- •000 'Чінтерпрессервйс" 2002 г.
- •Основана в 2002 г. Автор-составнтель: Барсуков в.В., младшнй научный сотрудннк ГрГу нм. Я. Купалы
- •§ 1. Беларуская літаратурная мова і дыялекты Беларуская нацыянальная мова мае дзве асноўныя
- •§ 2. Фанетыка. Гукі беларускаіі мовы Фанетыка — раздзел мовазнаўства, які вывучае гукавы лад мовы.
- •§ 3. Галосныя гукі, іх класіфікацыя, змены і чаргаванне.
- •§ 5. Змены зычных, асіміляцыя і дысіміляцыя зычных
- •§ 6. Дзеканне і цеканне, падаўжэнне і падваенне зычных, іх чаргаванпе
- •§ 11. Вымаўленне галосных Націскныя галосныя маюць выразнае гучанне: д[ы]м,
- •§ 16. Прынцыпы беларускага правапісу Асноўныя прынцыпы беларускага правапісу — фанетычны і марфалагічны.
- •§ 15. Прадмет і задачы арфаграфіі Арфаграфія — гэта раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца правілы аднастайнай перадачы вуснай мовы на пісьме.
- •§ 17. Правапіс галосных о, э, а
- •§ 18. Правапіс галосных е, ё, я у беларускай мове літара ё пішацца толькі пад націскам: мёд, галлё, вясёлы, налёт і г. Д.
- •§ 22. Правапіс мяккага знака і апострафа Мяккі знак (ь) ужываецца для абазначэння на пісьме
- •§ 23. Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных
- •§ 25. Правапіс д — дз, т — ц. Правапіс падоўжаных зычных
- •§ 28. Правапіс складаных назоўнікаў Разам пішуцца:
- •§ 29. Правапіс складаных нрыметнікаў Разам пішуцца:
- •§ 30. Правапіс лічэбнікаў
- •§ 31. Правапіс занменнікаў. Правапіс прыслоўяў Няпэўныя і адмоўныя займеннікі з не, ні пішуцца разам: нешта, нехта, нейкі, некаторы, некалькі; нішто, ніхто, нічый, ніколькі.
- •§ 32. Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц і выклічнікаў
- •§ 36. Лексічнае значэнне слова
- •§ 39. Амонімы Мнагазначнасць як здольнасць слова набываць некалькі значэнняў неабходна адрозніваць ад аманіміі — гукавога падабенства слоў, якія маюць розныя значэнні.
- •§ 41. Антонімы
- •§ 42. Паняцце пра агульнаўжывальную лексіку і лексіку абмежаванага ўжывапня Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле ўжывання падзяляецца на агульнаўжывальную і лексіку абмежаванага ўжывання.
- •§ 43. Паняцце пра актыўную і пасіўную лексіку. Устарэлыя словы. Неалагізмы
- •§ 46. Марфалогія як раздзел граматыкі. Асноўныя папяцці марфалогіі
- •§ 47. Часціны мовы
- •§ 48. Назоўнік як часціна мовы Назоўнік — самастойная часціна мовы, якая аб'ядноўвае словы з прадметным значэннем і мае граматычныя катэгорыі роду, ліку, склону.
- •§ 49. Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў
- •§ 50. Лік назоўнікаў
- •§ 51. Род назоўнікаў
- •§ 53. Склонавыя канчаткі назоўнікаў першага, другога і трэцяга скланення
- •§ 55. Склаііенне назоўнікаў у множным ліку Большасць назоўнікаў у множным ліку змяняецца аднолькава: ва ўсіх склонах, за выключэннем роднага, назоўнікі трох скланенняў маюць агульныя канчаткі.
- •§ 57. Утварэнне назоўнікаў Назоўнікі ўтвараюцца ўсімі спосабамі словаўтварэння. Найболыц пашыраныя з іх — суфіксальны спосаб і складанне асноў.
- •§ 59. Разрады нрыметнікаў
- •§ 60. Ступені параўнання якасных прыметнікаў
- •§ 61. Скланенне якасных і адносных прыметнікаў
- •§ 62. Асаблівасці скланення прыналежных прыметнікаў
- •§ 63. Утварэнне і правапіс прыметнікаў Прыметнікі ўтвараюцца рознымі спосабамі, але найчасцей суфіксальным, прыставачна-суфіксальным і асноваскладаннем.
- •§ 64. Лічэбнік як часціна мовы
- •§ 65. Колькасныя лічэбнікі
- •§ 66. Скланенне колькасных лічэбнікаў Пры скланенні колькасныя лічэбнікі маюць свае асаблівасці.
- •§ 68. Займеннік як.Часціна мовы Займеннік — самастойная часціна мовы, якая ўказвае на прадметы, асобы, прыметы, але не называе іх.
- •§ 70. Дзеяслоў як часціна мовы
- •§ 72. Асновы дзеяслова
- •§ 73. Пераходныя і непераходныя дзеясловы
- •§ 74. Зваротныя дзеясловы. Станы дзеясловаў
- •§ 76. Лады дзеяслова
- •§ 82. Дзеепрыметнік
- •§ 84. Дзеепрыслоўе
- •§ 85. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ад дзеясловаў незакончанага трывання, а дзеепрыслоўі закончанага трывання — ад дзеясловаў закончанага трывання.
- •§ 90. Правапіс прыслоўяў Пішуццаразам:
- •§ 93. Ужыванне прыназоўнікаў са склонамі
- •§ 94. Правапіс прыназоўнікаў
- •§ 96. Часціцы як часціна мовы Часціца — гэта службовая часціна мовы, якая надае дадатковыя сэнсавыя, мадальныя і эмацыянальныя адценні словам, словазлучэнням і сказам.
- •§ 97. Разрады часціц у залежнасці ад значэння і ролі ў сказе часціцы падзяляюцца на чатыры разрады: 1) сэнсавыя;
- •§ 99. Граматычныя функцыі і значэнне мадалыіых слоў
- •§ 100. Суадноснасць мадальных слоў з іншымі часцінамі мовы
- •§ 102. Разрады выклічпікаў
- •Подпнсано в печать с днапознтнвов заказчнка 30.09.2002. Формат 84х108'/32. Бумага газетная. Гарннтура Тітез Меда Яотап. Печать офсетная. Печ. Л. 4,5. Уч.-нзд. Л. 5,2.
- •Прн участлн уп «Кннжный Дом». 220023, Мннск, пр-т ф. Скорнны, 98. Лнцензня лв № 124 от 29.01.2001.
- •Отпечатано в Республнканском унятарном предпрнятнн «Нздательство «Белорусскнй Дом печатн». 220013, Мннск, пр-т ф. Скорнны, 79.
§ 41. Антонімы
Антонімы — гэта словы з супрацьлеглымі значэннямі. Яны ўяўляюць сабою прасцейшыя слоўныя аб'яднанні, кожнае з якіх складаецца толькі з дзвюх адзінак: праўда — хлусня, сябра — вораг, любіць — ненавідзець, падняць — апусціць, малады — стары. Супрацьпастаўленыя ў значэннях, такія адзінкі ўтвараюць антанімічную пару. З'ява парнага супрацьпастаўлення значэнняў слоў называецца лексічнай антаніміяй. Праблема антаніміі — шматаспектная: яна даследуецца не толькі ў лінгвістыцы, але і ў філасофіі і логіцы. Яе асноваю ў лінгвістыцы з'яўляецца супрацьлегласць значэнняў слоў, якія выражаюць супрацьлеглыя паняцці. Але толькі тады словы лічацца антонімамі, г. зн. супрацьлеглымі па значэнні, калі яны называюць паняцці, звязаныя паміж сабою. Так, лёгкі і цяжкі з'яўляюцца антонімамі, таму што выражаюць супрацьлеглыя, але звязаныя між сабою паняцці малога, нязначнага цяжару і вялікага, значнага цяжару. Словы блізкі і далёкі з'яўляюцца таксама антонімамі, таму што выражаюць супрацьлеглыя, але звязаныя паміж сабою паняцці нязначнай адлегласці і значнай адлегласці. Аналагічна лічацца антонімамі гарачы і халодны (з высокай тэмпературай і з нізкай тэмпературай), маладосць і старасць (стан, уласцівы маладому чалавечаму арганізму, і стан, уласцівы старому чалавечаму арганізму) і пад,
У антанімічныя адносіны ўступаюць не ўсе словы, а тыя, семантыцы якіх уласціва агульнае значэнне якасці-, колькасці, часу, прасторы і г. д. Гэта могуць быць як знамянальныя (вернасць — здрада), так і службовыя словы (за — супраць:
Вы за ці супраць?). Не маюць антонімаў, напрыклад, словы з канкрэтным значэннем: рука, галава, шафа і пад.
Большасць слоў у мове мнагазначныя, таму антанімічнасць можа выяўляцца або па ўсім семантычным аб'ёме слова, або па асобных кампанентах. Адпаведна антонімы могуць быць або поўнымі, або няпоўнымі. Поўныя антонімы цалкам семантычна ўзаемаадмаўляюцца або ўзаемавыключаюцца. Такімі з'яўляюцца, напрыклад, антонімы поўнач — поўдзень. Першае слова мае значэнні:
"адзін з чатырох напрамкаў свету, супрацьлеглы поўдню" (на поўначы святлела),
"мясцовасць, краіна з халодным кліматам" (марыць аб поўначы).
Значэнні другога слова адпаведна супрацьлеглыя:
"адзін з чатырох напрамкаў свету, супрацьлеглы поўначы" (на поўдні святлела),
"мясцовасць, краіна з цёплым, гарачым кліматам" (марыць аб поўдні).
Для поўных антонімаў уласціва спалучальнасць з аднолькавымі лексічнымі адзінкамі: актыў (наш, брыгадны, атрадны, вучнёўскі, вытворчы і г. д.) — пасіў (наш, брыгадны, атрадны, вучнёўскі, вытворчы і г. д.); пасіў (баланса) — актыў (баланса); (запісаць у) актыў — (запісаць у) пасіў.
Для няпоўных антонімаў лексічная спалучальнасць членаў антанімічных пар з іншымі лексічнымі адзінкамі часткова з'яўляецца аднолькавай, а часткова адрознай. Так, мнагазначныя словы радасны, смутны ўступаюць у антанімічныя адносіны, калі абазначаюць адпаведна "які адчувае, выяўляе радасць" і "які адчувае, выяўляе сум, маркоту": радасныя (вочы, усмешка, песня) — смутныя (еочы, усмешка, песня). Значэнні слова смутны "поўны беспарадку, мяцежны" (смутныя часы) і "невыразны, няпэўны" (смутная трывога)- не маюць антанімічных адпаведнікаў у семантыцы слова радасны, таму апошняе слова ў дадзеным выпадку не можа спалучацца са словамі часы, трыеога.
64
3 Зак. 2199
65
У мове антонімы выкарыстоўваюцца з рознымі мэтамі. Найчасцей іх ужываюць як дакладныя сродкі пры адлюстраванні супрацьлегласцей, якія фактычна з'яўляюцца палярнымі бакамі адных і тых жа рэалій.
