Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Museum.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
676 Кб
Скачать
☆

Знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага

Адносіны Вялікага княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай, Польшчай, Крымам і Ордэнам. Вільня – адзін з цэнтраў аб'яднання ўсходнеславянскіх зямель. Пашырэнне тэрыторыі Вялікага Княства. Паходы Альгерда на Маскву. Бітва на Сініх Водах (1362 г.) і далучэнне да княства Валыні, Падолля і Кіеўшчыны. Уніі Вялікага княства Літоўскага з Польшчай. Грунвальдская бітва і яе значэнне.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі

Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця краін Заходняй, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Аграрны характар эканомікі Вялікага княства Літоўскага.

Развіццё прадукцыйных сіл сельскай гаспадаркі. Удасканаленне прылад працы і сістэмы апрацоўкі зямлі. Сельскагаспадарчая вытворчасць і промысел. Новы грамадскі падзел працы. Зараджэнне абмену ў беларускай вёсцы.

Землеўладанне і прывілеі феадалаў. Умацаванне феадальнай уласнасці на зямлю. Складванне фальваркаў. Магнаты, шляхта, баяры, земяне.

Землекарыстанне і павіннасці сялян. «Дымы» і «Дворышчы». Вёскі, сёлы і воласці. Абшчынная арганізацыя ўлады – старцы, сотнікі і інш. Катэгорыі сялян. Пачатак юрыдычнага афармлення прыгоннага права.

Беларускія гарады. Тэмпы росту гарадоў у ХIII–ХV стст. Склад і становішча гарадскога насельніцтва, іх барацьба супраць феадальнага самавольства. Магдэбургскае права. Рамёствы, промыслы, гандаль – галоўныя заняткі гараджан. Умацаванне гандлёвых сувязяў. Мястэчкі і іх роля ў развіцці беларускіх гарадоў.

Фарміраванне беларускай народнасці

Асноўныя этнаўтваральныя фактары ХIII – першай паловы ХVІІ ст.

Станаўленне беларускай мовы і яе дзяржаўны статус у Вялікім княстве Літоўскім. Народная традыцыйная культура. Народнасць і рэлігія. Складванне этнічнай тэрыторыі, яе назвы ў сярэдневякоўі. Пытанне аб паходжанні назвы «Белая Русь». Этнічная самасвядомасць. Палітонімы, эндаэтнонімы і экзаэтнонімы нашага народа.

Этнічныя меншасці

Татарскае і яўрэйскае насельніцтва Беларусі – рассяленне, заняткі, культура. Іншыя народы ў этнічных працэсах на беларускіх землях.

Царква і рэлігія

Роля і месца царквы ў феадальным грамадстве. Канфесійная сітуацыя ў Еўропе. Беларускія землі на памежжы двух хрысціанскіх веравызнанняў.

Праваслаўная царква, яе месца ва ўнутранай і знешняй палітыцы вялікіх князёў літоўскіх. Усталяванне Літоўска-Наваградскай (Кіеўскай) Мітраполіі. Распаўсюджанне каталіцызму і станаўленне яе структуры на беларускіх землях. Прывілеяванае становішча каталіцкай царквы. Ідэя аб рэлігійнай уніі.

Культура Беларусі ў другой палове XIII–XV ст.

Гістарычныя ўмовы развіцця беларускай культуры. Адраджэнне візантыйскіх духоўных і пісьмовых традыцый. Кіпрыян. Рыгор Цамблак.

Народная творчасць. Дзяржаўны статус старабеларускай мовы ў Вялікім княстве Літоўскім. Літаратура. Беларуска-літоўскія летапісы. Рукапісная кніга. Выяўленчае мастацтва: іканапіс, манументальны жывапіс, кніжная графіка, скульптура. Архітэктура. Арганічнае спалучэнне і творчая перапрацоўка візантыйскіх і заходнееўрапейскіх традыцый. Архітэктурныя стылі: раманскі, готыка, беларуская готыка. Абарончае і культавае дойлідства, яго асаблівасці ў ХV ст.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]