Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Конспект первокурсника.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
315 Кб
Скачать
☆

§ 62. Асаблівасці скланення прыналежных прыметнікаў

Прыналежныя прыметнікі мужчынскага, жаночага і ніякага роду ў назоўным склоне адзіночнага ліку маюць кароткую форму: у мужчынскім родзе — нулявы канчатак: бацькаў Петрусёў, у жаночым — канчатак -а: матчына хустка, у

ніякім не пад націскам а: вавёрчына дупло, а пад націскам

о: даччыно паліто.

У вінавальным склоне адзіночнага ліку прыналежныя прыметнікі мужчынскага і ніякага роду пры неадушаўлёных назоўніках маюць кароткую форму, якая супадае з формай назоўнага склону (адпаведна нулявы канчатак і канчатак -а: братаў братава), а прыметнікі жаночага роду заўсёды маюць кароткую форму — канчатак -у: бацькаву кнігу, Наташыну радасць.

Прыналежныя прыметнікі ўсіх родаў у назоўным склоне множнага ліку і ў вінавальным (пры неадушаўлёных назоўніках) маюць кароткую форму — канчатак -ы: братавы кнігі, матчыны сёстры, дзедавы медалі.

Ва ўскосных склонах (акрамя вінавальнага) адзіночнага і множнага ліку канчаткі прыналежных прыметнікаў супадаюць з канчаткамі поўных якасных і адносных прыметнікаў.

§ 63. Утварэнне і правапіс прыметнікаў Прыметнікі ўтвараюцца рознымі спосабамі, але найчасцей суфіксальным, прыставачна-суфіксальным і асноваскладаннем.

Самым прадуктыўным спосабам утварэння прыметнікаў з'яўляецца суфіксальны. Гэтым спосабам утвараюцца прыметнікі ўсіх трох разрадаў пераважна ад назоўнікаў і дзеясловаў пры дапамозе суфіксаў -н-, -ск-, -лів-, -іст-, -ов-

(-ав-) і інш.: летні, аўтарскі, даждлівы, жартаўлівы, галасісты, ганаровы, ласкавы.

Прыставачным спосабам утвараюцца прыметнікі ад саміх прыметнікаў пры дапамозе прыставак не-, за-, пры-, звыш-, без-, анты- і інш.: нешырокі, завялікі, прыбалтыйскі, звышгукавы, беззаконны, антынавуковы.

Прыставачна-суфіксальным спосабам прыметнікі ўтвараюцца ад назоўнікаў, радзей ад дзеясловаў, пілот — беспілотны, мяжа — бязмежны, бераг — ігрыбярэжны, разлучыць — неразлучны, зламаць — нязломны.

Складаныя прыметнікі ўтвараюцца шляхам аб'яднання дзвюх і больш асноў без дапамогі суфіксаў (чыстае складанне): бела-чырвоны сцяг, беларуска-рускі слоўнік, кісла-салодкі яблык, і шляхам складання асноў пры дапамозе суфіксаў (складана-суфіксальны спосаб): кароткачасовы, бульбаўборачны, іншамоўны, доўгачаканы і шляхам зрашчэння кампанентаў словазлучэння ў адно слова: глыбоканавуковы, высокамаральны, малаабгрунтаваны, лёгкаўзброены. Пры зрашчэнні спалучаюцца прыслоўі і прыметнікі ці дзеепрыметнікі ў адно слова без змены іх формы.

Пры ўжыванні прыметнікаў з суфіксамі трэба памятаць наступныя правілы іх правапісу.

Памяншальна-ласкальныя формы прыметнікаў з суфіксамі -еньк-, -эньк; -аньк- пішуцца з мяккім знакам: новенькі, даражэнькі, прыгожанькі. Мяккі знак таксама пішацца перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад назваў месяцаў і пор года на нь: ліпень — ліпеньскі, жнівень — жнівеньскі, восень — восеньскі. У іншых прыметніках, утвораных ад назоўнікаў на нь пры дапамозе суфікса -ск-, мяккі знак не пішацца: Любань — любанскі, конь — конскі.

3 двума н пішуцца прыметнікі, утвораныя пры дапамозе суфікса -н- ад назоўнікаў з асновай на н: дзень — дзённы, ячмень — ячменны, прыметнікі, утвораныя ад назоўнікаў на мя: імя — імянны, семя — семянны, але: полымя — палымяны. 3 двума н пішуцца прыметнікі з суфіксамі -енн-, -энн-: вогненны, задуменны, страшэнны.

Прыметнікі з суфіксамі -ан- (-ян-), -ін- (-ын-) пішуцца з адным н: драўляны, пчаліны, курыны. 3 адным н пішуцца словы юны, сцюдзёны, але: юннатаўскі.

У прыметніках, утвораных ад назоўнікаў пры дапамозе суфікса -ск-, зычныя асноў г, ц, ч, к у спалучэнні з суфіксальным с даюць у вымаўленні і напісанні ц: брат — брацкі, шавец — шавецкі, ткач — ткацкі, мастак — мастацкі. Каранёвае д у спалучэнні з суфіксальным с таксама вымаўляецца як [ц], але на пісьме захоўваецца д: сусед — суседскі, горад — гарадскі.

У прыметніках, утвораных ад геаграфічных назваў, назваў нацыянальнасцей і народнасцей наг, к, х, з, ж, пры дапамозе суфікса -ск-, зычны асновы назоўніка захоўваецца: Выбарг — выбаргскі, таджык — таджыкскі, казах — казахскі, Каўказ — каўказскі, Нясвіж — нясвіжскі, Добруш — добрушскі; але: славацкі, калмыцкі, турэцкі.

У прыметніках, утвораных пры дапамозе суфікса -ск- ад назоўнікаў з асновай на с і ш, пішацца адно с: беларус — беларускі, Палессе — палескі, таварыш — таварыскі.

Складаныя прыметнікі пішуцца разам і праз злучок.

Разам пішуцца: прыметнікі, утвораныя ад складаных назоўнікаў, што пішуцца разам: паравозны, салігорскі, наваіюлацкі; прыметнікі, утвораныя ад спалучэння назоўніка з іншымі часцінамі мовы: круглалісты, пяцігадовы, сельскагаспадарчы, іншамоўны; прыметнікі, утвораныя ад прыслоўя і прыметніка (дзеепрыметніка) для абазначэння адзінага паняцця: высокаразвіты, вечназялёны, звышгукавы, доўгачаканы.

Праз злучок пішуцца: прыметнікі, утвораныя ад складаных назоўнікаў, якія пішуцца праз злучок: Давыд-Гарадок — давыд-гарадоцкі, Буда-Кашалёва — буда-кашалёўскі, а таксама з двух назоўнікаў: Днепр і Буг — Днепра-Бугскі; прыметнікі, утвораныя з двух або трох прыметнікаў (паміж імі можна паставіць злучнікі і, але): гісторыка-філалагічны, грамадска-ігалітычны, беларуска-нямегікі, прыметнікі, якія абазначаюць адценні колеру, смаку: ярка-зялёны, бела-ружовы, кісла-салодкі, гаркавата-салёны; прыметнікі з першай часткай ігаўднёва-, паўночна-, усходне-, заходне-, якія абазначаюць складаныя геаграфічныя назвы ці напрамкі свету: Заходне-Сібірская нізіна, Паўднёва-Афрыканская Рэсігубліка, ігаўночна-ўсходні вецер, паўднёва-заходні дыялект.