Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Museum.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
676 Кб
Скачать
☆

Найстаражытны чалавек на тэрыторыі Беларусі.

Гістарыяграфія і крыніцы. Пачатак засялення чалавекам тэрыторыі Беларусі. Аблічча, умовы жыцця, прылады працы і заняткі старажытнага чалавека.

Археалагічныя знаходкі вырабаў першых людзей на тэрыторыі Беларусі. Стаянкі людзей. Першыя вядомыя паселішчы на Гомельшчыне: Бердыж, Юравічы. Пераход ад праабшчыны да родавай абшчыны. Мацярынскі род. Авалоданне плаўкай першых металаў. Асаблівасці вырабу прылад ў эпоху бронзы. Пераход да вытворчай гаспадаркі. Павышэнне ролі мужчынскай працы і фарміраванне патрыярхальнага роду. Стаянкі Бабанавічы, Камень, Асавец, Крывіна і інш. Індаеўрапейскі праэтнас. Рассяленне новых плямён на тэрыторыі Беларусі ў канцы III тысячагоддзя да н.э. Асноўныя раёны пражывання ранніх балтаў, фіна-уграў і іх паходжанне.

Выраб і выкарыстанне прылад працы з жалеза. Падсечна-агнявое (ляднае) і ворыўнае земляробства, жывёлагадоўля іншыя заняткі людзей. Змены ў грамадскім ладзе і сямейна-шлюбных адносінах. Асноўныя археалагічныя культуры ранняга жалезнага веку. Праблема іх этнічнай ідэнтыфікацыі.

Культура, быт і звычаі старажытных людзей на тэрыторыі Беларусі

Сувязь творчай дзейнасці з працай чалавека, кліматычнымі і геаграфічнымі ўмовамі, спосабамі гаспадарання, сацыяльным асяроддзем, філасофскімі і рэлігійнымі ўяўленнямі. Сінкрэтызм першабытнай культуры.

Узнікненне веры старажытных людзей у звышнатуральныя ўласцівасці неадушаўлёных прадметаў. Фантастычныя ўяўленні аб роднасці груп людзей з татэмам – пэўным відам жывёл, раслін і прыродных з'яў. Разнастайнасць і разгаліваванасць паганства. Збручскі Ідал. Род Святавіт. Шклоўскі Ідал. Асноўныя звесткі пра славянскае паганства. Культ Вялікай Маці-Багіні. Вера ранніх славян і балтаў у існаванне шматлікіх багоў. Сонечны культ і культ агню як праяўленне энергіі сонца. Пярун – Бог грому і маланкі, уладар свету. Ярыла, Дажбог, Вялес, Сварог, Зюзя, Цёця і іншыя багі паганскай культуры. Персанажы народнай дэманалогіі – Лясун, Вадзянік. Русалка, Палявік, Ваўкалак і інш.

Каляндарна-вытворчыя і бытавыя звычаі і абрады. Купалле і каляды язычніцкія святы старажытных славян. Вербальная і невербальная магія, змовы, праклёны. Ушанаванне продкаў, пахавальныя рытуалы, памінкі. Віды пахаванняў,

Музычныя інструменты каменнага веку. Мастацкія вырабы і ўпрыгожванні. Арнаментнае аздабленне глінянай пасуды і прылад працы. Старажытная скульптура Беларусі. Характар і традыцыі выяўленчага мастацтва Беларусі ў старажытнасці.

Раздзел II. Беларусь у сярэднія вякі (VI–XV стст.)

Тэрмін «сярэднявечча», яго сэнс. Храналагічныя рамкі, Нераўнамернасць развіцця сярэдневяковых цывілізацый. Гістарыяграфія і аналіз крыніц.

Ранняе сярэднявечча на тэрыторыі Беларусі (VI–VIII стст.)

«Вялікае перасяленне» народаў у Еўропе і насельніцтва Беларусі. Змешанае пражыванне славян з балтамі. Канчатковы распад патрыярхальнага роду. Заняткі насельніцтва, рэлігійныя вераванні, пахавальныя абрады. Сярэднявечныя гарадзішчы – сховішчы і паселішчы: Банцараўшчына, Дзядзілавічы, Калочын, Хатомель.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]