Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Museum.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
676 Кб
Скачать
☆

Раздзел IV. Беларусь у хvі – першай палове хvіі ст. Унутрыпалітычная барацьба ў Вялікім княстве Літоўскім у першай палове XVI ст.

Абвастрэнне ўнутрыпалітычнага становішча ў Вялікім княстве Літоўскім у канцы ХV – пачатку ХVІ ст. Праўленне Аляксандра Казіміравіча і Жыгімонта І Старога. Агульназемскія прывілеі 1492 г. і 1506 г. Абмежаванне ўлады вялікага князя і пашырэнне правоў паноў-рады. Мяцеж Міхаіла Глінскага 1506 г. Адмена Гарадзельскага прывілея. Усталяванне палітычнай і рэлігійнай талерантнасці. Роля беларускай знаці ў кіраванні дзяржавай.

Унутрыкласавыя супярэчнасці паміж магнатамі і шляхтай. Узмацненне значэння шляхты ў дзяржаве. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная, судовая і ваенная рэформы. Узрастанне ролі сойма Вялікага княства Літоўскага як кіруючага органа дзяржаўнай улады. Віленскі сойм 1565–1566 гг. і яго рашэнні.

Адміністрацыйны лад і кіраванне ў Вялікім княстве Літоўскім. Статуты 1529 і 1566 гг. і іх значэнне. Станаўленне шляхецкай дэмакратыі.

Знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага ў першай палове хvі ст.

Гістарыяграфія і аналіз крыніц па праблеме ўзаемаадносін паміж Маскоўскім Вялікім княствам і Вялікім княствам Літоўскім. Пачатак маскоўскай экспансіі на землі Вялікага княства Літоўскага. Войны ВКЛ з Вялікім княствам Маскоўскім, іх прычыны і вынікі. Бітвы на Ведрашы (1500 г,) і пад Оршай (1514 г.). К.I. Астрожскі – вялікі палкаводзец XVI ст. Набегі крымскіх татар. Барацьба з крымскімі татарамі. Бітва пад Клецкам (1506 г.). Адносіны Вялікага княства Літоўскага з Ордэнам і Польшчай. Еўрапейская стратэгія Вялікага княства Літоўскага.

Утварэнне Рэчы Паспалітай. Вялікае княства Літоўскае ў палітычнай сістэме Рэчы Паспалітай

Прычыны і пачатак Лівонскай вайны. Уступленне ў вайну Вялікага княства Літоўскага. Ход ваенных дзеянняў на тэрыторыі Беларусі. Заключэнне Ям-Запольскага перамір'я ў 1582 г. Вынікі вайны для Беларусі.

Люблінскі сойм, пазіцыі бакоў па пытанню уніі. Змест і значэнне акта 1 ліпеня 1569 г. Дзяржаўны лад, органы ўлады і кіравання Рэчы Паспалітай. «Генрыхавы артыкулы». «Пакта канвента». Вялікае княства Літоўскае ў палітычнай сістэме Рэчы Паспалітай. Статут 1588 г. і яго значэнне. Далучэнне шляхты ВКЛ да «залатых вольнасцяў шляхецкіх» пануючага саслоўя Польшчы. Фарміраванне новай сацыяльна-палітычнай супольнасці – «польскага народа шляхецкага».

Усходняя палітыка Стэфана Баторыя. Геапалітычны праект Льва Сапегі. Інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай у Маскоўскую дзяржаву ў пачатку XVII ст. Барацьба за Смаленск у 30-я гады XVII ст. Еўрапейская палітыка Жыгімонта III Вазы.

Станаўленне фальваркава-паншчыннай сістэмы гаспадарання і гарадское жыццё

Карэння гаспадарчая перабудова ў Заходняй Еўропе, яе ўплыў на эканамічнае развіццё краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Аграрны характар эканомікі Вялікага княства Літоўскага. Земляробства і іншыя галіны сельскай гаспадаркі. Пашырэнне зямельнай уласнасці феадалаў. Станаўленне фальваркава-паншчыннай сістэмы гаспадарання. Рэарганізацыя сістэмы феадальнай эксплуатацыі сялян. «Устава на валокі»: мэты, сутнасць і значэнне аграрнай рэформы. Юрыдычнае афармленне прыгоннага права. Антыфеадальнае супраціўленне сялянства, яго формы.

Урбанізацыя. Колькасны рост гарадскіх пасяленняў. Гарады і мястэчкі – цэнтры рамяства і гандлю. Магдэбургіі і Юрыдыкі. Цэхавая арганізацыя рамяства. Купецкія гільдыі. Унутраны гандаль і знешнеэканамічныя сувязі. Беларускія землі ў гандлёва-эканамічных стасунках еўрапейскіх краін. Унутрыэканамічныя сувязі і этнічная кансалідацыя.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]