- •000 'Чінтерпрессервйс" 2002 г.
- •Основана в 2002 г. Автор-составнтель: Барсуков в.В., младшнй научный сотрудннк ГрГу нм. Я. Купалы
- •§ 1. Беларуская літаратурная мова і дыялекты Беларуская нацыянальная мова мае дзве асноўныя
- •§ 2. Фанетыка. Гукі беларускаіі мовы Фанетыка — раздзел мовазнаўства, які вывучае гукавы лад мовы.
- •§ 3. Галосныя гукі, іх класіфікацыя, змены і чаргаванне.
- •§ 5. Змены зычных, асіміляцыя і дысіміляцыя зычных
- •§ 6. Дзеканне і цеканне, падаўжэнне і падваенне зычных, іх чаргаванпе
- •§ 11. Вымаўленне галосных Націскныя галосныя маюць выразнае гучанне: д[ы]м,
- •§ 16. Прынцыпы беларускага правапісу Асноўныя прынцыпы беларускага правапісу — фанетычны і марфалагічны.
- •§ 15. Прадмет і задачы арфаграфіі Арфаграфія — гэта раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца правілы аднастайнай перадачы вуснай мовы на пісьме.
- •§ 17. Правапіс галосных о, э, а
- •§ 18. Правапіс галосных е, ё, я у беларускай мове літара ё пішацца толькі пад націскам: мёд, галлё, вясёлы, налёт і г. Д.
- •§ 22. Правапіс мяккага знака і апострафа Мяккі знак (ь) ужываецца для абазначэння на пісьме
- •§ 23. Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных
- •§ 25. Правапіс д — дз, т — ц. Правапіс падоўжаных зычных
- •§ 28. Правапіс складаных назоўнікаў Разам пішуцца:
- •§ 29. Правапіс складаных нрыметнікаў Разам пішуцца:
- •§ 30. Правапіс лічэбнікаў
- •§ 31. Правапіс занменнікаў. Правапіс прыслоўяў Няпэўныя і адмоўныя займеннікі з не, ні пішуцца разам: нешта, нехта, нейкі, некаторы, некалькі; нішто, ніхто, нічый, ніколькі.
- •§ 32. Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц і выклічнікаў
- •§ 36. Лексічнае значэнне слова
- •§ 39. Амонімы Мнагазначнасць як здольнасць слова набываць некалькі значэнняў неабходна адрозніваць ад аманіміі — гукавога падабенства слоў, якія маюць розныя значэнні.
- •§ 41. Антонімы
- •§ 42. Паняцце пра агульнаўжывальную лексіку і лексіку абмежаванага ўжывапня Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле ўжывання падзяляецца на агульнаўжывальную і лексіку абмежаванага ўжывання.
- •§ 43. Паняцце пра актыўную і пасіўную лексіку. Устарэлыя словы. Неалагізмы
- •§ 46. Марфалогія як раздзел граматыкі. Асноўныя папяцці марфалогіі
- •§ 47. Часціны мовы
- •§ 48. Назоўнік як часціна мовы Назоўнік — самастойная часціна мовы, якая аб'ядноўвае словы з прадметным значэннем і мае граматычныя катэгорыі роду, ліку, склону.
- •§ 49. Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў
- •§ 50. Лік назоўнікаў
- •§ 51. Род назоўнікаў
- •§ 53. Склонавыя канчаткі назоўнікаў першага, другога і трэцяга скланення
- •§ 55. Склаііенне назоўнікаў у множным ліку Большасць назоўнікаў у множным ліку змяняецца аднолькава: ва ўсіх склонах, за выключэннем роднага, назоўнікі трох скланенняў маюць агульныя канчаткі.
- •§ 57. Утварэнне назоўнікаў Назоўнікі ўтвараюцца ўсімі спосабамі словаўтварэння. Найболыц пашыраныя з іх — суфіксальны спосаб і складанне асноў.
- •§ 59. Разрады нрыметнікаў
- •§ 60. Ступені параўнання якасных прыметнікаў
- •§ 61. Скланенне якасных і адносных прыметнікаў
- •§ 62. Асаблівасці скланення прыналежных прыметнікаў
- •§ 63. Утварэнне і правапіс прыметнікаў Прыметнікі ўтвараюцца рознымі спосабамі, але найчасцей суфіксальным, прыставачна-суфіксальным і асноваскладаннем.
- •§ 64. Лічэбнік як часціна мовы
- •§ 65. Колькасныя лічэбнікі
- •§ 66. Скланенне колькасных лічэбнікаў Пры скланенні колькасныя лічэбнікі маюць свае асаблівасці.
- •§ 68. Займеннік як.Часціна мовы Займеннік — самастойная часціна мовы, якая ўказвае на прадметы, асобы, прыметы, але не называе іх.
- •§ 70. Дзеяслоў як часціна мовы
- •§ 72. Асновы дзеяслова
- •§ 73. Пераходныя і непераходныя дзеясловы
- •§ 74. Зваротныя дзеясловы. Станы дзеясловаў
- •§ 76. Лады дзеяслова
- •§ 82. Дзеепрыметнік
- •§ 84. Дзеепрыслоўе
- •§ 85. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ад дзеясловаў незакончанага трывання, а дзеепрыслоўі закончанага трывання — ад дзеясловаў закончанага трывання.
- •§ 90. Правапіс прыслоўяў Пішуццаразам:
- •§ 93. Ужыванне прыназоўнікаў са склонамі
- •§ 94. Правапіс прыназоўнікаў
- •§ 96. Часціцы як часціна мовы Часціца — гэта службовая часціна мовы, якая надае дадатковыя сэнсавыя, мадальныя і эмацыянальныя адценні словам, словазлучэнням і сказам.
- •§ 97. Разрады часціц у залежнасці ад значэння і ролі ў сказе часціцы падзяляюцца на чатыры разрады: 1) сэнсавыя;
- •§ 99. Граматычныя функцыі і значэнне мадалыіых слоў
- •§ 100. Суадноснасць мадальных слоў з іншымі часцінамі мовы
- •§ 102. Разрады выклічпікаў
- •Подпнсано в печать с днапознтнвов заказчнка 30.09.2002. Формат 84х108'/32. Бумага газетная. Гарннтура Тітез Меда Яотап. Печать офсетная. Печ. Л. 4,5. Уч.-нзд. Л. 5,2.
- •Прн участлн уп «Кннжный Дом». 220023, Мннск, пр-т ф. Скорнны, 98. Лнцензня лв № 124 от 29.01.2001.
- •Отпечатано в Республнканском унятарном предпрнятнн «Нздательство «Белорусскнй Дом печатн». 220013, Мннск, пр-т ф. Скорнны, 79.
§ 96. Часціцы як часціна мовы Часціца — гэта службовая часціна мовы, якая надае дадатковыя сэнсавыя, мадальныя і эмацыянальныя адценні словам, словазлучэнням і сказам.
Часціцы не могуць ужывацца асобна ад самастойных часцін мовы, яны не з'яўляюцца членамі сказа. Толькі некаторыя з іх (ага, але, не, няўжо, так) у дыялогу ці пры разважанні могуць выступаць у ролі слоў-сказаў: «Што ж, можа людзі горш пачалі пісаць?» — «Не,— упершыню сур 'ёзна сказаў я.— Лепш». (Каратк.)
Пры дапамозе часціц выдзяляецца, узмацняецца сэнс некаторых слоў у сказе: Зараснікі поўніліся птушынымі галасамі, ажпо гулі ад іх. (Хадк); выражаецца пабуджэнне да дзеяння, пажаданне: Хай паверкай перад новым днём будзе гэты час мой вечаровы. (Віт.); надаецца выказванню эмацыянальная афарбоўка: А што за ягады лясныя ў нас адразу зацвілі, як толькі промні веснавыя цяпло разнеслі па зямлі! (Гл.); выражаецца пытанне: Ці бачылі вы, як хаваецца сонца ў агністыя падушкі? (Гр.); сцвярджаюцца ці адмаўляюцца факты і з'явы рэчаіснасці: «Ты гэта добра ведаеш?» — «Так». (А. С.) «Ніхто з вас не бачыў выдры?» — «Не, не!» — загаманілі наперабой хлопцы. (Пасл.)
§ 97. Разрады часціц у залежнасці ад значэння і ролі ў сказе часціцы падзяляюцца на чатыры разрады: 1) сэнсавыя;
мадальныя;
эмацыянальныя;
формаўтваральныя.
Да сэнсавых часціц, якія надаюць словам, словазлучэнням і сказам дадатковыя сэнсавыя адценні, адносяцца ўказальныя: вось (от, ео), вунь, гэта; удакладняльныя: амаль, іменна, проста, менавіта, якраз; выдзяляльна-абмежаваныя: толькі, абы толькі, хіба толькі, хоць, хоць бы, ледзь.
Мадальныя часціцы, якія надаюць выказванню розныя мадальныя значэнні, уключаюць сцвярджальныя часціцы: так, але, ага; адмоўныя: не, ні; пытальныя: ці, хіба, няўжо, а, так; параўнальныя: бо, нібы, як бы, быццам; пабуджальныя: бы (б), няхай (хай), дай (дайце), давай (давайце), ну, бадай.
Эмацыянальныя часціцы выражаюць розныя эмацыянальныя значэнні (радасць, захапленне, іронію, здзіўленне) або ўзмацняюць, лагічна выдзяляюць, падкрэсліваюць сэнс пэўнага слова, словазлучэння ці сказа. Да эмацыянальных часціц адносяцца клічныя: што за, як, ну і, вось дык і ўзмацняльныя: нават, бы, дык, жа, аж, ажно, такі.
Формаўтваральныя часціцы служаць для ўтварэння форм дзеяслова: бы (б) — умоўнага ладу; няхай (хай), давай (давайце) — загаднага: зрабіў бы, н'яхай прынясе, давайце раскажам.
§ 98. Значэнне і ўжыванне часціц не (ня), ні Часціца не выражае адмоўнае значэнне, калі ўжываецца: 1) у адмоўных сказах: Не маўчыць, не сціхае, суігакою не мае, ходзіць рэха, блукае, выйсця з лесу шукае. (Кір.);
пры супрацьпастаўленнях: Часамі днём позняга лета пачынае хмурнець дзень, і гэта не збіраецца на дождж, а незаўважна падплылі павевы восені. (К. Ч.);
пры адмоўным параўнанні: Не сакоча за хвойнікам ластаўка, не пяе салавейка над возерам,— так смяецца Алёнка, гаворачы, на траве з князем седзячы побач. (Н. А.)
Часціца не можа мець сцвярджальнае значэнне:
калі ўжываецца з пытальнымі займеннікамі, прыслоўямі, часціцамі: Як я мог не чуць? (Каратк.) Ці не вецер над грэбляю еые, ці мо плачуць вярбіны старыя? (Н. А.);
калі паўтараецца два разы ў састаўным дзеяслоўным выказніку: Не згадаць не магу рэчкі люстраной між лозаў і вязаў што на лугах быстра воды нясе. (Кір.);
калі спалучаецца з часціцамі ледзь, амаль, чуць і падпарадкавальнымі злучнікамі каб, пакуль: Ледзь не на кожнай палескай хаце ляскае дзюбай жывы, вольны бусел, абліты барвай захаду. (Каратк.);
калі спалучаецца са словамі нельга, немагчыма: Нельга не напісаць аб людзях, справы і лёс якіх хвалююць. (Хадк.)
Часціца ні мае ўзмацняльнае значэнне. Для ўзмацнення адмаўлення яна ўжываецца:
у адмоўных сказах з часціцай не ці са словамі няма, нельга, немагчыма: Птушкі недзе пахаваліся. Няма над возерам ні ластавак, ні чаек. (В. В.);
у якасці злучніка пры пералічэнні аднародных членаў сказа: У начной цішыні не чуваць было ні смеху, ні песняў, ні гаворкі. (Каратк.);
у пабуджальных сказах з загаднай інтанацыяй: Ні кроку назад!
Для ўзмацнення сцвярджэння часціца ні ўжываецца ў спалучэнні з займеннікамі і займеннікавымі прыслоўямі: хто ні, што ні, дзе ні, дзе б ні, куды ні, куды б ні, як ні і інш.: Людзі варты шчасця, дзе б яны ні жылі: на Ацэ, у Прыдняпроўі, ці на берагах сініх латышскіх азёраў або ў наваколлі Відраджы. (Каратк.) Летам, куды ні кінеш вокам, зачароўвае зялё'ны прастор і прыгажосць. (Р. I.)
Са значэннем няпэўнасці, узмацнення часціца ні ўжываецца ваўстойлівых зваротах: нірыбанімяса, ніжывы німёртвы, ні свет ні зара.
