Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Museum.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
676 Кб
Скачать
☆

Раздзел VIII. Беларусь у пачатку XX ст. (1901–1917 гг.) Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў пачатку хх ст.

Гістарыяграфія праблемы развіцця эканомікі Беларусі ў пачатку XX ст. Развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы. Феадальна-прыгонніцкія перажыткі. Эміграцыя. Перапляценне капіталістычных і прыгонніцкіх формаў эксплуатацыі. Сацыяльныя і нацыянальныя працэсы ў Беларусі да рэвалюдыі 1905–1907 гг. Сацыяльная структура насельніцтва. Эканамічная палітыка царызму ў Беларусі.

Развіццё прамысловасці. Эканамічны крызіс (1900–1903 гг.). Структура і характар прамысловасці ў пачатку XX ст. Пранікненне буйнога капіталу. Прамысловыя таварыствы і іх роля ва умацаванні цэнтралізацыі капіталу ў прамысловасці. Павелічэнне колькасці рабочага класу. Нацыянальны і сацыяльны склад рабочага класу Беларусі і яго становішча. Уздым рабочага і сялянскага руху.

Рэвалюцыя 1905–1907 гг. у Беларусі. Гістарыяграфія пытання. Наспяванне рэвалюдыйнай сітуацыі. Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцяў і нацыянальнага пытання. Уплыў эканамічнага крызісу. «Паліцэйскі сацыялізм». Яўрэйская незалежная рабочая партыя. Сіянісцкі рух у Беларусі. Сацыял-дэмакратычныя арганізацыі. Утварэнне інтэрнацыянальных арганізацый РСДРП у Беларусі. Арганізацыя партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў і Польскай партыі сацыялістычнай на Літве. Беларускі нацыянальна-вызваленчы рух. Утварэнне Беларускай сацыялістычнай грамады. Яе праграма і дзейнасць у 1903–1904 гг. Уздым рабочага руху. Пераход рабочых да палітычнай барацьбы. Сялянскі рух.

Пачатак рэвалюцыі: рэвалюцыйны рух у студзені – верасні 1905 г. Студзеньскі рух салідарнасці рабочых Беларусі з рабочымі Пецярбурга. Вяснова-летні ўздым палітычных выступленняў і эканамічнай барацьбы рабочых. Уплыў рабочага руху на сялянства. Новыя формы сялянскага руху. Салдацкія выступленні. Адносіны палітычных партый, насельніцтва Беларусі да ўказа аб скліканні Булыгінскай думы.

Беларусь у перыяд найвышэйшага ўздыму рэвалюцыі. Кастрычніцкая палітычная стачка ў гарадах і мястэчках Беларусі. Вядучая роля чыгуначнікаў. Кааліцыйныя саветы і камітэты, іх партыйны склад, адрозненні ад Саветаў рабочых дэпутатаў. Маніфест 17 кастрычніка і рэпрэсіі царызму. Курлоўскі расстрэл у Мінску. Дыферэнцыяцыя грамадска-палітычных сіл. Аддзелы «Саюза рускага народа» і «Саюза 17 кастрычніка». Характар іх дзейнасці ў Беларусі. Буржуазна-ліберальны рух і яго асаблівасці ў заходніх губернях. Змены ва ўмовах і характары дзейнасці дэмакратычных партый і прафесійных саюзаў. Уздым сялянскага і салдацкага руху. Снежаньская палітычная стачка ў Беларусі. Выступленні ў Гомелі, Баранавічах і іншых гарадах. Істотнае звужэнне рабочага руху ў параўнанні з кастрычнікам. Падтрымка агульнай палітычнай забастоўкі мясцовымі дэмакратычнымі партыямі, арганізацыямі і фактычная адмова іх ад ідэі ўзброенага паўстання. Падаўленне снежаньскіх выступленняў.

Адступленне рэвалюцыі. Дэпутаты Беларусі ў I і II Дзяржаўных думах. Новы выбарчы закон ад 11 снежня 1905 г. і адносіны да яго палітычных партый і арганізацый, рабочых і сялян. Прычыны правалу байкоту выбараў. Сацыяльна-класавы і партыйны склад дэпутатаў I Дзяржаўнай думы ад 5 заходніх губерняў, змены ў партыйна-палітычных пазіцыях у ходзе думскай барацьбы. Першаснае значэнне аграрнага пытання. Вяснова-летні (1906 г.) уздым рабочага, сялянскага і салдацкага руху. Адносіны кадэтаў і левых, дэмакратычных партый і плыняў да роспуску I Дзяржаўнай думы. Змены ў дынаміцы і характары рабочага руху ў другой палове 1906 г. Дзейнасць прафсаюзаў. Выбары ў II Дзяржаўную думу. Змены ў тактыцы левых партый. Левы блок. «Русский окраинный союз» і яго перадвыбарныя лозунгі. Перамога на выбарах у II Дзяржаўную думу ў 5 заходніх губернях рускіх і польскіх шавіністычна-клерыкальных груповак. Рэвалюцыйны ўздым вясною 1907 г., яго адносная слабасць.

Беларускі нацыянальна-вызваленчы рух у перыяд рэвалюцыі 1905–1907 гг. Роля беларускай сацыялістычнай грамады ў развіцці беларускага нацыянальнага руху. Дзейнасць БСГ, яе лозунгі і патрабаванні ў 1905 г. II з'езд БСГ. Змены ў праграме руху. Рашэнні чэрвеньскай (1906 г.) канферэнцыі БСГ. Рэвалюцыйна-дэмакратычны характар газеты «Наша доля». Сацыяльна-эканамічная, палітычная і нацыянальная праграма газеты «Наша доля» (снежань 1906 г.). Пазіцыі «Нашай нівы» падчас выбараў у II Дзяржаўную думу. Агульная характарыстыка дзейнасці БСГ у перыяд рэвалюцыі. Сацыялістычная Партыя Беларусі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]