Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Museum.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
676 Кб
Скачать
☆

Рэлігія і культура беларускіх зямель

у IX – першай палове ХШ ст.

Двухвер'е. Распаўсюджанне хрысціянства. Узнікненне Тураўскай і Полацкай епархій. Паданне аб Рагнедзе – манахіні Анастасіі. Летапісныя сведчанні аб полацкім князю Ізяславе – паборніку хрысціянства. Няўдалая спроба распаўсюджвання каталіцызму ў Тураве. Станоўчыя вынікі прыняцця хрысціянства.

Пісьменнасць. Пісьмовыя помнікі. Летапісанне ў Тураве, Полацку, Навагрудку. Рукапісныя кнігі: Тураўскае і Полацкае евангеллі. Берасцяныя граматы. Барысавы камяні, Полацкая школа для навучання грамаце.

Рэлігійна-асветныя дзеячы: Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Клімент Смаляціч, Аўрамій Смаленскі.

Будаўніцтва цэркваў і манастыроў. Сафійскі сабор (XI ст.) у Полацку, Дабравешчанская царква ў Віцебску (сярэдзіна XII ст.), Спаская царква ў Полацку (сярэдзіна ХІІ ст.), Барыса-Глебская царква ў Гародні (другая палова XII ст.). Полацкая, Віцебская і Гарадзенская школы дойлідства. Полацкі дойлід Іаан. Асаблівасці абарончага дойлідства на Беларусі. Белая Вежа ў Камянцы – помнік старажытнага абарончага дойлідства.

Выяўленчае мастацтва. Манументальны жывапіс. Фрэскі Спаса- Прэабражэнскай царквы ў Полацку: «Галава Святой». «Святы, які моліцца», «Васіль Вялікі» (другая палова XII ст.). Дробная пластыка. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Ліццё ювелірнае, кастарэзнае, кавальскае і ганчарнае мастацтвы. Мастацкае ўпрыгожванне мэблі. Ткацтва. Лазар Богша: «Крыж Ефрасінні Полацкай» (1161 г.).

Развіццё перадумоў фарміравання беларускай народнасці.

Раздзел III.

ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛІТОЎСКАЕ, РУСКАЕ, ЖАМОЙЦКАЕ

ў XIII–XV стст.

Айчынная і замежная гістарыяграфія і аналіз крыніц па гісторыі Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.

Зараджэнне Вялікага княства Літоўскага

Параўнанне працэсаў узнікнення цэнтралізаваных феадальных дзяржаў ва Усходняй і Заходняй Еўропе. Перадумовы і прычыны ўтварэння беларуска-літоўскай дзяржавы. Дыскусія пра летапісную назву «Літва». Сацыяльна-эканамічны і палітычны лад «Літвы».

Узвышэнне Наваградскага княства. Міндоўг і яго барацьба з галіцка-валынскім княствам за валоданне Верхнім Панямоннем. Узаемаадносіны Міндоўга з Ордэнам і Полацкам. Каранацыя Міндоўга ў Наваградку ў 1253 г. Узвышэнне Наваградскага княства. Інтэграцыя насельніцтва Беларусі з суседнімі народамі ў межах адзінай дзяржавы.

Унутрыпалітычнае становішча ў другой палове XIII – XV стст.

Вялікае княства Літоўскае – цэнтр збірання беларускіх і іншых усходнеславянскіх зямель. Барацьба за вялікае княжанне пасля смерці Міндоўга. Умацаванне дзяржавы ў часы Войшалка і Трайдзеня. Палітыка вялікіх князёў Віценя, Гедыміна, Альгерда. Шляхі ўключэння беларускіх зямель у склад Вялікага княства Літоўскага. Усходнеславянскі фундамент і поліэтнічнасць дзяржавы. Федэратыўная аснова беларуска-літоўскай дзяржавы. Прыняцце агульнадзяржаўнага герба «Пагоня».

Дынастычная барацьба ў 70–90-я гады XIV ст. (Кейстут, Ягайла, Андрэй Полацкі, Вітаўт). Крэўская унія. Ліквідацыя ўдзельных княстваў. Стварэнне ваяводстваў. Гарадзельскі прывілей 1413 г. Унутрыпалітычная барацьба пасля смерці Вітаўта. Раскол дзяржавы на Вялікае княства Літоўскае і Вялікае княства Рускае. Вялікакняжацкія прывілеі 1432, 1434 гг. Бітва пад Вількамірам. Аб'яднанне дзяржавы Жыгімонтам Кейстутавічам. Абмежаванне вялікакняжацкай улады ў другой палове XV ст. Судзебнік Казіміра 1466 г. – першы збор законаў беларуска-літоўскай дзяржавы. Змова супраць Казіміра (1481 г.) і яе вынікі. Вялікакняжацкі прывілей.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]