Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Museum.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
676 Кб
Скачать
☆

Беларусь пасля падзення самадзяржаўя (сакавік – кастрычнік 1917 г.)

Крыніцы вывучэння падзей 1917 г. на Беларусі. Гістарыяграфія ста-новішча ў грамадстве, палітычнага жыцця, рэвалюцыйных падзей, бе-ларускага нацыянальнага руху. Савецкая і замежная гістарыяграфія аб магчымасці альтэрнатыўных шляхоў у развіцці палітычнай сітуацыі пасля падзення самаўладдзя.

Асаблівасці эканамічнага, ваеннага і палітычнага становішча ў Бе-ларусі ў пачатку 1917 г. Лютаўская рэвалюцыя ў Беларусі. Змены органаў улады. Стварэнне Часовых грамадскіх камітэтаў парадку, назначэнне камісараў Часовага ўрада, выбары валасных, гарадскіх і павятовых камітэтаў. Утварэнне Саветаў рабочых і сялянскіх дэпутатаў у Беларусі. Іх адносіны з Петраградскім Саветам, мясцовымі органамі ўлады. Стварэнне салдацкіх камітэтаў у войсках Заходняга фронту і іх уплыў на становішча ў Беларусі. Першы з'езд ваенных і рабочых дэпутатаў арміі і тылу Заходняга фронту і яго адносіны да пытання аб вайне, да палітыкі Часовага ўрада. Стварэнне сялянскіх камітэтау. Адносіны беларускіх сялян да рэвалюцыйных падзей. З'езды сялянскіх дэпутатаў, адносіны да ваеннага і аграрыага пытанняў. Арганізацыя прафесійных саюзаў рабочых і служачых.

Уздым грамадска-палітычнай актыўнасці насельніцтва Беларусі, Палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі пасля падзення самаўладдзя. Уплыў агульнарасійскіх палітычных партый, іх групоўкі ў Беларусі. Пазіцыі асноўных партый (кадэтаў, акцябрыстаў, сацыял-дэмакратаў, сацыялістаў-рэвалюцыянераў) па аграрным і нацыянальным пытаннях.

Беларускі нацыянальны рух пасля падзення самаўладдзя

Аднаўленне дзейнасці БСГ, яе арганізацый у гарадах Беларусі, Расіі, у арміі і на флоце. Канферэнцыя ў сакавіку 1917 г. Адносіны БСГ да Часовага ўрада, аўтаноміі Беларусі. Канферэнцыя БСГ у чэрвені 1917 г., абмеркаванне праекта новай праграмы БСГ, абранне часовага ЦК БСГ.

Узнікненне і афармленне новых беларускіх партый і арганізацый. Беларуская партыя народных сацыялістаў, Беларуская хрысціянская дэмакратыя, Беларускі саюз землеўладальнікаў, Беларускі саюз права-слаўнага духавенства, Беларуская партыя аўтанамістаў, Віцебскі саюз беларускага народа, Магілёўскі беларускі нацыянальны камітэт, Гомельскі саюз беларускай дэмакратыі і інш.

З'езд прадстаўнікоў беларускіх нацыянальных арганізацый у Мінску 25–27 сакавіка 1917 г. Прадстаўніцтва на з'ездзе. Рашэнні з'езда па пытаннях аўтаноміі Беларусі, вызначэння яе тэрыторыі, арганізацыі культурна-асветніцкай працы. Утварэнне Беларускага нацыянальнага камітэта (БНК), яго склад і дзейнасць. Адносіны Часовага ўрада да набыцця Беларуссю аўтаноміі.

З'езд прадстаўнікоў беларускіх партыйных і грамадскіх арганізацый 8–10 ліпеня 1917 г. Умовы склікання з'езда, супярэчнасці паміж дэлегатамі. Ацэнка дзейнасці БНК, стану беларускіх нацыянальных арганізацый. Барацьба БСГ за лідэрства сярод беларускіх арганізацый. Вынікі работы секцый з'езда, асноўныя яго рашэнні. Абранне Цэнтральнай Рады беларускіх арганізацый (ЦРБА).

Дзейнасць ЦРБА. Зацвярджэнне яе Статута. Пашырэные складу Рады. Прадстаўнікі беларускага нацыянальнага руху на Дзяржаўнай нарадзе ў Маскве (жнівень 1917 г.) і на Дэмакратычнай нарадзе ў Петраградзе (верасень 1917 г.). Адносіны да ідэі беларускай дзяржаўнасці. III з'езд Беларускай сацыялістычнай Грамады. Прыняцце новай праграмы БСГ. II сесія ЦРБА, пераўтварэнне яе ў Вялікую Беларускую Раду (ВБР). Заснаванне Цэнтральнай беларускай вайсковай Рады (ЦБВР), Пашырэнне беларускага нацыянальнага руху ў войску. Спробы стварэння беларускіх вайсковых фарміраванняў. Актывізацыя мясцовых беларускіх нацыянальных арганізацый, правядзенне з'ездаў. Газета «Вольная Беларусь». Стварэнне Беларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі, яе платформа. Беларускі абласны камітэт пры ўсерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў (БАК).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]