Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Museum.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
676 Кб
Скачать
☆

Ваенная інтэрвенцыя Германіі

Наступленне пямецкіх войскаў у пачатку 1918 г. Захоп новых тэрыторый Беларусі. Спробы Савецкай улады арганізаваць супраціўленне нямецкаму наступу. Вынікі Брэсцкага міру для Беларусі. Нямецкі акупацыйны рэжым на захопленай тэрыторыі Беларусі, адносіны да яго насельніцтва. Партызанская і падпольная барацьба супраць нямецкіх акупантаў у 1918 г. Супрацоўніцтва часткі палітычных партый і арганізацый з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. Заканчэнне першай сусветнай вайны. Скасаванне Брэсцкага дагавору. Наступленне Чырвонай Арміі, вызваленне тэрыторыі Беларусі ад нямецкіх войскаў. Беларускае пытанне пад час афармлення Версальскай сістэмы.

Беларуская Народная Рэспубліка

Утварэнне беларускай дзяржаўнасці падчас пямецкай акупацыі. Прыняцце Выканкамам Усебеларускага з'езда Першай Устаўной Граматы. Стварэнне Народнага Сакратарыята на чале з I. Варонкам. Другая ўстаўная Грамата, яе змест. Абвяшчэнне Беларускай народнай Рэспублікі (БНР). Рада БНР, яе склад і дзейнасць. Трэцяя ўстаўная Грамата, абвяшчэнне незалежнасці БНР. Адносіны БНР і германскіх улад. Утварэнне Беларускага народнага прадстаўніцтва (БНП). Палітычны крызіс БНР. Раскол у БСГ. Утварэнне Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (БСДП), Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў (БПСФ), Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Пазіцыі беларускіх нацыянальных партый па сацыяльна-зканамічных, аграрных і нацыянальных пытаннях. Барацьба за міжнароднае прызнанне БНР, адносіны да яе насельніцтва Беларусі, акупацыйных нямецкіх і савецкіх улад. Вядомыя грамадска-палітычныя дзеячы беларускага адраджэнцкага руху: Т. Грыб, I. Варонка, В. Ластоўскі, Я. Лёсік, А. Луцкевіч, I. Сярада, А. Смоліч, А. Цвікевіч і інш. Сучасная гістарыяграфія па праблемах утварэння БНР. Гістарычнае месца БНР у працэсе стварэння беларускай дзяржаўнасці.

Утварэнне бсср

Савецкая і замежная гістарыяграфія ўтварэння БССР і стварэння КП(б)Б. Палітычныя перадумовы стварэння беларускай савецкай дзяржаўнасці. Роля Беларускага нацыянальнага камісарыята (Белнацкама) пры Наркамаце па справах нацыянальнасцяў РСФСР і беларускіх секцый у РКП(б). Пазіцыя па беларускім пытанні Аблвыканкамзаха і Паўночна-заходняга абласнога камітэта РКП(б).

Супярэчнасці працэсу станаўлення беларускай савецкай дзяржаўнасці. Прыняцце вышэйшымі партыйнымі органамі рашэння аб стварэнні БССР. VI абласная канферэнцыя бальшавіцкай партыі. Абвяшчэнне БССР. Утварэнне КП(б) Беларусі. Стварэнне Часовага рабоча-сялянскага ўрада БССР. Супярэчнасці яго складу. Роля З. Жылуновіча, А. Чарвякова, Я. Дыла, Ф. Шантыра, А. Мяснікова, Т. Калмановіча і іншых у стварэнні БССР. Вызначэнне тэрыторыі БССР. Уключэнне Віцебскай і Магілёўскай губерняў у склад РСФСР. Крызіс ва ўрадзе БССР. I з'езд Саветаў БССР, яго рашэнні. Першая Канстытуцыя БССР. Прыняцце рашэння аб стварэнні Літоўска-Беларускай ССР (ЛітБел). Палітычныя мэты аб'яднання. Урад ЛітБела, спробы арганізацыі абароны ад польскага наступу. Скасаванне Літоўска-Беларускай ССР.

Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні на савецкай частцы тэрыторыі Беларусі ў 1918–1920 гг. Другі і Трэці з’езды Саветаў Заходняй вобласці і іх рашэнні. Палітыка «ваеннага камунізму» і асаблівасці яе ажыццяўлення.

Нацыяналізацыя прамысловасці, умовы працы прадпрыемстваў, сістэма іх кіравання. Эканамічныя цяжкасці жыцця гарадскога насельніцтва. Пачатак вырашэння аграрнага пытання, надзяленне сялян зямлёй. Стварэнне саўгасаў, камун, калектыўных гаспадарак. Паскарэнне тэмпаў сацыялістычных пераўтварэнняў на вёсцы. Харчразвёрстка, яе эканамічныя і сацыяльныя вынікі. Камбеды ў Беларусі. Абвастрэнне класавай барацьбы ў вёсцы. Сялянскія хваляванні і антысавецкія выступленні, выкліканыя харчразвёрсткай, мабілізацыямі ў Чырвоную Армію. Падаўленне антысавецкіх выступленняў, кантрыбуцыі. Мяцеж Стракапытава ў Гомелі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]