- •000 'Чінтерпрессервйс" 2002 г.
- •Основана в 2002 г. Автор-составнтель: Барсуков в.В., младшнй научный сотрудннк ГрГу нм. Я. Купалы
- •§ 1. Беларуская літаратурная мова і дыялекты Беларуская нацыянальная мова мае дзве асноўныя
- •§ 2. Фанетыка. Гукі беларускаіі мовы Фанетыка — раздзел мовазнаўства, які вывучае гукавы лад мовы.
- •§ 3. Галосныя гукі, іх класіфікацыя, змены і чаргаванне.
- •§ 5. Змены зычных, асіміляцыя і дысіміляцыя зычных
- •§ 6. Дзеканне і цеканне, падаўжэнне і падваенне зычных, іх чаргаванпе
- •§ 11. Вымаўленне галосных Націскныя галосныя маюць выразнае гучанне: д[ы]м,
- •§ 16. Прынцыпы беларускага правапісу Асноўныя прынцыпы беларускага правапісу — фанетычны і марфалагічны.
- •§ 15. Прадмет і задачы арфаграфіі Арфаграфія — гэта раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца правілы аднастайнай перадачы вуснай мовы на пісьме.
- •§ 17. Правапіс галосных о, э, а
- •§ 18. Правапіс галосных е, ё, я у беларускай мове літара ё пішацца толькі пад націскам: мёд, галлё, вясёлы, налёт і г. Д.
- •§ 22. Правапіс мяккага знака і апострафа Мяккі знак (ь) ужываецца для абазначэння на пісьме
- •§ 23. Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных
- •§ 25. Правапіс д — дз, т — ц. Правапіс падоўжаных зычных
- •§ 28. Правапіс складаных назоўнікаў Разам пішуцца:
- •§ 29. Правапіс складаных нрыметнікаў Разам пішуцца:
- •§ 30. Правапіс лічэбнікаў
- •§ 31. Правапіс занменнікаў. Правапіс прыслоўяў Няпэўныя і адмоўныя займеннікі з не, ні пішуцца разам: нешта, нехта, нейкі, некаторы, некалькі; нішто, ніхто, нічый, ніколькі.
- •§ 32. Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц і выклічнікаў
- •§ 36. Лексічнае значэнне слова
- •§ 39. Амонімы Мнагазначнасць як здольнасць слова набываць некалькі значэнняў неабходна адрозніваць ад аманіміі — гукавога падабенства слоў, якія маюць розныя значэнні.
- •§ 41. Антонімы
- •§ 42. Паняцце пра агульнаўжывальную лексіку і лексіку абмежаванага ўжывапня Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле ўжывання падзяляецца на агульнаўжывальную і лексіку абмежаванага ўжывання.
- •§ 43. Паняцце пра актыўную і пасіўную лексіку. Устарэлыя словы. Неалагізмы
- •§ 46. Марфалогія як раздзел граматыкі. Асноўныя папяцці марфалогіі
- •§ 47. Часціны мовы
- •§ 48. Назоўнік як часціна мовы Назоўнік — самастойная часціна мовы, якая аб'ядноўвае словы з прадметным значэннем і мае граматычныя катэгорыі роду, ліку, склону.
- •§ 49. Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў
- •§ 50. Лік назоўнікаў
- •§ 51. Род назоўнікаў
- •§ 53. Склонавыя канчаткі назоўнікаў першага, другога і трэцяга скланення
- •§ 55. Склаііенне назоўнікаў у множным ліку Большасць назоўнікаў у множным ліку змяняецца аднолькава: ва ўсіх склонах, за выключэннем роднага, назоўнікі трох скланенняў маюць агульныя канчаткі.
- •§ 57. Утварэнне назоўнікаў Назоўнікі ўтвараюцца ўсімі спосабамі словаўтварэння. Найболыц пашыраныя з іх — суфіксальны спосаб і складанне асноў.
- •§ 59. Разрады нрыметнікаў
- •§ 60. Ступені параўнання якасных прыметнікаў
- •§ 61. Скланенне якасных і адносных прыметнікаў
- •§ 62. Асаблівасці скланення прыналежных прыметнікаў
- •§ 63. Утварэнне і правапіс прыметнікаў Прыметнікі ўтвараюцца рознымі спосабамі, але найчасцей суфіксальным, прыставачна-суфіксальным і асноваскладаннем.
- •§ 64. Лічэбнік як часціна мовы
- •§ 65. Колькасныя лічэбнікі
- •§ 66. Скланенне колькасных лічэбнікаў Пры скланенні колькасныя лічэбнікі маюць свае асаблівасці.
- •§ 68. Займеннік як.Часціна мовы Займеннік — самастойная часціна мовы, якая ўказвае на прадметы, асобы, прыметы, але не называе іх.
- •§ 70. Дзеяслоў як часціна мовы
- •§ 72. Асновы дзеяслова
- •§ 73. Пераходныя і непераходныя дзеясловы
- •§ 74. Зваротныя дзеясловы. Станы дзеясловаў
- •§ 76. Лады дзеяслова
- •§ 82. Дзеепрыметнік
- •§ 84. Дзеепрыслоўе
- •§ 85. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ад дзеясловаў незакончанага трывання, а дзеепрыслоўі закончанага трывання — ад дзеясловаў закончанага трывання.
- •§ 90. Правапіс прыслоўяў Пішуццаразам:
- •§ 93. Ужыванне прыназоўнікаў са склонамі
- •§ 94. Правапіс прыназоўнікаў
- •§ 96. Часціцы як часціна мовы Часціца — гэта службовая часціна мовы, якая надае дадатковыя сэнсавыя, мадальныя і эмацыянальныя адценні словам, словазлучэнням і сказам.
- •§ 97. Разрады часціц у залежнасці ад значэння і ролі ў сказе часціцы падзяляюцца на чатыры разрады: 1) сэнсавыя;
- •§ 99. Граматычныя функцыі і значэнне мадалыіых слоў
- •§ 100. Суадноснасць мадальных слоў з іншымі часцінамі мовы
- •§ 102. Разрады выклічпікаў
- •Подпнсано в печать с днапознтнвов заказчнка 30.09.2002. Формат 84х108'/32. Бумага газетная. Гарннтура Тітез Меда Яотап. Печать офсетная. Печ. Л. 4,5. Уч.-нзд. Л. 5,2.
- •Прн участлн уп «Кннжный Дом». 220023, Мннск, пр-т ф. Скорнны, 98. Лнцензня лв № 124 от 29.01.2001.
- •Отпечатано в Республнканском унятарном предпрнятнн «Нздательство «Белорусскнй Дом печатн». 220013, Мннск, пр-т ф. Скорнны, 79.
§ 59. Разрады нрыметнікаў
Паводле лексічных значэнняў і граматычных асаблівасцей прыметнікі падзяляюцца на тры разрады: якасныя, адносныя і прыналежныя.
Якасныя прыметнікі абазначаюць прыметы, якасць прадметаў, што могуць праяўляцца ў большай або меншай ступені: белы — бялейшы, малады — маладзейшы. Якасці і ўласцівасці прадметаў успрымаюцца непасрэдна органамі пачуццяў: зялёны, гучны, салодкі, мяккі; называюць прасторавыя і часавыя прыметы: цесны, шырокі, кароткі, нрацяглы; выражаюць ацэнку людзей, жывёл, прадметаў: добры, разумны, драпежны, шкодны, карысны.
Якасныя прыметнікі маюць наступныя граматычныя асаблівасці:
утвараюць формы ступеней параўнання: моцны — мацнейшы, наймацнейшы, бо.пьш (менш) моцны, самы моцны;
маюць формы ацэнкі: сіні — сіненькі, малы —маленькі;
могуць уступаць у антанімічныя адносіны: вясёлы — сумны;
ад іх утвараюцца абстрактныя назоўнікі з суфіксамі -осць (-асць), -ізн-, -ат-, -ын- і бяссуфіксныя: малады — маладосць, хітры — хітрасць, сівы — сівізна, глухі — глухата, добры — дабрыня, сіні — сінь, а таксама прыслоўі на -а, -у: цікавы — цікава, беларускі — па-беларуску;
спалучаюцца з прыслоўямі меры і ступені: вельмі ціхі, зусім малады;
могуць мець вытворную і невытворную аснову: гучны, праўдзівы, новы, чырвоны;
некаторыя якасныя прыметнікі маюць кароткія формы: мілы — міл, рады — рад, прыгожы — прыгож. Кароткія формы прыметнікаў не скланяюцца. Яны змяняюцца толькі па родах і ліках. У назоўным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду кароткія прыметнікі маюць нулявы канчатак: рад, весел, прыгож; жаночага і ніякага роду — канчатак -а: рада, весела, прыгожа; у назоўным склоне множнага ліку для ўсіх родаў канчаткі -ы, -і: рады, прыгожы, дорагі. Як правіла, гэтыя формы выступаюць у функцыі выказніка: Міл майму сэрцу гоман далёкі, водгук вясёлы і шум. (К-с)
Не ўсе якасныя прыметнікі маюць пералічаныя прыметы. Гэта звязана з іх значэннем і структурнымі асаблівасцямі.
Адносныя прыметнікі абазначаюць прымету прадмета праз яго адносіны да іншых прадметаў. Гэтыя прыметы могуць выражаць адносіны да матэрыялу, месца, часу і інш.: бетонны мост, вясковая вуліца, учарашні сход, пяцітонны самазвал, студэнцкая сталовая. Адносныя прыметнікі — вытворныя словы. Яны ўтвораны ад назоўнікаў, дзеясловаў і прыслоўяў: драўляны слуп, чытальная зала, заўтрашні дзень.
Некаторыя адносныя прыметнікі пры пераносным ужыванні могуць набываць значэнне якасных: жалезная бочка — жалезны характар, каменны будынак — каменнае сэрца, сонечны прамень — сонечная ўсмешка.
Прыналежныя прыметнікі абазначаюць прыналежнасць прадмета асобе ці іншай жывой істоце: леснікова хата, братаў капялюш, Кастусёў аловак, буслава гняздо, вароніна крыло.
Прыналежныя прыметнікі ўтвараюцца пры дапамозе суфіксаў -аў, -оў, -ёў, -еў, -ін, -ын. У назоўным склоне адзіночнага ліку яны маюць формы кароткіх прыметнікаў, а ў астатніх склонах — формы поўных прыметнікаў. Суфіксы -аў, -оў, -ёў, -еў ужываюцца пры ўтварэнні прыналежных прыметнікаў ад асноў адушаўлёных назоўнікаў мужчынскага роду: дзядзькаў, леснікоў, Кастусёў Васеў. Суфіксы -ін, -ын ужываюцца пры ўтварэнні прыналежных прыметнікаў ад асноў адушаўлёных назоўнікаў жаночага роду: сястрын, бабін, Наташын, Зосін.
