Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Museum.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
676 Кб
Скачать
☆

Культурнае жыццё ў бсср у 1920-я гады

Палітыка Савецкай улады і кіраўнікоў Кампартыі па пытаннях развіцця нацыянальнай культуры ў Беларусі: прынцыпы, асноўныя напрамкі, супярэчнасці, непаслядоўнасць, поспехі і здабыткі. Уплыў палітыкі беларусізацыі на актывізацыю нацыянальна-культурнага жыцця. Палітыка «культурнай рэвалюцыі». Узмацненне ідэалагічнага ўціску, праявы таталітарнай тэндэнцыі ў культурным жыцці.

Станаўленне і развіццё ў Беларусі савецкай сістэмы адукацыі. Барацьба з непісьменнасцю. Стварэнне агульнаадукацыйнай, спецыяльнай і вышэйшай школы. Матэрыяльная база сістэмы адукацыі, вырашэнне праблемы забеспячэння кадрамі. Праявы палітыкі беларусізацыі ў сферы адукацыі. Забеспячэнне культурных патрэб нацыянальных меншасцяў. Фарміраванне беларускай інтэлігенцыі.

Навука ў БССР. Стваренне сістэмы навуковых устаноў. Заснаванне і дзейнасць Інбелкульта. Разгортванне навуковых даследаванняў па пытаннях беларускай мовы, гісторыі, этнаграфіі. Стварэнне Акадэміі навук БССР. У. Ігнатоўскі, С. Некрашэвіч, В. Ластоўскі, У. Пічэта, I. Замоцін, М. Прыляжаеў і іншыя вучоныя Беларусі. Сувязь навуковых даследаванняў з развіццём рэспублікі. Краязнаўства.

Развіццё беларускай савецкай літаратуры. Умовы літаратурнай дзейнасці ў пачатку 20-х гадоў. Праявы адноснай дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў творчай дзейнасці. Узнікненне і ідэйная барацьба розных плыняў і напрамкаў. Стварэнне і дзейнасць літаратурных аб'яднанняў «Маладняк», «Узвышша», «Полымя». Беларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменнікяў. Асноўныя тэмы ў творах 20-х гадоў Я. Купалы, Я. Коласа, М. Чарота, З. Бядулі, К. Чорнага, М. Зарэцкага, А. Дудара і іншых беларускіх літаратараў.

Тэатральнае, музычнае і выяўленчае мастацтва Савецкай Беларусі. Выдатныя акцёры, рэжысёры, майстры выяўленчага мастацтва і іх творы. Рэпертуар тэатраў у Беларусі. Ф. Аляхновіч, У. Галубок, Е. Міровіч, П. Малчанаў, У. Крыловіч, Л. Ржэцкая, У. Уладамірскі і нш. Музычнае мастацтва: М. Аладаў, Р. Пукст, Н. Сакалоўскі, А. Туранкоў і інш. Віцебская мастацкая школа: Л. Лісіцкі, В. Ермалаева, К. Малевіч, М. Шагал. Тэматыка твораў мастакоў і скульптараў: В. Волкаў, Я. Кругер, У. Кудрэвіч, Ю. Пэн, М. Філіповіч, А. Бразер, А. Грубэ і інш. Культурна-асветніцкая праца. Станаўленне беларускага кіно. Ю. Тарыч, У. Корш-Саблін. Беларуская народная творчасць.

Індустрыялізацыя

Сутнасць і неабходнасць індустрыялізацыі, асаблівасці яе правядзення ў рэспубліцы. Першы пяцігадовы план у прамысловасці Беларусі, асноўныя паказчыкі і асаблівасці. Заданні па росту аб'ёмаў. Сродкі на развіццё прамысловасці ў Беларусі. З'яуленне новых галін вытворчасці. Найбольш значныя прамысловыя прадпрыемствы, пабудаваныя за гады пяцігодкі ў Мінску, Віцебску, Гомелі, Барысаве, Оршы і іншых гарадах. Змены ў сістэме кіравання. Вяртанне да камандна-адміністрацыйнай сістэмы, жорсткага планавання. Падпарадкаванне прамысловых прадпрыемстваў Беларусі агульнасаюзным органам. Метады і сродкі выканання заданняў пяцігадовага плана. Цяжкасці ў рабоце прамысловасці, умовах існавання працоўных падчас пяцігодкі. Гаспадарчыя вынікі першай пяцігодкі ў БССР.

Прамысловасць Беларусі ў гады другой пяцігодкі. Заданні па прамысловым развіцці. Новабудоўлі, тэхнічная рэканструкцыя вытворчасці. Абвастрэнне цяжкасцяў з выкананнем пяцігадовага плана. Зніжэнне тэмпаў развіцця ў БССР. Падрыхтоўка кадраў ІТР і кваліфікаваных рабочых. Разгортванне працоўнага спаборніцтва. Стаханаўскі рух у прамысловасці рэспублікі. Узмацненне адміністрацыйнага ўціску, ужыванне рэпрэсій для безумоўнага выканання вытворчых заданняў. Асноўныя вынікі II пяцігодкі ў Беларусі. Прамысловасць Беларусі ў агульнасаюзным гаспадарчым комплексе.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]