Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Конспект первокурсника.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
315 Кб
Скачать
☆

§ 29. Правапіс складаных нрыметнікаў Разам пішуцца:

а) складаныя прыметнікі, утвораныя ад складаных назоўнікаў, якія пішуццаразам: аленегадоўчы (аленегадоўля), браняносны (браняносец), вадалазны (вадалаз), навабеліцкі (Навабеліца);

б) складаныя прыметнікі, утвораныя спалучэннем слоў, з якіх адно падпарадкавана другому: сельскагаспадарчы (сельская гаспадарка), высокатэмпературны (высокая тэмігература), агульнаславянскі (агульны для славян), старадарожскі (Старыя Дарогі), чарнаморскі (Чорнае мора), навасельскі (Новае Сяло), заходнееўрапейскі (Заходняя Еўропа);

в) складаныя прыметнікі, якія ўтвораны спалучэннем прыслоўя і прыметніка або дзеепрыметніка і абазначаюць адзінае паняцце (у тым ліку і тэрміналагічнае): добразычлівы, легкадумны, малапрыкметны, мімалётны, густа-населены, скарастрэльны, глыбокапаважаны, высо-каадукаваны, ніжэйпадпісаны, доўгачаканы, узае-маабумоўлены.

Неабходна адрозніваць складаныя прыметнікі ад словазлучэнняў, што складаюцца з прыслоўяў і прыметнікаў або дзеепрыметнікаў і не могуць утвараць семантычнага і лексічнага адзінства: прынцыпова новы, дыяметральна процілеглы, добра прыгладжаны, высока пастаўлены (але: высокапастаўленая асоба), адваротна прапарцыянальны, прыгожа аформлены, нізка ігрыбіты, урачыста прачытаны, рэдка пасаджаны.

Праз злучок пішуцца:

а) складаныя прыметнікі, утвораныя ад назоўнікаў, якія пішуцца праз злучок: алма-ацінскі (Алма-Ата), камянец-падольскі (Камянец-Падольскі), давыд-гарадоцкі (Давыд-Гарадок), буда-кашалёўскі (Буда-Кашалёва), сацыял-дэмакратычны (сацыял-дэмакратыя), івана-франкоўскі (Івана-Франкоўск);

б) складаныя прыметнікі, утвораныя з двух слоў, якія раўнапраўна суадносяцца з азначаемым словам; такія словы ў словазлучэнні могуць быць аб'яднаны злучнікамі г', але: гісторыка-філалагічны (факультэт), драматычна-музычны (гурток), культурна-грамадская (падзея), беларуска-польскі (слоўнік), мяса-малочная (прамысловасць), расійска-індыйскі (дагавор);

в) складаныя прыметнікі, якія абазначаюць якасць з дадатковым адценнем, адценні колеру: горка-салёны, цёмна-сіні, цёмна-карычневы, чырвона-ружовы, ярка-чырвоны, блакітна-шэры;

г) складаныя прыметнікі з першай часткай усходне-, заходне-, паўднёва-, паўночна-, якія ўваходзяць у склад уласных геаграфічных назваў: Заходне-Сібірская нізіна, Усходне-Казахстанская вобласць, Паўднёва-Асецінская аўтаномная рэспубліка, Паўночна-Курыльскія астравы;

д) складаныя прыметнікі, утвораныя ад спалучэнняў прыметніка і назоўніка, якія абазначаюць напрамкі свету: паўночна-ўсходні, ігаўночна-заходні, паўднёва-заходні, паўднёва-ўсходні;

е) прыметнікі, утвораныя з двух назоўнікаў: Волга-Данскі (Волга, Дон), а таксама з імені і прозвішча чалавека: леў-талстоўскі (Леў Талстой), рамэн-раланаўскі (Рамэн Ралан).

§ 30. Правапіс лічэбнікаў

Колькасныя лічэбнікі ад адзінаццаці да дваццаці і лічэбнік трыццаць пішуцца з дзвюма літарамі ц у сярэдзіне слова: чатырнаццаць, шаснаццаць, трыццаць.

Колькасныя лічэбнікі пяць, шэсць, дзевяць — дваццаць і трыццаць пішуцца з ь на канцы, а лічэбнікі пяцьдзесят, шэсцьдзесят, пяцьсот, шэсцьсот, девяцьсот — з ь пасля першага кораня (у сярэдзіне слова). Мяккі знак пішацца ва ўсіх ускосных склонах лічэбніка восем (акрамя вінавальнага): васьмі, васьмю, у васьмі.

Колькасныя лічэбнікі два (дзве), абодва (абедзве), тры, чатыры ў творным склоне пішуцца з канчаткам -ма: двума, дзвюма, абодвума, абедзвюма, трыма, чатырма. У творным склоне лічэбнікаў ігяць, дзевяць — дваццаць, трыццаць канцавы зычны ц падвойваецца: пяццю, дваццаццю, адзінаццаццю, трыццаццю.

Разам пішуцца складаныя парадкавыя лічэбнікі, часткі якіх напісаны словамі: шасцідзесяты, чатырохсоты, а таксама складаныя парадкавыя лічэбнікі на -тысячны, -мільённы, -м ільярдны: дзесяцітысячны, тр охм іл ьённы, сямімільярдны.

Праз злучок пішуцца складаныя парадкавыя лічэбнікі на -тысячны, -мільённы, -мільярдны, калі першая частка іх напісана арабскімі лічбамі: 10-тысячны, 2-мільённы, 7-мільярдны.

Парадкавыя лічэбнікі, якія напісаны арабскай лічбай, з нарашчэннямі склонавых канчаткаў (нарашчэнне можа быць адналітарным, калі ў канчатку апошняй галоснай або зычнай папярэднічае галосная, і двухлітарным, калі апошняй галоснай папярэднічае зычная) пішуцца праз злучок: 3-ці, 3-га, 3-му, 8-я.

Два ці некалькі лічэбнікаў, якія не маюць значэння мяжы ("ад... да"), г. зн. паміж лічэбнікамі можна ўставіць злучнік або, і калі яны напісаны словамі: паехаць на два-тры дні ("на два або на тры дні"), дзяўчынка шасці-васьмі гадоў ("шасці або васьмі").

Але калі такія лічэбнікі напісаны лічбамі, паміж імі ставіцца працяжнік: паехаць на 2—3 дні, дзяўчынка 6—8 гадоў.

Два ці некалькі лічэбнікаў, якія маюць значэнне мяжы ("ад... да"), незалежна ад таго, літарамі ці лічбамі яны напісаны, пішуцца праз працяжнік: яму трэба было два — тры дні, або: 2—3 дні; сабраліся дзеці сямі — дзесяці гадоў, або: 7—10 гадоў.