У ідэале самая дасканалая тэрміналагічная сістэма тая, у якой усе яе адзінкі маюць толькі адно, тэрміналагічнае значэнне і іншых семантычных функцый не выконваюць, а кожнае тэрміналагічнае паняцце абазначаецца толькі адным тэрмінам. Аднак у мове адбываецца працэс набыцця некаторымі тэрмінамі нетэрміналагічных значэнняў, які называецца дэтэрмі налагі зацыяй.
Дэтэрміналагізацыя адбываецца ў выніку метафарычнага (пераноснага) ужывання слоў-тэрмінаў у спалучэнні з агульнаўжывальнай лексікай. Так, слова апагей, асноўнае прамое значэнне якога тэрміналагічнае 'пункт арбіты Месяца ці штучнага спадарожніка Зямлі, найболыд аддалены ад цэнтра Зямлі', стала ўжывацца з пераносным значэннем 'вышэйшая ступень, найвышэйшы росквіт чаго-небудзь', слова псіхолаг 'спецыяліст па псіхалогіі' — са значэннем 'той, хто разбіраецца ў характарах, пачуццях, паводзінах і г. д. людзей', слова рыцар 'у Заходняй Еўропе ў сярэднія векі — конны воін, цяжка ўзброены; феадал, які належаў да ваенна-землеўладальніцкага саслоўя' — з нетэрміналагічным значэннем 'самаадданы, велікадушны, высакародны чалавек, абаронца каго-небудзь'. Пры гэтым большасць такіх слоў ужываецца як з першаснымі, так і з другаснымі значэннямі.
Мноства слоў маюць не адно, а два і болын значэнні. Здольнасць слова ўжывацца з некалькімі значэннямі называецца мнагазначнасцю.
Так, слова воля вядома са значэннямі:
1) 'свядомае і мэтанакіраванае рэгуляванне чалавекам сваёй дзейнасці' (сіла волі, цвёрдая воля)',
'жаданне, патрабаванне' (дыктаваць сваю волю);
'улада, права' (тут ужо наша воля);
'свабода, незалежнасць' (змагацца за волю);
'прастор, прыволле, раздолле' (рэкі разбурылі прыстасаванні і вырваліся на волю);
'магчымасць дзейнічаць самастойна' (Дайце мне волю зрабіць гэта самому);
7) 'вызваленне ад прыгоннай залежнасці' (купіць волю);
8) 'становішча, пры якім жыццё чалавека, жывёл, птушак не абмежавана ўмовамі зняволення' (выйсці на волю; выпусціць птушку на волю).
Слова пець ужываецца са значэннямі:
'утвараць голасам музычныя гукі, выконваць вакальны твор, спяваць' (пець калыханку);
'меладычна гучаць (пра музычныя інструменты)' (скрыпка пяе);
'абзывацца галасамі (пра пеўчых птушак)' (пяюць дразды);
'быць прасякнутым радасным, узнёслым пачуццём' (пяе сэрца);
'складаць вершы пра што-небудзь, апяваць што-небудзь' (пяю пра Бацькаўшчыну).
Некаторыя даўнія па часе ўжывання словы маюць вельмі многа значэнняў, напрыклад, слова падаць — 15, біць — 18, ісці — 28.
Мнагазначнасць у словах развіваецца ў выніку набыцця словам пераноснага значэння.
