Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Museum.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
676 Кб
Скачать
☆

Раздзел іх. Беларусь у гады рэвалюцыі, грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі (1917–1920 гг.) Усталяванне Савецкай улады ў Беларусі

Уплыў першай сусветнай вайны на сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча краін Усходняй Еўропы. Абвастрэнне класавай барацьбы. Рэвалюцыя ў Расіі і яе распаўсюджанне на Беларусь.

Кастрычніцкія падзеі ў Петраградзе і іх водгук на тэрыторыі Беларусі. Айчынная і замежная гістарыяграфія кастрычніцкіх падзей і ўстанаўленне савецкай улады ў Беларусі.

Стварэнне ваенна-рэвалюцыйнага Камітэта (ВРК) Заходняй вобласці і фронту. Яго склад і дзейнасць. Ліквідацыя органаў Часовага ўраду і арганізацыя савецкай улады на месцах. Барацьба за ўсталяванне савецкай улады ў Мінску. Мінскі савет. Камітэт выратавання рэвалюцыі: яго склад, адносіны да бальшавіцкага перавароту. Дапамога Заходняга фронту ва ўсталяванні савецкай улады ў Мінску. Усталяванне савецкай улады ў Віцебску, Гомелі, Магілёве, Оршы і іншых гарадах Беларусі. Адносіны насельніцтва Беларусі да ўсталявання савецкай улады. Пазіцыя беларускіх нацыянальных партый да ўсталявання савецкай улады. «Грамата да беларускага народа» Вялікай Беларускай Рады. Вынікі выбараў ва ўсерасійскі Устаноўчы сход на заходнім фронце і ў беларускіх губернях.

Умацаванне савецкай улады ў Беларусі. Перавыбары мясцовых Саветаў, умацаванне пазіцыі бальшавікоў. Рашэнні з'езда Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, III з'езда сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў, II з'езда армій Заходняга фронту. Утварэнне Аблвыканкамзаха, стварэнне СНК Заходняй вобласці, савецкіх органаў кіравання на месцах. Дзейнасць Паўночна-Заходняга камітэта бальшавіцкай партыі. А. Мяснікоў, В. Кнорын, К. Ландэр, М. Рагазінскі, М. Калмановіч, I. Алібегаў і іншыя дзеячы бальшавіцкай партыі і савецкай улады ў Беларусі.

Першыя палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя пераўтварэнні Савецкай улады. Асаблівасці ажыццяўлення ў Беларусі рабочага кантролю, нацыяналізацыі прамысловасці, бальшавіцкага кантролю за дзейнасцю дзяржаўных органаў. Байкот мерапрыемстваў савецкай улады і барацьба з імі ВРК. Узаемаадносіны новай улады з сялянствам, першыя крокі па ажыццяўленні «Асноўнага закону аб сацыялізацыі зямлі» ў Беларусі. Спробы вырашэння сацыяльных праблем. Ажыццяўленне Дэкрэта аб міры на Заходнім фронце.

Адносіны савецкай улады да нацыянальнага пытання і нацыянальнага руху ў Беларусі. Роля ВБР і БАК у падрыхтоўцы ўсебеларускага з'езда. Пазіцыя органаў савецкай улады да склікання ўсебеларускага з'езда. Адкрыццё ўсебеларускага з'езда (кангрэса) ў снежні 1917 г. Склад яго ўдзельнікаў, вызначэнне парадку дня, асноўных поглядаў на лёс Беларусі. Адносіны ўсебеларускага з'езда да ўлады Саветаў, мясцовых органаў савецкай улады. Разгон Усебеларускага кангрэса. Утварэнне Выканкама ўсебеларускага з'езда. Водгукі на разгон з'езда.

Мяцеж польскага корпуса Доўбар-Мусніцкага

Палітычныя мэты мяцяжу, яго тэрыторыя. Адносіны беларускага насельніцтва да польскіх легіянераў. Партызанская барацьба. Мерапрыемствы Савецкай улады па падаўленні мяцяжу. Роспуск Саюза зямельных уласнікаў, Беларускай вайсковай Рады. Ваенныя дзеянні супраць корпуса Доўбар-Мусніцкага. Сувязь польскіх легіянераў з нямецкімі войскамі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]