Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Museum.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
676 Кб
Скачать
☆

Эканамічны заняпад Беларусі ў другой палове XVII – першай палове XVIII ст.

Стан сельскай гаспадаркі пасля войнаў сярэдзіны XVII – пачатку XVIII ст. Маштабы разбурэння. Рост магнацкага землеўладання. Катэгорыі сялян і іх становішча. Феадальныя павіннасці і дзяржаўныя падаткі. Гаспадарка селяніна.

Супраціўленне сялян феадальнаму прыгнёту. Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам В. Вашчылы ў Крычаўскім старостве (1740–1744 гг.). Паўстанне на Каменшчыне ў сяродзіне XVIII ст.

Становішча гарадоў і мястэчак у другой палове XVII – першай палове XVIII ст. Прычыны заняпаду гарадскога жыцця. Колькасць і структура гарадскіх паселішчаў і гарадскога насельніцтва. Рамесная вытворчасць і гарадскі гандаль. Гандлёвыя сувязі. Самакіраванне. Грамадска-палітычнае жыццё і ўзмацненне нацыянальна-рэлігійнага прыгнёту. Сацыяльная барацьба гараджан Беларусі.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XVIII ст.

Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя ўмовы развіцця сельскай гаспадаркі. Шырокае распаўсюджанне фальваркава-паншчыннай сістэмы гаспадарання і панаванне ў эканоміцы буйных феадалаў. Нізкія тэмпы развіцця промыслаў і сельскага рамяства. Вотчынная мануфактура і яе роля ў эканоміцы. Сялянская гаспадарка і становішча сялян.

Рост беларускіх гарадоў і іх насельніцтва. Крыніцы росту. Мястэчкі. Развіццё гарадскога рамяства і мануфактурнай прамысловасці. Сельскагаспадарчыя заняткі гараджан. Адсутнасць у Беларусі значных капіталаў і вузкасць унутранага рынку.

Прычыны нізкіх тэмпаў развіцця эканомікі Беларусі ў другой палове XVIII ст, вялікая колькасць прыватнаўласніцкіх гарадоў, слабы гандаль, панаванне магнатаў, распаўсюджанне фальваркава-паншчыннай сістэмы, канкурэнцыя замежных купцоў і вытворцаў, частыя ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі, нацыянальная і эканамічная палітыка каралеўскай улады Рэчы Паспалітай.

Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай. Далучэнне Беларусі да Расійскай імперыі

Разлад дзяржаўнай сістэмы кіравання ў Рэчы Паспалітай. Барацьба магнацкіх груповак на чале з Радзівіламі, Сапегамі, Пацамі, Агінскімі, Вішнявецкімі. Грамадзянская вайна канца XVII – пачатку XVIII ст. Падзеі Паўночнай вайны ў Беларусі. Бітва 1708 г. пад Лясной. Новыя спусташэнні і цяжкія людскія страты. Рабаўніцтва Беларусі шведскімі і расійскімі войскамі.

Паслабленне каралеўскай улады і ўзмацненне феадальнай анархіі. Канфедэратыўныя саюзы. Права «Ліберум вета» і недзеяздольнасць сойма. Роля павятовых і ваяводскіх сеймікаў. Крызіс рэгулярнага войска і значэнне войскаў магнатаў. Абвастрэнне барацьбы магнацкіх груповак у 20-я – 60-я гады XVIII ст. Умяшанне Расіі, Аўстрыі, Францыі і Прусіі ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай і страта ёю самастойнага палітычнага курса. Роля канфесійных пытанняў. Дысідэнты. Торуньская, Слуцкая, Барская канфедэрацыі. Разгром барскіх канфедэратаў у верасні 1771 г. рускімі войскамі на чале з А.В. Суворавым пад Сталовічамі. Першы падзел Рэчы Паспалітай. Пецярбургская канвенцыя 5 жніўня 1772 г. Далучэнне ўсходняй часткі Беларусі да Расіі.

Сацыяльна-эканамічныя рэформы апошняй чвэрці XVIII ст. у Рэчы Паспалітай. Чатырохгадовы сойм. Стварэнне шляхецка-буржуазнага блоку і яго дзейнасць. Прыняцце новай канстытуцыі 3 мая 1791 г. і яе значэнне. Стварэнне таргавіцкай канфедэрацыі і ліквідацыя рэформаў і канстытуцыі 1791 г. Другі падзел Рэчы Паспалітай (1793 г.) і далучэнне да Расійскай імперыі цэнтральнай часткі Беларусі.

Паўстанне 1794 г. пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі. Ход паўстання ў Беларусі. Я. Ясінскі, М. Агінскі. Падаўленне паўстання. Трэці падзел Рэчы Паспалітай 1795 г. і далучэнне да Расійскай імперыі заходняй часткі Беларусі. Ліквідацыя Рэчы Паспалітай як самастойнай дзяржавы. Гістарыяграфія пытання аб значэнні далучэння Беларусі да Расійскай імперыі. Аналіз новых крыніц і дакументаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]