Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Museum.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
676 Кб
Скачать
☆

Беларусь напярэдадні нападу Германіі

Развіццё БССР у гады III пяцігодкі. Стан народнай гаспадаркі, супярэчнасці сацыяльна-палітычнага жыцця. Узмацненне працоўнай дысцыпліны, жорсткасці таталітарнага рэжыму. Удзел насельніцтва БССР у абарончых мерапрыемствах, стварэнне умацаваных раёнаў.

Вялікая Айчынная вайна 1941–1945 гг. У Беларусі

Нападзенне фашысцкай Германіі на СССР. Прычыны трагічнага пачатку вайны для Чырвонай Арміі. Баі ў пагранічных раёнах БССР. Абарона Брэсцкай крэпасці. Навагрудскі кацёл. Абарона Мінска. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі ў першыя месяцы вайны. Спробы арганізаваць абарону на Беразіне і Дняпры. Эвакуацыя прамысловых прадпрыемстваў, дзяржаўнай і калгаснай маёмасці і насельніцтва ў савецкі тыл. Дапамога насельніцтва Чырвонай Арміі. Будаўніцтва абарончых аб'ектаў. Знішчальныя батальёны і атрады народнага апалчэння. Баі пад Бабруйскам, Барысавам, Віцебскам. Абарона Магілёва і Гомеля. Вынікі двухмесячных баёў у Беларусі.

Акупацыя тэрыторыі Беларусі германскімі войскамі. Мэты акупацыйнай палітыкі. Устанаўленне акупацыйнага рэжыму. Тэрытарыяльна-адміністрацыйны падзел Беларусі. Сістэма акупацыйных органаў і мясцовай улады на акупіраванай немцамі тэрыторыі. Акупацыйны апарат кіравання. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя мерапрыемствы нямецкіх акупантаў. Рабаванне гітлераўцамі гаспадарчых і культурных каштоўнасцяў. Масавае знішчэнне ваеннапалонных і насельніцтва. Вываз насельніцтва на работу ў Германію. Канцэнтрацыйныя лагеры і турмы. Карныя экспедыцыі. Яўрэйскія гета.

Беларускі нацыянальны рух, беларускія нацыянальныя арганізацыі ва ўмовах акупацыі. Беларускія калабарацыянісцкія арганізацыі і іх дзейнасць, Беларуская народная самапомач. Беларуская самаахова. Саюз беларускай моладзі. Беларуская цэнтральная рада. Беларуская краёвая абарона. Другі ўсебеларускі кангрэс.

Адносіны насельніцтва Беларусі да нямецкага акупацыйнага рэжыму. Разгортванне барацьбы супраць нямецкіх войскаў на акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Першыя партызанскія атрады і падпольныя антыфашысцкія камітэты і групы. Дзейнасць КП(б)Б ва ўмовах акупацыі. Стварэнне сеткі падпольных партыйных і камсамольскіх органаў і арганізацый. Мінскае падполле. Падпольныя арганізацыі і барацьба з акупантамі ў Магілёве, Віцебску, Оршы, Скідалі, іншых раёнах Беларусі. Антыфашысцкія патрыятычныя арганізацыі ў заходніх абласцях рэспублікі. Супраціўленне ў гета.

Уплыў ваенных падзей на ваенна-палітычнае становішча ў Беларусі. Узмацненне партызанскай барацьбы пасля разгрому фашысцкіх войскаў пад Масквой. Партызанскія брыгады, іх баявая дзейнасць. Стварэнне і роля Беларускага штаба партызанскага руху (БШПР). Арганізацыйная структура савецкага партызанскага руху. Партызанскія зоны. Рэйды партызанскіх фарміраванняў. «Рэйкавая вайна». Дапамога савецкага тылу і мясцовага насельніцтва партызанам і падпольшчыкам. Удзел насельніцтва ў зрыве палітычных і эканамічных мерапрыемстваў акупантаў. Узаемаадносіны мірнага насельніцтва і партызан. Асаблівасці антыфашысцкай барацьбы ў Заходняй Беларусі. Армія Краёва ў Беларусі: мэты, тактыка, дзейнасць, ўзаемаадносіны з савецкімі партызанамі.

Вызваленне Беларусі. Пачатак вызвалення тэрыторыі Беларусі ў канцы 1943 г. – пачатку 1944 г. Сумесныя дзеянні партызан і часцей Чырвонай Арміі. Беларуская наступальная аперацыя «Баграціён». Акружэнне і разгром фашысцкіх войскаў пад Віцебскам, Бабруйскам, Мінскам. Вызваленне Мінска, усёй тэрыторыі БССР ад нямецкіх захопнікаў. Подзвігі савецкіх воінаў падчас вызвалення Беларусі. Значэнне разгрома гітлераўскіх войскаў у Беларусі.

Аднаўленчыя мерапрыемствы на вызваленай тэрыторыі Беларусі ў гады вайны. Дапамога народаў СССР у аднаўленні гаспадаркі Беларусі. Першыя крокі па аднаўленні прамысловасці. Дапамога сельскай гаспадарцы. Аднаўленне ўстаноў адукацыі і культуры.

Удзел беларускага народа ў разгроме фашысцкай Германіі і Японіі. Беларусы на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у еўрапейскім руху Супраціўлення. Эвакуіраваныя жыхары Беларусі ў савецкім тыле. Людскія, матэрыяльныя і культурныя страты Беларусі ў час другой сусветнай вайны.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]