Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Museum.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
676 Кб
Скачать
☆

Калектывізацыя

Змена палітыкі камуністычнай партыі на вёсцы. Курс на калектывізацыю. Крызіс хлебанарыхтовак. Увядзенне надзвычайных мер. Канфіскацыя хлеба ў сялянства. Забарона гандлю сельгаспрадуктамі. Забарона хутарской формы землеўладкавання. Пачатак суцэльнай калектывізацыі. Тэрміны яе правядзення для Беларусі. Роля кіраўніцтва КП(б)Б у паскарэнні калектывізацыі. Забарона арэнды зямлі і найма рабочай сілы. Накіраванне на вёску рабочых для арганізацыі калгасаў, «дваццаціпяцітысячнікі». Павелічэнне на працягу першых месяцаў 1930 года колькасці калгасаў і ўцягнутых у іх сялянскіх гаспадарак. Ліквідацыя «кулацкіх» гаспадарак, прымусовае уступленне сялян у калгасы. Узмацненне напружанасці на вёсцы. Выступленні сялян супраць калектывізацыі. Адток сялянскіх гаспадарак з калгасаў вясной 1930 года. Новы наступ на сялянства восенню 1930 г. Калектывізацыя беларускай вёскі на працягу першай паловы 1930-х гадоў. «Раскулачванне», прымусовыя высылкі, рэпрэсіі. Узмацненне эканамічнага ўціску на сялян. Арганізацыя МТС і палітычных аддзелаў пры іх, іх роля ў сельскагаспадарчай вытворчасці. Голад 1932–1933 гг. у Беларусі. Арганізацыйна-гаспадарчае кіраванне калгасамі і саўгасамі ў гады другой пяцігодкі. Матэрыяльна-тэхнічная база сельскай гаспадаркі. Вынікі калектывізацыі сельскай гаспадаркі Беларусі. Колькасць калгасаў у БССР напрыканцы 30-х гадоў, стан раслінаводства, жывёлагадоўлі. Сацыяльна-палітычныя вынікі калектывізацыі, разбурэнне сялянскіх гаспадарак. Гістарыяграфія праблем калектывізацыі ў Беларусі.

Грамадска-палітычнае жыццё ў канцы 1920-х – 1930-я гг.

Карэнныя змены грамадска-палітычнага жыцця ў канцы 1920-х гадоў. Умацаванне таталітарнай тэндэнцыі ў палітыцы Кампартыі. Тэзіс аб узмацненні класавай барацьбы. Пашырэнне барацьбы з іншадумствам. Стварэнне рэпрэсіўнага апарату, пазасудовых органаў. Пераход да барацьбы з беларускім нацыянал-дэмакратызмам (нацдэмамі). Справа «Саюза вызвалення Беларусі». Арышты і абвінавачванні па справе СВБ. Уплыў рэпрэсій на беларускае грамадства. Я. Купала, Я. Колас, У. Ігнатоўскі. Прыгавор па справе СВБ, трагічны лёс асуджаных. Дзейнасць органаў АДПУ–НКУС у Беларусі па «выкрыцці ворагаў народа». Рэпрэсіі супраць былых праціўнікаў бальшавіцкай партыі, беспадстаўныя арышты сярод інтэлігенцыі, дзяржаўнага апарату, беларускіх нацыянальных дзеячаў, розных слаёў насельніцтва. Масавы характар рэпрэсій 1937–1938 гг. у Беларусі. Рэпрэсіі ўнутры КП(б)Б. Трагічны лёс А. Чарвякова, М. Галадзеда, іншых кіраўнікоў рэспублікі. Рэпрэсіі 20–30-х гадоў – самае цяжкае злачынства сталінскага рэжыму. Агульныя лічбы аб колькасці ахвяр рэпрэсій у Беларусі.

Асноўныя рысы беларускага савецкага грамадства канца 30-х гадоў.

Культура бсср у 1930-я гг.

Асноўныя тэндэнцыі культурнага жыцця. Узмацненне ідэалагічнага ўціску, праявы таталітарнай тэндэнцыі ў культурным жыцці. Палітыка «культурнай рэвалюцыі». Выкараненне народнай культуры, нацыянальных традыцый і звычаяў, нормаў маралі. Ваяўнічы атэізм. Насаджэнне «пралетарскай», «сацыялістычнай» культуры. «Сацыялістычны рэалізм».

Ліквідацыя масавай непісьменнасці. Змены ў школьнай адукацыі. Пераход да сямігадовага абавязковага навучання. Вышэйшая і спецыяльная адукацыя. Навука. Галоўныя навуковыя цэнтры Беларусі і навукова-даследчая дзейнасць. Беларуская інтэлігенцыя і рэпрэсіі ў адносінах да яе.

Згортванне беларусізацыі. Рэформа беларускага правапісу. Праявы абвастрэння ідэалагічнай барацьбы 30-х гадоў у стане беларускай літаратуры. Перабудова пісьменніцкіх арганізацый. Змены ў тэматыцы і змесце мастацкіх твораў у выніку ідэалагічнага ўціску. Рэпрэсіі ў адносінах да беларускіх пісьменнікаў.

Узмацненне ўплыву ідэалогіі на мастацкую творчасць. Тэатральнае і музычнае мастацтва. Г. Глебаў, І. Ждановіч, У. Галубок. Тэатры БССР 1930-х гг. Стварэнне беларускай музычнай школы. А. Туранкоў, М. Куліковіч-Шчаглоў. М. Равенскі, Я. Цікоцкі, Л. Александроўская.

Архітэктура і выяўленчае мастацтва. У. Волкаў, Я. Зайцаў, Р. Семашкевіч, З. Азгур, А. Арлоў, А. Бразер, А. Грубэ, І. Лангбард і інш. Рэпрэсіі супраць творчай інтэлігенцыі. Абмежаванасць працэсу нацыянальна-культурнага развіцця ў 30-я гады.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]