Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Конспект первокурсника.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
315 Кб
Скачать
☆

§ 42. Паняцце пра агульнаўжывальную лексіку і лексіку абмежаванага ўжывапня Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле ўжывання падзяляецца на агульнаўжывальную і лексіку абмежаванага ўжывання.

Агульнаўжывальную лексіку складаюць словы, што бытуюць на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Яны ўласцівы ўсім стылям беларускай мовы: брат, сястра, год, раніца, возера, чырвоны, сіні, чытаць, несці, глядзець, учора, заўтра, блізка, дваццаць і інш. Гэта агульнанародныя словы, зразумелыя ўсім людзям.

Асобныя словы малавядомыя ці наогул невядомыя многім людзям, бо іх ужыванне абмежавана мясцовай гаворкай, пэўным прафесійным ці сацыяльным асяроддзем. Такія словы складаюць лексіку абмежаванага ўжывання. Яна падзяляецца на дыялектную, спецыяльную і жаргонную.

Спецыяльную лексіку складаюць словы, што ўжываюцца людзьмі пэўнай спецыяльнасці, прадстаўнікамі розных галін навукі. Спецыяльная лексіка падзяляецца на тэрміналагічную іпрафесійную.

Тэрмін — гэта афіцыйна ўзаконенае слова, якое дакладна абазначае навуковае, тэхнічнае, сельскагаспадарчае, эканамічнае і іншыя паняцці: алыча (бат.), аўтаген (тэхн.), ваўказуб (заал.), газаасветны (фіз.), унутрыклетачны (біял.). Сукупнасць тэрмінаў, якія ўжываюцца ў пэўнай галіне навукі, вытворчасці, мастацтва, называецца тэрміналогіяй. Існуюць матэматычная, юрыдычная, лінгвістычная, філасофская, медыцынская і іншыя тэрміналогіі. Словы-тэрміны падаюцца ў спецыяльных тэрміналагічных даведніках па асобных галінах ведаў, а таксама ў слоўніках.

Прафесіяналізмы —- гэта словы, якія ўжываюцца ў мове прадстаўнікоў розных прафесій, спецыяльнасцей (цесляроў, ганчароў, плытагонаў, пчаляроў, краўцоў і інш.).

Прафесіяналізмы бытуюць звычайна ў вуснай, жывой гутарцы. Яны служаць назвамі прылад працы, дзеянняў, прадметаў, якія вядомы людзям той ці іншай прафесіі. Напрыклад, у вуснай мове пчаляроў вядомы такія прафесіяналізмы: вашчыпа, дымар, куралі, ляжак, пропаліс, раёўня; плытагоны і людзі, якія працуюць на лесасплаве, ужываюць прафесіяналізмы: апачына, барбара, боміць, галаўнік, гардзель, гартоль, лотачнік, цёшчык.

У мастацкай літаратуры прафесійныя словы і выразы выкарыстоўваюцца для апісання роду заняткаў дзеючых асоб, стварэння моўнай характарыстыкі герояў твора: Ужо гукаюць: «Майна!», «Віра!» — іл'ёгка, якузмах крыла, ўслед за рукою брыгадзіра плыве ажурная страла. (Грах.) На рум, месца, дзе вяжуць плыты, плытагоны падвозілі бярвенні, ромжыны, віткі. (Шах.)

Дыялектную лексіку складаюць словы, ужыванне якіх абмежавана пэўнай тэрыторыяй, гэта словы мясцовых гаворак (дыялектызмы). Так, у паўднёва-заходніх беларускіх гаворках ужываюцца словы: ахайваць "мыць, прыбіраць", змануць "прывыкнуць", савяк "падбярозавік", мадэда "модніца" і інш. У творах мастацкай літаратуры пісьменнікі выкарыстоўваюць дыялектызмы з мэтай стварэння мастацкага вобраза, для характарыстыкі дзеючых асоб, перадачы моўнага каларыту мясцовасці, у якой адбываецца дзеянне: Калі я выйшаў за вёску, зусім развіднела ... толькі высока на паўднёвым усходзе мігцела зеленаватая Венера — Мілавіца. (Л. Л.) «Будзе капаць картоплі»,— стрывожылася маці і выцягнула з-пад мяне капач — яна не брала яго дадому, а пакідала кожны раз тут, на полі. (Ад.)

Выдзяляюць лексічныя, семантычныя, фанетычныя, граматычныя і словаўтваральныя дыялектызмы.

Лексічныя дыялектызмы падзяляюцца на ўласналексічныя і этнаграфічныя. Уласналексічныя дыялектызмы — гэта мясцовыя назвы агульнавядомых прадметаў, дзеянняў, якасцей, якім у літаратурнай мове адпавядаюць словы з іншай асновай: барыла "бочка", бацян "бусел", ладаваць "рыхтаваць". Этнаграфічныя дыялектызмы — словы, што называюць мясцовыя прадметы ці з явы і не маюць адпаведнікаў у літаратурнай мове. Гэта назвы прадметаў хатняга побыту, гаспадаркі, адзення, характэрных для пэўнай мясцовасці: кулька "драўляная ручка на касе", скарач "кухонны ручнік", шпандыр "рэмень, дзяга", кажарка "кароткае адзенне з аўчыны".

Семантычныя дыялектызмы — гэта агульнанародныя словы, якія ў дыялектнай мове маюць іншае значэнне: тавар "буйная рагатая жывёла", чайка "рыбацкая лодка-пласкадонка", чалавек "муж", агароджвацца "апраўдвацца,агрызацца".

Фанетычныя дыялектызмы — словы, якія адлюстроўваюць фанетычныя асаблівасці пэўнай гаворкі: тато, мамо, кеб, буў, вукапаў, казоў, узёў.

Граматычныя дыялектызмы адлюстроўваюць граматычныя асаблівасці дыялекту ці гаворкі: аўцэ, валэ, бураке, прося, нося, гавора, чытацьму, пісацьмеш, ідзець, нясець.

Словаўтваральныя дыялектызмы — словы, што адрозніваюцца ад літаратурных некаторымі словаўтваральнымі марфемамі: спамінаецца (успамінаецца), настольніца (настольнік), умэнт (умомант), стрывожыцца (устрывожыцца), жаўранка (жаваранак), вобуй (абутак), кожан (кожны), тамака (там), тутака (тут).

Пранікаючы ў літаратурную мову вусным шляхам ці праз мастацкую літаратуру, многія дыялектызмы ўзбагачаюць яе лексічны склад, становяцца агульнанароднымі словамі.

Жаргон — мова людзей, аб'яднаных сацыяльнымі, прафесійнымі, бытавымі інтарэсамі, якою яны карыстаюцца замест агульнанародных слоў. Існуюць асобныя жаргонныя словы вучняў, студэнтаў, салдат, матросаў, карцёжнікаў: кол, пара, зубрыць, зубрылка, зрэзацца, салага, хвост, стыпуха, коры, бабкі, лох. Жаргонныя словы заемечваюць літаратурную мову, робяць яе непрыгожай, малазразумелай, а таму не маюць права на існаванне ў ён. Жарганізмы зрэдку выкарыстоўваюцца пісьменнікамі ў творах мастацкай літаратуры для характарыстыкі пэўных асоб і таго асяроддзя, у якім яны знаходзяцца: Не крычыце чайкі, не завіце ў мора, я ж не салажонак, ведаю ваш нораў. (X. Ж.) Наўрад ці знойдзецца хто з былой бражкі, пазашываліся, як і ён, у норы. (I. Н.)