Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Museum.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
676 Кб
Скачать
☆

Раздзел xiіі. Беларусь у пасляваенны перыяд (1945–1985 гг.) Беларусь у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе

БССР пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі. Разбурэнне эканомікі, шляхі і метады яе аднаўлення. Пяцігадовы план аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі Беларускай ССР 1946–1950 гг. Дасягненне даваеннага ўзроўню прамысловага развіцця. Стварэнне новых галін прамысловасці. Апераджальны рост цяжкай прамысловасці. Адміністрацыйна-бюракратычная сістэма кіравання прадпрыемствамі. Цяжкасці і пралікі ў гаспадарчым жыцці. Працоўная актыўнасць у аднаўленчы перыяд. Сацыялістычнае спаборніцтва.

Умовы аднаўлення сельскай гаспадаркі Беларусі. Аднаўленне калгасна-саўгаснай сістэмы, МТС. Дапамога ўсходніх раёнаў СССР, вяртанне з эвакуацыі матэрыяльных каштоўнасцяў, жывёлы. Калектывізацыя ў заходніх раёнах БССР. Барацьба супраць калектывізацыі ў Заходняй Беларусі. Узбуйненне калгасаў у пачатку 50-х гадоў. Спробы пераадолець крызісныя з'явы ў сельскай гаспадарцы. Прычыны адставання сельскагаспадарчай вытворчасці.

Грамадска-палітычнае жыццё. Аднаўленне дзейнасці партыйных, савецкіх органаў і грамадскіх арганізацый пасля вайны. Стварэнне і дзейнасць палітаддзелаў пры МТС у заходніх абласцях. Падпольныя патрыятычныя арганізацыі беларускай моладзі. Антысавецкая барацьба і бандытызм. Агітацыйная дзейнасць падчас выбарчых кампаній у Саветы. Узмацненне адміністрацыйна-каманднай сістэмы, культа асобы Сталіна і ідэалагічнага ўціску. Рэпрэсіі ў пасляваенныя гады. Абвінавачванні навуковай і творчай інтэлігенцыі рэспублікі падчас «дыскусій» па праблемах біялогіі, мовазнаўства, «справы ўрачоў», ідэалагічных кампаній. Першыя спробы дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця пасля смерці Сталіна.

Выхад БССР на міжнародную арэну. Стварэнне Міністэрства замежных спраў. Пашырэнне паўнамоцтваў рэспублікі ў галіне знешніх зносін. БССР – адна з краін-заснавальніц ААН. Удзел Беларусі ў дзейнасці спецыялізаваных міжнародных устаноў. Дзейнасць прадстаўнікоў БССР у ААН. Умовы развіцця замежных сувязяў.

Матэрыяльнае і бытавое становішча насельніцтва Беларусі ў пасляваенныя гады. Вастрыня жыллёвай праблемы ў гарадах і на вёсцы. Удзел жыхароў у аднаўленні. Пашырэнне камунальнай гаспадаркі і транспарту. Планы аднаўлення і рэканструкцыі гарадоў. Забеспячэнне насельніцтва прадуктамі і таварамі. Картачная сістэма, яе адмена. Пашырэнне гандлю. Наладжванне медыцынскага абслугоўвання і сацыяльнага забеспячэння.

Аднаўленне ў галіне культуры. Становішча народнай адукацыі пасля вайны. Аднаўленне і пашырэнне сеткі агульнаадукацыйных школ. Павелічэнне асігнаванняў з бюджэту на патрэбы адукацыі. Забеспячэнне настаўніцкімі кадрамі. Скарачэнне колькасці беларускіх школ. Аднаўленне сістэмы вышэйшай адукацыі. Адкрыццё новых навучальных устаноў. Забеспячэнне рэспублікі кваліфікаванымі кадрамі. Аднаўленне навуковых устаноў, дзейнасць Акадэміі навук БССР, развіццё навуковых даследаванняў. Літаратура і мастацтва ў пасляваеннае дзесяцігоддзе. Ідэалагічнае ўмяшанне ў дзейнасць творчай інтэлігенцыі. Вядучая тэматыка ў творчасці мастакоў, літаратараў, кінематаграфістаў Беларусі ў пасляваенныя гады. Творчасць М. Лынькова, I. Шамякіна, I. Мележа. Я. Брыля, К. Крапівы, А. Маўзона, М. Танка, П. Панчанкі і інш. Рэпертуар тэатраў. Музычная культура. А. Багатыроў, Дз. Лукас, У. Алоўнікаў, Ю. Семеняка. Творчасць мастакоў I. Ахрэмчыка, Я. Зайцава, В. Волкава, Ф. Дарашэвіча, У. Сухаверхава, А. Малішэўскага, скульптараў З. Азгура, А. Бембеля, А. Глебава, С. Селіханава і інш. Аднаўленне сеткі культурна-асветніцкіх устаноў. Павелічэнне выпуску газет, часопісаў, кніг.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]