Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Museum.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
676 Кб
Скачать
☆

Культура Беларусі ў пачатку XX стагоддзя

Узмацненне шавінізму ў палітыцы царызму, барацьба з беларускім адраджэннем. Ідэалогія і практыка «западна-русізма». Барацьба польскіх нацыяналістычных груповак з беларускім нацыянальным рухам. Польскі нацыянальны рух у заходніх губернях. Газета «Наша Ніва» – цэнтр адраджэнцкага руху. Барацьба за адраджэнне і развіццё нацыянальнай мовы. Роля «Нашай Нівы» ў развіцці нацыянальнай літаратуры, друку, фарміраванні нацыянальнай беларускай інтэлігенцыі.

Праблемы развіцця беларускай нацыянальнай культуры ва ўмовах нямецкай акупацыі Беларусі, пасля падзення самаўладдзя. Нацыянальна-культурныя пытанні ў дзейнасці БНК, ЦРБА, у першых мерапрыемствах савецкай улады на тэрыторыі Беларусі. Культурна-асветніцкая дзейнасць БНР.

Адукацыя. Школьная справа ў Беларусі на пачатку XX ст. Пашырэнне сеткі пачатковых школ. Паступовая замена праваслаўна-царкоўных школ «міністэрскімі» народнымі вучылішчамі. Рост колькасці агульнаадукацыйных школ, настаўніцкіх інстытутаў і семінарый.

Прафесійна-тэхнічнае навучанне. Неадпаведнасць школьнай сістэмы патрабаванням жыцця. Асветніцкая справа пасля лютаўскай рэвалюцыі ў дзейнасці БНК, ЦРБА, падчас існавання БНР. Стварэнне беларускай нацыянальнай школы. Арганізацыя падрыхтоўкі настаўніцкіх кадраў. Мінскі настаўніцкі інстытут. Настаўніцкія курсы і семінарыі. Стварэнне падручнікаў для нацыянальнай школы. Навуковыя даследаванні мовы, этнаграфіі і гісторыі Беларусі. Я. Карскі, М. Федароўскі, Е. Раманаў, М. Доўнар-Запольскі, В. Ластоўскі, Я. Лёсік. Навуковая дзейнасць Таварыства мінскіх урачоў. Беняконьская сельскагаспадарчая і Мінская балотная даследчыя станцыі.

Якасныя зрухі ў развіцці беларускай мастацкай літаратуры, на-цыянальнай драматургіі, літаратурнай крытыкі і публіцыстыкі. Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, Цётка, К. Каганец, Ц. Гартны, З. Бядуля, М. Гарэцкі. Асаблівасці бсларускай літаратуры нашаніўскага перыяду. Развіццё перыядычнага друку і кнігадрукавання. Беларускія газеты «Дзяньніца», «Вольная Беларусь», «Гоман», «Грамада» і інш. Беларускія выдавецтвы «Загляне сонца ў наша ваконца», «Наша Ніва», «Саха», «Наша хата», «Беларус».

Станаўленне беларускага прафесійнага тэатра. «Беларускія вечарынкі», першая беларуская трупа I. Буйніцкага. «Беларускі музычна-драматычны гурток», Беларускі тэатр Ф. Аляхновіча ў Вільні, Беларускі Дзяржаўны тэатр БНР. П'есы У. Галубка, К. Каганца, Я. Купалы, Ф. Аляхновіча, А. Бурбіса, Я. Коласа, М. Чарота. Роля Л. Рагоўскага, А. Грыневіча, М. Чуркіна, У. Тэраўскага, I. Шадурскага ў развіцці і папулярызацыі беларускай народнай музыкі і песні. Культурна-асветніцкія таварыствы і драматычныя гурткі ў гарадах і мястэчках Беларусі. Хор пад кіраўніцтвам У. Тэраўскага.

Градабудаўніцтва і архітэктура. Знешняе аблічча беларускіх гарадоў і мястэчак. Архітэктура культавых збудаванняў. Узнаўленне і ўзаемаўплыў розных стыляў: готыкі, раманскага, «рускага». Драўлянае дойлідства.

Жывапіс. Пераважнае развіццё жанру краявіду. Ф. Рушчыц, Г. Вейсенгоф, С. Жукоўскі, К. Стаброўскі, В. Бялыніцкі-Біруля. Развіццё бытавога жанру. Уклад у яго развіццё Ю. Пэна. Партрэты работы Я. Кругера, Л. Альпяровіча. Разнастайнасць і супярэчлівасць выяўленчага мастацтва ў рэвалюцыйны час. М. Шагал, К. Малевіч, Л. Лісіцкі, М. Філіповіч.

Графіка. Творчасць А. Каменскага, Ю. Фалата, К. Мардусевіча. Мастацкія пошукі Я. Драздовіча, Пластыка і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.

Шматнацыянальны характар культуры Беларусі. Адносіны беларускай інтэлігенцыі да нацыянальна-вызваленчага руху, рэвалюцыйных падзей, усталявання Савецкай улады, абвяшчэння БНР.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]