Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Практыкум.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1 Мб
Скачать
☆

Заданні

Заданне 1. Адрэдагуйце сказы ў адпаведнасці з новымі правіламі напісання галосных.

1. Мужчына дастаў хусцінку, працёр пенсне, паправіў на шыі белае новае кашне і пакрочыў далей па вуліцы Фрунзе.

2. Каманда нашага горада ніколі не была аўтсайдэрам у спабор-ніцтвах па камп’ютэрных гульнях.

3. Брат Антоніо працаваў менеджэрам па продажы скутэраў у Рыо-дэ-Жанейра.

4. Познім вечарам Хасе вырашыў прызначыць сустрэчу сябрам-аднадумцам у кафетэрыі на ўскрайку горада Мантэвідэо.

5. Рэйнджэр з цікавасцю прачытаў рэзюме будучага супрацоўніка.

6. Толькі пасля таго, як пад малюнкам паставіла фламастэрам подпіс апошняя дзяўчына, шумная кампанія накіравалася на радэо.

7. Трыо баяністаў з Беларусі сталі лаўрэатамі музычнага конкурсу ў Ватэрлоо.

8. Калі да дзясяці дабавіць восям, атрымаецца васемнаццаць.

9. Да прыстані павольна падплыў ліхтэр.

10. Машыну для ўшчыльнення і апрацоўкі цэментна-бетоннага пакрыцця дарогі прынята называць фінішэр.

Заданне 2. Па форме красворда запішыце ніжэйпрыведзеныя азначэнні, назавіце зашыфраванае слова крыптаграмы.

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

12

1. Працэс, пры якім у выніку пераасэнсавання слова ўзнікае другасная, тэрміналагічная назва.

2. Словы і выразы, уласцівыя мове прадстаўнікоў якой-небудзь прафесіі, сферы дзейнасці.

3. Раздзел мовазнаўства, які распрацоўвае пытанні тэорыі і практыкі складання слоўнікаў.

4. Сістэма, што складаецца з адзінак, якім прыпісваецца пэўнае паняцце і якія суаднесены з іншымі найменнямі ў пэўнай галіне навукі, тэхнікі.

5. Тып семантычных адносін моўных адзінак, які заключаецца ў поўным ці частковым супадзенні іх значэнняў.

6. Словы ці цэлыя выразы з якой-небудзь мовы, што захоўваюць сваю іншамоўную форму без усялякага змянення або транслітарыравана.

7. Гукавое супадзенне розных моўных адзінак, значэнні якіх не звязаны адно з другім.

8. Упарадкаваная сістэма назваў, якая прымяняецца ў якой-небудзь галіне.

9. Словы з гукавым і структурным падабенствам, але з розным лексічным значэннем.

10. Экспрэсіўна-афарбаваныя словы, якія выкарыстоўваюцца пераважна ў вуснай форме асобнай адносна ўстойлівай сацыяльнай групай людзей.

11. Словы ці словазлучэнні, якія дакладна абазначаюць навуковыя, тэхнічныя, сельскагаспадарчыя і іншыя паняцці.

12. Моўныя асаблівасці, якія характэрны для тэрытарыяльных дыялектаў і ўключаюцца ў літаратурную мову.

Тэма 11. АРФАГРАФIЯ