Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Museum.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
676 Кб
Скачать
☆

Культура Беларусі ў другой палове XVII–XVIII ст.

Гістарычныя ўмовы развіцця культуры. Уплыў войнаў і ўнутрыпалітычных канфліктаў на стан культуры, заняпад беларускага этнасу і яго культуры, пазбаўленне дзяржаўнага статусу беларускай мовы. Узмацненне каталіцкай рэакцыі. Беларуска-рускія культурныя сувязі. Беларусы ў Маскве. Барока, ракако, асветніцтва, класіцызм – як этапы ў культурным жыцці Еўропы і Беларусі.

Развіццё асветы і навукі. Канфесійная адукацыя і яе крызіс. Брацкія і уніяцкія школы, езуіцкія калегіўмы. Рэформа піярскіх школ. С. Канарскі. Школьная рэформа апошняй трэці ХVІІІ ст. Адукацыйная камісія і яе дзейнасць. Абнаўленне навучальных праграм. Галоўная школа Вялікага княства Літоўскага. М. Пачобут-Адляніцкі. Гродзенская медыцынская школа. Дасягненні прыродазнаўчых навук. М. Пачобут-Адляніцкі. Ж.Э. Жылібер. Друкарска-выдавецкая справа.

Грамадская думка. Казімір Лышчынскі (1634–1689 гт.), Ілля Капіевіч (1651–1714 гг.), Сімяон Полацкі (1629–1680 гг.), Георгі Каніскі (1717–1795 гг.). Літаратурная творчасць С. Полацкага: «Вертаград мнагацветны», «Рыфмалогіён», «Псалтыр рыфматворная». Распаўсюджванне асветніцкіх ідэй у другой палове XVIII ст.

Музыка і тэатр. Школьны тэатр. Батлейка. Прыгонныя тэатры, аркестры і капэлы. Прыватныя тэатры ў Нясвіжы, Слуцку, Шклове, Магілёве, Чачэрску, Слоніме, Плешчаніцах.

Дойлідства. 1650–1730-я гады – час панавання сталага барока. Будаўніцтва Бярозаўскага касцёла і кляштара картэзіянцаў, касцёла і кляштара бернардзінак, касцёла і кляштара езуітаў у Мінску, Магілёўскай і Віцебскай ратушаў. Драўлянае дойлідства. Цэрквы ў вёсках Марціевічы і Вялікія Сяхновічы Жабінкаўскага раёна. Прачысценская царква ў вёсцы Даранеевічы Маларыцкага раёна.

Асаблівасці гарадскога будаўніцтва ў XVIII ст. Фарміраванне планіровачнай структуры гарадоў. Перабудова цэнтраў асобных гарадоў і мястэчак. Позняе барока ў Беларусі. Цагляная ратуша ў Віцебску (1775 г.). Перабудова замкаў. Палацава-сядзібнае будаўніцтва: рэзідэнцыя магнатаў Агінскіх у Слоніме (1768 г.,), Чартарыйскіх у Воўчыне (1768 г.), Радзівілаў у Дзятлаве (1751 г.), Тызенгаўза ў Гародні (60-я гады XVIII ст.). Майстры барока і ракако: Я.К. Глаўбіц, М.Д. Пёпельман, Дж. Сака, А. Гану. Новы Замак у Гародні (1737–1744 гг.) – увасабленне рыс позняга барока і ракако. Нацыянальная разнавіднасць барока – «віленскі» стыль. Уніяцкая царква св. Сафіі ў Полацку, касцёл у Сталавічах, праваслаўная Спаская царква ў Магілёве. Культавае драўлянае дойлідства другой паловы XVIII ст. Зараджэнне ў мураваным дойлідстве стылю класіцызму.

Выяўленчае мастацтва. Фрэскавы жывапіс. Роспісы Мікалаеўскай царквы ў Магілёве. Роспіс Троіцкай царквы Маркава манастыра ў Віцебску (1690 г.) – найбольш яркі помнік эпохі барока ў Беларусі. Узмацненне рэалістычных рыс. Стварэнне асноўных тыпаў партрэтаў: парадны, рэпрэзентатыўны, рыцарскі, трунны (пахавальны). Стварэнне радавых галерэй. Нясвіжская галерэя князёў Радзівілаў. Партрэты Ігнація Завішы, Сафіі Даратэі, Януша Антоні Вішнявецкага, Міхаіла Казіміра Агінскага, зробленыя невядомымі мастакамі.

Графіка. Магілёўская школа: Спірыдон Собаль, Максім Вешчанка, Хвёдар Ангілейка. Ілюстрацыі Аляксандра Тарасевіча да кнігі «Малітвы і службы маці боскай Марыі». Майстар гравюры Лявоній Тарасевіч. Пашырэнне відаў і тэхнікі графікі ў XVIII ст. Засваенне акватынты, афорта. Кніжная графіка. Творчасць В. Вашчанкі.

Скульптура. Спад у развіцці скульптуры ў сувязі з масавым вывазам гарадскіх рамеснікаў у Рускую дзяржаву. Дзейнасць беларускіх майстроў у Маскве. Росквіт скульптуры барока ў першай палове XVIII ст. Уплыў на скульптуру ракако з сярэдзіны XVIII ст. і класіцызму з 70-х гадоў XVIII ст. Драўляная скульптура.

Мастацкая апрацоўка металу. Развіццё дэкаратыўнай кафлі, Мастацкае шкло: налібоцкая і ўрэцкая мануфактуры, іх вырабы. Ювелірнае мастацтва. Ткацтва, вышыўка, карункі, дываны. «Слуцкія паясы» – каштоўны ўклад у еўрапейскае ткацкае мастацтва.

Царкоўна-рэлігійныя адносіны ў ХVII–ХVIII стст.

Неўстойлівае «заспакаенне грэцкай царквы» і легалізацыя дзейнасці праваслаўнай царквы Рэчы Паспалітай. Экстрапаляцыя сацыяльных і палітычных супярэчнасцей на царкоўна-рэлігійныя адносіны. Выкарыстанне афіцыйнымі коламі Расійскай дзяржавы рэлігійных праблем Рэчы Паспалітай. Выбар правячымі коламі Рэчы Паспалітай курсу на больш жорсткую палітыку ў адносінах да праваслаўнай царквы і рашучую падтрымку каталіцтва і уніяцтва. Царкоўна-рэлігійная структура насельніцтва Беларусі ў ХVIII ст.

Беларуская народнасць у XVII–XVIII стст.

Этнічная тэрыторыя, змены ў тапанімічным абліччы. Структура беларускага насельніцтва і яго самасвядомасць. Этнічная свядомасць і рэлігія. Паступовы заняпад беларускасці, напрамкі і вынікі гэтага працэсу. Фалькларызацыя беларускай культуры. Матэрыяльная культура беларусаў. Быт, вераванні, звычаі, мараль, традыцыі. Характар беларусаў. Менталітэт беларусаў. Уплыў войнаў і сацыяльна-палітычных канфліктаў на этнасацыяльнае развіццё беларусаў. Іншыя народы і іх уплыў на этнічныя працэсы ў Беларусі. Захаванне патэнцыялу для развіцця нацыі.

Раздзел VI.

КРЫЗІС ПРЫГОННІЦКАЙ СІСТЭМЫ

(КАНЕЦ XVIII – ПЕРШАЯ ПАЛОВА XIX ст.)

Гістарыяграфія праблемы. Аналіз крыніц па гісторыі Беларусі канца XVIII – першай паловы XIX ст.

Палітыка царызму на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – пачатку XIX ст.

Тэрытарыяльна-адміністрацыйныя падзелы Беларусі і новая адміністрацыя. Органы кіравання і суда. Ліквідацыя феадальнай анархіі. Захаванне правоў і прывілеяў шляхты Беларусі. Раздача беларускіх зямель рускім памешчыкам. Становішча сялян. Падаткі і павіннасці. «Дарчая грамата гарадам» 1785 г. і адмена юрысдыкцыі свецкіх і царкоўных феадалаў у адносінах да пражываючых на землях гараджан, «Мяжа яўрэйскай аселасці» і яе роля ў развіцці гарадоў. Адносіны царызму да уніяцкай і каталіцкай канфесій, дзейнасць езуітаў. Сацыяльна-эканамічныя мерапрыемствы. Палітыка царызму ў галіне духоунай культуры і асветы. Праект аднаўлення Вялікага княства Літоўскага.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]