Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Museum.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
676 Кб
Скачать
☆

Грамадска-палітычны рух у 30–50-я гады XIX ст.

Зараджэнне рэвалюцыйна-дэмакратычнай плыні. «Экспедыцыя Валовіча». «Дэмакратычнае таварыства». Франц Савіч. «Саюз свабодных братоў». Уплыў рэвалюцыйных падзей у Заходняй Еўропе на грамадска-палітычны рух у Беларусі.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё ў канцы xviiі – першай палове XIX ст.

Гістарыяграфія пытання аб узроўні развіцця капіталістычных адносін. Сельская гаспадарка. Развіццё фальваркава-паншчыннай сістэмы. Панаванне ў эканоміцы буйных феадалаў. Рост паншчыны і іншых павіннасцяў. Земляробства, жывёлагадоўля, промыслы, рамёствы. Пачатак спецыялізацыі сельскай гаспадаркі. Пашырэнне шматпольных севазваротаў, удасканаленных прылад працы і тэхнікі. Павелічэнне таварнасці сельскагаспадарчай вытворчасці. Рост ужывання наёмнай працы, найперш прымусовага найму. Маёмасная нівеліроўка сялянскіх гаспадарак. Нізкія тэмпы сацыяльнай дыферэнцыяцыі беларускага сялянства. Павелічэнне колькасці бабылёў, кутнікаў, агароднікаў.

Прамысловасць. Вотчынныя, местачковыя і гарадскія прадпрыемствы. Этапы развіцця капіталістычнай прамысловасці. Рамёствы, мануфактуры, фабрыкі. Прымусовы і вольны наём. Галіновая структура прамысловасці. Паляпшэнне шляхоў зносін. Важнейшыя гандлёвыя шляхі і кірмашы. Вузкасць унутранага рынку. Фінансы. Слабасць капіталаў беларускіх гандляроў.

Рост гарадоў і мястэчак. Колькасць, саслоўны і нацыянальна-канфесійны склад гарадскога насельніцтва. Прымусовае высяленне яўрэйскага насельніцтва ў гарады і мястэчкі Беларусі. Органы гарадскога самакіравання.

Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Заняпад сялянскай гаспадаркі ў 40–50-я гады. Абеззямельванне сялян. Зніжэнне ўраджайнасці і скарачэнне пасеваў. Рост нядоімак дзяржаўных падаткаў і збораў, а таксама запазычанасці ў памешчыкаў. Рэформа Кісялёва. Спробы рэгулявання узаемаадносін памешчыкаў і сялян паводле «Інвентарнай рэформы». Развіццё капіталістычнага ўкладу. Паншчынная сістэма як тормаз развіцця сельскай гаспадаркі, прамысловасці і гарадоў. Нарастанне антыпрыгонніцкага сялянскага руху.

Асвета і культура Беларусі першай паловы XIX ст.

Гістарычныя ўмовы развіцця культуры. Асветніцтва і класіцызм. Уплыў польскай і рускай культур на культуру беларускага народа. Нацыянальна-культурная палітыка царызму.

Народная адукацыя і навука. Палітыка царызму ў галіне культуры. Непрызнанне існавання беларускага этнасу, яго мовы і культуры. Тыпы школ і іх колькасць. Узмацненне паланізацыі ў сістэме народнай асветы. Полацкая езуіцкая акадэмія. Віленскі універсітэт як цэнтр адукацыі і навукі ў Беларусі і Літве. Узмацненне цікавасці да гісторыі, быту і культуры беларускага народа. Этнаграфічныя і гістарычныя даследаванні. Горы-Горацкі земляробчы інстытут. Кнігавыдавецкая дзейнасць. Перыядычны друк. Грамадска-палітычная думка. Русіфікацыя сістэмы народнай адукацыі пасля падаўлення паўстання 1830–1831 гг.

Літаратура. Беларускі фальклор. Паэмы «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе». Беларускія матывы ў творчасці А. Міцкевіча. Беларуская плынь у польскамоўнай «краёвай» літаратуры. Ян Чачот, Ян Баршчэўскі, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Уладзіслаў Сыракомля, Вінцэсь Каратынскі, Арцём Вярыга-Дарэўскі.

Музыка і тэатр. Збіранне і вывучэнне беларускай народнай песні, яе канцэртная прапаганда. З'яўленне опернага мастацтва ў Беларусі. Станіслаў Манюшка: оперы «Сялянка», «Галька», «Страшэнны двор». З'яўленне прафесійнай беларускай драматургіі. В. Дунін-Марцінкевіч.

Архітэктура. Панаванне класіцызму з канца XVIII ст. Складанне новых праектных планаў гарадоў, стварэнне выдатных архітэктурных ансамбляў на прынцыпах класіцызму. Іосіфаўскі сабор у Магілёве, Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі. Палацава-сядзібная архітэктура.

Выяўленчае мастацтва. Класіцызм, афіцыйны акадэмізм, рамантызм. Партрэт, пейзаж, бытавы жанр. Творчасць I.I. Аляшкевіча, В.М. Ваньковіча, I.Ф. Хруцкага, С.К. Заранкі, Я. Рустэма, Ю. Пешкі, Ю. Карчэўскага. Прыгонныя мастакі: Ц. Бычкоўскі, К. Бахметавіч, К. Русецкі, В. Дмахоўскі. Гістарычны жывапіс: Ф. Смуглевіч, Я. Дамель, Я. Сухадольскі. Манументальна-дэкаратыўны жывапіс. Класіцысцкая традыцыя. Роспісы касцёла св. Тадэвуша ў в. Лучай Пастаўскага раёна. Дэкарыраванасць Варварынскай царквы ў Пінску.

Графіка. Росквіт народнага лубка. Творчасць гравёраў М. Падалінскага, Б. Клямбоўскага, К. Кукевіча, К. Бахматовіча, Ю. Азямблоўскага. Выспяванне беларускай нацыянальнай ідэі.

Скульптура. Пераважнае развіццё манументальна-дэкаратыўнай скульптуры і мемарыяльнай пластыкі. Панаванне класіцызму і позняга барока. Закрыццё ў 1821 г. скульптурнага класа ў Віленскай мастацкай школе. Станкавая скульптура. Творчасць Караля, Яна і Казіміра Ельскіх. Рафал Слізень – аўтар медальёнаў і барэльефаў перадавых дзеячаў культуры свайго часу.

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Развіццё мануфактурнай вы-творчасці. Ліцейнае і кавальскае рамяство. Мастацкая апрацоўка чорнага металу. Вырабы з чыгуна. Ліццё з бронзы, свінца, волава. Ювелірнае мастацтва. Пляценне з саломы. Ткацтва. Слуцкія паясы. Беларускае шкло.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]