Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Museum.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
676 Кб
Скачать
☆

Раздзел 6. Гістарычная метралогія

Уводзіны ў гістарычную метралогію. Прадмет і задачы гістарычнай метралогіі. Крыніцы метралогіі. Яе роля ў гістарычных даследаваннях. Сувязь метралогіі з нумізматыкай, гісторыяй эканамічных вучэнняў і інш. дысцыплінамі. Метралагічныя крыніцы. Гісторыя станаўлення і развіцця метралогіі. Практычнае выкарыстанне даных метралогіі ў гістарычных даследаваннях.

Метралогія Старажытнага Усходу і Антычнага свету. З’яленне мер. Дасягненні ў сістэмах мер Вавілона і Егіпта. «Ніламер». Егіпецкі локаць. Эвалюцыя Старажытнагрэчаскіх мер. Стадый. Старажытнарымскія меры. Характэрныя асаблівасці. Меры вагі, плошчы, лінейныя меры.

Метралогія Заходняй Еўропы. Уплыў і распаўсюджванне рымскай метрычнай сістэмы. З’яўленне новых эталонаў мер. Станаўленне нацыянальных метрычных сістэм. Германская сістэма мер. Меры плошчы зямлі: гуфа, морген, рута. Меры даўжыні: локаць, фут, ладонь і інш. Меры вагі і аб’ёма. Французкая сістэма мер. Меры плошчы зямлі: арпан, ар. Меры даўжыні: туаз, лье і інш. Меры вагі і аб’ёма. Англійская метралогія і яе прычыны шырокага распаўсюджання. Меры плошчы зямлі: гайда, акр, віргата. Меры даўжыні: ярд, фут, дзюйм і інш. Меры вагі і аб’ёма.

Распрацоўка асноў метрычнай сістэмы. Вымярэнне дугі мерыдыяна. Часовая метрычная сістэма. Абазначэнне метрычных мер. Архіўны метр. Распрацоўка міжнародных эталонаў. Утварэнне ў 1875 г. «Міжнароднага бюро мер і вагі». Выраб эталонаў метра і кілаграма. Захоўванне эталонаў у Брэтэйльскім павільёне. Змяненне вызначэння метра 1927 і 1960 гг.

Метралогія ўсходнеславянскіх народаў X–XV стст. Меры даўжыні: попрышча, сажэнь, пядзь і іх падрадзяленні. Археалагічныя знаходкі эталонаў. Роля «Тмутараканскага камня» у вылічэнні сажэня. Меры паверхні: плуг, сяло, саха, караб’я. Меры вагі і іх сувязь з грашовымі адзінкамі. Меры аб'ёма сыпучых і вадкіх цел: кадзь, чвэрць, бочка, вядро, карчага.

Метралогія ўсходнеславянскіх народаў XVI–XX стст. Уніфікацыя мер у Вялікім княстве Літоўскім і Расіі. Наўгародская і маскоўская сістэмы. Уніфікацыя мер ў Рэчы Паспалітай. Меры даўжыні: вярста, сажэнь, аршын; вяршок, прут. Меры паверхні: чвэрць, караб’я, дзесяціна, валока, морг, лан. Меры сыпучых і вадкіх цел: чвэрць, васьмярык, караб’я, коўш, кварта, чарка, бочка віленская, чаша, вядро, гарнец. Меры вагі: ласт, чвэрць, беркавец, кантар, пуд, фунт, залатнік, лот. Меры падатковага аблажэння: саха, обжа. Лікавыя паняцці: капа і полукапа.

Выкарыстанне англійскіх мер (фут, дзюйм, лінія) і змяненне ў сувязі з гэтым мер даўжыні і паверхні. Удакладненне мер у сувязі з развіццём капіталістычных адносін. Метрычная сістэма мер і пытанне аб яе ўвядзенні ў Расіі. Увядзенне метрычнай сістэмы мер. Перажыткі старых метралагічных сістэм.

Раздзел 7. Геральдыка

Уводзіны ў геральдыку. Прадмет, задачы і метады геральдыкі. Крыніцы геральдыкі. Асноўныя працы па геральдыцы. Роля геральдыкі ў гістарычных даследаваннях. Сувязь з генеалогіяй, сфрагістыкай, палеаграфіяй і інш. дысцыплінамі. Гісторыя станаўлення і развіцця навукі геральдыкі (гербазнаўства). Практычнае выкарыстанне даных геральдыкі ў гістарычных даследаваннях.

Тэарэтычныя геральдыка. Пытанне аб узнікненні герба. Сацыяльная стратыфікацыя сярэдневяковага грамадства. Рыцарскае саслоўе. Геральдычная тэрміналогія. Герб як асноўны аб'ект геральдычных даследаванняў. Чытанне герба. Склад герба. Класіфікацыя дывізаў. Класіфікацыя і тапаграфія тарка. Дзяленне тарка. Суадносіны частак тарка па годнасці. Геральдычныя і не геральдычныя фігуры, іх класіфікацыя. Металы і колеры. Законы геральдыкі. Выкарыстанне футра. Графічная перадача металаў, колераў, футра. Алегарычнае тлумачэнне выяў і колераў у гербе. Інстытут герольдаў, яго эвалюцыя. Функцыі герольдаў.

Беларуская геральдыка. Крыніцы і даследаванні па беларускай геральдыцы. Ян Длугаш, Б. Папроцкі, П.П. Вінклер, А. Цітоў. З'яўленне гербаў на беларускіх землях. Гарадзельская унія 1413 г. Эвалюцыя шляхетных гербаў. Радавыя клейны. Гербы беларускай шляхты. Асаблівасці чытання гербаў беларускай шляхты. Ліквідацыя шляхетства ў Расійскай імперыі.

Магдэбурскае права на Беларусі. Прывелей на Магдэбургскае права. Гербы беларускіх гарадоў, іх класіфікацыя. Эвалюцыя гарадскіх гербаў. Гербавая канфесійная сімволіка. Цэхавая геральдыка. Расійскі этап гарадскога герба. Ліквідацыя Магдэбурскага права.

Дзяржаўная сімволіка на Беларусі. З’яўленне герба «Пагоня». Выкарыстоўванне «Пагоні» у ВКЛ і РП. «Пагоня» ў геральдычных традыцыях Расійскай імперыі. Выкарыстоўванне герба «Пагоня» БНР. Распрацоўкі савецкіх геральдычных сівалаў іх эвалюцыя. Кампраметацыя «Пагоні» і бела-чырвона-белага сцяга калабарацыяністамі ў час ВАВ. З’яўленне новага сцяга БССР. Дзяржаўныя Сімвалы СССР і саюзных рэспублік. Развал СССР і аднаўленне гістарычнага сімвала «Пагоня». Рэферэндум 1995 г. Сучасны дзяржаўны герб і сцяг.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]