Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Museum.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
676 Кб
Скачать
☆

Узнікненне класавага шматукладнага грамадства

ў IX – першай палове XIII ст.

Аб'яднанні крывічаў-палачан, дрыгавічоў, радзімічаў. Плямёны яцвягаў, літоўцаў у Верхнім Панямонні. Славянізацыя мясцовага балцкага насельніцтва, Асноўныя канцэпцыі аб паходжанні беларусаў, вялікарусаў, украінцаў. Балцкія плямёны ў Панямонні і Падзвінні.

Сацыяльна-эканамічныя адносіны. Стан сельскай гаспадаркі, асноўныя прылады апрацоўкі глебы і сельскагаспадарчых прадуктаў. Узнікненне гарадоў, іх колькасць і геаграфічнае размяшчэнне. Гарадское рамяство, унутраны і знешні гандаль. Дагавор Смаленска, Полацка і Віцебска з Рыгай у 1229 г.

Развіццё феадальных адносін на землях Беларусі. Сацыяльная дыферэнцыяцыя насельніцтва. Сяляне-земляробы. Знаць і дружына. Шляхі закабалення свабодных сялян-абшчыннікаў. Формы феадальнай залежнасці і эксплуатацыі сялян. Пашырэнне зямельнай уласнасці свецкіх і царкоўных феадалаў і ўзмацненне іх улады на месцах. Сацыяльныя супярэчнасці і формы іх праяўлення. Агульнае і асаблівае ў сацыяльна-эканамічным развіцці беларускіх зямель у параўнанні з іншымі рэгіёнамі Еўропы.

Полацкае княства ў X – першай палове XIII ст.

Праблема беларускай дзяржаўнасці ў раннім сярэдневякоўі: першыя пісьмовыя звесткі, гістарыяграфія. Узаемаадносіны Полацка з Кіевам і Ноўгарадам ў ІХ–X стст. Полацкая дынастыя князёў. Рагвалод. Рагнеда, Захоп Уладзімірам Святаслававічам Полацкай зямлі, Аднаўленне незалежнасці. Полацкі князь Ізяслаў.

Узмацненне Полацкага княства ў XI ст. Брачыслаў, Усяслаў Чарадзей. Саперніцтва Полацка з Ноўгарадам. Бітва на Нямізе ў 1067 г. Паўстанне ў Кіеве 1068 г. і абранне Усяслава Полацкага вялікім князем кіеўскім. Вяртанне Усяслава ў Полацк.

Феадальная раздробленасць. Распад Полацкай зямлі на ўдзельныя княствы (гарады-дзяржавы): Полацкае, Віцебскае, Менскае, Друцкае, Ізяслаўскае, Лагожскае. Апошнія спробы кіеўскіх князёў падпарадкаваць Полацк і Менск. Узаемаадносіны ўдзельных княстаў. Барацьба паміж Полацкам і Менскам у другой палове XII ст. Гарады Полацкай зямлі.

Княствы і гарады на тэрыторыі паўднёвай Беларусі, Пасожжа і Верхняга Панямоння

Тураўскае княства. Бярэсце – гістарычны цэнтр Сярэдняга Пабужжа. Выдзяленне Драгічына над Бугам у якасці ўдзельнага княства.

Смаленскія крывічы. Узнікненне і развіццё Слаўгарада і Крычава, Мсціслаў і Мсціслаўскае ўдзельнае княства.

Узнікненне Гомеля як племяннога цэнтра радзімічаў. Развіццё горада ў X–XIII стст. Гомельскае ўдзельнае княства. Чачэрск і Рэчыца. Мазыр і Брагін – дрыгавіцкія гарады ў складзе Кіеўскага княства.

Беларускія княствы і гарады ў Верхнім Панямонні. Цэнтры беларускіх княстваў, гарады Гародня, Ваўкавыск, Слонім, Наваградак і Наваградская зямля.

Грамадска-палітычны лад дзяржаў-княстваў Беларусі. Сістэма органаў улады і кіравання: суадносіны паўнамоцтваў князя і веча, функцыі дзяржаўных асобаў. Месца і роля праваслаўнай царквы ў дзяржаўным кіраванні. Асаблівасці кіравання ў Тураве і Берасці.

Пачатак барацьбы з рыцарамі-крыжакамі. Кукенойскае і Герцыкскае княствы-фарпосты Полацкай зямлі ў ніжнім цячэнні Заходняй Дзвіны. Князь Вячка, Уладзімір Полацкі, Якаў Палачанін, Давыд Гарадзенскі. Нашэсце мангола-татараў на Русь і беларускія землі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]